Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
Ірына Жарнасек «БУДЗЬ ВОЛЯ ТВАЯ» Раман 2-е выданне, выпраўленае Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – росіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід – усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы – благаслаўлёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра, так і тыя людзі, што жылі або маглі жыць побач з імі і сталі ўдзельнікамі гэтых жудасных і адначасова такіх прыгожых у сваёй ахвярнай любові і высакароднасці падзей.
Літаратурна-мастацкае выданне. |
|
Данута БІЧЭЛЬ ГАЎЯ СПЯШАЕЦЦА Ў НЁМАН Версэты, прозавершы, медытацыі У новай кнізе Дануты Бічэль сабраныя вершы-малітвы апошніх гадоў, якія будуць падтрымкаю людзям, што з даверам аддаюцца Божай волі, і, акрамя Божай, іншай падтрымкі не чакаюць. Кніга адрасаваная ўсім, хто любіць роднае слова і беларускую паэзію.
Літаратурна-мастацкае выданне. |
|
Марына Акацьева ГІСТОРЫЯ ВЯЛІКАЙ НАДЗЕІ Дзённік "Гісторыя вялікай надзеі" - гэта кніга-сведчанне Марыны, маладой жанчыны, у якой дыягнаставалі рак страўніка IV ступені. У яе дзённіку апісаны не толькі шлях яе лячэння, але і шлях веры, што праходзіла сама Марына і мноства знаёмых і незнаёмых ёй людзей, пра любоў і спачуванне якіх яна б не даведалася, не сутыкнуўшыся з анкалогіяй.
Літаратурна-мастацкае выданне. |
|
РЫЦАР БЕЗЗАГАННАЙ Пераказ кнігі М. Канчкоўскай «Айцец Кольбэ» для падлеткаў Пераклад з польскай і пераказ І. Жарнасек. Выданне прысвечана святому Максімільяну Кольбэ, яго пакліканню і місіі. Жыццё гэтага святога — цудоўнае сведчанне веры і любові да Бога і да Беззаганнай Панны Марыі, якой ён даручыў сваё жыццё з дзяцінства. Гэты пераказ кнігі М. Канчкоўскай «Айцец Кольбэ» адрасаваны для падлеткаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ірына Жарнасек НАШЫХ ДЗЁН КРЫГАХОД Кніга «Нашых дзён крыгаход» — гэта лірычныя аповеды- ўспаміны пісьменніцы, маленства і юнацтва якой прайшло на Глыбоччыне і прыпала на складаныя гады савецкага часу, асобныя рэаліі якога аўтарка асацыіруе з крыгаходам, што несучы вясновае абуджэнне, часам змінаў на сваім шляху чалавечыя лёсы. Кніга адрасаваная ўсім, хто любіць беларускую літаратуру і родную мову.
Літаратурна-мастацкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ДА МАЦІ БОЖАЙ Вершы У кнізе «Да Маці Божай» вядомага польскага святара і паэта Яна Твардоўскага (1915–2006) сабраныя яго марыйныя вершы, напісаныя ў розныя гады. Гэтыя вершы, як слушна піша ў прадмове да кнігі Аляксандра Іваноўская «набліжаюць да нас Марыю не толькі як Маці Бога, але і як Маці для ўсіх нас, вельмі людскую — заклапочаную, запрацаваную, чулую і любячую. Разам з іх аўтарам гэтыя вершы падказваюць, «якім шляхам ісці, каб у нікуды не прыйсці», дапамагаюць думаць пра Яе сэрцам дзякуючы ўласнаму досведу, болю і радасці».
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ленэ Майер-Скуманц ХАНІІЛ Анёл на зямлі Пераклад з нямецкай Алены Сямёнавай-Герцаг Хлопчык Крысціян перажывае няпросты час у сваім дзіцячым жыцці. Адносіны ў сям'і, у школе, з сябрамі - усё вакол разбураецца, але нечакана ён знаёміцца з тым, хто пасланы стаць для яго надзейнай апорай і настаўнікам. «Ханііл. Анёл на зямлі» - адна з тых кніг, у якой чытач любога ўзросту адкрые для сябе свой сэнс. Варта толькі адкрыць вочы - і мы ўбачым Боскасць таго, што адбываецца з намі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ПЕРШАЯ КАМУНІЯ З БЕЛЫМ БАНТАМ Пераклад з польскай мовы Ірыны Жарнасек Ілюстрацыі Станіслава Барбацкага Кніга дапаможа дзецям зразумець, чаму святая Камунія вельмі важная ў жыцці хрысціяніна. Тут маленькія вернікі знойдуць заўсёды актуальныя і вядомыя словы ксяндза Яна Твардоўскага - правадніка ў веры для многіх пакаленняў дзяцей і дарослых. Гэтыя разважанні варта захаваць у сваім сэрцы на ўсё жыццё.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ГЭТЫЯ ТРЫ... Выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў Пераклад з польскай мовы Крыстыны Лялько. Кнігу «Гэтыя тры…» вядомага польскага святара і паэта Яна Твардоўскага (1915–2006) склалі вершы, разважанні і афарызмы на тэму веры, надзеі і любові, якія, па словах Аляксандры Іваноўскай, былі «асноваю ўсёй творчасці аўтара: і паэтычнай, і прапаведніцкай». Тэксты ў кнізе пададзены на дзвюх мовах.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ірына Жарнасек НЕЗАБУДКІ Кнігу хрысціянских апавяданняў Ірыны Жарнасек «Незабудкі» склалі творы, якія ў розны час друкаваліся ў часопісе для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Гэта даверлівая размова пісьменніцы з чытачамі пра тое, як нам трэба вучыцца ўзірацца ва ўсё, што нас акружае, задумвацца над тым, што з намі і іншымі людзьмі адбываецца, вучыцца ўсё давяраць Богу і заўсёды заставацца вернымі Яму. Кніга адрасаваная дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ПЕРАКАЖЫЦЕ ГЭТА ДАЛЕЙ Выбраныя вершы Пераклад з польскай мовы Крыстыны Лялько. У кнізе «Перакажыце гэта далей» змешчаны выбраныя вершы вядомага польскага святара-паэта Яна Твардоўскага. Тонкі гумар, незвычайная простасць, гранічная шчырасць і любоў, з якімі аўтар гаворыць пра Бога і створаны Ім свет, робяць яго вершы блізкімі і запамінальнымі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Габрыэля Пузыня СТРУМЕНЬ ЛЮБОВІ Вершы Пераклад з польскай мовы Ірыны Багдановіч. У зборніку «Струмень любові» змешчаны выбраныя вершы выдатнай пісьменніцы сярэдзіны ХІХ ст. Габрыэлі Пузыні (1815–1869), паэзія якой упершыню больш як праз паўтара стагоддзя вяртаецца да чытача. Вершы пададзены ў арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Данута Бічэль ДАЙСЦІ ДА КАЛОЖЫ Вершы У новай кнізе Дануты Бічэль сабраны вершымалітвы, ружанцовыя разважанні і паэтычныя медытацыі да набажэнства Крыжовага шляху. «Магчыма, мае вершы будуць падтрымкаю людзям, якія з даверам аддаюцца Божай волі, і, акрамя Божай, іншай падтрымкі не чакаюць», — кажа паэтка пра свае творы, змешчаныя ў гэтай кнізе.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ленэ Майер-Скуманц …І НЯХАЙ САБЕ ВЕРАБ'І ЧЫРЫКАЮЦЬ… Гісторыі пра Дона Боска 2-е выданне Аўстрыйская пісьменніца Ленэ Майер-Скуманц прапануе ў сваёй кнізе 21 гісторыю з жыцця святога Яна Боска. Дзякуючы гэтым займальна і жыва напісаным гісторыям, мы можам не толькі прасачыць яго шлях ад маленькага сялянскага хлопчыка да святара і заснавальніка манаскай супольнасці, але даведацца таксама, як гэтаму святому, які нястомна працаваў такімі незвычайнымі метадамі з беспрытульнымі дзецьмі ў Турыне XIX стагоддзя, удавалася захапляць моладзь сваімі ідэаламі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ленэ Майер-Скуманц ГІСТОРЫІ ПРА ЦІНО І ЦІНУ 3-е выданне У кнізе вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц маленькія чытачы знойдуць каля 50 захапляльных апавяданняў пра хлопчыка Ціно, які вельмі любіць розныя хітрыкі і незвычайныя разважанні. З Ціно і яго сябрамі можна навучыцца жыць і любіць, бо яны ва ўсім заўважаюць самае галоўнае: і ў спектаклі-батлейцы, і ў працы ў садзе, і ў звычайнай паездцы ў аўтобусе, і ў тэлефоннай размове з Богам...
Літаратурна-мастацкае выданне. |
|
Ян Твардоўскі КУБАК З АДНЫМ ВУХАМ У кнігу кс. Яна Твардоўскага ўвайшлі апавяданні і вершы для дзяцей, у якіх аўтар вучыць маленькіх чытачоў на канкрэтных прыкладах з любоўю адносіцца да блізкіх і ў сваю чаргу цаніць любоў, якую атрымліваюць яны самі; вучыць таксама пазнаваць навакольны свет як Божае стварэнне і з вераю перажываць хрысціянскія святы. Улічваючы тое, што кс. Ян Твардоўскі валодаў унікальным дарам проста распавядаць пра самае складанае, гэтая кніга дзякуючы багатым алегарычным вобразам будзе цікавая не толькі дзецям, але і дарослым. Пераклад з польскай мовы Ганны Шаўчэнка
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Станіслава Хобян-Шэрон ВАНДРОЎНЫЯ МАКІ Успаміны маладосці Іўе — Вільнюс — Ташкент 1949–1955 Аўтар гэтай кнігі — ураджэнка мястэчка Іўе (на Гродзеншчыне), якое належала да Польшчы ў 20–30-я гады мінулага стагоддзя. У сваім аўтабіяграфічным аповедзе яна распавядае пра дэпартацыю палякаў з Савецкага Саюза ў 1950-я гады, пра цяжкія выпрабаванні, якія давялося перажыць яе сям’і ў Казахстане і Узбекістане на працягу 6 гадоў ссылкі (1949–1955), а таксама дакументальна падмацоўвае свае ўспаміны шматлікімі фотаздымкамі. Настойлівасць і адвага, з якімі аўтар ішла да пастаўленай мэты ў барацьбе за годную будучыню сваёй сям’і, яе шчырасць і вера ў Божую дапамогу выклікаюць у чытача спачуванне і сімпатыю, вучаць таму, што ні ў якіх сітуацыях нельга паддавацца слабасці, песімізму і адчаю.
Літаратурна-мастацкае выданне. |
|
Хрысціна Лялько АДВЯЧОРАК Вершы У кнізе сабраны вершы, якія выбалелі і выстаяліся ў душы і ў лёсе аўтаркі. Напісаныя ў розныя гады, яны паяднаныя агульным пачуццём любові і роздумам над жыццём і вечнасцю, над сэнсам пражытага і перажытага. Другую палову кнігі склалі пераклады польскай духоўнай паэзіі.
На беларускай мове. |
|
Тамара Нуждзіна НІЛ ГІЛЕВІЧ: МАШТАБНАСЦЬ ТАЛЕНТУ І ВЕЛІЧ АСОБЫ Навукова-папулярнае выданне
У манаграфіі на аснове факталагічных матэрыялаў, аўтабіяграфічнай прозы, навуковадаследчых работ, літаратуразнаўчай эсэістыкі, паэтычных набыткаў народнага паэта Ніла Гілевіча асэнсаваны генезіс яго мастацкага мыслення. Многія высновы грунтуюцца на спасціжэнні яго здольнасцяў асіміляваць вопыт народнапесеннай паэтыкі і стылістыкі, духоўнаэстэтычны патэнцыял нацыянальнай і сусветнай класікі.
На беларускай мове. |
|
Ян Твардоўскі ВАЗЬМІ СВОЙ КРЫЖ Разважанні Крыжовага шляху Пер. з пол. Г. Шаўчэнка. У кнігу ўвайшлі разважанні над стацыямі Крыжовага шляху вядомага польскага святара, паэта і пісьменніка Яна Твардоўскага (1915–2006). Крыніцаю гэтых тэкстаў з’яўляюцца разважанні для набажэнстваў на ўшанаванне мукі Пана, якія аўтар прамаўляў перад сваімі вернікамі на працягу шматлікіх гадоў душпастырскага служэння. Вернікі могуць карыстацца гэтаю кнігаю падчас малітоўнай медытацыі, святарам жа яна стане добрым дапаможнікам у падрыхтоўцы казанняў і разважанняў для велікапосных набажэнстваў.
На беларускай мове. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі АД ВУХА ДА ВУХА Пра ўсмешку і радасць Пер. з пол. Г. Шаўчэнка Кніга апавяданняў ксяндза Яна Твардоўскага (1915–2006) будзе цікаваю і карыснаю як для дзяцей, так і для дарослых. Аўтар як уніклівы назіральнік вядзе чытача праз сітуацыі штодзённага жыцця і вучыць радавацца кожнаму дню, бачыць цуды ў звыклых рэчах, адрозніваць дабро ад зла, а самае галоўнае — любіць Бога і тых, хто знаходзіцца побач.
На беларускай мове. |
|
ЧАРЫ ПАЛЕССЯ Дакументальныя фільмы (1968-1986 гг.) ксяндза Казіміра Свёнтка з DVD-дыскамі Укладанне і прадмова Ю. Гарулёва Гэтае незвычайнае выданне прысвечана асобе ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка і падрыхтавана да 100-годдзя яго нараджэння. Яно раскрывае асобу ксяндза кардынала з нязвыклага нам ракурса — як рэжысёра дакументальнага кіно. Працуючы у пінскай катэдры, ксёндз Казімір прысвячаў шмат часу стварэнню кінафільмаў, пішучы сцэнары, удумліва падбіраючы тэксты і музыку да сваіх стужак. Выданне складаецца з DVD-дыскаў з фільмамі пра прыроду Палесся, факсіміле мантажных лістоў фільмаў (сцэнарыяў, тэкстаў да фільмаў і г.д.), а таксама апісанняў фільмаў, раскрываючы нам яшчэ адну грань Казіміра Свёнтка — чалавека высокай культуры, таленавітага не толькі ў святарстве, але і ў ва ўнутраным тонкім адчуванні ўсяго жывога Божага стварэння.
На беларускай мове. |
|
Ленэ Майер-Скуманц …І НЯХАЙ САБЕ ВЕРАБ'І ЧЫРЫКАЮЦЬ… Гісторыі пра Дона Боска Аўстрыйская пісьменніца Ленэ Майер-Скуманц прапануе ў сваёй кнізе 21 гісторыю з жыцця святога Яна Боска. Дзякуючы гэтым займальна і жыва напісаным гісторыям, мы можам не толькі прасачыць яго шлях ад маленькага сялянскаяга хлопчыка да святара і заснавальніка манаскай супольнасці, але даведацца таксама, як гэтаму святому, які нястомна працаваў такімі незвычайнымі метадамі з беспрытульнымі дзецьмі ў Турыне XIX стагоддзя, удавалася захапляць моладзь сваімі ідэаламі.
На рускай мове. |
|
БУДСЛАЎ — ПРЫЗНАННЕ Ў ЛЮБОВІ Творы ўдзельнікаў конкурсу, прысвечанага 400-годдзю з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе У кнігу ўвайшлі лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу «Будслаў — прызнанне ў любові», які быў абвешчаны рэдакцыяй часопіса «Ave Maria» з нагоды 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. У вершах, успамінах, сведчаннях, эсэ аўтары ўзносяць праслаўленне Маці Божай, якая ніколі не пакідае тых, хто шчыра і з даверам звяртаецца да Яе ў сваіх малітвах.
На беларускай мове. |
|
Язэп Янушкевіч АПОСТАЛ ПАЛЕССЯ СВЯТЫ АНДРЭЙ БАБОЛЯ Ў ПАЭМАХ ЯНКІ КУПАЛЫ Нарыс Язэпа Янушкевіча прысвечаны 75-й гадавіне кананізацыі святога Андрэя Баболі - беларускага святара-езуіта, які быў жорстка закатаваны казакамі ў 1657 годзе і прыняў мучаніцкую смерць. У выданне ўключана публікацыя дзвюх народных песень пра святога, занатаваных у фальклорных крыніцах канца ХІХ стагоддзя, а таксама дзвюх арыгінальных паэм пра Андрэя Баболю, якія былі напісаны ў пачатку ХХ стагоддзя і падаюцца тут у дзвюх транскрыпцыях: у кірылічнай і лацінскай (змешчана факсіміле машынапісных старонак арыгінала). Шматгадовая даследчыцкая праца дазволіла Язэпу Янушкевічу выявіць, што найбольш верагодным аўтарам гэтых паэмаў належыць лічыць народнага паэта Янку Купалу.
На беларускай мове. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ПЕРШАЯ КАМУНІЯ З БЕЛЫМ БАНТАМ Пераклад з польскай мовы Ірыны Жарнасек Ілюстрацыі Станіслава Барбацкага Кніга дапаможа дзецям зразумець, чаму святая Камунія вельмі важная ў жыцці хрысціяніна. Тут маленькія вернікі знойдуць заўсёды актуальныя і вядомыя словы ксяндза Яна Твардоўскага - правадніка ў веры для многіх пакаленняў дзяцей і дарослых. Гэтыя разважанні варта захаваць у сваім сэрцы на ўсё жыццё.
На беларускай мове |
|
ЕДЗЬ ТЫ Ў ХРУНЗЮ! Вусныя аповеды Ніны Іванаўны Гілевіч у запісе іх першага слухача Укладальнік Ніл Гілевіч. Ніна Іванаўна не была апавядальніцай у дакладным сэнсе гэтага слова. Ды і сама яна не прэтэндавала на ролю той асобы ў сяброўскай кампаніі, ад якой чакаюць нейкіх цікавых займальных аповедаў. Аднак жа, калі Ніна Іванаўна брала слова, увагай грамады яна завалодвала лёгка, і слухачы заставаліся вельмі задаволенымі.
На беларускай мове. |
|
Данута Бічэль ІДУ СЦЯЖЫНАЮ ДА БОГА У зборнік, выдадзены да юбілею вядомай беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, увайшлі творы, напісаныя ў апошнія гады. Гэта вершы-малітвы, як іх акрэслівае сама паэтка, прасякнутыя шчырасцю, любоўю да роднага Краю і надзеяй на яго духоўнае адраджэнне. Кніга адрасавана ўсім аматарам беларускай паэзіі.
На беларускай мове. |
|
Аркадзь Шпунт Ц І Р Э Нататкі рэстаўратара Гэта кніга вядомага рэстаўратара і выдатнага майста сваёй справы, які вяртае жыццё старым абразам і амаль страчаным фрэскам, здзіўляе, прымушае разважать, прыцягвае магнэтызмам слова, думкі і вобраза. Прафесія рэстаўратара адпаведна адчуваецца ў пісьменніцкай манеры Аркадзя Шпунта, у яго стыле — лаканічным і ў той жа час дакладным, як рух скальпеля, глыбокім да той максімальнай глыбіні, на якой найбольш выразна успрымаецца вобраз і прачытваецца думка.
На рускай мове. |
|
Ян Твардоўскі РАЗАМ З ТАБОЮ Выбраныя вершы У зборніку «Разам з Табою» змешчаны выбраныя вершы выдатнага польскага паэта ксяндза Яна Твардоўскага (1915–2006), пададзеныя ў арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову. Пераклад з польскай мовы Дануты Бічэль і Крыстыны Лялько Літаратурны рэдактар Ірына Багдановіч
На беларускай і польскай мовах. |
|
Ніл Гілевіч ПАЦЕРКІ БОЖАЙ МАЦІ Лірыка 2009–2010 У новым зборніку вершаў народны паэт Беларусі з уласцівай яму актыўнай грамадзянскай пазіцыяй звяртаецца да суайчыннікаў з заклікам берагчы сваю зямлю, мову і душу — жыць паводле Божых запаведзяў. У новай паэме «Споведзь крывічанкі» створаны вобраз чыстай, шчырай, безабароннай беларускі, якая захоўвае сваю годнасць у няпростых жыццёвых абставінах. Літаратурна-мастацкае выданне
На беларускай мове. |
|
Ніна Гілевіч З РАБОЧЫХ СШЫТКАЎ ФІЛОЛАГА Укладальнік і рэдактар Ніл Гілевіч Ніна Іванаўна сур’ёзна і нястомна працавала на філалагічнай ніве, імкнулася пранікнуць у таямніцы слова і ахапіць усе аспекты філалагічнай навукі, пачынаючы з яе тэарэтычных асноў, з такіх пытанняў, як місія слова ў жыцці грамадства, у гісторыі чалавечай цывілізацыі. Сведчанні гэтай працы і адлюстраваны часткова ў яе «рабочых сшытках»: у іх сабраны занатаваныя на паперы думкі, якімі яна дзялілася са студэнтамі і калегамі, выпіскі з артыкулаў і заўвагі на палях мовазнаўчых і літаратуразнаўчых кніг і часопісаў, матэрыялы да лекцый і практычных заняткаў па культуры мовы і стылістыцы, па тэме «Моўнае майстэрства паэтаў і пісьменнікаў». Спадзяюся, што зацікаўлены чытач знойдзе для сябе на старонках кнігі нямала карыснага. Навукова-папулярнае выданне.
На беларускай мове. |
|
Віслава Шымборска ДВУКРОП’Е Вершы Пераклад з польскай Н. Мацяш У зборнік «Двукроп’е» ўвайшлі новыя вершы Віславы Шымборскай, у якіх паэтка акцэнтуе ўвагу на складаных рухах чалавечай душы і на адвечных вартасцях для кожнай асобы — свабоды духу, узаемапавазе, удзячнасці хараству Божага свету. Літаратурна-мастацкае выданне
На беларускай і польскай мовах. |
|
Ганна Серэхан ПАНЕ, БУДЗЬ ЗАЎЖДЫ СА МНОЙ! Вершаваныя малітвы для дзяцей Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч Кніга ўяўляе сабой паэтычны малітоўнік для маленькіх вернікаў. У ёй прапануюцца невялікія па памеры і лёгкія для запамінання вершаваныя малітвы з розных нагодаў, якія дапамогуць дзецям больш уважліва пазнаваць створаны Богам свет і дзякаваць Яму за ўсе падораныя ласкі. Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове. |
|
Міхась Скобла АКНО ДЛЯ МАТЫЛЬКОЎ Паэзія і проза Мастак Ігар Гардзіёнак «Акно для матылькоў» — выбранае з ранейшых кніг паэта, чый першы зборнік «Вечны Зніч» (1990) выйшаў нечуваным для дэбютных выданняў накладам 23 000 асобнікаў і — разышоўся. З таго часу многае ў нашым жыцці непазнавальна змянілася, але паэзія і эсэістыка М. Скоблы і ў ХХІ стагоддзі застаецца ўраджайнай на шматасацыятыўныя вобразы, на ёмістыя метафары, на паэтычныя парадоксы. Нездарма аўтару гэтай кнігі ў 2000 г. была прысуджаная Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча — ці не самага парадаксальнага беларускага пісьменніка. Літаратурна-мастацкае выданне
На беларускай мовe. |
|
Вацлаў Бурыла ПАВІНЕН БЫЦЬ ХТОСЬЦІ Вершы Пераклад з польскай Крыстыны Лялько У зборніку «Павінен быць хтосьці» змешчаны выбраныя духоўныя вершы ксяндза Вацлава Бурылы з кніг «Dogonic swiatlo», «Czlowiekowi z miloscia do twarzy», «Czlowiek potrzebuje czlowieka», пададзеныя ў арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову Крыстыны Лялько. Літаратурна-мастацкае выданне
На беларускай і польскай мовах. |
|
Ніл Гілевіч І ЧУЮ Я ГОЛАС... Выбраныя вершы 1954–2008 гг. Мастак Павел Татарнікаў. У зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «І чую я голас...» увайшлі вершы, паяднаныя адной, глыбока ўнутранай, магістральнай тэмай, адным вельмі характэрным, можна сказаць вызначальным для ягонага светаўспрымання, настроем. Усе гэтыя вершы друкаваліся ў часопісах і газетах, змяшчаліся ў чарговых кнігах паэзіі, у тамах «Выбранага» і Збору твораў.
На беларускай мове. |
|
Ніна ГІЛЕВІЧ НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА Фрагменты лекцый па культуры мовы і стылістыцы. З назіранняў над тэкстамі і вуснай гаворкай. Развагі філолага. Укладальнік і рэдактар Н. С. Гілевіч Курсы лекцый па культуры мовы і стылістыцы займаюць у архіве Ніны Іванаўны Гілевіч некалькі сот рукапісных старонак, апублікаваць іх у поўным аб’ёме — немагчыма. Для выдання гэтай кнігі давялося абмежавацца асобнымі фрагментамі, якія могуць даць пэўнае ўяўленне пра яшчэ адзін бок навуковых і педагагічных клопатаў шчырай руплівіцы на ніве роднага слова. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Навукова-папулярнае выданне На беларускай мове.
Фармат 70х108 1/32. |
|
АПАВЯДАЕ БЕЛАРУСКАЯ ВЁСКА Успаміны пра перажытае. Аповеды пра сямейныя гісторыі, пра розныя здарэнні і прыгоды.
З дыялекталагічнага архіва Ніны Іванаўны Гілевіч.
Укладальнік і рэдактар Н. С. Гілевіч Кніга «Апавядае беларуская вёска» — гэта па сутнасці зборнік вядомага ў фалькларыстыцы жанру «народных апавяданняў». Хоць запісваліся яны як матэрыялы па дыялекталогіі, але іх змест і несумненныя мастацкія вартасці (перш за ўсё мова апавядальнікаў) дазваляюць разглядаць іх як гэтак званую «народную прозу». Запісы тэкстаў зроблены ў 1965-1973 гадах у межах васьмі раёнаў Мінскай вобласці. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Навукова-папулярнае выданне На беларускай мове.
Фармат 70х108 1/32. |
|
Ірына Жарнасек ШУКАЮ ЦЯБЕ Вершы Для пісьменніцы Ірыны Жарнасек, аўтаркі аповесцяў і апавяданняў, рамана «Будзь воля Твая», казак і апавяданняў для дзяцей, вершы — нечаканая з’ява. Для самой аўтаркі таксама. Але творчасць тым і цікавая, што яна здольная прыносіць неспадзяванкі і чытачу, і аўтару. Літаратурна-мастацкае выданне
На беларускай мове. |
|
Данута Бічэль ОЙЧА НАШ... Цыкл вершаў Mастак Уладзімір Вішнеўскі. Цыкл вершаў «Ойча наш...» вядомай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль — гэта паэтычнае асэнсаванне малітвы Панскай, кожнага яе радка, а таксама вельмі асабісты, кранальны зварот дзіцяці да Нябеснага Айца, у якім удала і тонка знітавана дольнае з горнім. Гэта сапраўдная паэзія, натхнёная і асвечаная малітваю. Літаратурна-мастацкае выданне
На беларускай мове. Глядзі таксама: |
|
Ніл ГІЛЕВІЧ ДОБРЫ АНЁЛ БЕЛАРУСКАСЦІ Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч Мастак Ігар Гардзіёнак Новая кніга народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча прысвечана светлай памяці яго вернай паплечніцы і дарадчыцы Ніны Іванаўны Гілевіч — таленавітага педагога і мовазнаўцы, якая ўсё жыццё аддана служыла роднаму слову, беларушчыне і Беларусі. Літаратурна-мастацкае выданне
На беларускай мове. |
|
Алесь Чобат КРАЙ МОЙ ШЧАСЛІВЫ Мастак Ігар Гардзіёнак Алесь Чобат — паэт з адметным, чуйным голасам, у якім моцна і яскрава спалучаныя думкі і пачуцці. Ва ўсіх яго вершах — раскаваных, шчырых, шматфарбавых — б’ецца трапяткая душа, перапоўненая болем і трывогаю за свет і за кожную істоту ў ім. Літаратурна-мастацкае выданне
На беларускай мове. |
|
Ніна Гілевіч ГІСТОРЫЯ НАРОДА — Сацыяльна-эканамічная лексіка ў беларускай мове ХV–ХVІІ стст. Рэдактар Ніл Гілевіч У зборнік Ніны Іванаўны Гілевіч «Гісторыя народа — у яго мове» ўвайшлі фрагменты яе навуковага даследвання сацыяльна-эканамічнай лексікі беларускай мовы ХV–ХVІІ стст. — эпохі росквіту нашай тагачаснай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага, дзе, як вядома, беларуская мова была адзінай афіцыйнай, якой паслугоўвалася і пісьмова і вусна ўсё грамадства краіны. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця нацыянальнай мовы беларускага народа. Зборнік склаў і зрабіў рэдактарскую вычытку тэкстаў заслужаны дзеяч навукі Беларусі, прафесар Ніл Гілевіч. Навукова-папулярнае выданне На беларускай мове.
Фармат 70х108 1/32. |
|
Ніна Гілевіч СЛОВА — РОДНАЕ, ЖЫВОЕ, СВАБОДНАЕ Узоры жывой народнай мовы ў вуснах беларускай вёскі 1960-х–1970-х гадоў Рэдактар Ніл Гілевіч «Слова — роднае, жывое, свабоднае» — другая кніга з дыялекталагічнай спадчыны Ніны Іванаўны Гілевіч. Гэта — зборнік узораў жывога народнага маўлення, разам з тым — і народнага думання, народнай памяці, народнай маралі, педагогікі, этыкі і эстэтыкі. Падрыхтаваў кнігу да друку і напісаў прадмову да яе Ніл Гілевіч. Навукова-папулярнае выданне
На беларускай мове. |
|
Ніл Гілевіч ЗАПІСЫ. Сшытак першы. У дзённікавых запісах прызнанага майстра паэтычнага слова, народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча яскрава выяўлена яго нязменная грамадзянская пазіцыя, якая вызначаецца болем за родную мову, глыбінёй думкі і гранічнай шчырасцю. Востра разумеючы праблему духоўнага быцця, паэт-публіцыст, апавядаючы пра нядаўнія гады літаратурна-грамадскага жыцця, яшчэ раз далучае чытачоў да галоўнай трывогі свайго сэрца.
На беларускай мове. |
|
Янка Брыль ПАРАСТАК Запісы і эсэ Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет і пра сябе, пра людзей далёкіх і блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю і дабрынёю. Літаратурна-мастацкае выданне.
На беларускай мове. |
|
Анджэй Цеханавецкi МIХАЛ КАЗIМIР АГIНСКI Мiхал Казiмiр Агiнскi (1730–1800) — гетман Вялiкага Княства Лiтоўскага, вядомы мецэнат, кампазiтар, мастак, паэт. Свае маёнткi Слонiм i Целяханы ён ператварыў у «сядзiбы музаў», вядомыя ва ўсёй Еўропе, але забытыя ў Беларусi. Гэты прагал запаўняе кнiга Анджэя Цеханавецкага, нашчадка беларускiх княжацкiх родаў Мсцiслаўскiх i Заслаўскiх i таксама мецэната, якi цяпер жыве ў Лондане. Кнiга грунтуецца на багатым архiўным матэрыяле, упершыню была выдадзена на нямецкай мове (Кёльн, 1961). Пераклад з нямецкай мовы У. Сакалоўскага. Навукова-папулярнае выданне.
На беларускай мове. |
|
Віктар Карамазаў АНТОН У аповесці-эсэ Віктара Карамазава апавядаецца пра мастака Антона Бархаткова – адметнага светлым талентам пейзажыста, які нястомна шукаў ва ўласнай творчасці разгадку найвялікшага Божага тварэння – Чалавека і Свету, па-мастацку шчодра і сонечна сцвярджаючы іх хараство і гармонію. Кніга прызначана ўсім, хто не абыякавы да мастацтва. На беларускай мове.
Фармат 70х90 1/16. |
|
Людміла Кебіч КЛЮЧЫ АД НЕБА Вершы Вершы Людмілы Кебіч – гэта лірычны роздум пра надзённае і адвечнае, у якім паэтка імкнецца асягнуць дзень мінулы і сённяшні, зазірнуць у невядомае заўтра, скіроўваючы смелы пагляд у вышыні Неба. Зборнік адрасаваны ўсім аматарам беларускага паэтычнага слова. Літаратурна-мастацкае выданне.
На беларускай мове. Глядзі таксама: |
|
Данута Бічэль НАРАДЖЭННЕ ЕЗУСА ХРЫСТА, НАШАГА ЗБАЎЦЫ Вершаваная батлейка П’еса ў паэтычнай форме апавядае пра падзеі Божага Нараджэння.
На беларускай мове. |
|
Мацвей Іваноў СТО АДЗІНАЦЦАЦЬ ДЗЁН Падзеі, пра якія гаворыцца ў кнізе, адбыліся ў 2004 годзе. Да пэўнага часу Мацвей Іваноў жыў насычаным і, здавалася б, паўнавартасным жыццём. Анкалагічнае захворванне з’явілася раптоўна. У Мацвея знайшлі пухліну мозгу... Часта небяспечныя хваробы вымушаюць людзей адасобіцца ад гэтага свету праз роспач і разгубленасць. З іншага боку, такія захворванні з’яўляюцца актуальнай нагодай пераасэнсаваць жыццё, успрыняць тое, што адбылося раней і адбываецца вакол, іншым духоўным позіркам і падзякаваць Богу за пададзены Ім урок!
На рускай мове. |
|
Ніл Гілевіч РАЗУМНАЯ ДЗЕВАЧКА Маленькая аповесць Мастак Марына Мароз. «Разумная дзевачка» — аповесць пра дзяцінства адной вясковай дзяўчынкі з таго пакалення, што прыйшло ў свет на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, пра звычайныя і незвычайныя, драматычныя эпізоды яе лёсу, пра выявы тых якасцяў дзіцячай душы (дабрыня, чысціня, шчырасць), якія лёгкай будучыні, як правіла, не абяцаюць. У абразках жыцця аднаго дзіцяці пададзены і некаторыя характэрныя штрыхі часу. Кніга разлічана і на малога чытача, і на дарослага.
На беларускай мове. |
|
Хрысціна Лялько НА ДАЛОНЯХ ЛЮБОВІ Вершы Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч. Кніга падрыхтавана супрацоўнікамі выдавецтва «Pro Christo» і выдадзена выдавецтвам «Канфіда». Зборнік вершаў Хрысціны Лялько, вядомай у беларускай літаратуры аўтаркі псіхалагічна праўдзівай прозы, заглыбленай ва ўнутраны свет чалавека, адметны духоўнай поўняй індывідуальнасці, складанага і адначасова простага творчага «я», якое не ўяўляе сябе без вызнання таго адвечнага, усёабдымнага і сутнаснага для кожнага чалавека пачуцця, імя якому — любоў. Асаблівае гучанне зборніку надаюць пераклады рэлігійна-духоўнай паэзіі, пазначанай верай у Божы Провід і спадзяваннем на найлепшае ў Яго найлепшым стварэнні. На беларускай мове.
Фармат 80х108 1/32. |
|
Ірына Жарнасек БУДЗЬ ВОЛЯ ТВАЯ Мастак Уладзімір Вішнеўскі Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід – усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы – блаславёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра, так і тыя людзі, што жылі альбо маглі жыць побач з імі і сталі ўдзельнікамі гэтых страшных і адначасова такіх прыгожых у сваёй ахвярнай любові і высакароднасці падзей.
На беларускай мове. Глядзі таксама:
|
|
Ніна Мацяш БОГАВА ДРЭВА Бібліятэка часопіса «Наша вера» Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Ніны Мацяш аб’яднаны адной тэмай — тэмай духоўнасці. Паэзія Н. Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, тонкасцю самавыяўлення, эмацыянальнай насычанасцю ўспрымання свету ва ўсіх яго праявах. Некаторыя вершы з гэтага зборніка ужо друкаваліся ў часопісе «Наша Вера»
На беларускай мове.
Гл. таксама:
|
|
Ніл Гілевіч НА ФЛЕЙЦЕ САМОТЫ Лірычныя мініяцюры ў жанры «танка». «На флейце самоты» – кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым – «А святло ўсё ідзе» – лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім – несціханы боль і непазбыўны смутак. І невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і лёсу, які звёў дзве светламройныя пуцявіны ў адну.
На беларускай мове. Глядзі таксама:
|
|
Андрэа Сафі Яннуш ЛЁК «Лёк» — першая аповесць, якую напісала вядомая нямецкая журналістка Андрэа Сафі Яннуш. Яна кранае сваёю шчырасцю, непасрэднасцю, тонкім гумарам і можа шмат сказаць уважліваму чытачу пра сум і радасць нашага зямнога быцця.. Пер. з ням. В. Сёмуха.
На беларускай мове.
Дыпламант XLV Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі». Глядзі таксама:
|
|
Данута Бічэль СТАКРОТКІ Абраз Маці Божай Будслаўскай — самы сціплы ў сваёй прыгажосці. Малітоўнае агляданне яго з любоўю – падстава для глыбокай малітвы. Да Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнай — пачуццё на ўзроўні гістарычнай традыцыі, агульначалавечага яднання і дзіцячай казкі. У Вострую Браму нашых бабуляў вяла глыбокая вера ў тое, што Маці Божая вырашае ўсе беды адразу і канчаткова. Да Белагрудскай Божай Маці Міласэрнай у аўтаркі шмат асабістых пачуццяў і надзеі, што сюды яшчэ прыйдуць натоўпы вернікаў і атрымаюць палёгку душы.
На беларускай мове. |
|
Вершы Большасць вершаў, якія склалі гэты паэтычны зборнік, была надрукавана ў часопісе «Ave Maria» пад рубрыкаю «На конкурс Маці Божай Будслаўскай». І ў тых вершах, што ўжо друкаваліся, і ў вершах, дасланых пазней, нашы чытачы пранікнёна і шчыра ўслаўляюць Апякунку Беларусі, узносячы да Яе не толькі словы хвалы і падзякі, але і малітоўна просячы заступніцтва і апекі для сябе, сваіх сем’яў і роднага Краю. Кніга прысвечана 500-годдзю Будслава.
На беларускай мове. |
|
Марыя Вайцяшонак КОЛА Марыя Вайцяшонак вядомая як аўтарка арыгінальнай і самадастатковай прозы. Яе тэматыка — духоўны космас зямных людзей. «На яе можна разлічваць, калі мы ні ў чым не ўпэўнены, але да ўсяго цікавыя» — эпіграф Віславы Шымборскай з верша «Сёе-тое пра душу», узяты пісьменніцай да аднаго з аповедаў, пасуе і да самой творчасці Марыі Вайцяшонак і да яе жыццёвай чалавечай натуры ўвогуле. Літаратурна-мастацкае выданне
На беларускай мове. |
|
Ірына Жарнасек СПРЭЧКА АНЁЛАЎ Мастак Ігар Гардзіёнак З кнігі «Спрэчка анёлаў» дзеці даведаюцца, што анёлы бываюць розныя: добрыя і злыя. Таму яны і варагуюць паміж сабой. Часта людзі таксама ўдзельнічаюць у вялікай спрэчцы анёлаў, як гэта здарылася з героем казкі Міхаськам. Магчыма, Міхаськавы прыгоды падкажуць чытачам, як ім таксама перамагаць у такіх спрэчках.
На беларускай мове. Глядзі таксама:
|
|
Янка Брыль БЛАКІТНЫ ЗНІЧ «Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя і сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць і спадзявацца на Челавечае ў чалавеку.
На беларускай мове. Глядзі таксама:
|
|
Ала Сямёнава ТАЯМНІЦЫ ПАКУТНЫ КОЛЕР Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць – да яе мы імкнемся дачыніцца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе – у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнямі. Аўтар кнігі спрабуе асэнсаваць адвечныя тэмы: жыццё і смерць, пакуты і збаўленне, віна і пакаянне... Сэнсаваня насычанасць зместу выдання спалучаецца з выразнасцю стылю, роздум абапіраецца на веданне фактаў і рэалій, што робіць кнігу цікавай для розных чытачоў.
На беларускай мове. Гл. таксама:
|
|
Мар’ян Дукса ПАЭТЫЧНЫ КАЛЯНДАР Каталіцкія святы ў вершах і малюнках Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч Гэтая кніга – своеасаблівы каляндар каталіцкіх святаў у вершах і малюнках. Тут змешчаны вершы не толькі пра асноўныя святы літургічнага года, пра Маці Божую, пра некаторых святых, але і пра такія дарагія кожнаму верніку падзеі як Першая Камунія. Кніга «Каталіцкія святы ў вершах і малюнках» – гэта не толькі цудоўны падарунак для дзетак, яе можна выкарыстоўваць на занятках па рэлігіі, на дзіцячых ранішніках.
На беларускай мове. |
|
К. Вайтыла \ Ян Павел ІІ ПАЭЗІЯ. ВЫБРАНАЕ \ РЫМСКІ ТРЫПЦІХ Паэзія Святога Айца Яна Паўла ІІ — гэта своеасаблівы «паэтычны катэхізіс», у якім аўтар натхнёна гаворыць пра Творцу і чалавека, «упісанага ў Божую справу збаўлення». Вершы Караля Вайтылы ствараліся на пачатку святарскага шляху. «Рымскі трыпціх» напісаны ў 2002 г. Папам Янам Паўлам ІІ. У гэтым творы шчасліва спалучыліся багаты досвед тэолага і адметная вобразнасць чалавека, улюбёнага ў хараство свету і сапраўднае мастацтва.
Дыпламант XLIV Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі».
На беларускай мове Глядзі таксама:
|
|
Мар'ян Дукса ПРЫЙСЦІ ДА АЛТАРА Бібліятэка часопіса «Наша вера»
Кнiга паэзii Мар'яна Дуксы даносiць атмасферу посткамунiстычнага часу, якi прынёс людзям бясцэнны дар - разняволенне душы. Ва ўмовах грамадскай нестабiльнасцi аўтар спрабуе вызначыць маральныя арыенцiры i знаходзiць iх у хрысцiянскай веры, у яе вечных духоўных каштоўнасцях, звяртаецца да бессмяротных iдэалаў дабра, любовi, мiласэрнасцi.
На беларускай мове Глядзі таксама: |
|
Ленэ Майер-Скуманц ГІСТОРЫІ ПРА ЦІНО І ЦІНУ У кнізе вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц, творы якой ужо перакладаліся на беларускую мову, нашы маленькія чытачы знойдуць кароткія захапляюpчыя апавяданні пра хлопчыка Ціно, які вельмі любіць розныя хітрыкі і дзіўныя разважанні. З Ціно і яго сябрамі можна навучыцца жыць і любіць, бо яны ва ўсім заўважаюць самае галоўнае: і ў спектаклі-батлейцы, і ў працы ў садзе, і ў звычайнай паездцы ў аўтобусе, і ў тэлефоннай размове з Богам… На беларускай мове |
|
Данута Бічэль НА БЕЛЫХ АБЛОКАХ СНОЎ Бібліятэка часопіса «Наша вера» Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы. Літаратурна-мастацкае выданне На беларускай мове Глядзі таксама: |
|
Ірына Жарнасек ГАДАРА Бібліятэка часопіса «Наша вера» Новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек склалі апавяданні, аб'яднаныя ў два цыклы. Першы з іх «Ноч пасля Галгофы» - плён разважанняў пісьменніцы над асобнымі старонкамі Евангелля, якое заўсёды сучаснае і актуальнае. Другі цыкл «Калі маўчаць званы» - гэта роздум і ўзіранне пісьменніцы ў нашу сучаснасць. Героі гэтых апавяданняў, зрэшты, як і з папярэдняга цыкла, часта стаяць перад няпростым жыццёвым выбарам паміж дабром і злом, высакароднасцю і подласцю, вернасцю і здрадай. Дынамічны сюжэт апавяданняў робіць іх цікавымі і запамінальнымі. Літаратурна-мастацкае выданне На беларускай мове Глядзі таксама: |
|
М. Старавейскі, І. Сілонэ ГІСТОРЫЯ ПРА ДЗІЎНАГА СВЯТАРА Дон Луіджы Арыёне
У кнігу ўвайшлі апавяданні пра ксяндза Арыёне, заснавальніка кангрэгацыі арыяністаў, абвешчанага ў 1980 г. Папам Янам Паўлам ІІ благаславёным. Перад чытачамі паўстае вобраз гэтага сціплага, дзіўнага святара, жыццёвым дэвізам якога былі словы: «Чыніць дабро заўсёды і ўсім, зло - ніколі і нікому». Са згоды духоўнай улады На рускай мове. |
|
Антоніо А.Барэллі ФАЦІМСКАЯ ВЕСТКА: ТРАГЕДЫЯ ЦІ НАДЗЕЯ? Кніга прысвечана перэгрынацыі фігуркі Маці Божай Фацімскай, якая адбылася ў 1997-1998 г. па дыяцэзіях Беларусі, ў гэтым выданні - аповяд пра аб'яўленні дзецям Маці Божай у Фаціме - партугальскім мястэчку - якія адбываліся з мая па кастрычнік 1917 г. З дазволу духоўных уладаў На беларускай мове |
|