Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
Людміла Кебіч КЛЮЧЫ АД НЕБА Вершы Вершы Людмілы Кебіч – гэта лірычны роздум пра надзённае і адвечнае, у якім паэтка імкнецца асягнуць дзень мінулы і сённяшні, зазірнуць у невядомае заўтра, скіроўваючы смелы пагляд у вышыні Неба. Зборнік адрасаваны ўсім аматарам беларускага паэтычнага слова. Літаратурна-мастацкае выданне.
На беларускай мове. Глядзі таксама: |
|
Ніна Мацяш БОГАВА ДРЭВА Бібліятэка часопіса «Наша вера» Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Ніны Мацяш аб’яднаны адной тэмай — тэмай духоўнасці. Паэзія Н. Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, тонкасцю самавыяўлення, эмацыянальнай насычанасцю ўспрымання свету ва ўсіх яго праявах. Некаторыя вершы з гэтага зборніка ужо друкаваліся ў часопісе «Наша Вера»
На беларускай мове.
Гл. таксама:
|
|
Ніл Гілевіч НА ФЛЕЙЦЕ САМОТЫ Лірычныя мініяцюры ў жанры «танка». «На флейце самоты» – кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым – «А святло ўсё ідзе» – лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім – несціханы боль і непазбыўны смутак. І невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і лёсу, які звёў дзве светламройныя пуцявіны ў адну.
На беларускай мове. Глядзі таксама:
|
|
Янка Брыль БЛАКІТНЫ ЗНІЧ «Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя і сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць і спадзявацца на Челавечае ў чалавеку.
На беларускай мове. Глядзі таксама:
|
|
Ала Сямёнава ТАЯМНІЦЫ ПАКУТНЫ КОЛЕР Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць – да яе мы імкнемся дачыніцца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе – у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнямі. Аўтар кнігі спрабуе асэнсаваць адвечныя тэмы: жыццё і смерць, пакуты і збаўленне, віна і пакаянне... Сэнсаваня насычанасць зместу выдання спалучаецца з выразнасцю стылю, роздум абапіраецца на веданне фактаў і рэалій, што робіць кнігу цікавай для розных чытачоў.
На беларускай мове. Гл. таксама:
|
|
Уладзімір КОНАН КСЁНДЗ АДАМ СТАНКЕВІЧ
У манаграфіі даследуецца жыццёвы шлях, душпастырская дзейнасць, навуковая, багаслоўская, літаратурна-публіцыстычная, грамадска-палітычная і выдавецкая дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча ў кантэксце беларускага каталіцкага адраджэння першай паловы ХХ ст. Раскрываецца багацце хрысціянскіх і нацыянальна-адраджэнскіх ідэяў і канцэпцыяў, абгрунтаваных у манаграфіях, шматлікіх артыкулах і нарысах, перыядычных выданнях. Упершыню аналізуюцца архіўныя матэрыялы, запіскі А. Станкевіча, у якіх асвятляюцца тэарэтычныя, тэалагічныя і палітычныя аспекты адраджэння беларускага Касцёла.
На беларускай мове Глядзі таксама:
|
|
Аляксандр Ярашэвіч «МАЦІ БОЖАЯ СНЕЖНАЯ» Бібліятэка часопіса «Наша вера» Абразы Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ - адзін з самых вядомых і старажытных у хрысціянскім свеце. У 17-18 стагоддзях яго копіі разышліся па многіх краінах Еўропы. У кнізе ўпершыню падаюцца гістарычныя і іконаграфічныя звесткі пра абразы «Снежнай» у Беларусі, многія з якіх шануюцца як цудатворныя. На беларускай мове Глядзі таксама:
|
|
Мар'ян Дукса ПРЫЙСЦІ ДА АЛТАРА Бібліятэка часопіса «Наша вера»
Кнiга паэзii Мар'яна Дуксы даносiць атмасферу посткамунiстычнага часу, якi прынёс людзям бясцэнны дар - разняволенне душы. Ва ўмовах грамадскай нестабiльнасцi аўтар спрабуе вызначыць маральныя арыенцiры i знаходзiць iх у хрысцiянскай веры, у яе вечных духоўных каштоўнасцях, звяртаецца да бессмяротных iдэалаў дабра, любовi, мiласэрнасцi.
На беларускай мове Глядзі таксама: |
|
Данута Бічэль НА БЕЛЫХ АБЛОКАХ СНОЎ Бібліятэка часопіса «Наша вера» Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы. Літаратурна-мастацкае выданне На беларускай мове Глядзі таксама: |
|
Ірына Жарнасек ГАДАРА Бібліятэка часопіса «Наша вера» Новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек склалі апавяданні, аб'яднаныя ў два цыклы. Першы з іх «Ноч пасля Галгофы» - плён разважанняў пісьменніцы над асобнымі старонкамі Евангелля, якое заўсёды сучаснае і актуальнае. Другі цыкл «Калі маўчаць званы» - гэта роздум і ўзіранне пісьменніцы ў нашу сучаснасць. Героі гэтых апавяданняў, зрэшты, як і з папярэдняга цыкла, часта стаяць перад няпростым жыццёвым выбарам паміж дабром і злом, высакароднасцю і подласцю, вернасцю і здрадай. Дынамічны сюжэт апавяданняў робіць іх цікавымі і запамінальнымі. Літаратурна-мастацкае выданне На беларускай мове Глядзі таксама: |
|