Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
Федэрацыя Еўрапейскага Скаўтынгу УМЕЛАСЦІ Кніжка «Умеласці» — гэта даведнік для скаўтаў і скаўтак, які ўключае апісанні і патрабаванні для 81 умеласці і 17 майстроўскіх умеласцяў. З яго дапамогай ты зможаш праверыць свае сілы і ўдасканаліцца ў цікавых і карысных спецыяльнасцях, каб выкарыстоўваць дары, якія Бог даверыў табе. Дары, якія ты ўжо распазнаў у сабе, і тыя, якія ты зможаш адкрыць падчас гэтых выпрабаванняў, каб навучыцца лепш служыць свайму бліжняму.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
СЦЕЖКА БОЖАЙ КАРОЎКІ «Сцежка божай кароўкі» — гэта кніжка для тых дзяўчынак, якія толькі пачынаюць свой шлях у скаўтынгу. Дзякуючы гэтай кніжцы яны даведаюцца пра законы і малітвы божых каровак, правілы жыцця ў чарадзе, разам з чарадовай будуць набываць новыя навыкі і дасягненні, а таксама пазнаёмяцца з іншай карыснай інфармацыяй.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 4-е выданне, са зменамі Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ВІТАЙ, МАРЫЯ Малітва «Анёльскае прывітанне» ў малюнках Мастачка Галіна Хінка-Янушкевіч.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ОЙЧА НАШ «Малітва Панская» ў малюнках Мастачка Галіна Хінка-Янушкевіч.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
РЫЦАР БЕЗЗАГАННАЙ Пераказ кнігі М. Канчкоўскай «Айцец Кольбэ» для падлеткаў Пераклад з польскай і пераказ І. Жарнасек. Выданне прысвечана святому Максімільяну Кольбэ, яго пакліканню і місіі. Жыццё гэтага святога — цудоўнае сведчанне веры і любові да Бога і да Беззаганнай Панны Марыі, якой ён даручыў сваё жыццё з дзяцінства. Гэты пераказ кнігі М. Канчкоўскай «Айцец Кольбэ» адрасаваны для падлеткаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
с. Нунэ Цітаян MSF ПРЫЙДЗІЦЕ ДА МЯНЕ ЎСЕ Дапаможнік па катэхезе. Другі год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі Дапаможнік па катэхезе для другога года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі знаёміць дзяцей з галоўнымі праўдамі хрысціянскай веры. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню дзесяці Божых запаведзяў, сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі, святам і ўрачыстасцям літургічнага года.Пасля вывучэння кожнай з тэмаў у дапаможніку змешчаны практычныя заданні, а таксама абавязковыя хатнія заданні. Дапаможнік па катэхезе «Прыйдзіце да Мяне ўсе» створаны з улікам катэхетычнай праграмы, ён багата ілюстраваны фотаздымкамі, творамі сусветнага мастацтва і малюнкамі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
с. Нунэ Цітаян MSF ГІСТОРЫЯ ЗБАЎЛЕННЯ Дапаможнік па катэхезе (5 клас) 3-е выданне Дапаможнік па катэхезе для 5 класа прысвечаны гісторыі збаўлення. Немагчыма будаваць духоўнае жыццё без пазнання гісторыі збаўлення. Таму ў духоўным сэнсе гэты дапаможнік мае вельмі вялікае значэнне. Вывучаючы гісторыю збаўлення, вы даведаецеся пра стварэнне свету і пра чалавека, пра яго грэх і пра тое, як Бог у сваёй бязмежнай міласэрнасці цудоўным чынам праз прарокаў і праз адданых Богу людзей вёў свой народ шляхам збаўлення аж да прыйсця Збаўцы Езуса Хрыста.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF БОГ ЛЮБІЦЬ МЯНЕ Дапаможнік па катэхезе Першы год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі 3-е выданне Дапаможнік па катэхезе для першага года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі знаёміць дзяцей з галоўнымі праўдамі хрысціянскай веры, асноўнымі падзеямі з жыцця Езуса Хрыста, а таксама з некаторымі набажэнствамі і традыцыямі каталіцкага Касцёла. Таксама тут падаюцца практыкаванні для самастойнага выканання вучнямі з мэтаю лепшага засваення вывучаемага матэрыялу.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
МАЎГЛІ Кніжка ваўчаняці «Маўглі» — гэта кніга для тых хлопчыкаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у скаўтынгу. Дзякуючы гэтай кнізе яны стануць сапраўднымі ваўчанятамі, даведаюцца пра правілы жыцця ў зграі, а таксама разам з Акелам будуць адзначаць у ёй новыя навыкі і дасягненні. На старонках выдання дзеці знойдуць шмат карыснай інфармацыі з гісторыі, геаграфіі, батанікі і іншых сфераў, якая не толькі дапаможа ім стаць добрымі ваўчанятамі, але і разаўе іх агульную эрудыцыю.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 3-е выданне, папраўленае Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF БОГ ЛЮБІЦЬ МЯНЕ Дапаможнік па катэхезе Першы год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі 2-е выд., дапрацаванае Дапаможнік па катэхезе для першага года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі знаёміць дзяцей з галоўнымі праўдамі хрысціянскай веры, асноўнымі падзеямі з жыцця Езуса Хрыста, а таксама з некаторымі набажэнствамі і традыцыямі каталіцкага Касцёла. Таксама тут падаюцца практыкаванні для самастойнага выканання вучнямі з мэтаю лепшага засваення вывучаемага матэрыялу.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF ЕЗУС ХРЫСТУС — ВАЛАДАР І ЗБАЎЦА Дапаможнік па катэхезе (6 клас катэхетычнага навучання) 2-е выданне, дапрацаванае Дапаможнік па катэхезе для 6 класа прысвечаны збаўчай дзейнасці Езуса Хрыста, а таксама падзеям, якія непасрэдна папярэднічалі Яго прыйсцю ў гэты свет, і якія адбываліся пасля Яго смерці і ўваскрасення. Таксама падаюцца практыкаванні для самастойнага выканання вучнямі з мэтаю лепшага засваення вывучаемага матэрыялу, а таксама крыжаванкі па кожнай тэме.
На беларускай мове. |
|
Ленэ Майер-Скуманц ХАНІІЛ Анёл на зямлі Пераклад з нямецкай Алены Сямёнавай-Герцаг Хлопчык Крысціян перажывае няпросты час у сваім дзіцячым жыцці. Адносіны ў сям'і, у школе, з сябрамі - усё вакол разбураецца, але нечакана ён знаёміцца з тым, хто пасланы стаць для яго надзейнай апорай і настаўнікам. «Ханііл. Анёл на зямлі» - адна з тых кніг, у якой чытач любога ўзросту адкрые для сябе свой сэнс. Варта толькі адкрыць вочы - і мы ўбачым Боскасць таго, што адбываецца з намі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 2-е выданне, папраўленае Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ВЯСЁЛЫ ДЗЕНЬ ДЛЯ НАС НАСТАЎ або Пра тое, які ён, велікодны баранак Пераклад з польскай Ірыны Жарнасек Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч Кніга вядомага польскага святарапаэта Яна Твардоўскага «Вясёлы дзень для нас настаў» адрасавана найперш дзецям і прысвечана велікодным святам, іх «мудраму і радаснаму перажыванню». Проста і шчыра, і разам з тым вельмі глыбока кс. Ян апавядае пра традыцыйныя велікодныя сімвалы, якія з кожным годам набываюць новыя адценні. Са сваім адметным гумарам аўтар запрашае нас радасна ўсміхнуцца, параіўшы, каб мы «святы не перажоўвалі, а перажывалі» належным чынам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Мар’ян ДУКСА ПАЭТЫЧНЫ КАЛЯНДАР Каталіцкія святы ў вершах і малюнках Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч «Паэтычны каляндар» прысвечаны асноўным каталіцкім святам, ілюстраваны прыгожымі малюнкамі-размалёўкамі. Гэтая кніга — не толькі цудоўны падарунак для дзетак, яе можна выкарыстоўваць таксама на занятках па рэлігіі, на дзіцячых ранішніках.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Лукаш Кубяк СВЯТАЯ ІМША 100 пытанняў і адказаў 2-е выданне Кніга змяшчае 100 пытанняў і адказаў, якія датычаць святой Імшы. На падставе Святога Пісання, асноўных дакументаў Касцёла, шматлікіх крыніц па гісторыі літургічных абрадаў, а таксама каментарыяў айцоў Касцёла і святых аўтар растлумачвае тэалагічны сэнс і значэнне літургічных абрадаў і сімвалаў, літургічнага начыння і іншых сакральных прадметаў і малітваў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
НОВЫ ЗАПАВЕТ для дзяцей і моладзі Адметнасць гэтага выдання Новага Запавету па-беларуску ў тым, што яно адрасавана юным чытачам. Побач з поўным біблійным тэкстам знаходзяцца каляровыя ўстаўкі, кароткія каментарыі і дыдактычны матэрыял, а таксама біблійны слоўнік і каляровыя карты. Гэта дапаможа дзецям і моладзі лепш зразумець Божае слова і палюбіць яго, каб яно стала іх сапраўдным сябрам у жыцці.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
УЗМОЦНЕНЫЯ ДУХАМ СВЯТЫМ Дапаможнік па катэхезе (9 клас катэхетычнага навучання) 3-е выданне, папраўленае Дапаможнік па катэхезе прысвечаны духоўнаму жыццю ўзмоцненага Духам Святым хрысціяніна. У ім закранаюцца пытанні веры, малітвы і сакрамэнтальнага жыцця. Прадстаўлены ў ім матэрыял навучае, як пад кіраўніцтвам Духа Святога павінен жыць хрысціянін.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
САКРАМЭНТЫ — КРЫНІЦА НОВАГА ЖЫЦЦЯ Дапаможнік па катэхезе (8 клас катэхетычнага навучання) 3-е выданне, папраўленае Дапаможнік па катэхезе для 8 класа прысвечаны тэме «Сакрамэнты — крыніца новага жыцця». Кожны сакрамэнт — гэта асабістае спатканне чалавека з Хрыстом. Менавіта таму сакрамэнты з’яўляюцца крыніцай новага духоўнага жыцця, якое ёсць у Езусе Хрысце. Гэтая кніга дапаможа юнакам і дзяўчатам пазнаць таямнічую моц сакрамэнтаў і зразумець неабходнасць удзелу у іх, каб весці годнае хрысціянскае жыццё, быць здольнымі адказваць на выклікі нашага часу і асягнуць вечнае шчасце.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
YOUCAT Катэхізіс Каталіцкага Касцёла для моладзі У «Катэхізісе Каталіцкага Касцёла для моладзі», які напісаны блізкаю маладым людзям моваю, выкладаецца каталіцкае веравучэнне. Матэрыял падаецца ў форме пытанне — адказ, а далейшы каментарый павінен дапамагчы маладому чалавеку лепш зразумець разглядаемыя пытанні і іх значэнне для ўласнага жыцця. Акрамя таго, у кнізе шмат ілюстрацый, прыведзены кароткія азначэнні, цытаты са Святога Пісання, выказванні святых і настаўнікаў веры. У канцы кнігі змешчаны прадметны паказальнік, з дапамогаю якога можна лёгка знайсці канкрэтныя тэмы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ПАКАЛЕННЕ «М» Выбраныя малітвы для моладзі Выбраныя малітвы, сабраныя ў гэтай кніжачцы, датычаць вельмі важных сфераў жыцця сучаснага маладога чалавека: духоўнага жыцця, пачуццяў, цела і сексуальнасці, працы і служэння, а таксама выклікаў гэтага свету. Божая любоў і свабода жадае валадарыць у кожным маладым сэрцы і хоча, каб мы, набліжаючыся да Сэрца самога Бога, станавіліся пакаленнем «М» — пакаленнем малітвы, плён якой будзе прамянець не толькі праз нашыя словы, але і праз учынкі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ПЕРШАЯ КАМУНІЯ З БЕЛЫМ БАНТАМ Пераклад з польскай мовы Ірыны Жарнасек Ілюстрацыі Станіслава Барбацкага Кніга дапаможа дзецям зразумець, чаму святая Камунія вельмі важная ў жыцці хрысціяніна. Тут маленькія вернікі знойдуць заўсёды актуальныя і вядомыя словы ксяндза Яна Твардоўскага - правадніка ў веры для многіх пакаленняў дзяцей і дарослых. Гэтыя разважанні варта захаваць у сваім сэрцы на ўсё жыццё.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF БОГ ЛЮБІЦЬ МЯНЕ Дапаможнік па катэхезе Першы год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі Дапаможнік па катэхезе для першага года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі знаёміць дзяцей з галоўнымі праўдамі хрысціянскай веры, асноўнымі падзеямі з жыцця Езуса Хрыста, а таксама з некаторымі набажэнствамі і традыцыямі каталіцкага Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF БОГ ЛЮБІЦЬ МЯНЕ Сшытак для заняткаў па катэхезе Першы год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі У сшытку для заняткаў па катэхезе для першага года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі падаюцца практыкаванні для самастойнага выканання вучнямі з мэтаю лепшага засваення вывучаемага матэрыялу.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ірына Жарнасек НЕЗАБУДКІ Кнігу хрысціянских апавяданняў Ірыны Жарнасек «Незабудкі» склалі творы, якія ў розны час друкаваліся ў часопісе для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Гэта даверлівая размова пісьменніцы з чытачамі пра тое, як нам трэба вучыцца ўзірацца ва ўсё, што нас акружае, задумвацца над тым, што з намі і іншымі людзьмі адбываецца, вучыцца ўсё давяраць Богу і заўсёды заставацца вернымі Яму. Кніга адрасаваная дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ленэ Майер-Скуманц …І НЯХАЙ САБЕ ВЕРАБ'І ЧЫРЫКАЮЦЬ… Гісторыі пра Дона Боска 2-е выданне Аўстрыйская пісьменніца Ленэ Майер-Скуманц прапануе ў сваёй кнізе 21 гісторыю з жыцця святога Яна Боска. Дзякуючы гэтым займальна і жыва напісаным гісторыям, мы можам не толькі прасачыць яго шлях ад маленькага сялянскага хлопчыка да святара і заснавальніка манаскай супольнасці, але даведацца таксама, як гэтаму святому, які нястомна працаваў такімі незвычайнымі метадамі з беспрытульнымі дзецьмі ў Турыне XIX стагоддзя, удавалася захапляць моладзь сваімі ідэаламі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ленэ Майер-Скуманц ГІСТОРЫІ ПРА ЦІНО І ЦІНУ 3-е выданне У кнізе вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц маленькія чытачы знойдуць каля 50 захапляльных апавяданняў пра хлопчыка Ціно, які вельмі любіць розныя хітрыкі і незвычайныя разважанні. З Ціно і яго сябрамі можна навучыцца жыць і любіць, бо яны ва ўсім заўважаюць самае галоўнае: і ў спектаклі-батлейцы, і ў працы ў садзе, і ў звычайнай паездцы ў аўтобусе, і ў тэлефоннай размове з Богам...
Літаратурна-мастацкае выданне. |
|
ДЗЕЦЯМ ПРА СПОВЕДЗЬ 2-е выданне, выпраўленае Кніга адрасавана дзецям. Яе мэта — дапамагчы маленькім вернікам добра падрыхтавацца да споведзі. У кнізе падрабязна разглядаюцца галоўныя ўмовы споведзі, прапануецца прыклад рахунку сумлення, а таксама даюцца некаторыя малітвы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ян Твардоўскі КУБАК З АДНЫМ ВУХАМ У кнігу кс. Яна Твардоўскага ўвайшлі апавяданні і вершы для дзяцей, у якіх аўтар вучыць маленькіх чытачоў на канкрэтных прыкладах з любоўю адносіцца да блізкіх і ў сваю чаргу цаніць любоў, якую атрымліваюць яны самі; вучыць таксама пазнаваць навакольны свет як Божае стварэнне і з вераю перажываць хрысціянскія святы. Улічваючы тое, што кс. Ян Твардоўскі валодаў унікальным дарам проста распавядаць пра самае складанае, гэтая кніга дзякуючы багатым алегарычным вобразам будзе цікавая не толькі дзецям, але і дарослым. Пераклад з польскай мовы Ганны Шаўчэнка
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
МЫ — ДЗЕЦІ БОЖЫЯ Малітоўнік для дзяцей Другое выданне, выпраўленае і дапоўненае У малітоўніку для дзяцей змешчаны тэксты святой Імшы, кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, набажэнствы: Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях, Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці, а таксама інфармацыя пра святыя сакрамэнты, пра літургічны год, слоўнічак асноўных касцёльных паняццяў і касцёльныя спевы.
На беларускай мове. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі АД ВУХА ДА ВУХА Пра ўсмешку і радасць Пер. з пол. Г. Шаўчэнка Кніга апавяданняў ксяндза Яна Твардоўскага (1915–2006) будзе цікаваю і карыснаю як для дзяцей, так і для дарослых. Аўтар як уніклівы назіральнік вядзе чытача праз сітуацыі штодзённага жыцця і вучыць радавацца кожнаму дню, бачыць цуды ў звыклых рэчах, адрозніваць дабро ад зла, а самае галоўнае — любіць Бога і тых, хто знаходзіцца побач.
На беларускай мове. |
|
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей Склад. Г. Шаўчэнка. Малітоўнік для дзяцей падрыхтаваны па ініцыятыве Кангрэгацыі сясцёр святога Дамініка. У кнігу ўвайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
На беларускай мове. |
|
Ленэ Майер-Скуманц …І НЯХАЙ САБЕ ВЕРАБ'І ЧЫРЫКАЮЦЬ… Гісторыі пра Дона Боска Аўстрыйская пісьменніца Ленэ Майер-Скуманц прапануе ў сваёй кнізе 21 гісторыю з жыцця святога Яна Боска. Дзякуючы гэтым займальна і жыва напісаным гісторыям, мы можам не толькі прасачыць яго шлях ад маленькага сялянскаяга хлопчыка да святара і заснавальніка манаскай супольнасці, але даведацца таксама, як гэтаму святому, які нястомна працаваў такімі незвычайнымі метадамі з беспрытульнымі дзецьмі ў Турыне XIX стагоддзя, удавалася захапляць моладзь сваімі ідэаламі.
На рускай мове. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ПЕРШАЯ КАМУНІЯ З БЕЛЫМ БАНТАМ Пераклад з польскай мовы Ірыны Жарнасек Ілюстрацыі Станіслава Барбацкага Кніга дапаможа дзецям зразумець, чаму святая Камунія вельмі важная ў жыцці хрысціяніна. Тут маленькія вернікі знойдуць заўсёды актуальныя і вядомыя словы ксяндза Яна Твардоўскага - правадніка ў веры для многіх пакаленняў дзяцей і дарослых. Гэтыя разважанні варта захаваць у сваім сэрцы на ўсё жыццё.
На беларускай мове |
|
БІБЛЕЙСКІЯ ЗАГАДКІ Дзяцінства Пана Езуса Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч У кнізе прадстаўлены тэксты і ілюстрацыі да тых фрагментаў з Евангелля, дзе распавядаецца пра нараджэнне і дзяцінства Езуса Хрыста, а таксама загадкі, якія дапамогуць дзецям з радасцю ўспрымаць Добрую Навіну. Кніга прызначана для самых маленькіх. Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове. |
|
Ганна Серэхан ПАНЕ, БУДЗЬ ЗАЎЖДЫ СА МНОЙ! Вершаваныя малітвы для дзяцей Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч Кніга ўяўляе сабой паэтычны малітоўнік для маленькіх вернікаў. У ёй прапануюцца невялікія па памеры і лёгкія для запамінання вершаваныя малітвы з розных нагодаў, якія дапамогуць дзецям больш уважліва пазнаваць створаны Богам свет і дзякаваць Яму за ўсе падораныя ласкі. Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове. |
|
ДЗЕЦЯМ ПРА СПОВЕДЗЬ Кніга адрасавана дзецям. Яе мэта — дапамагчы дзецям добра падрыхтавацца да споведзі, каб сакрамэнт пакаяння сапраўды стаў для іх сустрэчаю з уваскрослым Езусам, які прабачае нам грахі і яднае нас з братамі і сёстрамі. У кнізе падрабязна разглядаюцца галоўныя ўмовы споведзі, прапануецца ўзор рахунку сумлення, а таксама даюцца некаторыя малітвы. Рэлiгiйнае выданне. На беларускай мове.
ISBN 978-985-6825-08-1
|
|
Ленэ Майер-Скуманц БЭТЛЕЕМСКАЯ ЗОРКА Гісторыі, п’есы і вершы на Каляды
Пераклад з нямецкай А. Сямёнавай Кнігу вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц склалі вельмі цікавыя апавяданні, п’есы і вершы, прысвечаныя Божаму Нараджэнню. Пісьменніца надзвычай займальна расказвае пра падзеі, звязаныя з нараджэннем Божага Сына, пра вялікіх святых і незвычайныя гісторыі з жыцця простых людзей. Героі гэтай кнігі сведчаць, што кожны з нас можа знайсці дарогу ў Бэтлеем, да Езуса, адольваючы свае маленькія і вялікія слабасці, і прынесці Езусу свой каштоўны падарунак. Літаратурна-мастацкае выданне.
На беларускай мове. |
|
Ленэ Майер-Скуманц ЯН ПАПЯРЭДНІК Мастак - Сягрей Шэмет «Ян Папярэднік» — гэта пераказ евангельскай гісторыі пра жыццё Яна Хрысціцеля, самага вялікага з прарокаў, які не толькі прадказваў прыход Месіі, але таксама, заклікаючы народ да пакаяння, падрыхтоўваў людзей да таго, каб прынялі Збаўцу, Езуса Хрыста. Дзякуючы кнізе вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц, персанажы Евангелля, якія жылі дзве тысячы гадоў назад, і іх лёсы стануць блізкімі і зразумелымі сучасным дзецям, чытачам гэтай кнігі. Рэлігійнае выданне.
На рускай мове. |
|
Малітоўнік для дзяцей У малітоўніку змешчаны парадак Святой Імшы, кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, набажэнствы: Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях, Ружанец. Дзеці знойдуць у ім інфармацыю пра святыя сакрамэнты, пра літургічны год, а таксама слоўнічак асноўных касцёльных паняццяў і касцёльныя спевы.
На беларускай мове. |
|
Ленэ Майер-Скуманц ФРАНЦІШАК АСІЗСКІ Мастак Юрый Алісевіч. У сваёй кнізе вядомая аўстрыйская пісьменніца Ленэ Майер-Скуманц пераказвае для дзяцей гісторыі з жыцця святога Францішка – пра яго першых паплечнікаў, пра жыццё манахаў, якіх называлі «браты меншыя», пра святую Клару, пра любоў святога Францішка да Бога і да Яго стварэнняў, пра цуды, якія адбываліся, дзякуючы ягонай малітве. Літаратурна-мастацкае выданне.
На рускай мове.
Дыпламант ІX Рэспубліканскай |
|
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ: РАЗВАЖАННІ У кнізе змешчаны разважанні Крыжовага шляху для дзяцей. Гэтыя разважанні могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху з удзелам дзяцей у часе Вялікага посту.
Дарагія дзеці!
На беларускай мове. |
|
Ленэ Майер-Скуманц МАРЫЯ МАГДАЛЕНА Мастак Лада Шчастная У кнізе вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц перад намі ажываюць вобразы, якія адлюстроўваюць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста, даецца яркі і глыбокі вобраз Марыі Магдалены, якая адной з першых сведчыла аб уваскрашенні Пана Езуса Хрыста і абвяшчала жывога Бога, імя якога - Любоў.
На рускай мове. |
|
Ірына Жарнасек СПРЭЧКА АНЁЛАЎ Мастак Ігар Гардзіёнак З кнігі «Спрэчка анёлаў» дзеці даведаюцца, што анёлы бываюць розныя: добрыя і злыя. Таму яны і варагуюць паміж сабой. Часта людзі таксама ўдзельнічаюць у вялікай спрэчцы анёлаў, як гэта здарылася з героем казкі Міхаськам. Магчыма, Міхаськавы прыгоды падкажуць чытачам, як ім таксама перамагаць у такіх спрэчках.
На беларускай мове. Глядзі таксама:
|
|
Мар’ян Дукса ПАЭТЫЧНЫ КАЛЯНДАР Каталіцкія святы ў вершах і малюнках Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч Гэтая кніга – своеасаблівы каляндар каталіцкіх святаў у вершах і малюнках. Тут змешчаны вершы не толькі пра асноўныя святы літургічнага года, пра Маці Божую, пра некаторых святых, але і пра такія дарагія кожнаму верніку падзеі як Першая Камунія. Кніга «Каталіцкія святы ў вершах і малюнках» – гэта не толькі цудоўны падарунак для дзетак, яе можна выкарыстоўваць на занятках па рэлігіі, на дзіцячых ранішніках.
На беларускай мове. |
|
Ленэ Майер-Скуманц ГІСТОРЫІ ПРА ЦІНО І ЦІНУ У кнізе вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц, творы якой ужо перакладаліся на беларускую мову, нашы маленькія чытачы знойдуць кароткія захапляюpчыя апавяданні пра хлопчыка Ціно, які вельмі любіць розныя хітрыкі і дзіўныя разважанні. З Ціно і яго сябрамі можна навучыцца жыць і любіць, бо яны ва ўсім заўважаюць самае галоўнае: і ў спектаклі-батлейцы, і ў працы ў садзе, і ў звычайнай паездцы ў аўтобусе, і ў тэлефоннай размове з Богам… На беларускай мове |
|
МАЦІ БОЖАЯ З ФАЦІМЫ Кніга прысвечана перэгрынацыі фігуркі Маці Божай Фацімскай, якая адбылася ў 1997-1998 г. па дыяцэзіях Беларусі, ў гэтым выданні - аповяд пра аб'яўленні дзецям Маці Божай у Фаціме - партугальскім мястэчку - якія адбываліся з мая па кастрычнік 1917 г. З дазволу духоўных уладаў На беларускай мове |
|