Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
![]() |
![]() |
![]() |
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
МАЛІТВЫ ДА МАЦІ БОЖАЙ БАРУНСКАЙ У выданні змешчаны навэнна і малітвы (на беларускай і польскай мовах) да Маці Божай Барунскай Суцяшальніцы засмучаных, цудадзейны абраз якой знаходзіцца ў в. Баруны на Гродзеншчыне. У кніжцы змешчаны таксама звесткі з гісторыі гэтага слыннага шматлікімі ласкамі і цудамі абраза.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
МАЛІТВЫ ДА СВЯТОЙ ЯДВІГІ, КАРАЛЕВЫ Навэнна, Ружанец, Крыжовы шлях Складальнік а. Раман Шульц ОР
У гэтым выданні прапануюцца набажэнствы да святой каралевы Ядвігі (1374–1399), якую называюць апосталкаю нашых земляў, таму што яна непасрэдна спрычынілася да евангелізацыі Вялікага Княства Літоўскага напрыканцы XIV стагоддзя, засноўвала касцёлы і кляштары, была мецэнаткаю многіх добрых справаў, будавала шпіталі, апекавалася студэнтамі і клерыкамі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ДАР МАРЫІ Гісторыя і сутнасць аб’яўленняў Навэнна да Маці Божай, якая аб’явіла Цудоўны медалік Медалік Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — гэта знак асаблівай апекі Багародзіцы над кожным, хто яго носіць, на шляху да збаўлення. У кніжачцы пададзена гісторыя і сутнасць аб'яўленняў Маці Божай Кацярыне Лябурэ. Таксама змешчаны тэкст няспыннай навэнны да Маці Божай Цудоўнага Медаліка.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ОЙЧА НАШ Малітоўнік 5-е выданне, выпраўленае і дапоўненае Малітоўнік на беларускай мове ўяўляе сабой зборнік малітваў, набажэнстваў і спеваў, а таксама ўключае кароткі катэхізіс і парадак святой Імшы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
МАЛІТОЎНІК КАНГРЭГАЦЫІ СЯСЦЁР КАРМЭЛІТАК ДЗІЦЯТКІ ЕЗУСА У малітоўніку Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса змешчаны асноўныя малітвы, якімі моляцца манахіні Кангрэгацыі ў розных краінах свету. Дадзенае выданне на беларускай мове прызначана для ўнутранага карыстання жаночай кармэліцкай супольнасцю ў Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
МАЛІТВЫ БРАТОЎ СВЯТОГА ЯНА БОЖАГА Складальнік брат Эмануэль Юран OH «Малітвы братоў святога Яна Божага» — гэта зборнік асноўных малітваў, набажэнстваў і спеваў на беларускай мове, прынятых у ордэне Братоў Міласэрнасці св. Яна Божага. У кніжачцы таксама знаходзіцца каляндар літургічных успамінаў святых, благаслаўлёных і слугаў Божых баніфратраў, а таксама кароткія біяграфічныя звесткі пра некаторых з іх.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 3-е выданне, папраўленае Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ХТО Ж ЯК БОГ! Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў 2-е выданне, дапоўненае Малітоўнік уяўляе сабой збор малітваў і разнастайных набажэнстваў да святога арханёла Міхала — нябеснага заступніка ў змаганні са злом. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі. У кнізе таксама апавядаецца гісторыя культу святога арханёла Міхала і падаецца інфармацыя пра апостальскія рухі пад яго апекаю; змешчаныя асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс, малітвы да арханёлаў Габрыэля, Рафала і да Анёлаў Ахоўнікаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
НАЗАРЭТАНСКІЯ МАЛІТВЫ Навэнны • Літаніі • Вяночкі У малітоўніку змешчаны навэнны, літаніі, вяночкі і іншыя малітвы да Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, а таксама малітвы праз заступніцтва благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 2-е выданне, папраўленае Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
с. М. Марцэліна Мігач ISSM ШТОДЗЁННАСЦЬ У ПРОМНЯХ НАДЗЕІ — МАЛІТВА ЎНУТРАНАЙ ПЕРАМЕНЫ Навэнна да Маці Божай Тройчы Цудоўнай Пераклад з польскай Кацярыны Дурко Аўтар навэнны с. М. Марцэліна Мігач належыць да Шанштацкага Інстытута Сясцёр Марыі. У разважаннях на паасобныя дні навэнны аўтар абапіраецца на думкі заснавальніка Міжнароднага Шанштацкага Руху слугі Божага а. Ёзафа Кэнтэніха. Малітвы і разважанні навэнны дапамогуць вернікам паглыбіць сваю веру і ў лучнасці з Найсвяцейшай Тройцай перажыць асабліва цяжкія моманты свайго жыцця.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
РУЖАНЕЦ З БЛАГАСЛАЎЛЁНЫМ ФРА АНДЖЭЛІКО Укладальнік а. Раман Шульц OP У гэтым выданні чытачам прапануюцца разважанні а. Марка Урбаноўскага OP да таямніцаў святога Ружанца. У сваіх разважаннях аўтар звяртае ўвагу на яскравае адлюстраванне евангельскіх падзеяў у выявах мастака-манаха Фра Анджэліко.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ПАКАЛЕННЕ «М» Выбраныя малітвы для моладзі Выбраныя малітвы, сабраныя ў гэтай кніжачцы, датычаць вельмі важных сфераў жыцця сучаснага маладога чалавека: духоўнага жыцця, пачуццяў, цела і сексуальнасці, працы і служэння, а таксама выклікаў гэтага свету. Божая любоў і свабода жадае валадарыць у кожным маладым сэрцы і хоча, каб мы, набліжаючыся да Сэрца самога Бога, станавіліся пакаленнем «М» — пакаленнем малітвы, плён якой будзе прамянець не толькі праз нашыя словы, але і праз учынкі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
КРОЎ ХРЫСТА, ВЫБАЎ НАС... Малітвы да Крыві Хрыста У малітоўнік уключаны малітвы на ўшанаванне Крыві Хрыста, інфармацыя пра заснавальніцу Супольнасці Сясцёр Адаратарак Крыві Хрыста св. Марыю Дэ Маціяс, а таксама інфармацыя пра саму супольнасць.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ХТО Ж ЯК БОГ! Дадатак да малітоўніка Гэтае выданне ўяўляе сабою дадатак да зборніка малітваў «Хто ж як Бог! Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў». Ён уключае ў сябе ноты і словы «Гадзінак да святога арханёла Міхала», «Вяночка праслаўлення Бога разам са святым арханёлам Міхалам і хорамі анёлаў» і песень пра святога арханёла Міхала.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ХТО Ж ЯК БОГ! Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў Малітоўнік уяўляе сабой збор малітваў і разнастайных набажэнстваў да святога арханёла Міхала — нябеснага заступніка ў змаганні са злом. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі. У кнізе таксама апавядаецца гісторыя культу святога арханёла Міхала і падаецца інфармацыя пра апостальскія рухі пад яго апекаю; змешчаныя асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс, малітвы да арханёлаў Габрыэля, Рафала і да Анёлаў Ахоўнікаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
СВЯТЫ АНТОНІЙ ПАДУАНСКІ Навэнна і малітвы
Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Антонія Падуанскага, успамін якога Каталіцкі Касцёл адзначае
13 чэрвеня. Св. Антоній з’яўляецца апекуном убогіх і іх заступнікам, апякуецца нарачонымі і сужэнствамі, да яго звяртаюцца ў малітве, калі згубілася нейкая рэч.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
СВЯТЫ ШАРБЭЛЬ МАХЛУФ Навэнна і малітвы У выданні змешчаны звесткі пра святога Шарбэля Махлуфа, навэнна і літанія да св. Шарбэля, малітвы святога, а таксама асноўныя малітвы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ, ЯКАЯ РАЗВЯЗВАЕ ВУЗЛЫ У кніжцы змешчана Навэнна да Маці Божай, якая развязвае вузлы, літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанская). У выданні змешчана таксама гісторыя ўзнікнення абраза Маці Божай, якая развязвае вузлы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ПРЫЙДЗІ, ДУХ СВЯТЫ! Навэнна і малітвы да Духа Святога У выданні змешчаны Навэнна да Духа Святога, літанія да Духа Святога, адпаведныя малітвы, а таксама літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанская).
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ПЕРЭГРЫНАЦЫЯ ФІГУРЫ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ У БЕЛАРУСІ Выданне прысвечана перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па дыяцэзіях Беларусі ў межах падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. У кнігу ўвайшлі тэксты набажэнстваў, малітваў і спеваў, прызначаных для выкарыстання падчас перэгрынацыі, а таксама Ружанец перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі — малітва, да якой асаблівым чынам заклікала Маці Божая падчас фацімскіх аб’яўленняў.
На беларускай мове. |
![]() |
НЯХАЙ ТВАЁ БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА ЗМЕНІЦЬ СВЕТ Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі Набажэнства першых суботаў месяца
Гэтае выданне прысвечана падрыхтоўцы да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай, у ім змешчаны тэксты Агульнабеларускай навэнны, якая распачынаецца 6 жніўня 2016 г. і будзе адбывацца на працягу 9 месяцаў — у кожную першую суботу месяца, а яе завяршэнне запланавана на 1 красавіка 2017 г.
На беларускай мове. |
![]() |
МЫ — ДЗЕЦІ БОЖЫЯ Малітоўнік для дзяцей Другое выданне, выпраўленае і дапоўненае У малітоўніку для дзяцей змешчаны тэксты святой Імшы, кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, набажэнствы: Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях, Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці, а таксама інфармацыя пра святыя сакрамэнты, пра літургічны год, слоўнічак асноўных касцёльных паняццяў і касцёльныя спевы.
На беларускай мове. |
![]() |
ВОЛЯ БОЖАЯ — АСВЯЧЭННЕ ВАШАЕ Салезіянскія набажэнствы і малітвы Склад. кл. Артур Ляшнеўскі SDB Выданне падрыхтавана па ініцыятыве Місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» (Салезіяне ксяндза Боска ў Беларусі) і ўяўляе сабою збор салезіянскіх набажэнстваў і малітваў. У кнізе ўпершыню публікуюцца на беларускай мове некаторыя набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, святога Юзафа, а таксама навэнны, літаніі, малітвы да розных салезіянскіх святых і благаслаўлёных.
На беларускай мове. |
![]() |
НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ ШКАПЛЕРНАЙ У кніжцы змешчана асноўная інфармацыя пра Ордэн Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль і кармэліцкі шкаплер, навэнна да Маці Божай Шкаплернай, іншыя малітвы і літаніі да Маці Божай, а таксама абрад благаслаўлення шкаплера.
На беларускай мове. |
![]() |
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей Склад. Г. Шаўчэнка. Малітоўнік для дзяцей падрыхтаваны па ініцыятыве Кангрэгацыі сясцёр святога Дамініка. У кнігу ўвайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
На беларускай мове. |
![]() |
ОЙЧА НАШ Малітоўнік 4-е выданне, выпраўленае і дапоўненае Малітоўнік на беларускай мове ўяўляе сабой зборнік малітваў, набажэнстваў і спеваў, а таксама ўключае кароткі катэхізіс і парадак святой Імшы.
На беларускай мове. |
![]() |
а. Фларэнтын Піваш OFM НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ Выданне другое, выпраўленае Навэнна да Маці Божай Будслаўскай, змешчаная ў кнізе, дапаможа вернікам паглыбіць сваю веру і любоў да Панны Марыі і Езуса Хрыста, духоўна падрыхтавацца да сустрэчы з цудатворным абразом у будслаўскім санктуарыі, узбагаціць уласную малітоўную практыку. Разважанні на паасобныя дні навэнны пабудаваны на аснове благаслаўленняў Хрыста, пра якія ішла гутарка ў Казанні на гары. У выданне ўключаны таксама некаторыя іншыя малітвы, якімі можна разнастаіць набажэнства да Маці Божай Будслаўскай.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове |
![]() |
ПАЧУЙ МАЛІТВЫ НАШЫЯ... Малітоўнік У малітоўніку змешчаныя некаторыя малітвы, набажэнствы і спевы, а таксама кароткі катэхізіс.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове |
![]() |
ЗБАЎ НАС АД ЗЛОГА Малітвы ў стане неспакою, які паходзіць ад злога духа У гэтай кніжачцы змешчаныя малітвы, якімі можна карыстаццца, просячы ў Бога дапамогі ў хвіліны трывогі, спакусаў, душэўных пакутаў або іншых цяжкасцяў, якія паходзяць ад злога духа.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове |
![]() |
ДЗЕЛЯ СВАБОДЫ ВЫЗВАЛІЎ ВАС ХРЫСТУС Малітвы аб вызваленні ад залежнасцяў У гэтай кніжачцы змешчана навэнна, а таксама іншыя малітвы, якімі можна карыстаццца, просячы ў Бога дапамогі ў вызваленні ад залежнасцяў для сябе або сваіх блізкіх.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове |
![]() |
МАЁ ПАКЛІКАННЕ — ГЭТА ЛЮБОЎ Малітоўнік
Агульнабеларуская У малітоўніку, выдадзеным з нагоды агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны і доктара Касцёла, прапанаваныя тэксты малітваў у розных жыццёвых сітуацыях, а таксама літаніі, навэнны, разважанні да таямніцаў Ружанца і стацый Крыжовага шляху, якія інспіраваныя тэкстамі з твораў гэтай святой.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове |
![]() |
ТРЫВАЙЦЕ Ў МАЛІТВЕ (Клс 4, 2) Малітоўнік Малітоўнік змяшчае кароткі катэхізіс і асноўныя малітвы.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове. |
![]() |
ДОБРЫ ПАСТЫР Малітвы за святароў Кніга ўяўляе сабой зборнік малітваў у інтэнцыі святароў і новых святарскіх пакліканняў, розныя іншыя малітвы ў інтэнцыі духоўных, у тым ліку дзве навэнны за святароў.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове. |
![]() |
НЯСТОМНА МАЛІЦЕСЯ Малітоўнік для моладзі Малітоўнік для моладзі на беларускай мове прапануе тэксты малітваў у розных жыццёвых сітуацыях, а таксама парады адносна таго, як арганізаваць сваё малітоўнае жыццё ў адпаведнасці са штодзённым жыццёвым рытмам і перыядамі літургічнага года. Шматлікія каментары і практычныя ўказанні скіраваныя на тое, каб дапамагчы маладым людзям паглыбіць веру і карыстацца плёнам Божай ласкі, звязанай са святымі сакрамэнтамі. Духоўна-асветніцкае выданне.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове. |
![]() |
НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ БАНІФРАЦКАЙ АЗДАРАЎЛЕННЯ ХВОРЫХ У кнізе змешчана навэнна да Маці Божай Баніфрацкай Аздараўлення хворых, пададзены таксама звесткі пра цудадзейны абраз Маці Божай Баніфрацкай, які мае назву Маці Божай Аздараўлення хворых, і пра гісторыю гэтага набажэнства ў Ордэне баніфратраў, малітвы да Маці Божай, Літанія за хворых, звесткі пра шпітальны ордэн св. Яна Божага.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове. |
![]() |
ОЙЧА НАШ Малітоўнік 3-е выданне, выпраўленае і дапоўненае Гэта ўжо трэцяе выданне зборніка малітваў на беларускай мове. Першыя два выданні з благаслаўлення кардынала Казіміра Свёнтка былі падрыхтаваныя Мітрапалітальнай камісіяй па перакладзе літургічных і рэлігійных тэкстаў у супрацоўніцтве з выдавецтвам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo». Шчырая падзяка дастойнаму іерарху і ўсім, хто працаваў над малітоўнікам «Ойча наш», пачынаючы з першага выдання, якое ўбачыла свет у 2000 годзе, а таксама тым, хто прычыніўся да яго трэцяга выдання. Малітоўнік «Ойча наш» — своеасаблівы падручнік малітвы — для беларускіх хрысціянаў будзе дарожным указальнікам сярод безлічы сцяжынак гэтага свету, дапаможа не згубіцца на іх і пакажа найбольш просты шлях да Нябеснага Айца.
NIHIL OBSTAT |
![]() |
АДКУПІЎ ТЫ НАС, ПАНЕ, СВАЁЮ КРЫВЁЮ Малітоўнік да Крыві Хрыста 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае Складальнік с. Соф’я Завадзка ASC У другое выданне малітоўніка на беларускай мове ўключаны малітвы на ўшанаванне Крыві Хрыста, малітвы ў гонар святых апекуноў і заснавальнікаў Супольнасці Сясцёр Адаратарак Крыві Хрыста, а таксама малітоўныя спевы і гімны. У дадатку змяшчаецца жыццяпіс святой Марыі дэ Маціяс, гісторыя працы супольнасці ў Беларусі і пералік тых месцаў з Евангелля, якія прысвечаны адкупленчай Крыві Хрыста.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове.
|
![]() |
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ Разважанні Крыжовага шляху, падрыхтаваныя на падставе тэстамэнту Слугі Божага Яна Паўла ІІ, Папы Сем’яў, могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху з удзелам сем’яў у часе Вялікага посту. Рэлiгiйнае выданне.
На беларускай мове. |
![]() |
БУДУЕМ НАШАЕ ЖЫЦЦЁ Крыжовы шлях сем’яў Разважанні Крыжовага шляху для сем’яў дапамогуць усвядоміць прысутнасць Хрыста ў жыцці нашых сем’яў, каб звяртацца да Яго, просячы аб ласцы жыць любоўю і з Яго Мукі чэрпаць моц для пераадолення цяжкасцяў у сямейным жыцці. Рэлiгiйнае выданне.
На беларускай мове. |
![]() |
ВЕЧНЫ АДПАЧЫНАК Малітоўнік Малітоўнік выдадзены на беларускай і польскай мовах. Гэта першае выданне такога роду малітоўніка на тэрыторыі Беларусі. У ім можна знайсці інфармацыю пра тое, як падрыхтавацца да споведзі, да сакрамэнту намашчэння хворых, малітвы аб добрай смерці, малітвы за паміраючых, а таксама тэксты Літургіі гадзінаў, літаній, набажэнстваў і малітваў, якія мы можам кожны дзень ахвяроўваць за памерлых. Рэлiгiйнае выданне.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай и польскай мовах. |
![]() |
ТРАДЫЦЫЙНЫЯ НЕШПАРЫ Нешпары з’яўляюцца часткай старажытнай малітвы Касцёла — Літургіі гадзінаў. Гэта вечаровая літургічная гадзіна, якая складаецца з псальмаў, гімнаў і малітваў. У кніжцы змешчаны Нешпары ў гонар Маці Божай Будслаўскай у традыцыйнай народнай форме, пакладзеныя на мелодыі, папулярныя сярод вернікаў Беларусі.
На беларускай мове. |
![]() |
Малітоўнік для дзяцей У малітоўніку змешчаны парадак Святой Імшы, кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, набажэнствы: Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях, Ружанец. Дзеці знойдуць у ім інфармацыю пра святыя сакрамэнты, пра літургічны год, а таксама слоўнічак асноўных касцёльных паняццяў і касцёльныя спевы.
На беларускай мове. |
![]() |
ХВАЛІМ ПАНА РАЗАМ Спеўнік парафіі Узвышэння Святога Крыжа У спеўнік уключаны 392 песні, а таксама Гадзінкі аб Беззаганным Пачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі і да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Для ўнутранага карыстання.
На беларускай мове. |
![]() |
ЕЗУ, ДАВЯРАЮ ТАБЕ Выбраныя малітвы святой сястры Фаустыны Выданне знаёміць вернікаў з асноўнымі ўмовамі правядзення набажэнства да Божай Міласэрнасці. У ім змешчаны таксама выбраныя малітвы святой сястры Фаустыны.
На беларускай і польскай мовах. |
![]() |
ВІТАЙ Спеўнік У спеўніку змешчаны ўрачыстыя спевы, спяваныя часткі Імшы і песні, прысвечаныя Маці Божай Будслаўскай — Апякункі Беларусі. Для ўнутранага карыстання.
На беларускай мове. |
![]() |
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ: РАЗВАЖАННІ У кнізе змешчаны разважанні Крыжовага шляху. Гэтыя разважанні могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху ў часе Вялікага посту, а таксама паглыбленню духоўнага жыцця вернікаў. Набажэнства Крыжовага шляху — адно з найбольш старажытных і распаўсюджаных у Касцёле пасійных набажэнстваў. Слова «пасія» ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «мука». Хрысціянін павінен заўсёды памятаць, якім коштам было здабыта нашае збаўленне. Прычым не проста памятаць, а імкнуцца глыбей спасцігнуць вялікую таямніцу Мукі Пана. Гэта магчыма толькі ў засяроджанай малітве. Кніга, у якой сабраныя разважанні Крыжовага шляху, паклікана дапамагчы ўсім, хто хоча, каб яго малітва была не проста «адгаворваннем пацераў», а шчырай размовай з Нябесным Айцом. Яна дапаможа ўзбагаціць духоўнае жыццё і паглыбіць кантакт з Богам.
На беларускай мове. |
![]() |
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ: РАЗВАЖАННІ У кнізе змешчаны разважанні Крыжовага шляху для моладзі. Гэтыя разважанні могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху ў часе Вялікага посту, а таксама паглыбленню духоўнага жыцця маладых вернікаў.
Дарагі сябра!
На беларускай мове. |
![]() |
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ: РАЗВАЖАННІ У кнізе змешчаны разважанні Крыжовага шляху для дзяцей. Гэтыя разважанні могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху з удзелам дзяцей у часе Вялікага посту.
Дарагія дзеці!
На беларускай мове. |
![]() |
ОЙЧА НАШ Малітоўнік 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае Малітоўнік на беларускай мове ўяўляе сабой зборнік малітваў, набажэнстваў і спеваў, а таксама ўключае кароткі катэхізіс і Парадак Святой Імшы. Дзеля большай хвалы Божай і для духоўнай карысці вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі выдавецтвам «Про Хрысто» ў супрацоўніцтве з Мінска-Магілёўскай мітрапалітальнай камісіяй па перакладу літургічных і рэлігійных тэкстаў падрыхтавана другое выданне малітоўніка «Ойча наш», выпраўленае і дапоўненае. Так, у гэтым новым выданні змешчаныя тэксты Святой Імшы на лаціне і па-беларуску, выпраўленыя згодна з выданнямі «Missale Romanum. Editio typica tertia» (Roma, 2000) і «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск, 2004) адпаведна, з дазволу Канференцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Тэкст «Парадку хросту дзяцей пры небяспецы смерці ці пры кананні, які выкарыстоўваецца, калі адсутнічаюць святар і дыякан» пададзены паводле «Парадку хросту дзяцей, дастасаванага для дыяцэзій на Беларусі», зацверджанага Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (Prot. 2434/03/L). Раздзел «Святы Ружанец» прыведзены ў адпаведнасць з новым складам набажэнства, абвешчаным у Апостальскім лісце Яна Паўла ІІ «Rosarium Virginis Mariae» (Рым, 2002). Усе малітвы, а таксама тэрміны і назвы, якія ўжываюцца ў малітоўніку, былі прыведзеныя ў адпаведнасць з зацверджанымі ўзорнымі тэкстамі. У малітоўнік былі дададзеныя малітвы на кожны дзень тыдня і малітва да св. айца Піо з П’етрэльчыны, а таксама прэфацыя ІІ эўхарыстычнай малітвы, літургічная форма Літаніі да ўсіх Святых і малітва пры выстаўленні Найсвяцейшага Сакрамэнту.
NIHIL OBSTAT |
![]() |
GLORIA Спеўнік пілігрыма «Спеўнік пілігрыма» прызначаны для ўдзельнікаў пілігрымкі Мінск - Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Ён змяшчае ў сабе 226 песень з гітарнымі акордамі, а таксама наступныя раздзелы: Сталыя чаcткі Імшы, Гадзінкі аб Беззаганным Пачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Спеўнік з’яўляецца добрым дапаможнікам ў пілігрымцы як для яе ўдзельнікаў, так і для арганізатараў і кіраўнікоў груп. Для ўнутранага карыстання
На беларускай мове. |
![]() |
ХВАЛІМ ПАНА РАЗАМ Спеўнік парафіі Узвышэння Святога Крыжа У спеўнік уключаны 254 песні, а таксама Гадзінкі аб Беззаганным Пачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі і да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Для ўнутранага карыстання
На беларускай мове. |
![]() |
с. Соф'я Завадзка ASC АДКУПІЎ ТЫ НАС, ПАНЕ, СВАЁЮ КРЫВЁЮ Малітоўнік да Крыві Хрыста Малітоўнік «Адкупіў Ты нас, Пане, сваёю Крывёю» прысвечаны таямніцы Адкуплення чалавека, якая праяўляецца ў пралітай Крыві Збавіцеля. У склад малітоўніка ўваходзяць малітвы на ўшанаванне Крыві Хрыста, малітвы на ўшанаванне Маці Божай — Каралевы Найдаражэйшай Крыві, малітвы да святых заснавальнікаў Супольнасці Сясцёр Ушанавальніц Крыві Хрыста — св. Марыі дэ Маціяс, св. Каспера дэль Буфало, а таксама іншыя малітвы і спевы на ўшанаванне Крыві Хрыста. З дазволу духоўных уладаў
На беларускай мове |
![]() |
НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ У кнізе змешчаны навэнна да Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, а таксама малітвы, якія чытаюцца ў Будслаўскім санктуарыі. Са згоды духоўнай улады На беларускай мове |
![]() |
В. Лісоўскі, Л. Міхайлік ЕЗУ, ДАВЯРАЮСЯ ТАБЕ Малітоўнік для глухіх
Малітоўнік для глухіх дзяцей змяшчае асноўныя малітвы, малітвы у розных патрэбах, раздел, прысвечаны сакрамэнту споведзі і пералік асноўных хрысціянскіх святаў на перыяд з 2002 Са згоды духоўнай улады На рускай мове |
![]() |
НАБАЖЭНСТВА ПЕРШЫХ СУБОТАЎ МЕСЯЦА Фацімскі Ружанец Кніга знаёміць вернікаў з асноўнымі ўмовамі правядзення набажэнстваў, прысвечаных перапрашэнню Беззаганнага Сэрца Марыі, а менавіта Ружанцовага набажэнства. У кнізе даюцца таксама навэнна да Маці Божай Фацімскай і асноўныя малітвы. Са згоды духоўнай улады На беларускай і польскай мовах |
![]() |
ОЙЧА НАШ... Малітоўнік Малітоўнік на беларускай мове ўяўляе сабой зборнік малітваў, парадак Святой Імшы, набажэнстваў і спеваў, зацверджаных Камісіяй каталіцкага Касцёла па перакладу літургічных тэкстаў IMPRIMATUR На беларускай мове |
![]() |
НАВЭННА ДА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
З дазволу духоўных уладаў На беларускай і польскай мовах |
![]() |
ФАЦІМСКІ МАЛІТОЎНІК У малітоўніку ўпершыню на беларускай мове змешчаны Фацімскія набажэнствы, Навэнна да Маці Божай Фацімскай, а таксама набажэнства ў 1-ю суботу месяца, Фацімскі Ружанец перапрашэння, песні, прысвечаныя Маці Божай З дазволу духоўных уладаў На беларускай мове |
![]() |
СВЯТАЯ ІМША - ПЕСНІ ДА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ У кнізе змешчаны парадак Святой Імшы з народам, а таксама песні да Маці Божай Будслаўскай. Са згоды духоўнай улады На беларускай мове |
![]() |