Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.

Тэкст і фота А. Яроменкі
КАТАЛІЦКІЯ СВЯТЫНІ
Пінская дыяцэзія. Пружанскі дэканат. Пружанскі раён

Гэтае выданне працягвае серыю кніг пра каталіцкія святыні Беларусі. Сабраная інфармацыя будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй мясцовага Касцёла і хацеў бы даведацца пра святыні, якія існуюць на нашых землях, а таксама існавалі даўней, захаваліся ў руінным стане або былі знішчаныя. У гэтым выданні пададзена інфармацыя пра святыні Пружанскага раёна аднайменнага дэканата.

Навукова­-папулярнае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70x100 1/16 (170x230 mm).
176 с.
ISBN 978-985-7316-14-4.
Дата выдання: верасень 2024 г.
 

 

ПАСТЫР ПАВОДЛЕ БОЖАГА СЭРЦА
Успаміны пра ксяндза прэлата Люцыяна Хмялёўца

У гэтым выданні сабраныя ўспаміны пра ксяндза прэлата Люцыяна Хмялёўца, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сябра і памочніка кардынала Казіміра Свёнтка. Падчас пераследу Касцёла ён дапамагаў нашым продкам захаваць веру і потым дапамог знайсці шлях да Бога новым пакаленням вернікаў, аднаўляў парафіі і святыні. Сваімі ўспамінамі дзеляцца яго выхаванцы — духоўныя і свецкія асобы.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (148x210 mm).
40 с., 20 с. фотаздымкаў.
ISBN 978-985-7316-10-6.
Дата выдання: май 2024 г.
 

 
Раіса Зянюк
КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ
ЖЫЦЦЯПІС І ЎСПАМІНЫ

У кнізе асвятляецца лёс аднаго з рымска-каталіцкіх святароў Беларусі — ксяндза Юзафа Барадзюлі, які паходзіў з Віцебшчыны і трапіў у колы савецкай рэпрэсіўнай і атэістычнай машыны. У выніку неаднаразовых прысудаў правёў у лагерах і ссылках 25 гадоў свайго жыцця. Да канца 70-х гг. ХХ ст. не меў права афіцыйна займацца душпастырскай і рэлігійнай дзейнасцю, а таксама працаваць у Беларусі. З сярэдзіны 40-х гг. ХХ ст. жыў у Латвіі. Акрамя біяграфічнага нарыса, у кнізе змешчаны архіўныя і асабістыя дакументы, якія дапамагаюць даследаваць жыццёвы шлях кс. Юзафа Барадзюлі. У выданні таксама публікуюцца яго ўспа­міны. Кніга будзе цікаваю для ўсіх, хто цікавіцца асобай кс. Юзафа Барадзюлі, гісторыяй Каталіцкага Касцёла і гісторыяй Беларусі.

Навукова-папулярнае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (145x210 mm).
204 с.
ISBN 978-985-7316-06-9.
Дата выдання: снежань 2023 г.
 

 
Складальнік Ганна Шаўчэнка
АПЯКУНКА БЕЛАРУСІ

Маці Божая Будслаўская — Апякунка Беларусі. У кнізе змешчаны працы Аляксандра Ярашэвіча, Ігара Сурмачэўскага, Алега Глекава, прысвечаныя гісторыі культу абраза Маці Божай Будслаўскай, гістарычным і іконаграфічным даследаванням пра абраз, аналізуецца яго аздабленне, распавядаецца пра яго копіі і спісы, мастацкія і дэкаратыўна-прыкладныя працы з вобразам будслаўскай Багародзіцы.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/16 (142x200 mm).
248 с., іл.
ISBN 978-985-7206-96-4.
Дата выдання: чэрвень 2023 г.
 

 

МАЛІТВЫ ДА МАЦІ БОЖАЙ БАРУНСКАЙ

У выданні змешчаны навэнна і малітвы (на беларускай і польскай мовах) да Маці Божай Барунскай Суцяшальніцы засмучаных, цудадзейны абраз якой знаходзіцца ў в. Баруны на Гродзеншчыне. У кніжцы змешчаны таксама звесткі з гісторыі гэтага слыннага шматлікімі ласкамі і цудамі абраза.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай і польскай мовах.
Фармат 60х84 1/32 (105x150 mm).
64 с.
ISBN 978-985-7206-88-9.
Дата выдання: верасень 2022 г.
 

 

ДАЗВОЛЬЦЕ ХРЫСТУ ЗАХАПІЦЬ ВАС!
Думкі святога Яна Паўла ІІ

Складальнік а. Раман Шульц ОР

У кнігу ўвайшлі выказванні св. Яна Паўла ІІ, выбраныя з яго гамілій, прамоваў, пасланняў, энцыклікаў і мастацкіх твораў, прысвечаных тэмам любові, сужэнства і сям’і, дашлюбнай чыстасці і дару жыцця, роздуму пра сэнс чалавечага жыцця і цярпення.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (125x193 mm).
80 с.
ISBN 978-985-7206-86-5.
Дата выдання: верасень 2022 г.
 

 

МАЛІТВЫ ДА СВЯТОЙ ЯДВІГІ, КАРАЛЕВЫ
Навэнна, Ружанец, Крыжовы шлях

Складальнік а. Раман Шульц ОР

У гэтым выданні прапануюцца набажэнствы да святой каралевы Ядвігі (1374–1399), якую называюць апосталкаю нашых земляў, таму што яна непасрэдна спрычынілася да евангелізацыі Вялікага Княства Літоўскага напрыканцы XIV стагоддзя, засноўвала касцёлы і кляштары, была мецэнаткаю многіх добрых справаў, будавала шпіталі, апекавалася студэнтамі і клерыкамі.
У кнігу ўвайшлі навэнна да святой каралевы Ядвігі, ружанцовыя разважанні, Крыжовы шлях і літанія праз яе заступніцтва.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (125x193 mm).
80 с.
ISBN 978-985-7206-85-8.
Дата выдання: верасень 2022 г.
 

 
Марцэліна Мігач ISSM
ПОЛЬСКІЯ СВЕДКІ НУМАРУ 29392 У ДАХАЎ
Polscy świadkowie numeru 29392 w Dachau

Кніга «Польскія сведкі нумару 29392 у Дахаў» прысвечана нямецкаму святару а. Юзафу Кэнтэніху, заснавальніку Шанштацкага руху. Дух гэтага ахвярнага святара гартаваўся не толькі падчас душпастырскага служэння, але і падчас цяжкіх выпрабаванняў лёсу ў канцлагеры Дахаў, дзе сведкамі яго веры былі польскія святары і вязні, якія выжылі і пакінулі свае ўспаміны ў шматлікіх дакументах.

Навукова-папулярнае выданне.
На польскай мове.
Фармат 60х90 1/16 (145x205 mm).
208 с., ілюстрацыі.
ISBN 978-985-7206-83-4.
Дата выдання: чэрвень 2022 г.
 

 
Анна Чайкоўска WDC
ЧЫСЦЕЦ У ЗЯМНЫМ ЖЫЦЦІ

Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка.

У кнізе распавядаецца пра духоўныя сродкі ачышчэння чалавечай душы ад граху і яго наступстваў. Касцёл вучыць, што пасля смерці чалавечая душа, якая мае патрэбу ў ачышчэнні, праходзіць працэс перамены ў чыстцы, аднак яшчэ ў зямным жыцці чалавек можа сфармаваць сваё сэрца паводле прыкладу і падабенства Божага Сэрца, каб у хвіліну смерці ўдзельнічаць у поўнай радасці дзяцей Божых. Аўтар паказвае, як душа можа дасягнуць гэтага праз святыя сакрамэнты, адпусты, адарацыю, слуханне Божага слова, прабачэнне, яднанне сваіх цярпенняў з мукаю Хрыста і праз шматлікія іншыя духоўныя практыкі. У другой частцы кнігі змешчаны жывыя сведчанні тых, хто меў містычны досвед сустрэчы з душамі ў чыстцы і пакінуў нам свае аўтабіяграфіі, дзённікі, успаміны.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 75х90 1/32 (135x210 mm).
248 с.
ISBN 978-985-7206-79-7.
Дата выдання: май 2022 г.
 

 
Леанід Лыч
НА ВАРЦЕ ЗДАРОЎЯ
Гісторыя медыцыны Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 г. – ліпень 1944 г.)

У кнізе асвятляюцца пытанні арганізацыі ў Беларусі медыцынскага абслугоўвання самых розных катэгорый насельніцтва ў першыя дні вайны Германіі з СССР і ў перыяд акупацыі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага палітычнага рэжыму. Шмат старонак адведзена санітарна-медыцынскаму становішчу ў лагерах для савецкіх і нямецкіх ваеннапалонных. У асобных раздзелах кнігі асвятляецца ўдзел медыкаў у падпольным руху, нацыянальнай грамадска-асветніцкай дзейнасці, жыццё ў эміграцыі. У кнізе прыведзена дастатковая колькасць прыкладаў, з якіх вынікае, што праца людзей у створаных з дазволу акупацыйнай адміністрацыі ўстановах аховы здароўя мела гуманны, прагрэсіўны характар без ніякіх праяваў калабарацыянізму. Разлічана на шырокае кола чытачоў, якіх цікавяць звязаныя з вайной і нямецкай акупацыяй падзеі, у тым ліку і ў медыцынскай сферы, што яшчэ не знайшло належнага асвятлення ў айчыннай гістарыяграфіі.

Навукова-папулярнае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 75x90 1/32 (135x210 mm).
408 с.
ISBN 978-985-7206-77-3.
Дата выдання: сакавік 2022 г.
 

 

ЦУДАДЗЕЙНЫЯ АБРАЗЫ МАЦІ БОЖАЙ

У чэрвені 2021 г., па ініцыятыве пробашча мінскага касцёла святых Сымона і Алены кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка, адбылася малітоўна-пакутніцкая аўтапілігрымка з копіямі цудадзейных абразоў уздоўж межаў нашай краіны. У выданні змешчаны асноўныя звесткі пра цуда­дзейныя абразы, копіі якіх вандруюць па парафіях Беларусі. Тут таксама змешчаны малітвы да Маці Божай, пададзена інфармацыя пра адпусты і набажэнствы, якія адбываюцца ў святынях.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70x100 1/16 (176x250 mm).
32 с.

1-е выданне
ISBN 978-985-7206-70-4.
Дата выдання: лістапад 2021 г.

2-е выданне
ISBN 978-985-7206-74-2.
Дата выдання: люты 2022 г.
 

 

«МЯНЕ ЗАЎСЁДЫ РАТАВАЛА ВЕРА...»
Успаміны пра кардынала Казіміра Свёнтка

Гэта кніга ўспамінаў пра незвычайную асобу першага ў гісторыі Каталіцкага Касцёла сучаснай Беларусі кардынала Казіміра Свёнтка. Кніга-сведчанне тых, хто добра ведаў кардынала, хто з ім працаваў, хто меў шчасце з ім кантактаваць і быць сведкам яго жывой непахіснай веры, яго адданасці Хрысту і Касцёлу.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (140x210 mm).
376 с. з ілюстрацыямі.
ISBN 978-985-7206-60-5.
Дата выдання: жнівень 2021 г.
 

 
Артур Ляшнеўскі SDB
АХОПЛЕНЫЯ НАДЗЕЯЙ
Душпастырска-выхаваўчае служэнне салезіянаў у Беларусі ў 1921–1991 гадах

У кнізе разглядаюцца гістарычныя і тэалагічныя праблемы душпастырскай і выхаваўчай дзейнасці Таварыства святога Францішка Сальскага ў Беларусі ў 1921–1991 гадах. Аўтар распавядае пра місіянерскае служэнне салезіянаў на працягу 70-гадовага перыяду, душпастырскую дзейнасць манахаў, якія прынеслі новы стыль у перажыванне веры і выхаванне моладзі, а таксама далучыліся да адукацыйнай, культурнай, прамысловай і гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (165х240 mm).
248 с., з ілюстр.
ISBN 978-985-7206-59-9.
Дата выдання: чэрвень 2021 г.
 

 
Марэк Вуйтовіч SJ
ПРАГНЫЯ НЕБА
Бацькі святой Тэрэзы з Лізьё

Гэтая кніга — цікавы аповед пра жыццё святых Людвіка і Зэлі Мартэнаў — бацькоў дзевяцярых дзяцей, сярод якіх была св. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса, доктар Касцёла. Прыклад іх жыцця паказвае, якім важным пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае сужэнства, — не толькі з-за перадачы веры дзецям, але найперш з-за супольнага сужэнскага шляху да святасці.
Пераклад з польскай Юліі Шэдзько.

На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (125х193 mm).
192 с.
ISBN 978-985-7206-47-6.
Дата выдання: студзень 2021 г.
 

 

КАТАЛІЦКІЯ СВЯТЫНІ ГРОДНА
ŚWIĄTYNIE KATOLICKIE W GRODNIE
CATHOLIC CHURCHES OF GRODNO

Гэтае выданне з’яўляецца своеасаблівым даведнікам, прысвечаным каталіцкім святыням старажытнага горада над Нёманам. У альбоме прадстаўлены не толькі старажытныя святыні, але і новаўзведзеныя. Усе яны з’яўляюцца «сведчаннем веры і вернасці адвечным хрысціянскім каштоўнасцям» каталіцкіх вернікаў і людзей добрай волі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай, польскай і англійскай мовах.
Фармат 84х108 1/20 (193х200 mm).
80 с. з ілюстрацыямі.
ISBN 978-985-7206-19-3.
 

 
Кс. Станіслаў Паўліна fDP
СЯМ’Я — ВЯЛІКАЕ ШЧАСЦЕ
Са скарбніцы духоўных разважанняў і жыцця слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага і яго сям’і

Аўтар гэтага выдання ксёндз С. Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, грунтуючыся на дакументальных крыніцах, прысвяціў гэтую публікацыю слугу Божаму біскупу Зыгмунту Лазінскаму (1870–1932) і яго разважанням пра Найсвяцейшую Сям’ю і сям’ю чалавечую. Прапанаваныя разважанні слугі Божага заахвочваюць нас наследаваць Найсвяцейшую Сям’ю — дасканалы прыклад супольнага, сямейнага, Божага жыцця, любові чалавечай і адначасова Боскай.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (145x203 mm).
56 с.
ISBN 978-985-7206-11-7.
 

 

ХТО Ж ЯК БОГ!
Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў

Малітоўнік уяўляе сабой збор малітваў і разнастайных набажэнстваў да святога арханёла Міхала — нябеснага заступніка ў змаганні са злом. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі. У кнізе таксама апавядаецца гісторыя культу святога арханёла Міхала і падаецца інфармацыя пра апостальскія рухі пад яго апекаю; змешчаныя асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс, малітвы да арханёлаў Габрыэля, Рафала і да Анёлаў Ахоўнікаў.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
220 с.
ISBN 978-985-7074-97-6.
 

 
Фрэнк Дафф
ЦІ МОЖАМ МЫ БЫЦЬ СВЯТЫМІ?

Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.

«У сэрца кожнага разважлівага католіка Бог уклаў жаданне стаць святым. Аднак нямногія робяць сур’ёзныя спробы ажыццявіць гэтае імкненне. У значнай ступені прычына гэтага — няўпэўненасць у поспеху з-за няправільнага разумення таго, хто з’яўляецца святым на самай справе». Такімі словамі пачынаецца гэтая кніга Ф. Дафа, заснавальніка каталіцкага руху «Легіён Марыі». І на пытанне, ці можам мы быць святымі, Ф. Даф выразна адказвае: «Так». Усе без выключэння пакліканыя быць святымі, і сродкі дасягнення святасці даступныя для кожнага католіка ў яго штодзённым жыцці.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 70x100 1/32 (120х160 mm).
76 с.
ISBN 978-985-7074-86-0.

 

 
Марыя Рэната Кавальская CR
ПОЛЫМЯ ЛЮБОВІ
Благаслаўлёная Цэліна Бажэнцкая

Пераклад з польскай мовы Ірыны Жарнасек.

Сястра змёртвыхпаўстанка Марыя Рэната Кавальская CR у сваёй кнізе «Полымя любові» распавядае пра асобу заснавальніцы сваёй супольнасці благаслаўлёную Цэліну Бажэнцкую, якая паходзіць з Беларусі. Мінула ўжо 10 гадоў з таго дня, калі маці Цэліна была абвешчана благаслаўлёнай. За гэты час шмат людзей атрымала выключныя ласкі праз заступніцтва благаслаўлёнай Цэліны. Старонкі гэтай невялікай кнігі з’яўляюцца спробай паказаць яе асобу, а найперш запрашэннем да малітвы праз яе заступніцтва.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (117х165 mm).
64 с.
ISBN 978-985-7074-87-7.

 

 

СВЯТЫ АНТОНІЙ ПАДУАНСКІ
Навэнна і малітвы

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Антонія Падуанскага, успамін якога Каталіцкі Касцёл адзначае 13 чэрвеня. Св. Антоній з’яўляецца апекуном убогіх і іх заступнікам, апякуецца нарачонымі і сужэнствамі, да яго звяртаюцца ў малітве, калі згубілася нейкая рэч.
У кнізе пададзены тэксты малітваў, навэнна, літанія і вяночак да св. Антонія Падуанскага.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
40 с.
ISBN 978-985-7074-73-0.
 

 

СВЯТЫ ШАРБЭЛЬ МАХЛУФ
Навэнна і малітвы

У выданні змешчаны звесткі пра святога Шарбэля Махлуфа, навэнна і літанія да св. Шарбэля, малітвы святога, а таксама асноўныя малітвы.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
40 с.
ISBN 978-985-7074-74-7.
 

 
Ленэ Майер­-Скуманц
…І НЯХАЙ САБЕ ВЕРАБ'І ЧЫРЫКАЮЦЬ…
Гісторыі пра Дона Боска
2-­е выданне

Аўстрыйская пісьменніца Ленэ Майер-Скуманц прапануе ў сваёй кнізе 21 гісторыю з жыцця святога Яна Боска. Дзякуючы гэтым займальна і жыва напісаным гісторыям, мы можам не толькі прасачыць яго шлях ад маленькага сялянскага хлопчыка да святара і заснавальніка манаскай супольнасці, але даведацца таксама, як гэтаму святому, які нястомна працаваў такімі незвычайнымі метадамі з беспрытульнымі дзецьмі ў Турыне XIX стагоддзя, удавалася захапляць моладзь сваімі ідэаламі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (142х205 mm).
136 с.
ISBN 978-985-7074-69­-3.
 

 
Ксёндз Станіслаў Паўліна fDP
ШАНАВАЛЬНІК НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА І ЭЎХАРЫСТЫІ

Аўтар гэтага выдання ксёндз Станіслаў Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, апавядае пра культ Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Эўхарыстыі, які распаўсюджваў падчас свайго ахвярнага служэння Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі.
«Працаваць для Пана Езуса, для душаў, за якія Ён прыняў смерць, для Касцёла, які быў вялікаю любоўю Яго Сэрца», — гэтае імкненне біскуп Лазінскі рупліва рэалізоўваў усё жыццё, сведчачы пра сваё сапраўднае і глыбокае паяднанне з Найсвяцейшым Сэрцам Езуса і Эўхарыстыяй. Кніга знаёміць таксама з пабожнасцю вялікага шанавальніка Эўхарыстыі, з гісторыяй развіцця культу Найсвяцейшага Сэрца Езуса падчас святарскага і біскупскага служэння Слугі Божага.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай і польскай мовах.
Фармат 60x90 1/16 (148x210 mm).
40 c.
ISBN 978-985-7074-59-4.

 

 
Гіём Хюнэрман
АЙЦЕЦ БЕДНЫХ
Святы Вінсэнт дэ Поль

2-е выданне

У кнізе апісваецца багатае на прыгоды і цяжкія выпрабаванні жыццё св. Вінсэнта дэ Поля (1581–1660), заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Місіянераў (лазарыстаў) і Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці (у супрацоўніцтве са св. Луізай дэ Марыяк). Гэты пакорны святар, які за сваё жыццё не прыняў ніводнага высокага духоўнага сану, быў дарадчыкам французскіх каралёў, адраджальнікам Касцёла ў сваёй айчыне і вялікім святым. Яго сэрца палала любоўю да бедных і хворых, да кінутых дзяцей і катаржнікаў, дзеля дапамогі якім ён гатовы быў прасіць міласціну або пакутаваць сам.

Духоўна-асветніцкае выданне

На рускай мове.
Фармат 84х108 1/32 (130х200 mm).
384 с.
ISBN 978-985-7074-53-2.
 

 
Крыстына Лялько
ПАКЛІКАНЫ БЫЦЬ МІЛАСЭРНЫМ:
Благаслаўлёны П’ер Джорджа Фрассаці

У кнізе апавядаецца пра незвычайную і, на жаль, малавядомую ў нашай краіне асобу благаслаўлёнага П’ера Джорджа Фрассаці. Усё яго маладое і прыгожае жыццё — гэта прыклад міласэрнага і адданага служэння Богу і бліжнім.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70х90 1/32 (125х175 mm).
32 с.
ISBN 978-985-7074-49-5.
 

 
Казімір Любавіцкі ОМІ
РЭКАЛЕКЦЫІ СА СВЯТЫМ ЯЎГЕНАМ ДЭ МАЗЭНО

Пер. з пол. Ю. Шэдзько

Духоўныя практыкаванні, разлічаныя на 15 дзён, складзены на аснове жыццяпісу святога Яўгена дэ Мазэно (1782–1861), заснаваль­ніка манаскай Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, аднаго з найбольш значных дзеячаў у гісторыі Францыі ХІХ стагоддзя. Кніга ўключае таксама выбраныя малітвы, напісаныя святым Яўгенам.

На беларускай мове.
Фармат 84х109 1/32 (125х193 mm).
184 с.
ISBN 978-985-7074-41-9.
 

 

DEO ET HOMINIBUS SERVIEBAT
Служыў Богу і людзям

Падрыхтавалі кс. Станіслаў Паўліна fDP і с. Себасцьяна Грыгель MSF

Выданне прысвечана апошняму году жыцця арцыбіскупа Казіміра Свёнтка – першага кардынала ў Беларусі. Аўтары падрыхтавалі хроніку жыцця Яго Эмінэнцыі, пачынаючы ад 19.05.2010 г. і да апошняга дня 21.07.2011 г. У хроніцы падаюцца факты з жыцця старэйшага Іерарха Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, які, нават знаходзячыся ў шпіталях, прыкаваны да ложка, вызначаўся незвычайнаю сілаю духа, цярплівасцю і аптымізмам.

На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (117х165 mm).
88 с.
ISBN 978-985-7074­-28­-0.
 

 

ЧАРЫ ПАЛЕССЯ
Дакументальныя фільмы (1968-1986 гг.) ксяндза Казіміра Свёнтка з DVD-дыскамі

Укладанне і прадмова Ю. Гарулёва

Гэтае незвычайнае выданне прысвечана асобе ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка і падрыхтавана да 100-годдзя яго нараджэння. Яно раскрывае асобу ксяндза кардынала з нязвыклага нам ракурса — як рэжысёра дакументальнага кіно. Працуючы у пінскай катэдры, ксёндз Казімір прысвячаў шмат часу стварэнню кінафільмаў, пішучы сцэнары, удумліва падбіраючы тэксты і музыку да сваіх стужак. Выданне складаецца з DVD-дыскаў з фільмамі пра прыроду Палесся, факсіміле мантажных лістоў фільмаў (сцэнарыяў, тэкстаў да фільмаў і г.д.), а таксама апісанняў фільмаў, раскрываючы нам яшчэ адну грань Казіміра Свёнтка — чалавека высокай культуры, таленавітага не толькі ў святарстве, але і ў ва ўнутраным тонкім адчуванні ўсяго жывога Божага стварэння.

На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (170х240 mm).
164 с.
ISBN 978-985-7074-24-3.
 

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
MAGNIFICAT
Пастырскія пасланні, казанні

Кніга прысвечана Каталіцкаму Касцёлу ў Расіі. У кнігу ўвайшлі Пастырскія пасланні, казанні, даклады (чэрвень 2006–кастрыснік 2007) мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вядзе сваіх вернікаў па шляху адраджэння ў Святым Духу, па шляху дыялогу, любові і радасці.

На рускай мове.
Фармат 70x100 1/16 (165х236 mm).
248 с.
ISBN 978-985-7074-23-5.
 

 
Св. сястра Фаўстына Кавальская ZMBM
ДЗЁННІК
Божая Міласэрнасць у маёй душы

Пер. з пол. Крыстыны Лялько

Святая сястра Фаўстына Кавальская пісала свой «Дзённік» на працягу апошніх чатырох гадоў жыцця (1934–1938) па наказе духоўнага кіраўніка благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі і па выразным загадзе Пана Езуса, з якім яна кантактавала містычным чынам. Праз с. Фаўстыну мы атрымалі пасланне аб невычэрпнай міласэрнасці Бога да ўсяго чалавецтва і Яго неспасцігальнай любові да нас. Менавіта ў «Дзённіку» с. Фаўстына запісала прадыктаваны Панам Езусам «Вяночак да Божай Міласэрнасці», «Навэнну перад святам Божай Міласэрнасці», а таксама літанію да Божай Міласэрнасці. Гэтая кніга — не толькі багатая крыніца для спазнання вялікай міласэрнасці Бога, але і гісторыя глыбокіх містычных адносінаў душы з Панам Богам.

На беларускай мове.
Фармат 70х90 1/32 (110х160 mm).
1022 с.
ISBN 978-98-7074-19-8.
 

 
Айцец Аркадзь Куляха OCD
АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ У ГУДАГАІ
2­-е выданне, дапоўненае

У кнізе падаецца гісторыя культу слаўнага ласкамі абраза Маці Божай у Гудагаі (Маці Божай Шкаплернай), які з даўніх часоў карыстаецца асаблівай пашанай вернікаў.

На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (117х165 mm).
72 с.
ISBN 978-985-7074-­18­-1.
 

 
Рэнэ Ларантэн
ЖЫЦЦЁ КАТРЫН ЛЯБУРЭ

2-е выданне

Гэтая кніга — жыццяпіс святой Катрын Лябурэ (1806–1876 гг.), складзены на аснове дакументаў той эпохі. Катрын Лябурэ, якая належала да Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля, служыла Богу, дапамагаючы хворым і бедным. Менавіта ёй у 1830 г. аб’явілася Маці Божая і даручыла місію адчаканіць медальён з выяваю Беззаганнай Панны Марыі, вядомы цяпер ва ўсім свеце як цудатворны. Катрын пражыла жыццё, адзначанае, перш за ўсё, прастатою. Акрамя любові, пастаянна прысутнай і дзейснай, не было ў ёй нічога. Адданая Богу, яна была адданаю і людзям.

На рускай мове.
Формат 84х108 1/32 (130х200 mm).
264 с.
ISBN 978-985-6825-98-2.
 

 
Хосэмарыя Эскрыва
ХРЫСТУС ПРАХОДЗІЦЬ ПОБАЧ
Гаміліі

Пер. з ісп. Юліі Шэдзько.

У кнізе змешчана 18 гамілій, прамоўленых св. Хосэмарыяй Эскрыва ў 1951–1971 гг. падчас розных урачыстасцяў, якія цэлебруюцца ў Касцёле на працягу літургічнага года. Пуцяводнай ніткай гэтых разважанняў заснавальніка Opus Dei з’яўляецца тэма Божага сыноўства хрысціянаў, з якога вынікае паўсюднае пакліканне да святасці, асвячэнне штодзённага жыцця, сузіранне Божых таямніцаў сярод свету, еднасць жыцця.

На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/32 (133х210 mm).
360 с.
ISBN 978-985-7074-12-9.
 

 
Ленэ Майер-Скуманц
…І НЯХАЙ САБЕ ВЕРАБ'І ЧЫРЫКАЮЦЬ…
Гісторыі пра Дона Боска

Аўстрыйская пісьменніца Ленэ Майер-Скуманц прапануе ў сваёй кнізе 21 гісторыю з жыцця святога Яна Боска. Дзякуючы гэтым займальна і жыва напісаным гісторыям, мы можам не толькі прасачыць яго шлях ад маленькага сялянскаяга хлопчыка да святара і заснавальніка манаскай супольнасці, але даведацца таксама, як гэтаму святому, які нястомна працаваў такімі незвычайнымі метадамі з беспрытульнымі дзецьмі ў Турыне XIX стагоддзя, удавалася захапляць моладзь сваімі ідэаламі.

На рускай мове.
Фармат 142x205 mm.
136 с.
ISBN 978-985-7074-06-8.

 

 

БУДСЛАЎ — ПРЫЗНАННЕ Ў ЛЮБОВІ
Творы ўдзельнікаў конкурсу, прысвечанага 400-годдзю з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе

У кнігу ўвайшлі лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу «Будслаў — прызнанне ў любові», які быў абвешчаны рэдакцыяй часопіса «Ave Maria» з нагоды 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. У вершах, успамінах, сведчаннях, эсэ аўтары ўзносяць праслаўленне Маці Божай, якая ніколі не пакідае тых, хто шчыра і з даверам звяртаецца да Яе ў сваіх малітвах.

На беларускай мове.
Фармат 125x195 mm.
132 с.
ISBN 978-985-7074-04-4

 

 
Язэп Янушкевіч
АПОСТАЛ ПАЛЕССЯ
СВЯТЫ АНДРЭЙ БАБОЛЯ Ў ПАЭМАХ ЯНКІ КУПАЛЫ

Нарыс Язэпа Янушкевіча прысвечаны 75-й гадавіне кананізацыі святога Андрэя Баболі - беларускага святара-езуіта, які быў жорстка закатаваны казакамі ў 1657 годзе і прыняў мучаніцкую смерць. У выданне ўключана публікацыя дзвюх народных песень пра святога, занатаваных у фальклорных крыніцах канца ХІХ стагоддзя, а таксама дзвюх арыгінальных паэм пра Андрэя Баболю, якія былі напісаны ў пачатку ХХ стагоддзя і падаюцца тут у дзвюх транскрыпцыях: у кірылічнай і лацінскай (змешчана факсіміле машынапісных старонак арыгінала). Шматгадовая даследчыцкая праца дазволіла Язэпу Янушкевічу выявіць, што найбольш верагодным аўтарам гэтых паэмаў належыць лічыць народнага паэта Янку Купалу.

На беларускай мове.
Фармат 125x195 mm.
56 с.
ISBN 978-985-6825-93-7

 

 

АДДАЦЬ ЖЫЦЦЁ СВАЁ ЗА БРАТОЎ
Да 70-й гадавіны мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага

У брашуры змешчаны даклад кс. д-ра Юзафа Макарчыка OFMConv пра мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія паходзяць з Пінскай дыяцэзіі, зварот біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям'янкі з нагоды 70-й гадавіны мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага, расстралянага гітлераўцамі разам з заложнікамі з Пінска ў Янаве Палескім 22 студзеня 1943 г., а таксама біяграфія кс. прэлата Вітальда Івіцкага.

На беларускай і польскай мовах.
Фармат 125x195 mm.
52 с.
ISBN 978-985-6825-81-4

 

 
Аркадзь Шпунт
Ц І Р Э
Нататкі рэстаўратара

Гэта кніга вядомага рэстаўратара і выдатнага майста сваёй справы, які вяртае жыццё старым абразам і амаль страчаным фрэскам, здзіўляе, прымушае разважать, прыцягвае магнэтызмам слова, думкі і вобраза. Прафесія рэстаўратара адпаведна адчуваецца ў пісьменніцкай манеры Аркадзя Шпунта, у яго стыле — лаканічным і ў той жа час дакладным, як рух скальпеля, глыбокім да той максімальнай глыбіні, на якой найбольш выразна успрымаецца вобраз і прачытваецца думка.

На рускай мове.
Фармат 84х108 1/32 (125x195 mm).
312 с.
ISBN 978-985-6825-78-4.

 

 
Уладзімір Васькоў
КАТОЛІКІ НА АБШАРАХ ПАНІЗОЎЯ І СЕВЕРШЧЫНЫ
Гісторыя Гомельскага дэканата

У манаграфіі «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны» расказваецца аб узнікненні каталіцтва на Гомельшчыне. На старонках кнігі апісваецца гісторыя парафій Гомельскага дэканата Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла. Ідэя кнігі належыць беларускаму гісторыку А. Беламу, які задумаў выдаць серыю кніг па гісторыі ўсіх каталіцкіх дэканатаў, што размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі. У гэтай серыі ўжо ўбачылі свет кніга пра Лепельскі дэканат «Святы Казімір у Паазер’і» і праца гродзенскіх гісторыкаў А. Вашкевіча і Дз. Нарэля «Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай», у якой апісваецца гісторыя парафій Сапоцкіншчыны.

Навуковае выданне
На беларускай мове.
Фармат 171x242 mm.
362 с. + 48 с. іл.
ISBN 978-985-6825-63-0

 

 

КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ Ў КЛЕЦКУ

Падбор матэрыялу і ўкладанне Чэславы Князевай

У кнізе, выдадзенай з нагоды пасвячэння касцёла Святой Тройцы ў Клецку, змешчаны некаторыя гістарычныя звесткі пра Клецк, а таксама клецкі касцёл Святой Тройцы (былую фару).

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай і польскай мовах.
Фармат 115x165 mm.
96 с. з іх 51 с. іл.
ISBN 978-985-6825-70-8

 

 

AD MAJOREM DEI GLORIAM
Аднаўленне і рэстаўрацыя галоўнага алтара ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя

Альбом "Ad majorem Dei gloriam" ("Дзеля большай хвалы Божай" - дэвіз ордэна езуітаў) распавядае пра галоўны алтар гродзенскага катэдральнага касцёла св. Францішка Ксавэрыя - знакаміты ўзор архітэктуры позняга барока, залічаны да помнікаў еўрапейскага ўзроўню. Пасля пажару ў святыні, які здарыўся ў ліпені 2006 г. і цалкам знішчыў левае крыло алтара, алтар поўнасцю рэканструяваны: нанава ўзведзеныя і распісаныя пад мармур драўляныя, багата аздобленыя арнаментамі калоны, выразаныя скульптурныя фігуры святых, а таксама нанесена пазалота, што адпавядае іканаграфічнай праграме алтара, распрацаванай на пачатку XVIII ст. езуітамі, якія пабудавалі святыню.

На беларускай і польскай мовах.
Фармат 165x240 mm.
82 с.
ISBN 978-985-6825-60-9.
 

 

FIAT VOLUNTAS TUA
30-годдзю святарства арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прысвячаецца

У альбоме адлюстроўваецца жыццёвы шлях і служэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, пачынаючы ад дзіцячых і юнацкіх гадоў, а таксама таго моманту, калі ён пачуў заклік Бога, адказам на які сталі словы яго будучага святарскага дэвізу «Fiat voluntas Tua» («Будзь воля Твая»), і да сённяшняга дня.

На беларускай і англійскай мовах.
Фармат 210x295 mm.
132 с.
ISBN 978-985-6825-58-6
 

 

IN NOMINE DOMINI
Мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

300-годдзю кансэкрацыі святыні прысвячаецца

У альбоме адлюстравана гісторыя мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаванага на пачатку XVIII ст. езуітамі і кансэкраванага ў 1710 годзе. У 50-я гг. мінулага стагоддзя будынак святыні быў цалкам перабудаваны і на працягу 40 гадоў выкарыстоўваўся як Дом фізкультуры. Толькі на пачатку 90-х гг. касцёл вярнулі вернікам. Сёння мінская катэдра, адбудаваная і ўзноўленая ў сваім велічным архітэктурным абліччы, — яскравы знак адраджэння Каталіцкага Касцёла на Беларусі.

На беларускай і англійскай мовах.
256 с.
ISBN 978-985-6825-41-8

Дыпламант LI Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі-2012».
За гэту кнігу выдавецтва атрымала
Дыплом II ступені
у намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”.

На VIII Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі», дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Дыплом Н А М І Н А Н Т А
у намінацыі “Надрукавана ў садружнасці”.


 

 

ПАДРЫХТУЙЦЕ ДАРОГУ ПАНУ
Візіт Яго Эмінэнцыі кардынала Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці ў Беларусь

Фотаальбом падрыхтаван супрацоўнікамі выдавецтва «Pro Christo» і выдадзены амбасадай Мальтыйскага Ордэна ў Беларусі.

Дзяржаўны Сакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ, па сваім становішчы другі пасля самога Папы, быў афіцыйна запрошаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Сідорскім у 2007 годзе, і пасля шматлікіх і няпростых перамоваў гэты візіт адбыўся з 18 па 22 чэрвеня 2008 года.

На беларускай і італьянскай мовах.
80 с.

Дыпламант LI Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі-2012».
За гэту кнігу выдавецтва атрымала
Дыплом II ступені
у намінацыі “Духоўнасць”.


 

 
а. Юзаф Макарчык OFMConv
АДЭЛЬСК
1490–2010

У кнізе вядомага даследчыка ў галіне гісторыі кс. доктара Юзафа Макарчыка сабраныя унікальныя дакументы з архіваў Вільні, Гродна і Адэльска, дзякуючы якім перад намі адкрываюцца цікавыя старонкі гісторыі каралеўскага горада Адэльск (цяпер невялічкае мястэчка ў Гродзенскай вобласці) і адэльскага касцёла. Многія з гэтых дакументаў былі напісаныя на старабеларускай мове, чытач сустрэне ў іх шматлікія рэаліі з жыцця нашых продкаў. У кнізе прыведзены таксама спісы жыхароў паводле перапісаў, якія праводзіліся ў XVII і на пачатку ХХ стагоддзяў, дзякуючы якім можна адшукаць свае карані ў мінуўшчыне.

Навукова-папулярнае выданне.

На беларускай і польскай мовах.
344 с.
ISBN 978-985-6825-38-8
 

 

БЛАГАСЛАЎЛЁНАЯ БАЛЯСЛАВА ЛЯМАНТ

Кніга знаёміць з жыццём і дзейнасцю заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і благаслаўлёнай Баляславы Лямант (1862–1940), беатыфікацыя якой была здзейснена Папам Янам Паўлам ІІ 5 чэрвеня 1991 года. У кнізе падаюцца таксама сведчанні вернікаў пра ласкі, атрыманыя праз заступніцтва благаслаўлёнай Баляславы Лямант.

Духоўна-асветніцкае выданне

На рускай мове.

ISBN 978-985-6825-30-2
 

 
Вільгельм Хюнерман
ЖАБРАК З ГРАНАДЫ
Святы Ян Божы

У кнізе апісваецца жыццё св. Яна Божага (1495-1550 гг.), заснавальніка Ордэна гаспіталітаў (баніфратаў). У раннім дзяцінстве апынуўшыся ў чужой краіне, ён усё жыццё адчуваў незвычайны сум, нейкі заклік, падпарадкоўваючыся якому ён шукаў сваё пакліканне. І толькі ў сталым узросце адкрыў, што яго пакліканне - служыць бедным і хворым. Хуану ўдалося заарандаваць у Гранадзе дом, дзе ён арганізаваў прытулак для бедных і шпіталь. У яго знайшліся паплечнікі, якія склалі ядро першай супольнасці баніфратаў.

Духоўна-асветніцкае выданне

На рускай мове.

Фармат 84х108 1/32.
384 с.
ISBN 978-985-6825-33-3
 

 

SOLI DEO
10-годдзю Віцебскай дыяцэзіі прысвячаецца

У альбоме адлюстравана жыццё Каталіцкага Касцёла ў Віцебскай дыяцэзіі, заснаванай 13 красавіка 1999 года паводле булы Святога Айца Яна Паўла ІІ. Пачынаючы ад пасвячэння біскупа Уладзіслава Бліна, яго першых візітацый у парафіях дыяцэзіі, аднаўлення старых і будоўлі новых святыняў, пасвячэння маладых святароў, праз сакрамэнтальнае жыццё, малітву, працу з дзецьмі, моладдзю, сем'ямі, пілігрымкі... Завяршаецца альбом фотарэпартажам з юбілейных урачыстасцяў у Браславе, дзе адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, Апякункі Віцебскай дыяцэзіі.

У альбоме змешчана каля 250 ілюстрацый.
Фармат 240х320.
144 ст.
ISBN 978-985-6825-31-9
На беларускай і англійскай мовах.

Дыпламант XLX Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі».
За гэту кнігу выдавецтва атрымала
Дыплом I ступені
у намінацыі “Лепшы фотаальбом”.


 

 

НАЦЫЯНАЛЬНЫ САНКТУАРЫЙ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ

Выданне прысвечана Нацыянальнаму санктуарыю Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. Кніга распавядае пра гісторыю Будслава і будслаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у ёй падаюцца гістарычныя і іконаграфічныя звесткі пра будслаўскі абраз Божай Маці, аналізуюцца яе спісы і прыводзяцца сведчанні вернікаў пра цуды, звязаныя з гэтым абразом. У кнізе таксама даследуецца гісторыя і падаецца падрабязнае апісанне старажытнага алтара, створанага спецыяльна для цудадзейнага абраза; прыводзяцца звесткі пра адраджэнне і рэстаўрацыю Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

Навукова-папулярнае выданне

Асобнымі кнігамі на беларускай
і рускай мовах.
Фармат 60х84 1/16 (145x200 mm)
96 c.

ISBN 978-985-6825-28-9
(рускае выданне)
ISBN 978-985-6825-29-6
(беларускае выданне)
 

 
Гіём Хюнэрман
АЙЦЕЦ БЕДНЫХ
Святы Вінсэнт дэ Поль

У кнізе апісваецца багатае на прыгоды і цяжкія выпрабаванні жыццё св. Вінсэнта дэ Поля (1581–1660), заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Місіянераў (лазарыстаў) і Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці (у супрацоўніцтве са св. Луізай дэ Марыяк). Гэты пакорны святар, які за сваё жыццё не прыняў ніводнага высокага духоўнага сану, быў дарадчыкам французскіх каралёў, адраджальнікам Касцёла ў сваёй айчыне і вялікім святым. Яго сэрца палала любоўю да бедных і хворых, да кінутых дзяцей і катаржнікаў, дзеля дапамогі якім ён гатовы быў прасіць міласціну або пакутаваць сам.

Духоўна-асветніцкае выданне

На рускай мове.

Фармат 84х108 1/32.
384 с.
ISBN 978-985-6825-13-5.
 

 
Мэры Пэфлі
ЖАНЧЫНА ВЕРЫ
Жыццё Эдэль Куінн

Пераклад з англійскай мовы Н. Кандрусевіч

У кнізе распавядаецца пра жыццё Эдэль Куінн (1907–1944), якая яшчэ ў юным узросце вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і рэалізавала сваё пакліканне, актыўна працуючы ў Легіёне Марыі ў Ірландыі, Англіі, а апошнія восем гадоў свайго такога кароткага, але яркага жыцця, у Афрыцы.

На рускай мове.

130 с.
ISBN 978-985-6825-17-3.
 

 
Бід Макгрэгар
ФРЭНК ДАФ І ЛЕГІЁН МАРЫІ

Пераклад з англійскай мовы Э. Палінеўскай

Аўтар кнігі айцец Бід Макгрэгар, віцэпастулятар беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Фрэнка Даффа (1889–1980), заснавальніка Легіёна Марыі, акцэнтуе ўвагу на аспекце асабістага кантакту і матывах, на якіх грунтавалася ўсё, што распачынаў і рабіў Фрэнк Дафф, гаворыць пра яго духоўнасць і пра тое, што для яго значыла жыць у еднасці з Марыяй.

На рускай мове.

18 с.
ISBN 978-985-6825-15-9.
 

 
Патрык О’Конар
ФРЭНК ДАФ — МІССІЯНЕР

Пераклад з ангельскай мовы Э. Палінеўскай

У кнізе распавядаецца пра развіццё місіянерскай дзейнасці Легіёна Марыі пад кіраўніцтвам яго заснавальніка Слугі Божага Фрэнка Даффа (1889–1980), прыводзяцца сведчанні святароў, якія працавалі ў той час на місіях, а таксама іерархаў Каталіцкага Касцёла пра плённасць служэння легіянераў у Афрыцы, Кітаі, Карэі і інш. краінах.

На рускай мове.

24 с.
ISBN 978-985-6825-16-6.
 

 
Благаслаўлёны Станіслаў ад Езуса Марыі Папчынскі МІС
НА ШЛЯХУ ДА НЯБЕСНАГА АЙЦА
Выбраныя разважанні

У кнізе змешчаны выбраныя разважанні благаслаўлёнага айца Станіслава Папчынскага (1631–1701), святара і заснавальніка Ордэна Айцоў Марыянаў. Тэксты з яго твораў падабраны такім чынам, каб яны дапамаглі адказаць на тыя пытанні, якія сёння задаюць сабе як самі марыяне, так і вернікі: які сэнс мае прыняцце Добрай Весткі — Евангелля, у чым сэнс малітвы, праслаўлення Бога, ушанавання Марыі, якая нарадзіла Сына Божага. У дадатках змешчаны разважанні і гаміліі, абвешчаныя падчас беатыфікацыйных урачыстасцяў, а таксама малітвы, літаніі і навэнны праз заступніцтва благаслаўлёнага а. Станіслава Папчынскага.

Духоўна-асветніцкае выданне.

На беларускай мове.
152 с.
ISBN 978-985-6825-03-6.
 

 
Віктар Маліноўскі
«...І БУДУЦЬ РАСЧЫНЕНЫ БРАМЫ»
Гісторыя касцёлаў Бабруйска

Мастак Ігар Гардзіёнак

У кнізе апавядаецца пра каталіцкія святыні Бабруйска і гісторыю рыма-каталіцкай канфесіі ў горадзе і яго наваколлі ў кантэксце гістарычных падзей з пачатку ХVІІ ст. да нашых дзён. Выданне адрасаванае ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Навукова-папулярнае выданне.

На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16.
112 с., [24] л. фат.
ISBN 978-985-6628-99-9.
 

 

СВЯТЫ АНДРЭЙ БАБОЛЯ
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Андрэя Боболі, святара і мучаніка, палымянага прапаведніка і самаадданага місіянера, які евангелізаваў на Палессі і скончыў жыццё ў страшэнных муках, забіты казакамі ў Янаве Палескім (цяпер Іванава Брэсцкай вобл.).

У кнізе прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Андрэя Баболі, а таксама пададзена інфармацыя пра апекуноў прафесій, заступнікаў пры хваробах і інш.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (100x140 mm)
48 с
ISBN 978-985-6825-07-4
 

 
Айцец Аркадзь Куляха OCD
АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ У ГУДАГАІ

У кнізе падаецца гісторыя культу славутага ласкамі абраза Маці Божай у Гудагаі (Маці Божай Шкаплернай), які з даўніх часоў карыстаецца асаблівай пашанай вернікаў.

Кніга выдадзена да урачыстасці каранацыі абраза Маці Божай у Гудагаі.

Навукова-папулярнае выданне

На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32
32 с., 32 с. каляр. укл.: іл.
ISBN 978-985-6628-95-8

Глядзі таксама:
«Наша вера» №2(40)/2007
САНКТУАРЫЙ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПЛЕРНАЙ У ГУДАГАІ

 

 
Рэнэ Ларантэн
ЖЫЦЦЁ КАТРЫН ЛЯБУРЭ

Гэтая кніга - апісанне жыцця святой Катрын Лябурэ (1806-1876), складзенае на падставе дакументаў таго часу. Катрын Лябурэ, якая належала да Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля, служыла Богу, дапамагаючы хворым і бедным. Менавіта ёй у 1830 годзе з’явілася Маці Божая і даручыла місію адчаканіць медальён з выявай Беззаганнай Дзевы Марыі, які ва ўсім свеце вядомы як цудатворны. Катрын пражыла жыццё, якое перш за ўсё вызначалася прастатой. У ёй не было нічога акрамя любові, якая пастаянна прысутнічала і была дзейснай. Адданая Богу, яна была адданая і людзям.

На рускай мове.

Фармат 84х108 1/32.
264 с.
ISBN 985-6628-78-4.
 

 
Баляслава Марыя Лямэнт
«КАБ ЛЮБІЦЬ ЦЯБЕ ЎСЁ МАЦНЕЙ...»
Выбр. думкі

Склад. Іаанна Мячыслава Бабіньска MSF

Чытачам прапаноўваецца паглядзець на жыццё благаслаўлёнай Баляславы Марыі Лямэнт, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, яе ўласнымі вачыма, праз напісанае ёю. «Залатыя думкі» благаслаўлёнай Баляславы былі выбраныя, перш за ўсё, з яе лістоў, з фрагментаў рукапісу Канстытуцыі і Дырэкторыя, а таксама з тэкстаў для разважанняў, прызначаных для штодзённага выкарыстання сёстрамі.

На рускай мове.
Фармат 75x90 1/32
136 с.
ISBN 985-6628-68-7

 

 

ХРЫСТОС — МАРЫЯНЕ — БЕЛАРУСЬ

Амаль штогод у міжнароднай семінарыі cупольнасці айцоў марыянаў у Любліне (Польшча) праходзяць навуковыя сімпозіумы, а ў лістападзе 2003 года была арганізавана сесія «Хрыстос — марыяне — Беларусь». У гэтай кнізе змешчаны чатыры рэфераты, прачытаныя на ёй для семінарыстаў, выхаванцаў, выкладчыкаў і суперыёраў марыянскіх законніцкіх дамоў з Англіі, Беларусі, Чэхіі, Казахстана, Германіі і Польшчы. Назвай кнігі тлумачыцца выбраная тэма.

На беларускай мове.

 

 
Ірына Жарнасек
БУДЗЬ ВОЛЯ ТВАЯ

Мастак Уладзімір Вішнеўскі

Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід – усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы – блаславёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра, так і тыя людзі, што жылі альбо маглі жыць побач з імі і сталі ўдзельнікамі гэтых страшных і адначасова такіх прыгожых у сваёй ахвярнай любові і высакароднасці падзей.

На беларускай мове.

Глядзі таксама:


 

 

FIDEI TESTIS
Сведка веры

Прысвячаецца 65-годдзю святарства Яго Эмінэнцыі Ксяндза Кардынала Казіміра Свёнтка, Арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Першы арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, першы кардынал за ўсю гісторыю каталіцызму ў нашым краі. А перадусім — ахвярны святар, чалавек глыбокай, непахіснай веры і незвычайнага лёсу. Аптыміст з душою рамантыка, улюбёны ў хараство свету, створанага Богам. Вялікі працаўнік і жыццялюб, надзелены рэдкім дарам тонкай іроніі, што дапамагае яму заўсёды заставацца самім сабою. Перакананы абаронца Традыцыі і шчыры паклоннік Марыйнай пабожнасці. Мужны апостал Хрыстовае праўды. У яго лёсе яскрава адлюстраваўся драматычны лёс усяго Касцёла на Беларусі за апошняга больш як паўвеку...

Аўтар тэксту Крыстына Лялько.

Альбом з’яўляецца сумесным выданнем выдавецтва «Pro Christo» і выдавецтва «Apostolicum» (Зомбкі, Польшча), змяшчае каля 300 здымкаў.

На беларускай і польскай мовах.
Фармат 60х84 1/8 (210х297 mm)
c. 144
ISBN 83-7031-432-5

Дыпламант XLV Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі».
За гэту кнігу выдавецтва атрымала
Дыплом II ступені.

Глядзі таксама:


 

 

КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ. ДВОР ШЭМЕТАВА

Кніга распавядае пра гісторыю парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў двары Шэметава. Выданне прысвечана 100-годдзю асвячэння касцёла і аднаўлення парафіі.

На беларускай і польскай мовах.
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm).
32 c. з іл.
 

 
Аляксандр Ярашэвіч
АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ

Маці Божая Будслаўская – апякунка Беларусі, свята якой адзначаецца беларускімі каталікамі 2 ліпеня. У кнізе «Абраз Маці Божай Будслаўскай» мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч даследуе гісторыю культу абраза Маці Божай Будслаўскай на Беларусі.

На беларускай мове.

Глядзі таксама:
«Наша вера» №2(16)/2001
ЦУДАДЗЕЙНЫ І СТАРАЖЫТНЫ

 

 

КАТАЛІЦКІЯ СВЯТЫНІ
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I

Гэтае выданне распачынае серыю кніг пра каталіцкія святыні Беларусі. Сабраная інфармацыя разлічана на усіх, хто цікавіцца гісторыяй Касцёла і хацеў бы даведацца таксама пра сучасны стан святыняў. Выданне знаёміць чытача з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі структурамі Каталіцкага Касцёла на Беларусі і іх зменамі ў розныя гістарычныя эпохі. Матэрыял разлічаны як на шырокага чытача, так і на спецыялістаў у галіне архітэктуры, гісторыі, мастацтвазнаўства.

У першай частцы пададзена інфармацыя пра Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Дыпламант XLIV Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі».
За гэту кнігу выдавецтва атрымала
Дыплом I ступені,
а таксама
Спецыяльны дыплом.

На беларускай мове.
Фармат 70x108 1/16 (170x260)
256 с.
ISBN 985-6628-37-7

Глядзі таксама:


 

 
C. Тэрэза Матэя Флёрчак CR
ПАДВОЙНЫ ВУЗЕЛ

Сястра змёртвыхпаўстанка Тэрэза Матэя Флёрчак у сваёй кнізе "Падвойны вузел" распавядае пра жыццёвы шлях заснавальніц сваёй супольнасці, маці і дачку Цэліну і Ядвігу Бажэнцкіх, якія паходзяць з Беларусі.

Беларусь, Літва, Балгарыя, ЗША, Вена, Рым, Парыж, Польшча - вось няпоўны пералік тых краін і гарадоў, праз якія прайшлі жыццёвыя шляхі Цэліны і Ядвігі Бажэнцкіх. Апавяданне вядзецца на фоне гістарычных падзеяў ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў, якія зрабілі адметны адбітак на лёсах гераіняў кнігі. Аўтарка ў папулярнай форме набліжае да сучаснага чытача іхнія постаці, шчымліва апавядае пра нараджэнне і ўмацаванне сапраўднага паклікання на службу Божую. Кніга можа быць цікаваю тым, хто імкнецца распазнаць сваё пакліканне, а таксама і тым, каго цікавіць гісторыя, праблемы выхавання і адносінаў бацькоў і дзяцей.

На беларускай мове.
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
с. 168
ISBN 985-6628-36-9

 

 
Уладзімір КОНАН
КСЁНДЗ АДАМ СТАНКЕВІЧ І КАТАЛІЦКАЕ АДРАДЖЭННЕ Ў БЕЛАРУСІ

У манаграфіі даследуецца жыццёвы шлях, душпастырская дзейнасць, навуковая, багаслоўская, літаратурна-публіцыстычная, грамадска-палітычная і выдавецкая дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча ў кантэксце беларускага каталіцкага адраджэння першай паловы ХХ ст. Раскрываецца багацце хрысціянскіх і нацыянальна-адраджэнскіх ідэяў і канцэпцыяў, абгрунтаваных у манаграфіях, шматлікіх артыкулах і нарысах, перыядычных выданнях. Упершыню аналізуюцца архіўныя матэрыялы, запіскі А. Станкевіча, у якіх асвятляюцца тэарэтычныя, тэалагічныя і палітычныя аспекты адраджэння беларускага Касцёла.
Манаграфія выканана ў Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
с. 128
ISBN 985-6628-22-9

Глядзі таксама:


 

 

Серыя «СВЯТЫЯ І БЛАГАСЛАЎЛЁНЫЯ»
Серыя кніг

Кнігі з гэтай серыі знаёмяць чытачоў не толькі з жыццём і дзейнасцю святых Апосталаў, евангелістаў і такіх папулярных святых, як св. Юда Тадэвуш, св. Бэнэдыкт, св. Ян ад Крыжа, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус, св. Антоні, св. Валянцін, св. Крыштаф, але і з постацямі святых і благаславёных Беларусі. Прыведзены таксама малітвы да святых і кароткі катэхізіс.

На беларускай мове.
З дазволу духоўных уладаў.
Цэнзар кс. д-р Ян Саламон.

У серыі выдадзены:
Святы Юда Тадэвуш, Святы Антоній Падуанскі, Святы Бэнэдыкт, Святы Ян Хрысціцель, Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус, Святая Тэрэза ад Езуса, Святы Крыштаф, Святы Казімір, Святы Пётр, Святы Рох.
Падрабязна >>

Рыхтуеца да друку:
Святы Ян ад Крыжа, Святы Валянцін, Святая Кацярына, Святы Ян Божы, Святы Дамінік, Святая Фаустына Кавальская, Святы Ігнацый Лаёла, Святы Станіслаў, Святы Станіслаў Костка, Святы Мікалай, Святая Цэцылія, Святы Бэрнард, Святая Марыя Магдалена, Святы Грыгоры, Святы Вінцэнт, Святая Люцыя, Святы Францішак Асізскі, Святы Максіміліян Кольбэ, Святая Агата, Святы Марцін, Святая Ядзвіга, Святы Тамаш Аквінскі і інш.
 

 
Аляксандр Ярашэвіч
«МАЦІ БОЖАЯ СНЕЖНАЯ» Ў БЕЛАРУСІ
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

Абразы Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ - адзін з самых вядомых і старажытных у хрысціянскім свеце. У 17-18 стагоддзях яго копіі разышліся па многіх краінах Еўропы. У кнізе ўпершыню падаюцца гістарычныя і іконаграфічныя звесткі пра абразы «Снежнай» у Беларусі, многія з якіх шануюцца як цудатворныя.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
16 с., 82 с. іл.

Глядзі таксама:


 

 
Кс. Станіслаў Паўліна fDP
СЛУГА БОЖЫ БІСКУП ЗЫГМУНД ЛАЗІНСКІ
ва ўспамінах кс. Станіслава Рыжко

Гэтая праца грунтуецца на публікацыях кс. Станіслава Рыжко «Летапіс рыма-каталіцкага касцёла ў Лагішыне. Лісты і нататкі. 1956–1984 гады» і «Трэба застацца», якія ўяўляюць сабою збор сведчанняў выпускніка Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску аб Слузе Божым біскупе Зыгмуце Лазінскім.

Кс. біскуп Зыгмунт Лазінскі кіраваў спачатку Мінскаю дыяцэзіяй (1917–1925 гг.), а затым Пінскаю (1925–1932). Памёр у стане святасці. У сучасны момант адбываецца працэс беатыфікацыі.

На беларускай і польскай мовах.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm)
c. 48

 

 

Поўны тэкст кнігі

М. Старавейскі, І. Сілонэ
ГІСТОРЫЯ ПРА ДЗІЎНАГА СВЯТАРА
Дон Луіджы Арыёне

У кнігу ўвайшлі апавяданні пра ксяндза Арыёне, заснавальніка кангрэгацыі арыяністаў, абвешчанага ў 1980 г. Папам Янам Паўлам ІІ благаславёным. Перад чытачамі паўстае вобраз гэтага сціплага, дзіўнага святара, жыццёвым дэвізам якога былі словы: «Чыніць дабро заўсёды і ўсім, зло - ніколі і нікому».
Прыводзяцца таксама звесткі па гісторыі Кангрэгацыі і аб дзейнасці арыяністаў у Польшчы.

Са згоды духоўнай улады

На рускай мове.
Фармат 60x84 1/32 (100x140 mm)
80 с.
 

 

Поўны тэкст кнігі

Кс. Феліцыян Палюшкевiч SJ
ДА ПРАЛІЦЦЯ КРЫВІ
Святы Андрэй Баболя

Гэтая кніга расказвае пра жыццёвы шлях, духоўны воблік і гісторыю культу святога Андрэя Баболі. Яна змяшчае таксама некаторыя малітвы і літанію да святога Андрэя Баболі

З дазволу духоўных уладаў

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x165 mm)
52 с. 12 с. іл.
ISBN 985-6628-05-9
 

 

Поўны тэкст кнігі

Вячаслаў Пялінак MIC
РОСІЦКІЯ МУЧАНІКІ

Аповед пра жыццё благаславёных мучанікаў з Росіцы - айца Юрыя Кашыры і айца Антонія Ляшчэвіча - напісаны на падставе гістарычных дакументаў і сведчанняў, што былі сабраныя ў сувязі з беатыфікацыйным працэсам

З дазволу духоўных уладаў

На беларускай мове
Фармат 84x108 1/32 (130x200 mm)
48 c.
 

 
а. Інакенцій Русецкі OFM
НАЦЫЯНАЛЬНЫ САНКТУАРЫЙ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ

 

З дазволу духоўных уладаў

На беларускай мове
Фармат 60x90 1/32 (107x140)
16 c.
 

 
Ежы Кавальчык
СТАРАЖЫТНЫ АЛТАР

 

З дазволу духоўных уладаў

На беларускай мове
Фармат 60x90 1/32 (107x140)
24 c.
 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар