Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
СВЯТЫ АНДРЭЙ БАБОЛЯ Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Андрэя Боболі, святара і мучаніка, палымянага прапаведніка і самаадданага місіянера, які евангелізаваў на Палессі і скончыў жыццё ў страшэнных муках, забіты казакамі ў Янаве Палескім (цяпер Іванава Брэсцкай вобл.). У кнізе прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Андрэя Баболі, а таксама пададзена інфармацыя пра апекуноў прафесій, заступнікаў пры хваробах і інш.
На беларускай мове |
|
Святы Пётр Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Пятра, Апостала, свята якога каталіцкі Касцёл урачыста адзначае 29 чэрвеня. Св. Пётр з’яўляецца апекуном шматлікіх гарадоў, а таксама кавалёў, муляраў, будаўнікоў мастоў, маракоў, рыбакоў, майстраў гадзіннікаў, лічыцца заступнікам за хворых на эпілепсію і інш. У кнізе таксама пададзены звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў і літанія да святых Пятра і Паўла.
На беларускай мове |
|
Святы Юда Тадэвуш Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Юды Тадэвуша, Апостала, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 28 кастрычніка. Св. Юда Тадэвуш лічыцца заступнікам у безнадзейных справах. У кнізе прапануюцца таксама тэксты малітваў, навэнна і літанія да св. Юды Тадэвуша. У дадатку прыведзены асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс.
На беларускай мове |
|
Святы Антоній Падуанскі Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Антонія Падуанскага, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 13 чэрвеня. Св. Антоній з’яўляецца апекуном убогіх і іх заступнікам, апякуецца нарачонымі і сужэнствамі, да яго звяртаюцца ў малітве, калі згубілася нейкая рэч. У кнізе пададзены таксама звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў, навэнна і літанія да св. Антонія.
На беларускай мове |
|
Святы Бэнэдыкт Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Бэнэдыкта з Нурсіі, абата, апекуна Еўропы, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 11 ліпеня. Св. Бэнэдыкт з’яўляецца апекуном Францыі, шматлікіх законаў, а таксама архітэктараў, інжынераў, настаўнікаў, спелеолагаў, выдаўцоў, лічыцца заступнікам за хворых на рожу, а таксама за канаючых. У кнізе таксама пададзены звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў, навэнна і літанія да св. Бэнэдыкта.
На беларускай мове |
|
Святы Ян Хрысціцель Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Яна Хрысціцеля, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 24 чэрвеня. Св. Ян Хрысціцель з’яўляецца апекуном шматлікіх краін і гарадоў, Мальтыйскага ордэна, ордэна кармелітаў; вінаробаў, архітэктараў, земляробаў і інш., а таксама дзяўчат, незамужніх маці, тых, хто прыгавораны да смерці, эпілептыкаў. У кнізе пададзены таксама звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Яна Хрысціцеля.
На беларускай мове |
|
Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (з Лізьё), панны і доктара Касцёла, свята якой каталіцкі Касцёл адзначае 1 кастрычніка. Св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус з’яўляецца апякункай Францыі і Расіі, а таксама законаў кармелітак, тэрэзак, тэрэзіянак, каталіцкіх місій і місіянераў. У кнізе таксама пададзены звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.
На беларускай мове |
|
Святая Тэрэза ад Езуса Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), панны і доктара Касцёла, свята якой каталіцкі Касцёл адзначае 15 кастрычніка. Св. Тэрэза ад Езуса з’яўляецца апякункай Іспаніі, горада Авіла, законаў кармелітаў босых і кармелітаў «абутых», а таксама заступніцай за душы ў чысцы. У кнізе таксама пададзены звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Тэрэзы ад Езуса.
На беларускай мове |
|
Святы Крыштаф Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Крыштафа, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 25 ліпеня. Св. Крыштафа залічваюць да 14 заступнікаў у цяжкіх жыццёвых абставінах. Ён з’яўляецца заступнікам ад неспадзяванай смерці; апекуном вадзіцеляў, маракоў, вандроўнікаў, пілігрымаў і інш.; да яго звяртаюцца пры эпідэміях, пры пагрозе стыхійных бедстваў. У кнізе пададзена таксама інфармацыя пра апекуноў прафесій, заступнікаў пры хваробах і інш., прапануюцца тэксты малітваў і літанія да 14 святых заступнікаў.
На беларускай мове |
|
Святы Казімір Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Казіміра, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 4 сакавіка. Св. Казімір з’яўляецца галоўным апекуном Літвы, многіх дыяцэзій у Польшчы, а таксама Гродзенскай дыяцэзіі на Беларусі, лічыцца апекуном моладзі. У кнізе пададзена таксама інфармацыя пра апекуноў прафесій, заступнікаў пры хваробах і інш., прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Казіміра.
На беларускай мове |
|
Святы Рох Серыя «Святыя» Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Роха. Св. Рох з’яўляецца апекуном падарожнікаў, аптэкараў, урачоў, агароднікаў, шпіталяў, вязняў і хатняй жывёлы; апякуецца таксама хворымі на чуму, халеру, шаленства, пры хваробах ног. У кнізе пададзена таксама інфармацыя пра апекуноў прафесій, заступнікаў пры хваробах і інш., прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Роха.
На беларускай мове |
|