Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 4-е выданне, са зменамі Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ДАЗВОЛЬЦЕ ХРЫСТУ ЗАХАПІЦЬ ВАС! Думкі святога Яна Паўла ІІ Складальнік а. Раман Шульц ОР У кнігу ўвайшлі выказванні св. Яна Паўла ІІ, выбраныя з яго гамілій, прамоваў, пасланняў, энцыклікаў і мастацкіх твораў, прысвечаных тэмам любові, сужэнства і сям’і, дашлюбнай чыстасці і дару жыцця, роздуму пра сэнс чалавечага жыцця і цярпення.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ВІТАЙ, МАРЫЯ Малітва «Анёльскае прывітанне» ў малюнках Мастачка Галіна Хінка-Янушкевіч.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ОЙЧА НАШ «Малітва Панская» ў малюнках Мастачка Галіна Хінка-Янушкевіч.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
РЫЦАР БЕЗЗАГАННАЙ Пераказ кнігі М. Канчкоўскай «Айцец Кольбэ» для падлеткаў Пераклад з польскай і пераказ І. Жарнасек. Выданне прысвечана святому Максімільяну Кольбэ, яго пакліканню і місіі. Жыццё гэтага святога — цудоўнае сведчанне веры і любові да Бога і да Беззаганнай Панны Марыі, якой ён даручыў сваё жыццё з дзяцінства. Гэты пераказ кнігі М. Канчкоўскай «Айцец Кольбэ» адрасаваны для падлеткаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Альберт БІЗІНГЕР ЯК БОГ ПРЫХОДЗІЦЬ У СЯМ'Ю Дванаццаць заклікаў 2-е выданне «Як Бог прыходзіць у сям'ю: дванаццаць заклікаў» — гэта кніга-назіранне, кніга, у якой яе аўтар Альберт Бізінгер, муж і шматдзетны бацька, дзеліцца ўласным досведам сустрэчы з Богам у штодзённасці сямейнага жыцця. Як паказаць дзецям сапраўдны шлях да адносінаў з Творцам? Як адказваць на складаныя і глыбокія пытанні дзяцей пра Бога? Як праз, здавалася б, простыя і малыя жэсты любові і ўвагі ўбачыць Божую прысутнасць ва ўласнай сям'і? На гэтыя і іншыя пытанні аўтар дае адказы, абапіраючыся на свой шматгадовы досвед сем'яніна і тэолага.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
МАЎГЛІ Кніжка ваўчаняці «Маўглі» — гэта кніга для тых хлопчыкаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у скаўтынгу. Дзякуючы гэтай кнізе яны стануць сапраўднымі ваўчанятамі, даведаюцца пра правілы жыцця ў зграі, а таксама разам з Акелам будуць адзначаць у ёй новыя навыкі і дасягненні. На старонках выдання дзеці знойдуць шмат карыснай інфармацыі з гісторыі, геаграфіі, батанікі і іншых сфераў, якая не толькі дапаможа ім стаць добрымі ваўчанятамі, але і разаўе іх агульную эрудыцыю.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 3-е выданне, папраўленае Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Марэк Вуйтовіч SJ ПРАГНЫЯ НЕБА Бацькі святой Тэрэзы з Лізьё
Гэтая кніга — цікавы аповед пра жыццё святых Людвіка і Зэлі Мартэнаў — бацькоў дзевяцярых дзяцей, сярод якіх была св. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса, доктар Касцёла. Прыклад іх жыцця паказвае, якім важным пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае сужэнства, — не толькі з-за перадачы веры дзецям, але найперш з-за супольнага сужэнскага шляху да святасці.
На беларускай мове. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF ЕЗУС ХРЫСТУС — ВАЛАДАР І ЗБАЎЦА Дапаможнік па катэхезе (6 клас катэхетычнага навучання) 2-е выданне, дапрацаванае Дапаможнік па катэхезе для 6 класа прысвечаны збаўчай дзейнасці Езуса Хрыста, а таксама падзеям, якія непасрэдна папярэднічалі Яго прыйсцю ў гэты свет, і якія адбываліся пасля Яго смерці і ўваскрасення. Таксама падаюцца практыкаванні для самастойнага выканання вучнямі з мэтаю лепшага засваення вывучаемага матэрыялу, а таксама крыжаванкі па кожнай тэме.
На беларускай мове. |
|
Ленэ Майер-Скуманц ХАНІІЛ Анёл на зямлі Пераклад з нямецкай Алены Сямёнавай-Герцаг Хлопчык Крысціян перажывае няпросты час у сваім дзіцячым жыцці. Адносіны ў сям'і, у школе, з сябрамі - усё вакол разбураецца, але нечакана ён знаёміцца з тым, хто пасланы стаць для яго надзейнай апорай і настаўнікам. «Ханііл. Анёл на зямлі» - адна з тых кніг, у якой чытач любога ўзросту адкрые для сябе свой сэнс. Варта толькі адкрыць вочы - і мы ўбачым Боскасць таго, што адбываецца з намі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 2-е выданне, папраўленае Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ВЯСЁЛЫ ДЗЕНЬ ДЛЯ НАС НАСТАЎ або Пра тое, які ён, велікодны баранак Пераклад з польскай Ірыны Жарнасек Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч Кніга вядомага польскага святарапаэта Яна Твардоўскага «Вясёлы дзень для нас настаў» адрасавана найперш дзецям і прысвечана велікодным святам, іх «мудраму і радаснаму перажыванню». Проста і шчыра, і разам з тым вельмі глыбока кс. Ян апавядае пра традыцыйныя велікодныя сімвалы, якія з кожным годам набываюць новыя адценні. Са сваім адметным гумарам аўтар запрашае нас радасна ўсміхнуцца, параіўшы, каб мы «святы не перажоўвалі, а перажывалі» належным чынам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Мар’ян ДУКСА ПАЭТЫЧНЫ КАЛЯНДАР Каталіцкія святы ў вершах і малюнках Мастак Галіна Хінка-Янушкевіч «Паэтычны каляндар» прысвечаны асноўным каталіцкім святам, ілюстраваны прыгожымі малюнкамі-размалёўкамі. Гэтая кніга — не толькі цудоўны падарунак для дзетак, яе можна выкарыстоўваць таксама на занятках па рэлігіі, на дзіцячых ранішніках.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч GAUDETE IN DOMINO Пастырскія пасланні, гаміліі, даклады, выступленні, звароты, інтэрв’ю 2016–2018 У кнізе «Gaudete in Domino» («Радуйцеся ў Пану») змешчаны гаміліі, даклады, прамовы, звароты, інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2016–2018 гадах, а таксама найбольш актуальным праблемам сучаснага свету і яго выклікам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Альберт БІЗІНГЕР ЯК БОГ ПРЫХОДЗІЦЬ У СЯМ'Ю Дванаццаць заклікаў «Як Бог прыходзіць у сям'ю: дванаццаць заклікаў» — гэта кніга-назіранне, кніга, у якой яе аўтар Альберт Бізінгер, муж і шматдзетны бацька, дзеліцца ўласным досведам сустрэчы з Богам у штодзённасці сямейнага жыцця. Як паказаць дзецям сапраўдны шлях да адносінаў з Творцам? Як адказваць на складаныя і глыбокія пытанні дзяцей пра Бога? Як праз, здавалася б, простыя і малыя жэсты любові і ўвагі ўбачыць Божую прысутнасць ва ўласнай сям'і? На гэтыя і іншыя пытанні аўтар дае адказы, абапіраючыся на свой шматгадовы досвед сем'яніна і тэолага.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
НОВЫ ЗАПАВЕТ для дзяцей і моладзі Адметнасць гэтага выдання Новага Запавету па-беларуску ў тым, што яно адрасавана юным чытачам. Побач з поўным біблійным тэкстам знаходзяцца каляровыя ўстаўкі, кароткія каментарыі і дыдактычны матэрыял, а таксама біблійны слоўнік і каляровыя карты. Гэта дапаможа дзецям і моладзі лепш зразумець Божае слова і палюбіць яго, каб яно стала іх сапраўдным сябрам у жыцці.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
YOUCAT Катэхізіс Каталіцкага Касцёла для моладзі У «Катэхізісе Каталіцкага Касцёла для моладзі», які напісаны блізкаю маладым людзям моваю, выкладаецца каталіцкае веравучэнне. Матэрыял падаецца ў форме пытанне — адказ, а далейшы каментарый павінен дапамагчы маладому чалавеку лепш зразумець разглядаемыя пытанні і іх значэнне для ўласнага жыцця. Акрамя таго, у кнізе шмат ілюстрацый, прыведзены кароткія азначэнні, цытаты са Святога Пісання, выказванні святых і настаўнікаў веры. У канцы кнігі змешчаны прадметны паказальнік, з дапамогаю якога можна лёгка знайсці канкрэтныя тэмы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ПАКАЛЕННЕ «М» Выбраныя малітвы для моладзі Выбраныя малітвы, сабраныя ў гэтай кніжачцы, датычаць вельмі важных сфераў жыцця сучаснага маладога чалавека: духоўнага жыцця, пачуццяў, цела і сексуальнасці, працы і служэння, а таксама выклікаў гэтага свету. Божая любоў і свабода жадае валадарыць у кожным маладым сэрцы і хоча, каб мы, набліжаючыся да Сэрца самога Бога, станавіліся пакаленнем «М» — пакаленнем малітвы, плён якой будзе прамянець не толькі праз нашыя словы, але і праз учынкі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ежы Гжыбоўскі РАМАН, ЗДРАДА... І ШТО ДАЛЕЙ?
Здрада ў шлюбе — нялёгкая выпрабаванне для мужа і жонкі. Аўтар кнігі «Раман, здрада ... і што далей?» Ежы Гжыбоўскі сабраў сведчанні многіх сужэнстваў, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай і вырашылі змагацца за свае адносіны. Псіхалагічная тэорыя і жыццёвая рэальнасць мудра пераплеценыя адно з адным так, што кожны, хто чытае гэтую кнігу, зможа знайсці надзею на аднаўленне і нават на ўмацаванне шлюбу пасля здрады.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Кс. Станіслаў Паўліна fDP СЯМ’Я — ВЯЛІКАЕ ШЧАСЦЕ Са скарбніцы духоўных разважанняў і жыцця слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага і яго сям’і Аўтар гэтага выдання ксёндз С. Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, грунтуючыся на дакументальных крыніцах, прысвяціў гэтую публікацыю слугу Божаму біскупу Зыгмунту Лазінскаму (1870–1932) і яго разважанням пра Найсвяцейшую Сям’ю і сям’ю чалавечую. Прапанаваныя разважанні слугі Божага заахвочваюць нас наследаваць Найсвяцейшую Сям’ю — дасканалы прыклад супольнага, сямейнага, Божага жыцця, любові чалавечай і адначасова Боскай.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ПЕРШАЯ КАМУНІЯ З БЕЛЫМ БАНТАМ Пераклад з польскай мовы Ірыны Жарнасек Ілюстрацыі Станіслава Барбацкага Кніга дапаможа дзецям зразумець, чаму святая Камунія вельмі важная ў жыцці хрысціяніна. Тут маленькія вернікі знойдуць заўсёды актуальныя і вядомыя словы ксяндза Яна Твардоўскага - правадніка ў веры для многіх пакаленняў дзяцей і дарослых. Гэтыя разважанні варта захаваць у сваім сэрцы на ўсё жыццё.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ГЭТЫЯ ТРЫ... Выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў Пераклад з польскай мовы Крыстыны Лялько. Кнігу «Гэтыя тры…» вядомага польскага святара і паэта Яна Твардоўскага (1915–2006) склалі вершы, разважанні і афарызмы на тэму веры, надзеі і любові, якія, па словах Аляксандры Іваноўскай, былі «асноваю ўсёй творчасці аўтара: і паэтычнай, і прапаведніцкай». Тэксты ў кнізе пададзены на дзвюх мовах.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ДАВЕДНІК кантактаў і відаў дапамогі Даведнік кантактаў і відаў дапамогі арганізацый і ўстановаў, якія дапамагаюць сем'ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у Магілёве і Магілёўскай вобласці
Даведачнае выданне. |
|
Кс. Андрэй Стэцкевіч ВЫХОЎВАЦЬ З ЛЮБОЎЮ Кніга ксяндза прэлата Андрэя Стэцкевіча прысвечана тэме перадачы бацькоўскіх установак праз пакаленні. У ёй даследуюцца фактары, якія ўплываюць на фарміраванне бацькоўскіх установак, разглядаюцца асноўныя метады выхавання, спецыфіка выхаваўчага ўздзеяння ў сям’і, аналізуецца працэс перадачы бацькоўскіх установак і роля розных выхаваўчых асяродкаў у гэтым працэсе. Выданне будзе карыснае бацькам, выхаваўцам, настаўнікам, катэхетам і ўсім, хто цікавіцца тэмаю выхавання дзяцей.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Анджэй Вронка ПРА ЧЫСЦЕЦ Як дапамагчы душам у чыстцы Данная публикация предоставляет теоретическую базу для понимания учения о чистилище, принятом в Католической Церкви. Среди источников, на которые ссылается автор книги Анджей Вронка, — Священное Писание, документы Церкви, частные откровения таких святых, как отец Пио и сестра Фаустина. Публикация также является практическим руководством, которое поможет христианам пережить смерть истинно во Христе. Говорить ли больному о его скорой смерти? Какие действия необходимо предпринять, чтобы умирающий принял таинство Елеопомазания? Кроме ответов на эти вопросы, читатель найдёт в этой книге краткий молитвенник с молитвами об умирающих и усопших.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ірына Жарнасек НЕЗАБУДКІ Кнігу хрысціянских апавяданняў Ірыны Жарнасек «Незабудкі» склалі творы, якія ў розны час друкаваліся ў часопісе для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Гэта даверлівая размова пісьменніцы з чытачамі пра тое, як нам трэба вучыцца ўзірацца ва ўсё, што нас акружае, задумвацца над тым, што з намі і іншымі людзьмі адбываецца, вучыцца ўсё давяраць Богу і заўсёды заставацца вернымі Яму. Кніга адрасаваная дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Марэк Дзявецкі КАРАЛЕВА СЕМ’ЯЎ, МАЛІСЯ ЗА НАС... Ружанцовая малітва для сем’яў Пераклад з польскай Юліі Шэдзько. Ружанцовая малітва — гэта разважанне разам з Марыяй над вялікімі справамі Бога, які разумее і любіць чалавека. Супольная малітва Ружанца — гэта школа Божай мудрасці і любові, якая з’яўляецца падмуркам трывалай і шчаслівай сям’і.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Вінфрыд Вермтэр CPPS ДАПАМАЖЫЦЕ! МОЙ МУЖ П'Е Пераклад з польскай Ганны Сматровай. Кніга вядомага святара В. Вермтэра адрасаваная ўсім, каго закранула праблема алкагалізму. Сабраны ў гэтай кнізе вопыт людзей, якія змянілі сваё жыццё і навучыліся жыць з гэтаю залежнасцю, а таксама пададзеныя тут духоўныя і псіхалагічныя аспекты рашэння гэтай праблемы, несумненна, многім дапамогуць здабыць надзею.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ленэ Майер-Скуманц …І НЯХАЙ САБЕ ВЕРАБ'І ЧЫРЫКАЮЦЬ… Гісторыі пра Дона Боска 2-е выданне Аўстрыйская пісьменніца Ленэ Майер-Скуманц прапануе ў сваёй кнізе 21 гісторыю з жыцця святога Яна Боска. Дзякуючы гэтым займальна і жыва напісаным гісторыям, мы можам не толькі прасачыць яго шлях ад маленькага сялянскага хлопчыка да святара і заснавальніка манаскай супольнасці, але даведацца таксама, як гэтаму святому, які нястомна працаваў такімі незвычайнымі метадамі з беспрытульнымі дзецьмі ў Турыне XIX стагоддзя, удавалася захапляць моладзь сваімі ідэаламі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ленэ Майер-Скуманц ГІСТОРЫІ ПРА ЦІНО І ЦІНУ 3-е выданне У кнізе вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц маленькія чытачы знойдуць каля 50 захапляльных апавяданняў пра хлопчыка Ціно, які вельмі любіць розныя хітрыкі і незвычайныя разважанні. З Ціно і яго сябрамі можна навучыцца жыць і любіць, бо яны ва ўсім заўважаюць самае галоўнае: і ў спектаклі-батлейцы, і ў працы ў садзе, і ў звычайнай паездцы ў аўтобусе, і ў тэлефоннай размове з Богам...
Літаратурна-мастацкае выданне. |
|
AMORIS LAETITIA Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка прысвечана пытанням сям’і. Яна змяшчае плён працы апошніх двух Сінодаў пра сям’ю, дадаючы іншыя разважанні ў гэтай сферы, якія будуць вызначаць напрамкі пастырскай дзейнасці, а таксама натхняць, стымуляваць і падтрымліваць сем’і ў іх ахвярнасці і пераадоленні цяжкасцяў.
Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. |
|
ПРАВЫ ДЗІЦЯЦІ ВА ЎСТАНОВАХ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ У пытаннях і адказах Складальнік - Варава Вераніка Леанідаўна Дадзены матэрыял быў сабраны з мэтаю абараніць інтарэсы дзяцей, якія знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя, у межах праекта «Шчаслівае дзіця» «SOS - Дзіцячыя вёскі Беларусі». Спадзяёмся, ён стане добраю падтрымкаю на шляху да ўзаемаразумення і супрацоўніцтва паміж бацькамі і медыцынскімі працаўнікамі.
На рускай мове. |
|
Ежы Гжыбоўскі ДЫЯЛОГ ЯК ШЛЯХ ДУХОЎНАСЦІ Ў СУЖЭНСТВЕ, І НЕ ТОЛЬКІ Пер. з пол. Л. Бурлевіч і А. Шыцікавай. У кнізе Ежы Гжыбоўскага ўтрымліваюцца парады і рэкамендацыі для сужэнцаў, а таксама для ўсіх, хто хоча навучыцца правільна весці дыялог з самім сабой, з іншымі людзьмі, з Богам. Свае разважанні пра важнасць дыялога аўтар дапаўняе прыкладамі з уласнага сужэнскага жыцця і выказваннямі ўдзельнікаў руху «Сужэнскія сустрэчы», які быў створаны аўтарам і яго жонкаю Ірэнай у 1978 г. у Польшчы, а затым пашырыўся ў іншых краінах.
На рускай мове. |
|
ЛЮБОЎ — НАШАЕ ПАКЛІКАННЕ Сям’я, якая жыве ў паўнаце Пераклад з англійскай мовы Юліі Шэдзько. Гэтае выданне прысвечана тэме сямейнага жыцця і ўяўляе сабою падрыхтоўчы катэхізіс да VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі. У ім раскрываецца каталіцкае веравучэнне пра сужэнства і яго ролю ў жыцці чалавека, асвятляецца тэма чалавечага паклікання да любові і значэнне чалавечай сексуальнасці, у якой выяўляецца нашая годнасць Божых дзяцей. У кнізе таксама разглядаюцца шматлікія праблемы і выклікі сучаснага свету, што пагражаюць здароваму сямейнаму жыццю, а таксама паказваецца, як хрысціянская сям’я, ажыццяўляючы сваё пакліканне ў свеце, можа супрацьстаяць гэтым праблемам і стаць крыніцаю міласэрнасці, бяспекі і падтрымкі для тых, каму неабходна дапамога.
На беларускай мове. |
|
НЕ БОЙЦЕСЯ ЛЮБОВІ! Думкі святога Яна Паўла ІІ пра сям’ю Пер. з пол. мовы. У кнігу ўвайшлі найбольш цікавыя выказванні Святога Айца Яна Паўла ІІ, выбраныя з яго гамілій, прамоваў, пасланняў, энцыклікаў, філасофскіх і багаслоўскіх працаў і мастацкіх твораў, якія прысвечаны тэмам любові, сужэнства і сям’і, дашлюбнай чыстасці і дару жыцця, роздуму пра сэнс чалавечага жыцця і цярпення. У гэтых выказваннях абараняюцца найважнейшыя каштоўнасці, на аснове якіх неабходна будаваць адносіны з бліжнімі, сямейнае жыццё, грамадскі лад і без якіх чалавек ніколі не зможа быць шчаслівым.
На беларускай мове. |
|
Марцін Мондры, Беата Мондра Я МАГУ ПЕРАМАГЧЫ Толькі для хлопцаў Пер. з пол. Марыны Харэвіч Кніга адрасаваная падлеткам. Простаю і даступнаю моваю ў ёй асвятляецца складаная тэма дашлюбнай чыстасці. Без маралізатарства і завуаліравання ў ёй даюцца адказы на хвалюючыя маладых людзей пытанні: чаму трэба чакаць з сексам да шлюбу? Ці магчымыя спатканні без сексу? Што дае чаканне? Аўтары рассейваюць міфы і стэрэатыпы пра сумеснае жыццё да шлюбу, прыводзяць цікавую інфармацыю пра натуральныя законы ў гэтай сферы і заклікаюць захоўваць чыстасць да шлюбу, прывабліваючы прыкладам уласнага жыцця і даючы канкрэтныя парады. Нічога не навязваючы, яны паказваюць іншы шлях да шчасця, які адрозніваецца ад таго, які прапануецца сучаснымі СМІ.
На рускай мове. |
|
Беата Мондра, Марцін Мондры ХАЧУ БЫЦЬ ШЧАСЛІВАЙ Толькі для дзяўчат Пер. з пол. Марыны Харэвіч Кніга адрасаваная падлеткам. Простаю і даступнаю моваю ў ёй асвятляецца складаная тэма дашлюбнай чыстасці. Без маралізатарства і завуаліравання у ёй даюцца адказы на хвалюючыя маладых людзей пытанні: чаму трэба чакаць з сексам да шлюбу? Што дае чаканне? Аўтары рассейваюць міфы і стэрэатыпы пра сумеснае жыццё да шлюбу, прыводзяць цікавую інфармацыю пра натуральныя законы ў гэтай сферы і заклікаюць захоўваць чыстасць да шлюбу, прывабліваючы прыкладам уласнага жыцця і даючы канкрэтныя парады. Нічога не навязваючы, яны паказваюць іншы шлях да шчасця, які адрозніваецца ад таго, які прапануецца сучаснымі СМІ.
На рускай мове. |
|
Марына Новікава ПАСХА Традыцыйныя і сучасныя стравы да святочнага стала Кніга падрыхтавана супрацоўнікамі выдавецтва «Pro Chrisrto» і выдадзена выдавецтвам «Канфіда».
Аўтар кнігі знаёміць з каталіцкай традыцыяй, звязанай са святкаваннем Пасхі ў сямейным коле ў розных краінах. Дзякуючы падрабязным інструкцыям і парадам прыгатаванне святочных страваў па прапанаваных у кнізе рэцэптах (іх больш за сто) не выкліча асаблівых цяжкасцяў і прынясе радасць вам і вашым блізкім.
На рускай мове.
Дыпламант Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2014». «ЗАЛАТЫ ФАЛІЯНТ»
Гэтая кніга атрымала дыплом I ступені ў намінацыі «Залатыя скрыжалі».
|
|
Юзаф Млынскі НЕПАРЫЎНАСЦЬ ШЛЮБУ І РАЗВОДЫ У кнізе польскага святара Юзафа Млынскага разглядаюцца фактары, якія падтрымліваюць еднасць сужэнстваў, і фактары, якія ўплываюць на іх распад. Аўтар таксама аналізуе статыстыку і прычыны разводаў, якія набываюць усё большыя маштабы ў сучасным свеце, і прапануе зірнуць на сужэнства як на Божы дар, у якім чалавек набывае паўнату жыцця і які неабходна берагчы.
На рускай мове. |
|
Юзаф Аўгустын SJ ЯК ЛЮБІЦЬ ДЗЯЦЕЙ 12 прынцыпаў бацькоўскай любові Гэта свайго роду даведнік па пытаннях выхавання, у якім падаюцца асноўныя прынцыпы наладжвання трывалых бацькоўскіх і сяброўскіх адносінаў з дзецьмі. Аўтар - святар, вядомы ў Польшчы і многіх іншых краінах духоўны кіраўнік і пісьменнік, неабыякавы да лёсу маладога пакалення, імкнецца нагадаць не толькі бацькам, але і ўсяму грамадству, што дзеці - гэта самы каштоўны дар з усяго, што мы маем. Шчодрасць, намаганні і самаахвярнасць, укладзеныя ў іх выхаванне, акупяцца ў сто разоў.
На рускай мове. |
|
Юзаф Аўгустын SJ ДАВЕДНІК ПА АЙЦОЎСТВУ Гэта свайго роду даведнік па пытаннях, звязаных з духоўным вымярэннем бацькоўства, які дапаможа вам знайсці правільнае рашэнне ў шматлікіх складаных сітуацыях, звязаных з выхаваннем дзяцей, наладзіць трывалыя бацькоўскія і сяброўскія адносіны з дзецьмі і падрыхтаваць іх да самастойнага жыцця ў свеце. Аўтар - святар, вядомы ў Польшчы і многіх іншых краінах духоўны кіраўнік і пісьменнік, раскрывае прыгажосць і веліч паклікання мужчыны быць бацькам па вобразу Бога, удзельнічаючы ў Яго стваральнай сіле.
На рускай мове. |
|
Юзаф Аўгустын SJ ДАВЕДНІК ПА ЛАБІРЫНТАХ МАЛАДОСЦІ Гэта свайго роду даведнік па важных жыццёвых пытаннях, якія паўстаюць перад маладымі людзьмі ў перыяд сталення. Аўтар - святар, вядомы ў Польшчы і многіх іншых краінах духоўны кіраўнік і пісьменнік, неабыякавы да лёсу маладога пакалення, імкнецца даць юнакам і дзяўчатам духоўныя арыентыры ў пошуках саміх сябе, у змаганні са сваімі страхамі і слабасцямі, у наладжванні сяброўскіх і сямейных адносінаў, вучыць расстаўляць прыярытэты ў заблытанай сістэме каштоўнасцяў сучаснай цывілізацыі.
На рускай мове. |
|
Іво Сэльнэр СІНДРОМ АЎТЫЗМУ Дапаможнік для бацькоў Тэкст падрыхтаваны па матэрыялах семінараў і лекцый, прачытаных аўтарам у Чэхіі, Аўстрыі і Беларусі Пераклад з нямецкай Наталлі Казарцавай У кнізе падрабязна апісваюцца сімптомы аўтызму, іх знешнеія праявы ў розных узростах, а таксама магчымасці лячэння. Пададзены парады, якія дапамогуць бацькам зразумець сваё дзіця-аўтыста, аптымальна спланаваць сумеснае жыццё і садзейнічаць яго сацыяльнай інтэграцыі. Навукова-папулярнае выданне
На рускай мове.
ISBN 978-985-6825-62-3. |
|
ДУШПАСТЫРСТВА СЕМ’ЯЎ Рэкамендацыі, 2-е выданне «Душпастырства сем’яў» разумеецца як сістэма касцёльнай дзейнасці, якая скіравана на ажыццяўленне збаўчага плану адносна сужэнства і сям’і. Яго стрыжнем з’яўляецца праўда пра сужэнства і сям’ю, якую Настаўніцтва Касцёла беспамылкова перадае, інтэрпрэтуе і суадносіць са «знакамі часу». Да заданняў душпастырства сем’яў адносіцца і ўсебаковы клопат пра забеспячэнне ўмоваў, якія спрыяюць рэалізацыі гэтай праўды, і канкрэтная дапамога сям’і ў выкананні яе паклікання (пар. «Familiaris consortio», п. 1). Рэкамендацыі адносна душпастырства сем’яў былі зацверджаны на XXV Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 30 чэрвеня 2005 г.
На беларускай і польскай мовах. |
|
Яцэк Пулікоўскі ЖЫЦЬ У ГАРМОНІІ 2-е выданне Гэтая кніга напісана не для таго, каб з кімсьці змагацца альбо кагосьці пераконваць, хоць, як мне здаецца, яна можа дапамагчы тым, хто шукае праўду. Гэтая кніга прызначана для тых, хто хоча жыць у гармоніі з чалавечай прыродай. Каб яны змаглі зрабіць правільны выбар альбо пераканаліся, што абралі лепшы шлях. Каб яны маглі паглыбіць свае веды на карысць сабе альбо для размоваў з іншымі. Думаю, што гэта добрая дапамога для тых, хто хоча ўзяць шлюб, а таксама для ўсіх выхаваўцаў, г. зн. бацькоў, настаўнікаў (таксама настаўнікаў рэлігіі), супрацоўнікаў кансультацый па пытаннях сям'і, работнікаў сацыяльнай дапамогі... На рускай мове. |
|
Наталля Пан ПАДЛЕТКІ І НАРКОТЫКІ У брашуры названы прычыны ўзнікнення хімічнай залежнасці, механізм фармавання залежнасці, паказаны асаблівасці падлеткавага ўзросту, апісаны першыя прыкметы схільнасці да залежнасцяў. Асобна паказана роля сям’і ў прафілактыцы залежнасцяў, апісаны асобныя стратэгіі адносінаў, роля і ўплыў школы, а таксама асноўныя прыкметы ўжывання наркотыкаў, прыведзена вызначэнне наркаманіі і артыкулы Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, звязаныя з наркаманіяй. Брашура прынясе карысць педагогам і бацькам, усім, хто вядзе прафілактычную работу па папярэджанні нарказалежнасці, а таксама тым, хто збіраецца кінуць ужыванне наркотыкаў. Навукова-папулярнае выданне На рускай мове.
ISBN 978-985-6825-24-1. |
|
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ Разважанні Крыжовага шляху, падрыхтаваныя на падставе тэстамэнту Слугі Божага Яна Паўла ІІ, Папы Сем’яў, могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху з удзелам сем’яў у часе Вялікага посту. Рэлiгiйнае выданне.
На беларускай мове. |
|
БУДУЕМ НАШАЕ ЖЫЦЦЁ Крыжовы шлях сем’яў Разважанні Крыжовага шляху для сем’яў дапамогуць усвядоміць прысутнасць Хрыста ў жыцці нашых сем’яў, каб звяртацца да Яго, просячы аб ласцы жыць любоўю і з Яго Мукі чэрпаць моц для пераадолення цяжкасцяў у сямейным жыцці. Рэлiгiйнае выданне.
На беларускай мове. |
|
Сайнок Барбара ПАКЛІКАНЫЯ Катэхезы для нарачоных У кнізе змешчаны матэрыялы, якія датычаць пазнання сябе, будучага сужэнца, сапраўдных каштоўнасцяў чалавечага жыцця, прынцыпаў будавання міжасабовых адносінаў, сужэнскіх абавязкаў, заданняў хрысціянскай сям’і, а таксама прынцыпаў выхавання дзяцей. Кніга прызначана перадусім для асобаў, якія займаюцца непасрэднай падрыхтоўкай маладых пар да сужэнства. Могуць ёю карыстацца таксама і нарачоныя. Рэлігійнае выданне.
На беларускай і польскай мовах. |
|
Марына Новікава БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ Тадыцыйныя і сучасныя стравы да святочнага стала Кніга падрыхтавана супрацоўнікамі выдавецтва «Pro Christo» і выдадзена выдавецтвам «Канфіда». Автор книги знакомит с католической традицией, связанной с празднованием Рождества в семейном кругу. Благодаря подробным инструкциям и советам, приготовление праздничных блюд по предлагаемым в книге рецептам (около 70) не вызовет особых трудностей и принесёт радость вам и вашим близким. Композиции для сервировки праздничных блюд и фото сделаны автором.
На рускай мове.
Дыпламант XLX Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі». |
|
Марына Новікава ВЯЛІКОДНЫ СТОЛ Кніга падрыхтавана супрацоўнікамі выдавецтва «Pro Christo» і выдадзена выдавецтвам «Канфіда». В книге приводятся подробные рецепты и советы по приготовлению праздничных блюд к Пасхе (12 рецептов). Композиции для сервировки праздничных блюд и фото сделаны автором.
На рускай мове. |
|
Яцэк Пулікоўскі ВАРТА ПАЛЮБІЦЬ ЦЕШЧУ Кніга “Варта палюбіць цешчу” прысвечана складанай і ў той жа час далікатнай праблеме адносінаў маладажонаў з бацькамі. Аўтар падрабязна разглядае разнастайныя аспекты гэтай справы, такой важнай для сужэнскага і сямейнага шчасця, ілюструе іх шматлікімі прыкладамі з жыцця, заклікае задумацца над канкрэтнымі жыццёвымі сітуацыямі, якія, як паказвае вопыт, ствараюць праблемы, і звяртае асаблівую ўвагу на тое, што недаацэнка “праблемы бацькоў” прыводзіць да вельмі балючых вынікаў.
На рускай мове. |
|
Яцэк Пулікоўскі КРАКАДЗІЛ Варта падтрымліваць мужчыну ў яго развіцці Гэтая кніга напісана для маладых жанчын, якія збіраюцца выходзіць замуж, а таксама для жачын, якія ўжо шмат гадоў жывуць у сужэнстве і маюць “праблемы” са сталасцю сваіх мужоў. Аўтар паказвае, якім чынам прад’яўленне патрабаванняў любімаму і любячаму мужчыну дапамагае адкрыць яго патэнцыяльныя магчымасці, падтрымаць у яго развіцці. Натхненне аўтар чэрпае з самога жыцця, што дапамагае яму трапна ацэньваць рэакцыі, якія ўзнікаюць у адносінах паміж мужчынам і жанчынай, а таксама сфармуляваць асноўныя пастулаты для жонак. Кніга лёгка чытаецца дзякуючы багаццю жыццёвых сітуацый і аўтарскіх каментараў да іх, у якіх шырока выкарыстоўваюцца прыказкі, жарты, забаўныя прымаўкі.
На рускай мове. |
|
Януш Корчак ЯК ЛЮБІЦЬ ДЗІЦЯ Януш Корчак (Хенрык Гольдшмідт, 1878–1942 гг.) — вядомы польскі пісьменнік, урач і адзін з найбольш знакамітых рэфарматараў выхавання, імя якога занесена ў святцы і сусветнай педагогікі, і элементарнай чалавечнасці. Пазнанне дзіцяці і перыяду дзяцінства — гэта мэта, якую ён рэалізаваў на працягу ўсяго свайго сталага жыцця. Корчак пісаў кнігі для дзяцей, пра дзяцей і пра выхаванне, апублікаваў сотні артыкулаў у грамадска-культурных, медыцынскіх, педагагічных, псіхалагічных часопісах. Кніга «Як любіць дзіця», напісаная ў 20-я гг. XX ст., — гэта своеасаблівы маніфест гуманізму, нестарэючы запавет, перададзены ў наш і будучы час з часоў як быццам далёкіх ад нас, але ўсё ж абсалютна падобных да нашага часу, бо размова ідзе аб любові да дзяцей, а гэтая каштоўнасць пастаянная.
На беларускай мове. |
|
ДУШПАСТЫРСТВА СЕМ’ЯЎ Рэкамендацыі «Душпастырства сем’яў» разумеецца як сістэма касцёльнай дзейнасці, якая скіравана на ажыццяўленне збаўчага плану адносна сужэнства і сям’і. Яго стрыжнем з’яўляецца праўда пра сужэнства і сям’ю, якую Настаўніцтва Касцёла беспамылкова перадае, інтэрпрэтуе і суадносіць са «знакамі часу». Да заданняў душпастырства сем’яў адносіцца і ўсебаковы клопат пра забеспячэнне ўмоваў, якія спрыяюць рэалізацыі гэтай праўды, і канкрэтная дапамога сям’і ў выкананні яе паклікання (пар. «Familiaris consortio», п. 1). Гэтыя рэкамендацыя з’яўляюцца працягам працы Касцёла ў Беларусі для сужэнства і сям’і, якая вядзецца на працягу многіх гадоў. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ) у 1999 г. надала арганізацыйныя формы душпастырству сем’яў, прызначыўшы біскупа, адказнага за гэтую справу. У кожнай дыяцэзіі вызначаны святар, які, пры падтрымцы адпаведна падрыхтаваных свецкіх асобаў, павінен рэалізаваць асноўныя заданні ў сферы душпастырства сем’яў. 11 чэрвеня 2002 г. на XIII Пленарным пасяджэнні ККББ была створана Рада па справах сям’і, а 15 снежня 2003 г. на XIX пасяджэнні быў зацверджаны яе Статут. Гэты дакумент з’яўляецца плёнам вопыту многіх людзей і асяродка, якія займаюцца душпастырствам сем’яў як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён абапірпецца, між іншым, на наступныя дакументы:
Рэкамендацыі адносна душпастырства сем’яў былі зацверджаны на XXV Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 30 чэрвеня 2005 г.
На беларускай і польскай мовах. |
|
Яцэк Пулікоўскі ЖЫЦЬ ЗГОДНА Гэтая кніга напісана не для таго, каб з кімсьці змагацца альбо кагосьці пераконваць, хоць, як мне здаецца, яна можа дапамагчы тым, хто шукае праўду. Гэтая кніга прызначана для тых, хто хоча жыць у згодзе з чалавечай прыродай. Каб яны змаглі зрабіць правільны выбар альбо пераканаліся, што абралі лепшы шлях. Каб яны маглі паглыбіць свае веды на карысць сабе альбо для размоваў з іншымі. Думаю, што гэта добрая дапамога для тых, хто хоча ўзяць шлюб, а таксама для ўсіх выхаваўцаў, г. зн. бацькоў, настаўнікаў (таксама настаўнікаў рэлігіі), супрацоўнікаў кансультацый па пытаннях сям'і, работнікаў сацыяльнай дапамогі... На рускай мове. |
|
А. Смагін ПОСНЫ СТОЛ У кнізе прадстаўлены рэцэпты, з дапамогай якіх хрысціяне змогуць прыгатаваць розныя стравы падчас постаў, вызначаных іх канфесіямі. Гэтыя рэцэпты будуць запатрабаваны таксама ўсімі, хто ўстрымліваецца ад спажывання мяса і жывёльных тлушчаў.
На рускай мове. |
|
Антаніна Шмак МЕТАДЫ РАСПАЗНАВАННЯ ФЕРТЫЛЬНАСЦІ альбо КАЛІ МАГЧЫМА ЗАЧАЦЦЕ Кніга знаёміць чытачоў з асновамі дзетараджэння, фізіялагічнымі працэсамі, што працякаюць у жаночым арганізме, і асноўнымі адзнакамі, якія дазваляюць распазнаць, калі магчыма зачацце. Будзе карысна як медыцынскім працаўнікам, якія кіруюцца ў сваёй дзейнасці этычнымі нормамі, так і сужонкам, якія зацікаўлены ў стварэнні моцнай сям'і і ў здаровым ладзе жыцця ў адпаведнасці з прыродай чалавека. Навукова-папулярнае выданне.
На рускай мове. |
|
БОЖАЯ ВІЗІЯ СУЖЭНСТВА І СЯМ'І Божая візія сужанства і сям'і: Сінадальная душпастырская дапамога для нарачоных. IMPRIMATUR На беларускай і польскай мовах |
|
Яцэк Пулікоўскі ВАРТА БЫЦЬ БАЦЬКАМ Галоўная кар'ера мужчыны Кніга «Варта быць бацькам» даступна і захапляюча распавядае пра розніцу паміж мужчынамі і жанчынамі, пра ролю мужа і бацькі як самай важнай кар'еры ў жыцці кожнага мужчыны. Кніга адлюстроўвае хрысціянскую іерархію каштоўнасцяў і непасрэдна асноўваецца на тэкстах, узятых з Бібліі. Са згоды духоўнай улады На рускай мове |
|
СТАТУТ ПРАВОЎ СЯМ'І «Статут правоў сям'і» распрацаваны Апостальскай Сталіцай па даручэнні Сінода біскупаў, які адбыўся ў 1980 г., з улікам меркаванняў Канферэнцый Епіскапатаў. Для святароў, кіраўнікоў касцёльных структураў, а таксама дзяржаўных дзеячаў, кіраўнікоў міжнародных арганізацый і ўсіх зацікаўленых асобаў. На беларускай і польскай мовах |
|