Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.


МАЎГЛІ
Кніжка ваўчаняці

«Маўглі» — гэта кніга для тых хлопчыкаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у скаўтынгу. Дзякуючы гэтай кнізе яны стануць сапраўднымі ваўчанятамі, даведаюцца пра правілы жыцця ў зграі, а таксама разам з Акелам будуць адзначаць у ёй новыя навыкі і дасягненні. На старонках выдання дзеці знойдуць шмат карыснай інфармацыі з гісторыі, геаграфіі, батанікі і іншых сфераў, якая не толькі дапаможа ім стаць добрымі ваўчанятамі, але і разаўе іх агульную эрудыцыю.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (120х150 mm).
120 с.
ISBN 978-985-7206-51-3.
Дата выдання: красавік 2021 г.
 

 

ЛЮБІ СВАЙГО БЛІЖНЯГА
Дапаможнік па развіцці парафіяльных структураў дабрачыннага таварыства «Карытас»

Дапаможнік па развіцці парафіяльных структураў дабрачыннага таварыства «Карытас» «Любі свайго бліжняга» з’явіўся ў выніку шматгадовага супрацоўніцтва арганізацый «Карытаса» Паўднёвай Еўропы. Дапаможнік стаў адказам на патрэбы людзей, якія працуюць у гэтай сферы (парафіяльных і дыяцэзіяльных структурах дабрачыннага таварыства «Карытас») і імкнуцца арганізаваць або рэарганізаваць парафіяльны «Карытас». Гэты дапаможнік распрацаваны так, каб дапамагчы ў парафіях аніматарам, якія займаюцца заснаваннем парафіяльных структураў «Карытас» і (або) арганізуюць розныя трэнінгі і сустрэчы ў структурах, што ўжо існуюць.

Пераклад з англ. Юліі Шэдзько.
Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (145x203 mm).
260 с.
ISBN 978-985-7074-94-5.
 

 
Фрэнк Дафф
КАШТОЎНЫЯ КРУПІНКІ МУДРАСЦІ
Частка І

Пераклад з англ. Юліі Шэдзько

Кніга Ф. Дафа, заснавальніка каталіцкага руху «Легіён Марыі», прысвечана разважанням пра аспекты веры. Аўтар перакананы, што «людзі, паддаючыся сучасным стэрэатыпам, кажуць, што навука абвергнула рэлігію, і гэта — прагрэс. Кожны дзень навука робіць вялізны крок наперад, і нас прымушаюць думаць, што рэлігія стаіць на месцы і таму асуджана на знікненне. Відавочная шкода такіх меркаванняў. Людзі адмаўляюцца ад рэлігіі як таго, пра што не варта разважаць, у той час як сапраўдная моц рэлігіі і цікавасць, якую яна здольная выклікаць, такія вялікія, што варта толькі як след пазнаёміць з ёю чалавека, і яна зойме трывалае месца ў яго сэрцы».

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (120x160 mm).
80 с.
ISBN 978-985-7074-57-0.
 

 
Ежы Гжыбоўскі
ДЫЯЛОГ ЯК ШЛЯХ ДУХОЎНАСЦІ Ў СУЖЭНСТВЕ, І НЕ ТОЛЬКІ

Пер. з пол. Л. Бурлевіч і А. Шыцікавай.

У кнізе Ежы Гжыбоўскага ўтрымліваюцца парады і рэкамендацыі для сужэнцаў, а таксама для ўсіх, хто хоча навучыцца правільна весці дыялог з самім сабой, з іншымі людзьмі, з Богам. Свае разважанні пра важнасць дыялога аўтар дапаўняе прыкладамі з уласнага сужэнскага жыцця і выказваннямі ўдзельнікаў руху «Сужэнскія сустрэчы», які быў створаны аўтарам і яго жонкаю Ірэнай у 1978 г. у Польшчы, а затым пашырыўся ў іншых краінах.

На рускай мове.
Фармат 70x100 1/16.(135х210 mm).
304 с.
ISBN 978-985-7074-22-8.
 

 
Бід Макгрэгар
ФРЭНК ДАФ І ЛЕГІЁН МАРЫІ

Пераклад з англійскай мовы Э. Палінеўскай

Аўтар кнігі айцец Бід Макгрэгар, віцэпастулятар беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Фрэнка Даффа (1889–1980), заснавальніка Легіёна Марыі, акцэнтуе ўвагу на аспекце асабістага кантакту і матывах, на якіх грунтавалася ўсё, што распачынаў і рабіў Фрэнк Дафф, гаворыць пра яго духоўнасць і пра тое, што для яго значыла жыць у еднасці з Марыяй.

На рускай мове.

18 с.
ISBN 978-985-6825-15-9.
 

 
Патрык О’Конар
ФРЭНК ДАФ — МІССІЯНЕР

Пераклад з ангельскай мовы Э. Палінеўскай

У кнізе распавядаецца пра развіццё місіянерскай дзейнасці Легіёна Марыі пад кіраўніцтвам яго заснавальніка Слугі Божага Фрэнка Даффа (1889–1980), прыводзяцца сведчанні святароў, якія працавалі ў той час на місіях, а таксама іерархаў Каталіцкага Касцёла пра плённасць служэння легіянераў у Афрыцы, Кітаі, Карэі і інш. краінах.

На рускай мове.

24 с.
ISBN 978-985-6825-16-6.
 

 
Мэры Пэфлі
ЖАНЧЫНА ВЕРЫ
Жыццё Эдэль Куінн

Пераклад з англійскай мовы Н. Кандрусевіч

У кнізе распавядаецца пра жыццё Эдэль Куінн (1907–1944), якая яшчэ ў юным узросце вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і рэалізавала сваё пакліканне, актыўна працуючы ў Легіёне Марыі ў Ірландыі, Англіі, а апошнія восем гадоў свайго такога кароткага, але яркага жыцця, у Афрыцы.

На рускай мове.

130 с.
ISBN 978-985-6825-17-3.
 

 

РУХІ І СУПОЛЬНАСЦІ
Маёвыя разважанні

Камісія па справах Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вырашыла прысвяціць сёлетнія разважанні падчас маёвых набажэнстваў рэлігійным рухам і евангелізацыйным супольнасцям, якія дзейнічаюць у Касцёле, у тым ліку і ў нашай краіне.

Каб пазнаёміць вернікаў з іх дзейнасцю, выдавецтвам «Pro Christo» была падрыхтавана кніжка «Рухі і супольнасці. Маёвыя разважанні». Хочацца спадзявацца, што гэтыя разважанні пра рэлігійныя і евангелізацыйныя рухі і супольнасці, а таксама пра малітоўныя групы, паспрыяюць паглыбленню ведаў і духоўнасці вернікаў, а таксама заахвоцяць іх да актыўнага ўдзелу ў евангелізацыйнай місіі Касцёла і ў жыцці сваіх парафій.

Для ўнутранага карыстання.
На беларускай і польскай мовах.
Фармат 80х100 1/32.
264 с.

 

 

УСТУПНАЯ ФАРМАЦЫЯ ЭЎХАРЫСТЫЧНАГА РУХУ МОЛАДЗІ

Эўхарыстычны рух моладзі (ЭРМ) – гэта касцёльны рух. Ён аб’ядноўвае ў каталіцкіх парафіях дзяцей і моладзь, якія разам спасцігаюць Евангелле і жадаюць з Езусам Хрыстом будаваць новы свет. Праграма ЭРМ уяўляе сабой больш глыбокую падрыхтоўку дзіцяці да поўнага ўдзелу ў святой Імшы. У брашуры прапаноўваюцца сцэнарыі правядзення сустрэчаў у межах уступнай фармацыі – падрыхтоўка кандыдатаў у ЭРМ (8 сустрэчаў) і падрыхтоўка членаў ЭРМ (17 сустрэчаў).

Для унутранага карыстання.

На рускай мове.

 

 

У ЧАКАННІ ЭЎХАРЫСТЫІ

У кнізе прапанаваны шлях да паяднання з Богам — прызнанне ў духу веры сваёй духоўнай убогасці і нікчэмнасці і няспынная малітва чакання сустрэчы з Хрыстом у Эўхарыстыі.

На рускай мове.
Фармат 60х84 1/32.
144 с.
ISBN 985-6628-65-2.

 

 

ЛЕГІЁН МАРЫІ
Афіцыйная інструкцыя

Асноўныя палажэнні Інструкцыі распрацаваны заснавальнікам Легіёна Марыі Фрэнкам Дафам і адлюстроўваюць яго разуменне ролі Найблагаславеннейшай Панны Марыі ў Божым замысле збаўлення, а таксама ролі веруючых свецкіх у пасланніцтве Касцёла. У кнізе падрабязна апісаны асноўныя мэты і дух Легіёна, абавязкі легіянераў, структура Легіёна і сістэма кіравання, асноўныя палажэнні апостальскай дзейнасці Легіёна і інш.

На рускай мове
Фармат 60x84 1/16 (145x200 mm)
320 c.
 

 

ЗАКОНЫ НОВАГА ЖЫЦЦЯ
Нататнік удзельніка Аазіса Новага Жыцця 1-й ступені

Нататнік удзельніка Аазіса Новага Жыцця 1-й ступені з'яўляецца працоўным сшыткам на рэкалекцыях аазіса. Складзены паводле дзён і падрабязных пунктаў праграмы на кожны дзень рэкалекцый аазіса. Гэты нататнік стане мастом, што спалучае дзве рэчаіснасці: перажыванне аазіса і асабістае сведчанне аб перажытым аазісе пасля вяртання ў сваё штодзённае асяроддзе.

Са згоды духоўнай улады
Для ўнутранага карыстання

На беларускай мове
Фармат 60х84 1/16 (145х200 mm)
88 с.
 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар