Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
ДАЗВОЛЬЦЕ ХРЫСТУ ЗАХАПІЦЬ ВАС! Думкі святога Яна Паўла ІІ Складальнік а. Раман Шульц ОР У кнігу ўвайшлі выказванні св. Яна Паўла ІІ, выбраныя з яго гамілій, прамоваў, пасланняў, энцыклікаў і мастацкіх твораў, прысвечаных тэмам любові, сужэнства і сям’і, дашлюбнай чыстасці і дару жыцця, роздуму пра сэнс чалавечага жыцця і цярпення.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
НЕ БОЙЦЕСЯ ЛЮБОВІ! Думкі святога Яна Паўла ІІ пра сям’ю Пер. з пол. мовы. У кнігу ўвайшлі найбольш цікавыя выказванні Святога Айца Яна Паўла ІІ, выбраныя з яго гамілій, прамоваў, пасланняў, энцыклікаў, філасофскіх і багаслоўскіх працаў і мастацкіх твораў, якія прысвечаны тэмам любові, сужэнства і сям’і, дашлюбнай чыстасці і дару жыцця, роздуму пра сэнс чалавечага жыцця і цярпення. У гэтых выказваннях абараняюцца найважнейшыя каштоўнасці, на аснове якіх неабходна будаваць адносіны з бліжнімі, сямейнае жыццё, грамадскі лад і без якіх чалавек ніколі не зможа быць шчаслівым.
На беларускай мове. |
|
Ян Павел ІІ УСТАНЬЦЕ, ХАДЗЕМ! Кніга з’яўляецца роздумам аб біскупскай паслузе Караля Вайтылы і напісана на падставе падзей, якія адбываліся ў яго жыцці, пачынаючы з 1958 года. Не бракуе ў ёй і ўспамінаў пра часы пасля 1978 года, у якіх Святы Айцец прыгадвае сваё апостальскае служэнне. Непаўторная атмасфера яго апавяданняў робіць гэтую кнігу блізкай сэрцам усіх католікаў.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32.
Глядзі таксама: |
|
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ Разважанні Крыжовага шляху, падрыхтаваныя на падставе тэстамэнту Слугі Божага Яна Паўла ІІ, Папы Сем’яў, могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху з удзелам сем’яў у часе Вялікага посту. Рэлiгiйнае выданне.
На беларускай мове. |
|
кс. Ян Крэміс ЗАКЛІК
Доктарская дысертацыя Кніга змяшчае разважанні на тэму закліку да паяднання ў кантэксце Вялікага Юбілею, зробленыя на падставе навучання Святога Айца Яна Паўла ІІ, якія могуць быць тэмаю далейшых навуковых пошукаў для тэолагаў, а таксама дапамогай для пастыраў і вернікаў у адкрыцці i зразуменні закліку да паяднання ў сучасным свеце. Навуковае выданне.
На беларускай мове. |
|
ЯН Матэрыялы міжнароднага сімпозіума У кнізе сабраныя тэксты дакладаў, якія прагучалі на міжнародным сімпозіуме «Ян Павел ІІ — чалавек веры і культуры», які адбыўся ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 25 лістапада 2006 года. Некаторыя даклады падаюцца на беларускай і польскай мовах, да іншых дадана рэзюмэ на беларускай мове. Для ўнутранага карыстання.
Фармат 60x90 1/16 (140x215 mm).
144 c.
|
|
Ян Павел ІІ ПАМЯЦЬ «Памяць і самасвядомасць» – гэта не толькі кніга-роздум над часам, у які Святому Айцу давялося жыць, але і філасофскае асэнсаванне эпохі, пазначанай злом дзвюх таталітарных сістэмаў – нацызму і камунізму. Папа даследуе карані гэтага зла, аналізуе яго прыроду і паказвае шляхі пераадолення зла дабром. Аснову кнігі склалі размовы Яна Паўла ІІ, якія адбыліся ў 1993 г. у Кастэль Гандольфа, у яго летняй рэзідэнцыі, з вядомымі польскімі філосафамі ксяндзом Юзафам Тышнерам і прафесарам Кшыштафам Міхальскім. Запісаныя на дыктафон, гэтыя размовы даволі доўга чакалі свайго часу. Пяць гадоў назад памёр адзін з суразмоўцаў Папы, ксёндз Юзаф Тышнер. Праблемы ж, узнятыя больш за дзесяцігоддзе назад, не перасталі быць актуальнымі, і Папа вярнуўся да тых сваіх развагаў, каб (як сцвярджаюць польскія выдаўцы кнігі) пашырыць іх і ўзбагаціць новымі элементамі, каб даць «асэнсаванне сучасных з’яваў у святле мінулых падзеяў, у якіх ён імкнуўся знайсці вытокі таго, што сёння адбываецца ў свеце, каб даць сучаснікам, асобным людзям і цэлым народам, магчымасць абудзіць у сабе праз уважлівае вяртанне да памяці жывое пачуццё ўласнай свядомасці». Калі чытаеш сёння гэтую апошнюю кнігу Папы, абавязкова думаеш пра тое, што працаваў над ёю Святы Айцец ужо стоячы на парозе Вечнасці. І можа таму, так кранае яго нязменнае жаданне даць надзею гэтаму свету, параненаму злом і цярпеннем, яго імкненне, каб усе мы пачулі і паверылі, што «кожнае людское цярпенне, кожны боль, кожная слабасць тоіць у сабе абяцанне вызвалення, абяцанне радасці...»
На беларускай мове.
Глядзі таксама: |
|
СКІРУЙМА ПОЗІРК Ружанцовыя разважанні Чарговая серыя ружанцовых разважанняў, падрыхтаваная па ініцыятыве Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў год Слугі Божага Яна Паўла ІІ, адкрывае перад намі невычэрпныя скарбы рэлігійнай думкі Вялікага Папы. Разважанні, складзеныя з тэкстаў катэхез Яна Паўла ІІ, прысвечаных Найсвяцейшай Панне Марыі, пакліканы дапамагчы ў малітоўнай медытацыі ўдзельнікам ружанцовых набажэнстваў, што традыцыйна адбываюцца ў касцёлах у кастрычніку.
Адказны за выпуск а. Артур Папроцкі CSMA.
З дазволу духоўных уладаў Для ўнутранага карыстання.
На беларускай і польскай мовах. |
|
Матэрыялы для конкурсаў Кніга падрыхтавана з мэтаю дапамогі ў правядзенні конкурсаў, прысвечаных Слузе Божаму Яну Паўлу ІІ. Над выданнем працавала арганізацыйная група па пашырэнні ведаў аб навучанні Слугі Божага Яна Паўла ІІ.
Рэлігійнае выданне.
На беларускай мове. |
|
Кардынал Зянон Грахалеўскі ФІЛАСОФІЯ ПРАВА У працы кардынала Зянона Грахалеўскага «Філасофія права ў вучэнні Яна Паўла ІІ» аналізуюцца асноўныя палажэнні філасофскай антрапалогіі Караля Вайтылы — Папы Яна Паўла ІІ. Нягледзячы на тое, што Ян Павел ІІ ніколі непасрэдна не займаўся філасофіяй права, аднак яго філасофія, якая ў значнай ступені з’яўляецца філасофіяй чалавека, знаходзіцца ў цеснай сувязі з філасофіяй права, паколькі суб’ектам і аб’ектам права з’яўляецца чалавек. Гэтая праца зацікавіць філосафаў, правазнаўцаў, святароў, а таксама ўсіх, хто жадае бліжэй пазнаёміцца з вучэннем Вялікага Папы.
На беларускай мове. |
|
Кардынал Зянон Грахалеўскі У брашуры змешчаны тэксты выступленняў кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, якія датычаць асобы і дзейнасці Слугі Божага Яна Паўла ІІ і яго ўклада ў супольнае дабро чалавецтва. Для ўнутранага карыстання.
На беларускай мове. |
|
ECCLESIA DE EUCHARISTIА Энцыкліка Святога Айца Яна Паўла ІІ Энцыкліка Святога Айца Яна Паўла ІІ Ecclesia de Eucharistiа прысвечана апостальскаму характару Эўхарыстыі і Касцёла, хараству эўхарыстычнай цэлебрацыі, ролі Эўхарыстыі ў жыцці Касцёла. У гэтай энцыкліцы шмат асабістых перажыванняў і рэфлексій Святога Айца.
На беларускай мове.
Глядзі таксама: |
|
EVANGELIUM VITAE Энцыкліка Святога Айца Яна Паўла ІІ Энцыкліка Evangelium vitae прысвечана вартасці і непарушнасці чалавечага жыцця. Яна вельмі актуальная і патрэбная, паколькі цывілізацыі жыцця ў сучасным свеце пагражае так званая цывілізацыя смерці. Святы Айцец Ян Павел ІІ з усёю моцаю апостальскай місіі заклікае нас абвяшчаць евангелле жыцця. На беларускай мове |
|
К. Вайтыла \ Ян Павел ІІ ПАЭЗІЯ. ВЫБРАНАЕ \ РЫМСКІ ТРЫПЦІХ Паэзія Святога Айца Яна Паўла ІІ — гэта своеасаблівы «паэтычны катэхізіс», у якім аўтар натхнёна гаворыць пра Творцу і чалавека, «упісанага ў Божую справу збаўлення». Вершы Караля Вайтылы ствараліся на пачатку святарскага шляху. «Рымскі трыпціх» напісаны ў 2002 г. Папам Янам Паўлам ІІ. У гэтым творы шчасліва спалучыліся багаты досвед тэолага і адметная вобразнасць чалавека, улюбёнага ў хараство свету і сапраўднае мастацтва.
Дыпламант XLIV Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі».
На беларускай мове Глядзі таксама:
|
|
ROSARIUM VIRGINIS MARIAE Апостальскі ліст Святога Айца Яна Паўла ІІ У апостальскім лісце Rosarium Virginis Mariae Ян Павел ІІ запрашае нанова адкрыць Ружанец і аб'яўляе перыяд ад кастрычніка 2002 да кастрычніка 2003 Годам Ружанца. Вядомая на працягу вякоў ружанцовая малітва дапоўнена новаю, чацвёртаю, часткаю. Новую частку Ружанца складаюць таямніцы святла, звязаныя з публічнаю дзейнасцю Хрыста: хрост Пана Езуса ў Ярдане, першы цуд на вяселлі ў Кане, абвяшчэнне Валадарства Божага, перамяненне Пана і ўстанаўленне Эўхарыстыі. Фрагменты гэтага апостальскага ліста можна знайсці на сайтах часопісаў На беларускай і польскай мовах |
|
FIDES ET RATIO Энцыкліка Святога Айца Яна Паўла ІІ У гэтай энцыкліцы Папа Ян Павел ІІ глыбока і ўдумліва аналізуе надзвычай актуальныя для нашага часу праблемы ўзаемаадносінаў веры і розуму, тэалогіі і філасофіі, паказвае няпростыя, але магчымыя шляхі іх гарманічнага ўзаемадзеяння Поўны тэкст можна знайсці на сайце часопіса «Наша вера» На беларускай мове |
|
Ян Павел ІІ ДАР І ТАЯМНІЦА Кніга напісана спецыяльна да 50-годдзя святарства Папы Яна Паўла ІІ. Павучальны вопыт паўвекавога шляху, ахвяраванага служэнню Хрыстоваму Касцёлу, лаканічныя, пададзеныя ў строгім храналагічным парадку вехі аўтабіяграфіі, глыбокі, хвалюючы роздум над таямніцаю святарскага паклікання - усё гэта робіць кнігу сапраўдным дарам для кожнага, хто яе адкрывае. На беларускай мове
Глядзі таксама: |
|
Ян Павел ІІ ПЕРАСТУПІЦЬ ПАРОГ НАДЗЕІ Бэстсэлер каталіцкай літаратуры, які ўбачыў свет больш як на 20 мовах. Кніга прадстаўляе сабою інтэрв'ю вядомага італьянскага пісьменніка і журналіста Вітторыё Мэссоры са Святым Айцом Янам Паўлам ІІ. У тэксце ставяцца пытанні для зразумення простых рэчаў: ці верыць Наступнік Хрыста ў Хрыста? Праўдзівае хрысціянства ці не? і г.д. А надзея, святыя словы - сутнасць кнігі. Гэтая праца - вынік усяго інтэлектуальнага і духоўнага жыцця Святога Айца, як гаворыць італьянскі выдавец Леанард Мандадоры. На беларускай мове |
|
CHRISTIFIDELES LAICI Апостальская Адгартацыя Святога Айца Яна Паўла ІІ Паслясінадальная Апостальская Адгартацыя CHRISTIFIDELES LAICI Святога Айца Яна Паўла ІІ аб пакліканні і місіі свецкіх у Касцёле і ў свеце дваццаць гадоў пасля ІІ Ватыканскага Сабора. На беларускай мове |
|