Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
![]() |
![]() |
![]() |
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
Леанід Лыч НА ВАРЦЕ ЗДАРОЎЯ Гісторыя медыцыны Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 г. – ліпень 1944 г.) У кнізе асвятляюцца пытанні арганізацыі ў Беларусі медыцынскага абслугоўвання самых розных катэгорый насельніцтва ў першыя дні вайны Германіі з СССР і ў перыяд акупацыі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага палітычнага рэжыму. Шмат старонак адведзена санітарна-медыцынскаму становішчу ў лагерах для савецкіх і нямецкіх ваеннапалонных. У асобных раздзелах кнігі асвятляецца ўдзел медыкаў у падпольным руху, нацыянальнай грамадска-асветніцкай дзейнасці, жыццё ў эміграцыі. У кнізе прыведзена дастатковая колькасць прыкладаў, з якіх вынікае, што праца людзей у створаных з дазволу акупацыйнай адміністрацыі ўстановах аховы здароўя мела гуманны, прагрэсіўны характар без ніякіх праяваў калабарацыянізму. Разлічана на шырокае кола чытачоў, якіх цікавяць звязаныя з вайной і нямецкай акупацыяй падзеі, у тым ліку і ў медыцынскай сферы, што яшчэ не знайшло належнага асвятлення ў айчыннай гістарыяграфіі.
Навукова-папулярнае выданне. |
![]() |
Папа Францішак PATRIS CORDE Апостальскі ліст З нагоды 150-й гадавіны абвяшчэння святога Юзафа Апекуном паўсюднага Касцёла Апостальскі ліст «Patris corde» Святога Айца Францішка выдадзены з нагоды 150-й гадавіны абвяшчэння святога Юзафа Апекуном паўсюднага Касцёла. «Пасля Марыі, Маці Божай, ніводзін святы – сцвярджае Пантыфік – не займае ў папскім навучанні столькі месца, колькі Юзаф, Яе Абраннік».
На беларускай мове. |
![]() |
Святой Айцец Францішак FRATELLI TUTTI Энцыкліка Святога айца Францішка аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве «Fratelli tutti» – трэцяя энцыкліка Святога Айца Францішка, у якой прадстаўлена вучэнне аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве. Дакумент складаецца з васьмі раздзелаў. Ён быў падпісаны Папам у Асізі напярэдадні ўспаміну святога Францішка. Сказаныя святым словы, што мы ўсе браты і сёстры, сталі назвай гэтай энцыклікі.
На беларускай мове. |
![]() |
ПРАБЛЕМЫ ЎРАЧЭБНАЙ ЭТЫКІ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ ХVI Міжнародная медыцынская канферэнцыя: тэзісы дакладаў Тэзісы ХVI Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі, якая адбудзецца ў Віцебску 25–26 чэрвеня 2020 г. Канферэнцыя арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім аблвыканкамам.
Навуковае выданне. |
![]() |
Папская рада па справах душпастырства работнікаў сферы аховы здароўя НОВАЯ ХАРТЫЯ РАБОТНІКАЎ СФЕРЫ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ Пераклад з італьянскай Дадзены дакумент Папскай Рады па справах душпастырства работнікаў аховы здароўя ўяўляе сабой квінтэсенцыю сучаснага вучэння Касцёла па пытаннях біяэтыкі і маралі адносна чалавечага жыцця. Прынцыпы і разважанні, прапісаныя ў «Новай Хартыі работнікаў сферы аховы здароўя», будуць асабліва актуальныя для медработнікаў, якія нясуць непасрэдную адказнасць за чалавечае жыццё, для хрысціянаў, пакліканых да духоўнай апекі над тымі, хто пакутуе, а таксама для кожнага, хто хоча ў любых жыццёвых абставінах рабіць выбар на карысць жыцця.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч GAUDETE IN DOMINO Пастырскія пасланні, гаміліі, даклады, выступленні, звароты, інтэрв’ю 2016–2018 У кнізе «Gaudete in Domino» («Радуйцеся ў Пану») змешчаны гаміліі, даклады, прамовы, звароты, інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2016–2018 гадах, а таксама найбольш актуальным праблемам сучаснага свету і яго выклікам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ЛЮБІ СВАЙГО БЛІЖНЯГА Дапаможнік па развіцці парафіяльных структураў дабрачыннага таварыства «Карытас» Дапаможнік па развіцці парафіяльных структураў дабрачыннага таварыства «Карытас» «Любі свайго бліжняга» з’явіўся ў выніку шматгадовага супрацоўніцтва арганізацый «Карытаса» Паўднёвай Еўропы. Дапаможнік стаў адказам на патрэбы людзей, якія працуюць у гэтай сферы (парафіяльных і дыяцэзіяльных структурах дабрачыннага таварыства «Карытас») і імкнуцца арганізаваць або рэарганізаваць парафіяльны «Карытас». Гэты дапаможнік распрацаваны так, каб дапамагчы ў парафіях аніматарам, якія займаюцца заснаваннем парафіяльных структураў «Карытас» і (або) арганізуюць розныя трэнінгі і сустрэчы ў структурах, што ўжо існуюць.
Пераклад з англ. Юліі Шэдзько. |
![]() |
GAUDETE ET EXSULTATE Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка пра пакліканне да святасці ў сучасным свеце Трэцяя апостальская адгартацыя папы Францішка прысвечана разважанням на тэму святасці ў сучасным свеце, якой пагражаюць не толькі такія ерасі як неапелагіянства і неагнастыцызм, але перадусім д’ябал, які з’яўляецца прычынай зла ў свеце. Зразумець, у чым заключаецца святасць, дапамогуць, на думку Святога Айца, абвешчаныя Езусам благаслаўленні, якім у адгартацыі адведзена асноўнае месца.
Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. |
![]() |
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч LAUDATE DOMINUM Гаміліі, даклады, выступленні, прамовы, лісты, звароты, інтэрв’ю. 2007–2015 У трох тамах Том 3 Кніга прысвечана жыццю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2007–2015 гадах. У яе ўвайшлі гаміліі, даклады, выступленні, прамовы, звароты, інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, прысвечаныя найбольш актуальным праблемам сучаснага свету і небяспечным выклікам, якія стаяць перад хрысціянствам. Арцыпастыр паказвае галоўныя задачы Касцёла перад абліччам гэтых выклікаў, спосабы выхаду з духоўнага крызісу і найважнейшыя арыенціры на шляху да святасці і Божага Валадарства.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
MISERICORDIA ET MISERA Апостальскі ліст Святога Айца Францішка на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці Апостальскі ліст на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці Misericordia et misera Святога Айца Францішка запрашае нас паглядзець у будучыню і зразумець, як ісці далей з вераю, радасцю і энтузіязмам, каб зведаць багацце Божай міласэрнасці. Нашыя хрысціянскія супольнасці надалей могуць быць жывымі і дынамічнымі ў справе новай евангелізацыі настолькі, наколькі «пастырская аднова», да якой мы пакліканы, будзе штодзённа адбывацца пад уплывам аднаўляльнай моцы міласэрнасці. Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
AMORIS LAETITIA Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка прысвечана пытанням сям’і. Яна змяшчае плён працы апошніх двух Сінодаў пра сям’ю, дадаючы іншыя разважанні ў гэтай сферы, якія будуць вызначаць напрамкі пастырскай дзейнасці, а таксама натхняць, стымуляваць і падтрымліваць сем’і ў іх ахвярнасці і пераадоленні цяжкасцяў.
Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. |
![]() |
ПРАВЫ ДЗІЦЯЦІ ВА ЎСТАНОВАХ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ У пытаннях і адказах Складальнік - Варава Вераніка Леанідаўна Дадзены матэрыял быў сабраны з мэтаю абараніць інтарэсы дзяцей, якія знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя, у межах праекта «Шчаслівае дзіця» «SOS - Дзіцячыя вёскі Беларусі». Спадзяёмся, ён стане добраю падтрымкаю на шляху да ўзаемаразумення і супрацоўніцтва паміж бацькамі і медыцынскімі працаўнікамі.
На рускай мове. |
![]() |
LAUDATO SI’ Энцыкліка Святога Айца Францішка Энцыкліка Святога Айца Францішка прысвечана праблемам экалогіі, устойлівага развіцця чалавецтва ў гармоніі з навакольным асяроддзем і ўзаемаадносінаў чалавека з прыродай, створанай Богам дзеля дабра ўсяго чалавецтва.
На беларускай мове. |
![]() |
ПРАБЛЕМЫ ЎРАЧЭБНАЙ ЭТЫКІ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ XI Міжнар. мед. канф. (Віцебск, 21–22 мая 2015 г.) : тэзісы дакладаў. Канферэнцыя была арганізаваная па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэтам.
На рускай мове. |
![]() |
Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця РАДУЙЦЕСЯ! Пасланне да кансэкраваных асобаў Паводле вучэння папы Францішка Пер. з італ. Пасланне Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця грунтуецца на вучэнні папы Францішка і прысвечана Году кансэкраванага жыцця.
На беларускай мове. |
![]() |
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч MAGNIFICAT Пастырскія пасланні, казанні Кніга прысвечана Каталіцкаму Касцёлу ў Расіі. У кнігу ўвайшлі Пастырскія пасланні, казанні, даклады (чэрвень 2006–кастрыснік 2007) мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вядзе сваіх вернікаў па шляху адраджэння ў Святым Духу, па шляху дыялогу, любові і радасці.
На рускай мове. |
![]() |
ПРАБЛЕМЫ ЎРАЧЭБНАЙ ЭТЫКІ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ Х Міжнародная медыцынская канферэнцыя: тэзісы дакладаў
На рускай мове. |
![]() |
EVANGELII GAUDIUM Апостальская адгартацыя Evangelii gaudium Святога Айца Францішка Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка прысвечана абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце і запрашае хрысціянаў да новага этапу евангелізацыі.
На беларускай мове. |
![]() |
КАМПЕНДЫЙ САЦЫЯЛЬНАГА ВУЧЭННЯ КАСЦЁЛА Дадзены Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла быў падрыхтаваны Папскай Радай «Justitia et Pax». У ім упершыню былі сістэматызаваныя і ўніфікаваныя галоўныя ідэі сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла, пачынаючы ад энцыклікі папы Льва XIII «Rerum novarum», абнародаванай у 1895 г., да сучаснага навучання Касцёла. Кампендый, як сінтэз сацыяльнай дактрыны Каталіцкага Касцёла, складаецца з уводзінаў, трох частак і заканчэння. У ім прадстаўлены галоўныя прынцыпы сацыяльнага вучэння, а менавіта: годнасць чалавечай асобы, агульнае дабро, прынцып субсідыярнасці і салідарнасці. Галоўная мэта Кампендыя — дапамагчы ў маральным і пастырскім пазнаванні складаных з’яваў сучаснасці і прадставіць вернікам сацыяльную дактрыну ў галіне грамадскай маральнасці.
На беларускай мове. |
![]() |
ДУШПАСТЫРСТВА СЕМ’ЯЎ Рэкамендацыі, 2-е выданне «Душпастырства сем’яў» разумеецца як сістэма касцёльнай дзейнасці, якая скіравана на ажыццяўленне збаўчага плану адносна сужэнства і сям’і. Яго стрыжнем з’яўляецца праўда пра сужэнства і сям’ю, якую Настаўніцтва Касцёла беспамылкова перадае, інтэрпрэтуе і суадносіць са «знакамі часу». Да заданняў душпастырства сем’яў адносіцца і ўсебаковы клопат пра забеспячэнне ўмоваў, якія спрыяюць рэалізацыі гэтай праўды, і канкрэтная дапамога сям’і ў выкананні яе паклікання (пар. «Familiaris consortio», п. 1). Рэкамендацыі адносна душпастырства сем’яў былі зацверджаны на XXV Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 30 чэрвеня 2005 г.
На беларускай і польскай мовах. |
![]() |
ПРАБЛЕМЫ ЎРАЧЭБНАЙ ЭТЫКІ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ VII Міжнародная медыцынская канференцыя. Тэзісы дакладаў Тэзісы дакладаў VII Міжнароднай медыцынскай канференцыі, што адбылася 26-27 мая 2011 года ў Віцебску. Канферэнцыя арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі разам з Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэтам. Навуковае выданне.
На рускай мове. |
![]() |
КАТЭХІЗІС КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Кампендый Дадзены Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла прадстаўляе ў форме пытанняў і адказаў усе істотныя і фундаментальныя элементы веры Каталіцкага Касцёла. Кампендый з’яўляецца асноўным тэкстам касцёльнай катэхезы. Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове. |
![]() |
ПРАБЛЕМЫ ЎРАЧЭБНАЙ ЭТЫКІ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ Праграмма VI Міжнароднай медыцынскай канференцыі Праграмма VI Міжнароднай медыцынскай канференцыі, што адбудзецца 29 мая 2010 года ў Віцебску. Канферэнцыя арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі разам з Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэтам. Навуковае выданне.
На рускай мове. |
![]() |
БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ Тэзісы III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў Віцебску 19 снежня 2009 г. Канферэнцыя была арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П. М. Машэрава.
Навуковае выданне.
На рускай мове. |
![]() |
ДАКУМЕНТЫ ДРУГОГА ВАТЫКАНСКАГА САБОРУ У кнізе прадстаўлены перакладзеныя на беларускую мову дакументы Другога Ватыканскага Сабору (1962-1965). Яны складаюцца з канстытуцый, дэкрэтаў і дэкларацый. Дакументы прысвечаны розным галінам жыцця і дзейнасці каталіцкага Касцёла, яго місіі ў свеце, ролі ў грамадстве, адносінам да іншых рэлігій і веравызнанняў. Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове. |
![]() |
ПРАБЛЕМЫ ЎРАЧЭБНАЙ ЭТЫКІ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ Тэзісы V Міжнароднай медыцынскай канференцыі Тэзісы V Міжнароднай медыцынскай канференцыі, што адбудзецца 30 мая 2009 года ў Віцебску. Канферэнцыя арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі разам з Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэтам. У зборніку прадстаўлены праграма канферэнцыі і тэзісы 46 дакладаў. Навуковае выданне.
На рускай мове.
Фармат 84x108 1/23 (130x200 mm)
188 с. |
![]() |
БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ Тэзісы II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў Віцебску 13 снежня 2008 г. Канферэнцыя была арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П. М. Машэрава.
Навуковае выданне.
На рускай мове. |
![]() |
ПРАБЛЕМЫ ЎРАЧЭБНАЙ ЭТЫКІ Тэзісы IV Міжнароднай медыцынскай канференцыі, што адбудзецца 17 мая 2008 года ў Віцебску. Канферэнцыя арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі разам з Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэтам. У зборніку прадстаўлены праграма канферэнцыі і тэзісы 37 дакладаў.
Навуковае выданне.
На рускай мове. |
![]() |
БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ Тэзісы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў Віцебску 15 снежня 2007 г. Канферэнцыя была арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П. М. Машэрава.
Навуковае выданне.
На рускай мове. |
![]() |
ПРАГРАМА Для службоовага карыстання.
На беларускай, польскай і лацінскай мовах. |
![]() |
кс. Ян Крэміс ЗАКЛІК
Доктарская дысертацыя Кніга змяшчае разважанні на тэму закліку да паяднання ў кантэксце Вялікага Юбілею, зробленыя на падставе навучання Святога Айца Яна Паўла ІІ, якія могуць быць тэмаю далейшых навуковых пошукаў для тэолагаў, а таксама дапамогай для пастыраў і вернікаў у адкрыцці i зразуменні закліку да паяднання ў сучасным свеце. Навуковае выданне.
На беларускай мове. |
![]() |
ПРАБЛЕМЫ ЎРАЧЭБНАЙ ЭТЫКІ Тэзісы III Міжнароднай медыцынскай канференцыі, што адбудзецца 2 чэрвеня 2007 года ў Віцебску. Канферэнцыя была арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі разам з Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэтам. У зборніку прадстаўлены праграма канферэнцыі і тэзісы 26 дакладаў.
Навуковае выданне.
На рускай мове. |
![]() |
ЯН Матэрыялы міжнароднага сімпозіума У кнізе сабраныя тэксты дакладаў, якія прагучалі на міжнародным сімпозіуме «Ян Павел ІІ — чалавек веры і культуры», які адбыўся ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 25 лістапада 2006 года. Некаторыя даклады падаюцца на беларускай і польскай мовах, да іншых дадана рэзюмэ на беларускай мове. Для ўнутранага карыстання.
Фармат 60x90 1/16 (140x215 mm).
144 c.
|
![]() |
ПРАБЛЕМЫ ЎРАЧЭБНАЙ ЭТЫКІ Тэзісы ІІ Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі, якая адбылася ў Віцебску 3 чэрвеня 2006 г. Канферэнцыя была арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім дзяржаўным ордэна дружбы народаў медыцынскім універсітэтам.
Навуковае выданне.
На рускай мове. |
![]() |
Кардынал Зянон Грахалеўскі ФІЛАСОФІЯ ПРАВА У працы кардынала Зянона Грахалеўскага «Філасофія права ў вучэнні Яна Паўла ІІ» аналізуюцца асноўныя палажэнні філасофскай антрапалогіі Караля Вайтылы — Папы Яна Паўла ІІ. Нягледзячы на тое, што Ян Павел ІІ ніколі непасрэдна не займаўся філасофіяй права, аднак яго філасофія, якая ў значнай ступені з’яўляецца філасофіяй чалавека, знаходзіцца ў цеснай сувязі з філасофіяй права, паколькі суб’ектам і аб’ектам права з’яўляецца чалавек. Гэтая праца зацікавіць філосафаў, правазнаўцаў, святароў, а таксама ўсіх, хто жадае бліжэй пазнаёміцца з вучэннем Вялікага Папы.
На беларускай мове. |
![]() |
Кардынал Зянон Грахалеўскі У брашуры змешчаны тэксты выступленняў кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, якія датычаць асобы і дзейнасці Слугі Божага Яна Паўла ІІ і яго ўклада ў супольнае дабро чалавецтва. Для ўнутранага карыстання.
На беларускай мове. |
![]() |
ЛІТУРГІЧНЫ-КАЛЯНДАР У літургічным календары падаюцца ўсе неабходныя прадпісанні адносна літургічных цэлебрацый на кожны дзень года для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі. Каляндар складзены на падставе Агульнага Рымскага календара, а таксама ўласных календароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі. У якасці дадатку ў выданні змешчаны малітвы благаслаўленняў і асвячэнняў, якія традыцыйна адбываюцца ў пэўныя літургічныя дні і перыяды. Для службовага карыстання. На беларускай мове.
Літургічны каляндар з біблійнымі чытаннямі можна паглядзець |
![]() |
ДУШПАСТЫРСТВА СЕМ’ЯЎ Рэкамендацыі «Душпастырства сем’яў» разумеецца як сістэма касцёльнай дзейнасці, якая скіравана на ажыццяўленне збаўчага плану адносна сужэнства і сям’і. Яго стрыжнем з’яўляецца праўда пра сужэнства і сям’ю, якую Настаўніцтва Касцёла беспамылкова перадае, інтэрпрэтуе і суадносіць са «знакамі часу». Да заданняў душпастырства сем’яў адносіцца і ўсебаковы клопат пра забеспячэнне ўмоваў, якія спрыяюць рэалізацыі гэтай праўды, і канкрэтная дапамога сям’і ў выкананні яе паклікання (пар. «Familiaris consortio», п. 1). Гэтыя рэкамендацыя з’яўляюцца працягам працы Касцёла ў Беларусі для сужэнства і сям’і, якая вядзецца на працягу многіх гадоў. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ) у 1999 г. надала арганізацыйныя формы душпастырству сем’яў, прызначыўшы біскупа, адказнага за гэтую справу. У кожнай дыяцэзіі вызначаны святар, які, пры падтрымцы адпаведна падрыхтаваных свецкіх асобаў, павінен рэалізаваць асноўныя заданні ў сферы душпастырства сем’яў. 11 чэрвеня 2002 г. на XIII Пленарным пасяджэнні ККББ была створана Рада па справах сям’і, а 15 снежня 2003 г. на XIX пасяджэнні быў зацверджаны яе Статут. Гэты дакумент з’яўляецца плёнам вопыту многіх людзей і асяродка, якія займаюцца душпастырствам сем’яў як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён абапірпецца, між іншым, на наступныя дакументы:
Рэкамендацыі адносна душпастырства сем’яў былі зацверджаны на XXV Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 30 чэрвеня 2005 г.
На беларускай і польскай мовах. |
![]() |
КАТЭХЕТЫЧНАЯ ПРАГРАМА У зборніку прадстаўлены катэхетычныя праграмы для дзяцей і моладзі, пачынаючы ад малых дзетак (да 7 год) і заканчваючы вучнямі ХІІ класа, а таксама праграма катэхезы для бацькоў, падрыхтаваныя Катэхетычнай секцыяй пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
На беларускай мове
|
![]() |
АГУЛЬНЫЯ ЎВОДЗІНЫ з трэцяга ўзорнага выдання У Агульных уводзінах да Рымскага Імшала падаюцца агульныя нормы і прадпісанні адносна цэлебрацыі Найсвяцейшай Эўхарыстыі, якія датычаць падрыхтоўкі да яе чалавечых душаў, месцаў, абрадаў і тэкстаў. Гэтыя нормы і прадпісанні ўступаюць у сілу адначасова з выхадам з друку Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі.
На беларускай мове. |
![]() |
Зянон Грахалеўскі «НОВАЯ ЕВАНГЕЛІЗАЦЫЯ» Даклад Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Зянона Грахалеўскага, прэфекта Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі з нагоды 10-й гадавіны адкрыцця Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (Гродна, 28.10.2000 г.). Для унутранага карыстання.
На беларускай і польскай мовах. |
![]() |
БОЖАЯ ВІЗІЯ СУЖЭНСТВА І СЯМ'І Божая візія сужанства і сям'і: Сінадальная душпастырская дапамога для нарачоных. IMPRIMATUR На беларускай і польскай мовах |
![]() |
СТАТУТЫ СІНОДУ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій Збор Статутаў, распрацаваных падчас дзейнасці Сіноду 1996-2000 гг. Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій і аб'яўленых абавязковым дыяцэзіяльным правам для ўказаных дыяцэзій. Для святароў і кіраўнікоў касцёльных структураў. Са згоды духоўнай улады На беларускай і польскай мовах |
![]() |
СТАТУТ ПРАВОЎ СЯМ'І «Статут правоў сям'і» распрацаваны Апостальскай Сталіцай па даручэнні Сінода біскупаў, які адбыўся ў 1980 г., з улікам меркаванняў Канферэнцый Епіскапатаў. Для святароў, кіраўнікоў касцёльных структураў, а таксама дзяржаўных дзеячаў, кіраўнікоў міжнародных арганізацый і ўсіх зацікаўленых асобаў. На беларускай і польскай мовах |
![]() |