Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
![]() |
![]() |
![]() |
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
Айцец Яцак Салій ОР У ПОШУКАХ ПРАЎДЗІВАГА ШЛЯХУ Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка На працягу многіх гадоў у дамініканскім штомесячным часопісе «W drodze» а. Яцак Салій ОР адказваў на самыя розныя пытанні чытачоў адносна каталіцкай веры, адносна за2кідаў у адрас Касцёла і праўдзівага хрысціянскага жыцця. Апублікаваныя адказы затым былі змешчаныя ў некалькіх кнігах — некаторыя раздзелы з іх публікуюцца ў дадзеным выданні ў перакладзе на беларускую мову.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ДАЗВОЛЬЦЕ ХРЫСТУ ЗАХАПІЦЬ ВАС! Думкі святога Яна Паўла ІІ Складальнік а. Раман Шульц ОР У кнігу ўвайшлі выказванні св. Яна Паўла ІІ, выбраныя з яго гамілій, прамоваў, пасланняў, энцыклікаў і мастацкіх твораў, прысвечаных тэмам любові, сужэнства і сям’і, дашлюбнай чыстасці і дару жыцця, роздуму пра сэнс чалавечага жыцця і цярпення.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Марына Акацьева ГІСТОРЫЯ ВЯЛІКАЙ НАДЗЕІ Дзённік "Гісторыя вялікай надзеі" - гэта кніга-сведчанне Марыны, маладой жанчыны, у якой дыягнаставалі рак страўніка IV ступені. У яе дзённіку апісаны не толькі шлях яе лячэння, але і шлях веры, што праходзіла сама Марына і мноства знаёмых і незнаёмых ёй людзей, пра любоў і спачуванне якіх яна б не даведалася, не сутыкнуўшыся з анкалогіяй.
Літаратурна-мастацкае выданне. |
![]() |
РЫЦАР БЕЗЗАГАННАЙ Пераказ кнігі М. Канчкоўскай «Айцец Кольбэ» для падлеткаў Пераклад з польскай і пераказ І. Жарнасек. Выданне прысвечана святому Максімільяну Кольбэ, яго пакліканню і місіі. Жыццё гэтага святога — цудоўнае сведчанне веры і любові да Бога і да Беззаганнай Панны Марыі, якой ён даручыў сваё жыццё з дзяцінства. Гэты пераказ кнігі М. Канчкоўскай «Айцец Кольбэ» адрасаваны для падлеткаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
«БОГ ЗАЎСЁДЫ БЫЎ СА МНОЮ...» Успаміны пра ксяндза Вацлава Пянткоўскага У гэтым выданні — успаміны пра легендарнага святара ксяндза інфулата Вацлава Пянткоўскага, былога генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні лёсу, гады зняволення ў ГУЛАГу, кс. Вацлаў застаўся верны Хрысту і Касцёлу. Сваімі ўспамінамі дзеляцца яго выхаванцы — былыя клерыкі падпольнай семінарыі, якую арганізаваў кс. Пянткоўскі, сённяшнія біскупы і святары.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
«МЯНЕ ЗАЎСЁДЫ РАТАВАЛА ВЕРА...» Успаміны пра кардынала Казіміра Свёнтка Гэта кніга ўспамінаў пра незвычайную асобу першага ў гісторыі Каталіцкага Касцёла сучаснай Беларусі кардынала Казіміра Свёнтка. Кніга-сведчанне тых, хто добра ведаў кардынала, хто з ім працаваў, хто меў шчасце з ім кантактаваць і быць сведкам яго жывой непахіснай веры, яго адданасці Хрысту і Касцёлу.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Артур Ляшнеўскі SDB АХОПЛЕНЫЯ НАДЗЕЯЙ Душпастырска-выхаваўчае служэнне салезіянаў у Беларусі ў 1921–1991 гадах У кнізе разглядаюцца гістарычныя і тэалагічныя праблемы душпастырскай і выхаваўчай дзейнасці Таварыства святога Францішка Сальскага ў Беларусі ў 1921–1991 гадах. Аўтар распавядае пра місіянерскае служэнне салезіянаў на працягу 70-гадовага перыяду, душпастырскую дзейнасць манахаў, якія прынеслі новы стыль у перажыванне веры і выхаванне моладзі, а таксама далучыліся да адукацыйнай, культурнай, прамысловай і гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Айцец Аляксандр Жарнасек MIC ПАМІЛАВАНЫЯ У кнізе «Памілаваныя» аўтар дзеліцца сваім хрысціянскім і святарскім досведам, на прыкладзе многіх гісторый паказвае, наколькі мы залежныя ад Бога, наколькі вялікая любоў Бога да чалавека і наколькі мы бездапаможныя без Яго ласкі. У нейкім сэнсе, гэтая кніга, хутчэй, сведчанне пра дзеянне Бога, чым навучанне. І гэта невыпадкова, бо менавіта сведчанне часта нараджае і памнажае ў нас веру.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
САЛЕЗІЯНСКАЕ ДУШПАСТЫРСТВА МОЛАДЗІ Праграмная аснова Для плённай душпастырскай працы заўсёды патрэбная сістэматычнасць, асабліва ў працы з моладдзю. «Праграмная аснова» — гэта салезіянскі дапаможнік у душпастырскім служэнні, у якім вопыт св. Яна Боско адаптаваны для сучасных умоваў узаемадзеяння з моладдзю як унутры, так і па-за хрысціянскай супольнасцю. Непарыўная сувязь выхавання і евангелізацыі, уласцівая салезіянскай харызме, разглядаецца ў кнізе пад рознымі аспектамі, што дапамагае ўбачыць, якія канкрэтныя практычныя крокі трэба зрабіць, каб наблізіць моладзь да Хрыста.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Кшыштаф Вонс SDS ПАВЕРЫЦЬ ЕЗУСУ Рэкалекцыі са святым Маркам з увядзеннем у дынаміку lectio divina Кніга «Паверыць Езусу» — гэта цыкл рэкалекцыйных разважанняў шляхам lectio divina, пабудаваных на Евангеллі поводле Марка. Глыбокі аналіз евангельскага тэксту, як піша аўтар Кшыштаф Вонс SDS, вядзе нас шляхам фармацыі вучня Хрыста, які прайшлі і Апосталы, прабываючы побач з Сынам Божым. Евангельскія разважанні могуць быць выкарыстаны ў якасці духоўнага чытання, а таксама для правядзення рэкалекцый шляхам lectio divina.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Ксёндз Ян Твардоўскі ДА МАЦІ БОЖАЙ Вершы У кнізе «Да Маці Божай» вядомага польскага святара і паэта Яна Твардоўскага (1915–2006) сабраныя яго марыйныя вершы, напісаныя ў розныя гады. Гэтыя вершы, як слушна піша ў прадмове да кнігі Аляксандра Іваноўская «набліжаюць да нас Марыю не толькі як Маці Бога, але і як Маці для ўсіх нас, вельмі людскую — заклапочаную, запрацаваную, чулую і любячую. Разам з іх аўтарам гэтыя вершы падказваюць, «якім шляхам ісці, каб у нікуды не прыйсці», дапамагаюць думаць пра Яе сэрцам дзякуючы ўласнаму досведу, болю і радасці».
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Марэк Вуйтовіч SJ ПРАГНЫЯ НЕБА Бацькі святой Тэрэзы з Лізьё
Гэтая кніга — цікавы аповед пра жыццё святых Людвіка і Зэлі Мартэнаў — бацькоў дзевяцярых дзяцей, сярод якіх была св. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса, доктар Касцёла. Прыклад іх жыцця паказвае, якім важным пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае сужэнства, — не толькі з-за перадачы веры дзецям, але найперш з-за супольнага сужэнскага шляху да святасці.
На беларускай мове. |
![]() |
Святой Айцец Францішак FRATELLI TUTTI Энцыкліка Святога айца Францішка аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве «Fratelli tutti» – трэцяя энцыкліка Святога Айца Францішка, у якой прадстаўлена вучэнне аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве. Дакумент складаецца з васьмі раздзелаў. Ён быў падпісаны Папам у Асізі напярэдадні ўспаміну святога Францішка. Сказаныя святым словы, што мы ўсе браты і сёстры, сталі назвай гэтай энцыклікі.
На беларускай мове. |
![]() |
СВЯТОЕ ЕВАНГЕЛЛЕ Дадзенае выданне, адрасаванае моладзі, змяшчае частку Новага Запавету – тэкст чатырох Евангелляў з кароткімі ўступамі да іх. Евангелле з’яўляецца сэрцам усёй Бібліі. З яго мы чэрпаем духоўную моц, пазнаючы Езуса Хрыста, і тое, што Ён сам адкрыў нам пра свайго Айца, які пажадаў уратаваць чалавека ад згубы праз смерць свайго Сына, якога паслаў у гэты свет.
На беларускай мове. |
![]() |
Ленэ Майер-Скуманц ХАНІІЛ Анёл на зямлі Пераклад з нямецкай Алены Сямёнавай-Герцаг Хлопчык Крысціян перажывае няпросты час у сваім дзіцячым жыцці. Адносіны ў сям'і, у школе, з сябрамі - усё вакол разбураецца, але нечакана ён знаёміцца з тым, хто пасланы стаць для яго надзейнай апорай і настаўнікам. «Ханііл. Анёл на зямлі» - адна з тых кніг, у якой чытач любога ўзросту адкрые для сябе свой сэнс. Варта толькі адкрыць вочы - і мы ўбачым Боскасць таго, што адбываецца з намі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч GAUDETE IN DOMINO Пастырскія пасланні, гаміліі, даклады, выступленні, звароты, інтэрв’ю 2016–2018 У кнізе «Gaudete in Domino» («Радуйцеся ў Пану») змешчаны гаміліі, даклады, прамовы, звароты, інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2016–2018 гадах, а таксама найбольш актуальным праблемам сучаснага свету і яго выклікам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Альберт БІЗІНГЕР ЯК БОГ ПРЫХОДЗІЦЬ У СЯМ'Ю Дванаццаць заклікаў «Як Бог прыходзіць у сям'ю: дванаццаць заклікаў» — гэта кніга-назіранне, кніга, у якой яе аўтар Альберт Бізінгер, муж і шматдзетны бацька, дзеліцца ўласным досведам сустрэчы з Богам у штодзённасці сямейнага жыцця. Як паказаць дзецям сапраўдны шлях да адносінаў з Творцам? Як адказваць на складаныя і глыбокія пытанні дзяцей пра Бога? Як праз, здавалася б, простыя і малыя жэсты любові і ўвагі ўбачыць Божую прысутнасць ва ўласнай сям'і? На гэтыя і іншыя пытанні аўтар дае адказы, абапіраючыся на свой шматгадовы досвед сем'яніна і тэолага.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Лукаш Кубяк СВЯТАЯ ІМША 100 пытанняў і адказаў 2-е выданне Кніга змяшчае 100 пытанняў і адказаў, якія датычаць святой Імшы. На падставе Святога Пісання, асноўных дакументаў Касцёла, шматлікіх крыніц па гісторыі літургічных абрадаў, а таксама каментарыяў айцоў Касцёла і святых аўтар растлумачвае тэалагічны сэнс і значэнне літургічных абрадаў і сімвалаў, літургічнага начыння і іншых сакральных прадметаў і малітваў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Фрэнк Даф ШЛЯХАМ ДЭ МАНФОРА Пераклад з англ. Юліі Шэдзько. Кніга Ф. Дафа, заснавальніка каталіцкага руху «Легіён Марыі», прысвечаная разважанням пра фундаментальную працу св. Людовіка дэ Манфора «Трактат аб сапраўдным шанаванні Найсвяцейшай Панны Марыі». У сваёй кнізе Ф. Даф як бы канструюе «тэлескоп», з дапамогай якога, дзякуючы духоўнаму досведу дэ Манфора, чытач можа ўбачыць сапраўднае месца Багародзіцы ў гісторыі збаўлення і Яе неацэнную ролю ў духоўным жыцці кожнага чалавека. Яго парады і разважанні будуць карысныя кожнаму, хто імкнецца глыбей пазнаваць Марыю як сваю Нябесную Маці, а таксама тым, хто толькі адкрывае шлях да Бога праз Марыю.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
НОВЫ ЗАПАВЕТ для дзяцей і моладзі Адметнасць гэтага выдання Новага Запавету па-беларуску ў тым, што яно адрасавана юным чытачам. Побач з поўным біблійным тэкстам знаходзяцца каляровыя ўстаўкі, кароткія каментарыі і дыдактычны матэрыял, а таксама біблійны слоўнік і каляровыя карты. Гэта дапаможа дзецям і моладзі лепш зразумець Божае слова і палюбіць яго, каб яно стала іх сапраўдным сябрам у жыцці.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
YOUCAT Катэхізіс Каталіцкага Касцёла для моладзі У «Катэхізісе Каталіцкага Касцёла для моладзі», які напісаны блізкаю маладым людзям моваю, выкладаецца каталіцкае веравучэнне. Матэрыял падаецца ў форме пытанне — адказ, а далейшы каментарый павінен дапамагчы маладому чалавеку лепш зразумець разглядаемыя пытанні і іх значэнне для ўласнага жыцця. Акрамя таго, у кнізе шмат ілюстрацый, прыведзены кароткія азначэнні, цытаты са Святога Пісання, выказванні святых і настаўнікаў веры. У канцы кнігі змешчаны прадметны паказальнік, з дапамогаю якога можна лёгка знайсці канкрэтныя тэмы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ПАКАЛЕННЕ «М» Выбраныя малітвы для моладзі Выбраныя малітвы, сабраныя ў гэтай кніжачцы, датычаць вельмі важных сфераў жыцця сучаснага маладога чалавека: духоўнага жыцця, пачуццяў, цела і сексуальнасці, працы і служэння, а таксама выклікаў гэтага свету. Божая любоў і свабода жадае валадарыць у кожным маладым сэрцы і хоча, каб мы, набліжаючыся да Сэрца самога Бога, станавіліся пакаленнем «М» — пакаленнем малітвы, плён якой будзе прамянець не толькі праз нашыя словы, але і праз учынкі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Ежы Гжыбоўскі РАМАН, ЗДРАДА... І ШТО ДАЛЕЙ?
Здрада ў шлюбе — нялёгкая выпрабаванне для мужа і жонкі. Аўтар кнігі «Раман, здрада ... і што далей?» Ежы Гжыбоўскі сабраў сведчанні многіх сужэнстваў, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай і вырашылі змагацца за свае адносіны. Псіхалагічная тэорыя і жыццёвая рэальнасць мудра пераплеценыя адно з адным так, што кожны, хто чытае гэтую кнігу, зможа знайсці надзею на аднаўленне і нават на ўмацаванне шлюбу пасля здрады.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
КРОЎ ХРЫСТА, ВЫБАЎ НАС... Малітвы да Крыві Хрыста У малітоўнік уключаны малітвы на ўшанаванне Крыві Хрыста, інфармацыя пра заснавальніцу Супольнасці Сясцёр Адаратарак Крыві Хрыста св. Марыю Дэ Маціяс, а таксама інфармацыя пра саму супольнасць.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
CHRISTUS VIVIT Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка Дадзеная паслясінадальная адгартацыя з’яўляецца вынікам працы Сіноду Біскупаў, які быў прысвечаны моладзі і праходзіў з яе ўдзелам. Папа Францішак на падставе выказаных меркаванняў, прапаноў і разважанняў звяртаецца да моладзі і заклікае яе не марнаваць каштоўнага часу маладосці на пустыя і нікчэмныя справы, але паглядзець на яе з перспектывы веры і вечных каштоўнасцяў. Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Кс. Станіслаў Паўліна fDP СЯМ’Я — ВЯЛІКАЕ ШЧАСЦЕ Са скарбніцы духоўных разважанняў і жыцця слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага і яго сям’і Аўтар гэтага выдання ксёндз С. Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, грунтуючыся на дакументальных крыніцах, прысвяціў гэтую публікацыю слугу Божаму біскупу Зыгмунту Лазінскаму (1870–1932) і яго разважанням пра Найсвяцейшую Сям’ю і сям’ю чалавечую. Прапанаваныя разважанні слугі Божага заахвочваюць нас наследаваць Найсвяцейшую Сям’ю — дасканалы прыклад супольнага, сямейнага, Божага жыцця, любові чалавечай і адначасова Боскай.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Святы Тамаш Аквінскі РАЗВАЖАННІ ПРА ДЗЕСЯЦЬ БОЖЫХ ЗАПАВЕДЗЯЎ
У гэтым выданні чытачам прапануюцца каментарыі да Дэкалогу — асноўных правілаў чалавечага жыцця, напісаныя святым Тамашом Аквінскім OP — вялікім італьянскім філосафам і тэолагам ХІІІ ст. Гэтыя тэксты адносяцца да сусветнай багаслоўскай класікі і ўжо шмат стагоддзяў не страчваюць сваёй актуальнасці.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Ксёндз Ян Твардоўскі ГЭТЫЯ ТРЫ... Выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў Пераклад з польскай мовы Крыстыны Лялько. Кнігу «Гэтыя тры…» вядомага польскага святара і паэта Яна Твардоўскага (1915–2006) склалі вершы, разважанні і афарызмы на тэму веры, надзеі і любові, якія, па словах Аляксандры Іваноўскай, былі «асноваю ўсёй творчасці аўтара: і паэтычнай, і прапаведніцкай». Тэксты ў кнізе пададзены на дзвюх мовах.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Сястра Анна Чайкоўска Сястра Ірэна Златкоўска «СТАНЬ КАЛЯ МЯНЕ, ПАНЕ...» Хрысціянскае перажыванне жалобы У кнізе разглядаюцца духоўныя аспекты перажывання хрысціянінам смерці блізкіх. Паколькі ў святле веры цярпенне мае збаўчае значэнне, а адыход з зямнога жыцця не азначае канец чалавечага існавання, аўтаркі засяроджваюць увагу на тым, каб дапамагчы чытачу правільна перажыць этапы жалобы, а свой смутак і боль з-за страты блізкага чалавека ператварыць ва ўчынкі любові да яго і такім чынам падтрымаць яго душу ў дасягненні вечнага шчасця.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Кс. Андрэй Стэцкевіч ВЫХОЎВАЦЬ З ЛЮБОЎЮ Кніга ксяндза прэлата Андрэя Стэцкевіча прысвечана тэме перадачы бацькоўскіх установак праз пакаленні. У ёй даследуюцца фактары, якія ўплываюць на фарміраванне бацькоўскіх установак, разглядаюцца асноўныя метады выхавання, спецыфіка выхаваўчага ўздзеяння ў сям’і, аналізуецца працэс перадачы бацькоўскіх установак і роля розных выхаваўчых асяродкаў у гэтым працэсе. Выданне будзе карыснае бацькам, выхаваўцам, настаўнікам, катэхетам і ўсім, хто цікавіцца тэмаю выхавання дзяцей.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Анджэй Вронка ПРА ЧЫСЦЕЦ Як дапамагчы душам у чыстцы Данная публикация предоставляет теоретическую базу для понимания учения о чистилище, принятом в Католической Церкви. Среди источников, на которые ссылается автор книги Анджей Вронка, — Священное Писание, документы Церкви, частные откровения таких святых, как отец Пио и сестра Фаустина. Публикация также является практическим руководством, которое поможет христианам пережить смерть истинно во Христе. Говорить ли больному о его скорой смерти? Какие действия необходимо предпринять, чтобы умирающий принял таинство Елеопомазания? Кроме ответов на эти вопросы, читатель найдёт в этой книге краткий молитвенник с молитвами об умирающих и усопших.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Святы Тамаш Аквінскі КАМЕНТАРЫІ ДА МАЛІТВАЎ «ВЕРУ Ў БОГА», «ОЙЧА НАШ», «ВІТАЙ, МАРЫЯ» У гэтым выданні чытачам прапануюцца каментарыі да Апостальскага сімвала веры, малітвы Панскай і Анёльскага прывітання, напісаныя святым Тамашом Аквінскім — вялікім італьянскім філосафам і тэолагам ХІІІ ст. У іх падрабязна тлумачыцца сэнс і змест асноўных хрысціянскіх малітваў. Гэтыя тэксты адносяцца да сусветнай багаслоўскай класікі і ўжо шмат стагоддзяў не страчваюць сваёй актуальнасці. Пераклад з лацінскай мовы а. Міхала Ермашкевіча OP.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ХТО Ж ЯК БОГ! Дадатак да малітоўніка Гэтае выданне ўяўляе сабою дадатак да зборніка малітваў «Хто ж як Бог! Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў». Ён уключае ў сябе ноты і словы «Гадзінак да святога арханёла Міхала», «Вяночка праслаўлення Бога разам са святым арханёлам Міхалам і хорамі анёлаў» і песень пра святога арханёла Міхала.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
ХТО Ж ЯК БОГ! Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў Малітоўнік уяўляе сабой збор малітваў і разнастайных набажэнстваў да святога арханёла Міхала — нябеснага заступніка ў змаганні са злом. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі. У кнізе таксама апавядаецца гісторыя культу святога арханёла Міхала і падаецца інфармацыя пра апостальскія рухі пад яго апекаю; змешчаныя асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс, малітвы да арханёлаў Габрыэля, Рафала і да Анёлаў Ахоўнікаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
GAUDETE ET EXSULTATE Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка пра пакліканне да святасці ў сучасным свеце Трэцяя апостальская адгартацыя папы Францішка прысвечана разважанням на тэму святасці ў сучасным свеце, якой пагражаюць не толькі такія ерасі як неапелагіянства і неагнастыцызм, але перадусім д’ябал, які з’яўляецца прычынай зла ў свеце. Зразумець, у чым заключаецца святасць, дапамогуць, на думку Святога Айца, абвешчаныя Езусам благаслаўленні, якім у адгартацыі адведзена асноўнае месца.
Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. |
![]() |
Фрэнк Дафф ЦІ МОЖАМ МЫ БЫЦЬ СВЯТЫМІ? Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай. «У сэрца кожнага разважлівага католіка Бог уклаў жаданне стаць святым. Аднак нямногія робяць сур’ёзныя спробы ажыццявіць гэтае імкненне. У значнай ступені прычына гэтага — няўпэўненасць у поспеху з-за няправільнага разумення таго, хто з’яўляецца святым на самай справе». Такімі словамі пачынаецца гэтая кніга Ф. Дафа, заснавальніка каталіцкага руху «Легіён Марыі». І на пытанне, ці можам мы быць святымі, Ф. Даф выразна адказвае: «Так». Усе без выключэння пакліканыя быць святымі, і сродкі дасягнення святасці даступныя для кожнага католіка ў яго штодзённым жыцці.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Марыя Рэната Кавальская CR ПОЛЫМЯ ЛЮБОВІ Благаслаўлёная Цэліна Бажэнцкая Пераклад з польскай мовы Ірыны Жарнасек. Сястра змёртвыхпаўстанка Марыя Рэната Кавальская CR у сваёй кнізе «Полымя любові» распавядае пра асобу заснавальніцы сваёй супольнасці благаслаўлёную Цэліну Бажэнцкую, якая паходзіць з Беларусі. Мінула ўжо 10 гадоў з таго дня, калі маці Цэліна была абвешчана благаслаўлёнай. За гэты час шмат людзей атрымала выключныя ласкі праз заступніцтва благаслаўлёнай Цэліны. Старонкі гэтай невялікай кнігі з’яўляюцца спробай паказаць яе асобу, а найперш запрашэннем да малітвы праз яе заступніцтва.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Ксёндз Ян Твардоўскі ПЕРАКАЖЫЦЕ ГЭТА ДАЛЕЙ Выбраныя вершы Пераклад з польскай мовы Крыстыны Лялько. У кнізе «Перакажыце гэта далей» змешчаны выбраныя вершы вядомага польскага святара-паэта Яна Твардоўскага. Тонкі гумар, незвычайная простасць, гранічная шчырасць і любоў, з якімі аўтар гаворыць пра Бога і створаны Ім свет, робяць яго вершы блізкімі і запамінальнымі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Габрыэля Пузыня СТРУМЕНЬ ЛЮБОВІ Вершы Пераклад з польскай мовы Ірыны Багдановіч. У зборніку «Струмень любові» змешчаны выбраныя вершы выдатнай пісьменніцы сярэдзіны ХІХ ст. Габрыэлі Пузыні (1815–1869), паэзія якой упершыню больш як праз паўтара стагоддзя вяртаецца да чытача. Вершы пададзены ў арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Анджэй Вронка МАГІЯ І ГАДАННІ Пра адносіны хрысціянства да акультных практыкаў Пераклад з польскай мовы Марыны Харэвіч. У гэтым выданні закранутыя праблемы акультызму і таго, наколькі моцна ён уплецены ў штодзённасць не толькі няверуючага чалавека, але і практыкуючага, здавалася б, хрысціяніна. Аднак асноўная мэта аўтара — не проста ўказаць на сапраўды жахлівыя наступствы захаплення акультнымі практыкамі, але, у першую чаргу, адкрыць перад чалавекам невычэрпную крыніцу ласкі — Найсвяцейшую Тройцу, адзінага сапраўднага Бога, у якім «схаваны ўсе скарбы мудрасці і пазнання» (Клс 2, 3).
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Айцец Юзаф Аўгустын SJ КАЗАННЕ НА ГАРЫ Рэкалекцыйныя разважанні, угрунтаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Сінтэз Пераклад з польскай мовы Міколы Гракава. У шостай кнізе разважанняў айца Юзафа Аўгустына, угрунтаванай на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы, прапануюцца матэрыялы для завяршальнага этапа ігнацыянскіх рэкалекцый (т. зв. сінтэз). У іх чалавек, які перажывае рэкалекцыі, адкрывае для сябе веліч Асобы Езуса ў Яго Казанні на гары, якое можна назваць квінтэсенцыяй Хрыстовага вучэння.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
Крыстына Лялько ПАКЛІКАНЫ БЫЦЬ МІЛАСЭРНЫМ: Благаслаўлёны П’ер Джорджа Фрассаці У кнізе апавядаецца пра незвычайную і, на жаль, малавядомую ў нашай краіне асобу благаслаўлёнага П’ера Джорджа Фрассаці. Усё яго маладое і прыгожае жыццё — гэта прыклад міласэрнага і адданага служэння Богу і бліжнім.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
![]() |
а. Эмільян Тардыф MSC, Хасэ Эракліё Прада Флорэс Езус жыве
У кнізе «Езус жыве» айцец Эмільян Тардыф расказвае чытачу пра свой шматгадовы досвед рэкалекцыяніста і евангелізатара.
Пераклад з іспанскай мовы Юліі Шэдзько. |
![]() |
Марцін Мондры, Беата Мондра Я МАГУ ПЕРАМАГЧЫ Толькі для хлопцаў Пер. з пол. Марыны Харэвіч Кніга адрасаваная падлеткам. Простаю і даступнаю моваю ў ёй асвятляецца складаная тэма дашлюбнай чыстасці. Без маралізатарства і завуаліравання ў ёй даюцца адказы на хвалюючыя маладых людзей пытанні: чаму трэба чакаць з сексам да шлюбу? Ці магчымыя спатканні без сексу? Што дае чаканне? Аўтары рассейваюць міфы і стэрэатыпы пра сумеснае жыццё да шлюбу, прыводзяць цікавую інфармацыю пра натуральныя законы ў гэтай сферы і заклікаюць захоўваць чыстасць да шлюбу, прывабліваючы прыкладам уласнага жыцця і даючы канкрэтныя парады. Нічога не навязваючы, яны паказваюць іншы шлях да шчасця, які адрозніваецца ад таго, які прапануецца сучаснымі СМІ.
На рускай мове. |
![]() |
Беата Мондра, Марцін Мондры ХАЧУ БЫЦЬ ШЧАСЛІВАЙ Толькі для дзяўчат Пер. з пол. Марыны Харэвіч Кніга адрасаваная падлеткам. Простаю і даступнаю моваю ў ёй асвятляецца складаная тэма дашлюбнай чыстасці. Без маралізатарства і завуаліравання у ёй даюцца адказы на хвалюючыя маладых людзей пытанні: чаму трэба чакаць з сексам да шлюбу? Што дае чаканне? Аўтары рассейваюць міфы і стэрэатыпы пра сумеснае жыццё да шлюбу, прыводзяць цікавую інфармацыю пра натуральныя законы ў гэтай сферы і заклікаюць захоўваць чыстасць да шлюбу, прывабліваючы прыкладам уласнага жыцця і даючы канкрэтныя парады. Нічога не навязваючы, яны паказваюць іншы шлях да шчасця, які адрозніваецца ад таго, які прапануецца сучаснымі СМІ.
На рускай мове. |
![]() |
С. Нунэ Цітаян MSF ЖЫЦЦЁ І СМЕРЦЬ Серыя «Мая вера» Серыя кніг «Мая вера» створаная для таго, каб дапамагчы маладым (і не толькі) хрысціянам жыць хрысціянскай верай у сучасным свеце. Аўтар кнігі «Жыццё і смерць» — манашка з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, якая служыць у Беларусі, — прапануе чытачам паразважаць над асноўнымі пытаннямі, якія хвалююць кожнага чалавека, асабліва хрысціяніна: пра каштоўнасць чалавечага жыцця і адказнасць чалавека за ўласнае жыццё; пра супрацьстаянне дабра і зла ў свеце і пра той выбар, які мы робім штодзённа; пра старасць, непазбежнасць смерці і пра веру ў вечнае жыццё.
На рускай мове. |
![]() |
с. Нунэ Цітаян MSF КРЫЖ І ПАСХА Серыя "Мая вера" Серыя кніг "Мая вера" мае на мэце дапамагчы маладым (і не толькі) людзям жыць хрысціянскаю вераю ў сучасным свеце. Яе аўтар, манашка Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і, якая нясе сваё служэнне ў Беларусі, прапануе чытачам паразважаць над асноўнымі пытаннямі, што турбуюць кожнага чалавека, - над пытаннямі пра сэнс чалавечага цярпення і сэнс крыжовай мукі Езуса, пра спакусу і грэх, пра нашую міласэрнасць да бліжняга і Божую міласэрнасць да нас, пра хлеб паўсядзённы і Хлеб, які дае жыццё вечнае.
На рускай мове. |
![]() |
Юзаф Аўгустын SJ ДАВЕДНІК ПА ЛАБІРЫНТАХ МАЛАДОСЦІ Гэта свайго роду даведнік па важных жыццёвых пытаннях, якія паўстаюць перад маладымі людзьмі ў перыяд сталення. Аўтар - святар, вядомы ў Польшчы і многіх іншых краінах духоўны кіраўнік і пісьменнік, неабыякавы да лёсу маладога пакалення, імкнецца даць юнакам і дзяўчатам духоўныя арыентыры ў пошуках саміх сябе, у змаганні са сваімі страхамі і слабасцямі, у наладжванні сяброўскіх і сямейных адносінаў, вучыць расстаўляць прыярытэты ў заблытанай сістэме каштоўнасцяў сучаснай цывілізацыі.
На рускай мове. |
![]() |
Яцэк Салій ОР ГАДАННЕ, АСТРАЛОГІЯ, РЭІНКАРНАЦЫЯ... 2-е выданне Што стане з хрысціянскаю вераю і Касцёлам у нашым грамадстве? Ці лічацца грахом заняткі астралогіяй, гаданнем, выкліканнем духаў? Ці трэба верыць прадказанням? Як ставіцца да сеансаў аздараўлення? На гэтыя і іншыя пытанні, якія датычаць з’яваў, захапленняў і праблем, што становяцца ўсё больш распаўсюджанымі ў наш час у выніку адыходу ад хрысціянскай веры, адказвае каталіцкі святар, прафесар Варшаўскага каталіцкага універсітэта Яцэк Салій.
На рускай мове. |
![]() |
Ян Палыга SAC МОЛАДЗЬ ЗАДАЕ ПЫТАННІ 2-е выданне Гэта кніга пра моладзь і для моладзі. Як знайсці сэнс жыцця? Адкуль вядома, што Бог існуе? Ці ёсць сэнс у цярпенні? Ці можна апраўдаць хлусню? Чаму сэксуальныя адносіны перад сужэнствам лічацца грахом? Чаму Касцёл выступае супраць абортаў? На гэтыя і іншыя пытанні, якія хвалююць моладзь, адказвае каталіцкі святар, паэт і празаік, прафесар Варшаўскага універсітета Ян Палыга.
На рускай мове. |
![]() |
ЖЫЦЦЁ З БОГАМ Пад рэд. біскупа Казіміра Велікасельца У кнізе падаецца кароткая інфармацыя пра хрысціянскае веравучэнне: пра тое, што такое хрысціянская вера і як яна адказвае на асноўныя пытанні пра Бога, пра Божыя стварэнні, пра чалавека, пра Хрыста і Яго Касцёл, пра сэнс цярпення, пра святыя сакрамэнты і г.д. Асобную частку складае кароткі катэхізіс з асноўнымі малітвамі і формуламі хрысціянскага веравучэння. У дадатку змешчана храналогія найважнейшых падзеяў у перспектыве развіцця хрысціянскай веры, а таксама прыведзены розныя аргументы на карысць існавання Бога.
На рускай мове. |
![]() |
НЯСТОМНА МАЛІЦЕСЯ Малітоўнік для моладзі Малітоўнік для моладзі на беларускай мове прапануе тэксты малітваў у розных жыццёвых сітуацыях, а таксама парады адносна таго, як арганізаваць сваё малітоўнае жыццё ў адпаведнасці са штодзённым жыццёвым рытмам і перыядамі літургічнага года. Шматлікія каментары і практычныя ўказанні скіраваныя на тое, каб дапамагчы маладым людзям паглыбіць веру і карыстацца плёнам Божай ласкі, звязанай са святымі сакрамэнтамі. Духоўна-асветніцкае выданне.
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове. |
![]() |
Пётр Паўлюкевіч ДАВАЙЦЕ ПАГАВОРЫМ Што значыць быць свабодным і любіць? Якая яна — сапраўдная любоў? Як справіцца са сваім эгаізмам і навучыцца любіць? Навошта Пан Бог стварыў чалавека і даў яму цела? Ці варта захоўваць дашлюбную чыстасць? Ці можна цалавацца да шлюбу? На гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з выхаваннем у сферы сексуальнасці, адказвае каталіцкі святар Пётр Паўлюкевіч. Выдатнае пачуццё гумару, якім вызначаецца стыль аўтара, не дазволіць чытачу сумаваць пры разважанні над складанымі часам пытаннямі веры. На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32. |
![]() |
Яцэк Салій ОР ГАДАННЕ, АСТРАЛОГІЯ, РЭІНКАРНАЦЫЯ... Што стане з хрысціянскаю вераю і Касцёлам у нашым грамадстве? Ці лічацца грахом заняткі астралогіяй, гаданнем, выкліканнем духаў? Ці трэба верыць прадказанням? Як ставіцца да сеансаў аздараўлення? На гэтыя і іншыя пытанні, якія датычаць з’яваў, захапленняў і праблем, што становяцца ўсё больш распаўсюджанымі ў наш час у выніку адыходу ад хрысціянскай веры, адказвае каталіцкі святар, прафесар Варшаўскага каталіцкага універсітэта Яцэк Салій.
На рускай мове. |
![]() |
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ: РАЗВАЖАННІ У кнізе змешчаны разважанні Крыжовага шляху для моладзі. Гэтыя разважанні могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху ў часе Вялікага посту, а таксама паглыбленню духоўнага жыцця маладых вернікаў.
Дарагі сябра!
На беларускай мове. |
![]() |
Ян Палыга SAC МОЛАДЗЬ ЗАДАЕ ПЫТАННІ Гэта кніга пра моладзь і для моладзі. Як знайсці сэнс жыцця? Адкуль вядома, што Бог існуе? Ці ёсць сэнс у цярпенні? Ці можна апраўдаць хлусню? Чаму сэксуальныя адносіны перад сужэнствам лічацца грахом? Чаму Касцёл выступае супраць абортаў? На гэтыя і іншыя пытанні, якія хвалююць моладзь, адказвае каталіцкі святар, паэт і празаік, прафесар Варшаўскага універсітета Ян Палыга.
На рускай мове. |
![]() |