Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
ПРАСІЦЕ І АТРЫМАЕЦЕ Літаніі. Навэнны. Вяночкі Кніга ўяўляе сабою збор навэннаў, літаній і вяночкаў да Пана Бога, Найсвяцейшай Панны Марыі і святых. У практыцы малітвы Касцёла літаніі, навэнны і вяночкі адыгрываюць вельмі важную ролю, часта выкарыстоўваюцца падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, у падрыхтоўцы да ўрачыстасцяў і святаў, яны таксама звязаныя з магчымасцю атрымання адпустаў. У народнай пабожнасці гэтыя набажэнствы з’яўляюцца шанаванаю формаю прыватнай малітвы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ПАСТЫР ПАВОДЛЕ БОЖАГА СЭРЦА Успаміны пра ксяндза прэлата Люцыяна Хмялёўца У гэтым выданні сабраныя ўспаміны пра ксяндза прэлата Люцыяна Хмялёўца, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сябра і памочніка кардынала Казіміра Свёнтка. Падчас пераследу Касцёла ён дапамагаў нашым продкам захаваць веру і потым дапамог знайсці шлях да Бога новым пакаленням вернікаў, аднаўляў парафіі і святыні. Сваімі ўспамінамі дзеляцца яго выхаванцы — духоўныя і свецкія асобы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ЯК СТАЦЬ СВЕДКАМ ХРЫСТА З любоўю да моладзі У кнізе «Як стаць сведкам Хрыста. З любоўю да моладзі» пададзены разважанні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, пра важныя аспекты хрысціянскай веры. Пастыр шчыра звяртаецца да маладых людзей, імкнучыся па-бацькоўску дапамагчы ім знайсці правільныя арыенціры ў сённяшнім складаным свеце.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Раіса Зянюк КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ ЖЫЦЦЯПІС І ЎСПАМІНЫ У кнізе асвятляецца лёс аднаго з рымска-каталіцкіх святароў Беларусі — ксяндза Юзафа Барадзюлі, які паходзіў з Віцебшчыны і трапіў у колы савецкай рэпрэсіўнай і атэістычнай машыны. У выніку неаднаразовых прысудаў правёў у лагерах і ссылках 25 гадоў свайго жыцця. Да канца 70-х гг. ХХ ст. не меў права афіцыйна займацца душпастырскай і рэлігійнай дзейнасцю, а таксама працаваць у Беларусі. З сярэдзіны 40-х гг. ХХ ст. жыў у Латвіі. Акрамя біяграфічнага нарыса, у кнізе змешчаны архіўныя і асабістыя дакументы, якія дапамагаюць даследаваць жыццёвы шлях кс. Юзафа Барадзюлі. У выданні таксама публікуюцца яго ўспаміны. Кніга будзе цікаваю для ўсіх, хто цікавіцца асобай кс. Юзафа Барадзюлі, гісторыяй Каталіцкага Касцёла і гісторыяй Беларусі.
Навукова-папулярнае выданне. |
|
C’EST LA CONFIANCE АПОСТАЛЬСКАЯ АДГАРТАЦЫЯ СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА аб даверы да міласэрнай любові Бога з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча Апостальская адгартацыя C’est la confiance Святога Айца Францішка аб даверы да міласэрнай любові Бога выдадзена з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча. «Тэрэзка – адна з самых вядомых і любімых святых на свеце. Яе, як і св. Францішка Асізскага, – піша Пантыфік, – любяць таксама нехрысціяне і няверуючыя. Нам варта паглыбіць сутнасць яе паслання». Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
LAUDATE DEUM АПОСТАЛЬСКАЯ АДГАРТАЦЫЯ СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА да ўсіх людзей добрай волі аб кліматычным крызісе Апостальская адгартацыя Laudate Deum Святога Айца Францішка аб кліматычным крызісе скіраваная да ўсіх людзей добрай волі. «Гэты ліст названы “Хвала Богу”, – піша Пантыфік, – бо чалавек, прэтэндуючы на месца Бога, сам для сябе становіцца найбольшай небяспекай». Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ДЗЕЛЯ ТРЫУМФУ БЕЗЗАГАННАГА СЭРЦА МАРЫІ Набажэнства ў першыя суботы месяца У кнізе змешчаны тэксты для набажэнства ў першыя суботы месяца, калі мы асаблівым чынам перапрашаем Бога і Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі, блюзнерствы і абыякавасць людзей, якія абражаюць нашага Збаўцу і Яго Найсвяцейшую Маці. Аб гэтым перапрашэнні нас прасіла Маці Божая падчас сваіх аб’яўленняў у Фаціме ў 1917 годзе. Таму ў кнізе таксама распавядаецца пра ўмовы перапрашэння (споведзь і святая Камунія ў першую суботу месяца, Ружанец перапрашэння і 15хвіліннае разважанне над таямніцаю Ружанца) і прапануюцца ўсе неабходныя тэксты малітваў і медытацый, якія дапамогуць выканаць гэтыя ўмовы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
СЭРЦА ЕЗУСА — КРЫНІЦА ЖЫЦЦЯ І СВЯТАСЦІ… Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў першыя пятніцы месяца У кнізе змешчаны тэксты для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў першыя пятніцы месяца. Аб гэтай адарацыі прасіў сам Езус Хрыстус у сваіх аб’яўленнях, абяцаючы нам шматлікія ласкі за ўшанаванне Яго Найсвяцейшага Сэрца. Істотным элементам гэтага набажэнства з’яўляецца абавязак годнага ўміласціўлення, г. зн. кампенсацыі і перапрашэння Найсвяцейшага Сэрца Езуса за нашыя грахі, а таксама інтранізацыя — акт веры, калі мы выбіраем Езуса Валадаром у нашым жыцці. Таму, акрамя тэкстаў для адарацыі, у кнізе ў якасці дадатку прапанаваныя малітвы перапрашэння за парушэнне Божых запаведзяў, малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса (вяночак, літанія, акт асабістага прысвячэння, штодзённае ахвяраванне і г.д.) і парадак інтранізацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сям’і.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
КАЛЯ ПАДНОЖЖА ТВАЙГО АЛТАРА… Адарацыя ў першы чацвер месяца У кнізе змешчаны тэксты для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў першы чацвер месяца. Чацвер – асаблівы дзень, прысвечаны Эўхарыстыі і сакрамэнту пасвячэння, якія ўстанавіў Езус Хрыстус. З дапамогаю прапанаваных у гэтым выданні тэкстаў праслаўлення, падзякі і просьбаў мы молімся за ўвесь Хрыстовы Касцёл, за святароў, законнікаў і законніц, аб новых святарскіх, законных і місійных пакліканнях. Праз гэтае набажэнства мы вучымся таксама шанаваць цуд Эўхарыстыі і дзякаваць за яго, бо праз Эўхарыстыю, якая з’яўляецца цэнтрам сакрамэнтальнага жыцця, мы можам жыць у еднасці з Хрыстом.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Анна Чайкоўска WDC АДПУСТЫ — СКАРБ КАСЦЁЛА Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка У гэтай кнізе падаецца вучэнне Каталіцкага Касцёла пра адпусты і распавядаецца пра тое, як вернікі могуць скарыстацца гэтай невычэрпнай скарбніцай Касцёла, якія ўмовы неабходна выканаць, каб атрымаць адпуст за сябе або ахвяраваць яго за памерлага чалавека.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ірына Жарнасек «БУДЗЬ ВОЛЯ ТВАЯ» Раман 2-е выданне, выпраўленае Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – росіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід – усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы – благаслаўлёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра, так і тыя людзі, што жылі або маглі жыць побач з імі і сталі ўдзельнікамі гэтых жудасных і адначасова такіх прыгожых у сваёй ахвярнай любові і высакароднасці падзей.
Літаратурна-мастацкае выданне. |
|
УМАЦУЙ, ПАНЕ Малітоўнік за хворых У кнізе змешчаны малітвы, навэнны, літаніі за хворых аб аздараўленні, суцяшэнні, вытрываласці і адвазе ў цярпенні. Людзі, якія змагаюцца з хваробаю, а таксама тыя, хто апякуецца імі, знойдуць тут не толькі штодзённыя асноўныя малітвы, але і малітвы да Духа Святога, да Божай Міласэрнасці, праз заступніцтва Маці Божай і шматлікіх святых, якія вучаць нас цярплівасці і дапамагаюць выпрасіць дар аздараўлення душы і цела.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Складальнік Ганна Шаўчэнка АПЯКУНКА БЕЛАРУСІ Маці Божая Будслаўская — Апякунка Беларусі. У кнізе змешчаны працы Аляксандра Ярашэвіча, Ігара Сурмачэўскага, Алега Глекава, прысвечаныя гісторыі культу абраза Маці Божай Будслаўскай, гістарычным і іконаграфічным даследаванням пра абраз, аналізуецца яго аздабленне, распавядаецца пра яго копіі і спісы, мастацкія і дэкаратыўна-прыкладныя працы з вобразам будслаўскай Багародзіцы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
КАТЭХІЗІС Падрыхтоўка да сакрамэнту канфірмацыі 5-е выданне, дапоўненае і дапрацаванае Складальнік М. Пашук.
Дадзены «Катэхізіс» з’яўляецца дапаможнікам для тых, хто рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі. Змяшчае агульную катэхезу пра сакрамэнт канфірмацыі, катэхізіс у пытаннях і адказах, падрыхтаваны на падставе Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, малітвы да Духа Святога і парадак сакрамэнту канфірмацыі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 4-е выданне, са зменамі Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ПРА АДПУСТЫ Хрысціянін, які ўчыніў грэх, пасля споведзі атрымлівае яго адпушчэнне і дараванне вечнай кары за гэтыя грахі. Аднак споведзь не вызваляе нас ад часовай кары за грахі. За наступствы грахоў мы павінны будзем уміласцівіць Пана Бога, і кампенсаваць за іх на зямлі або ў чыстцы. Касцёл па праву даручанай яму ўлады праз адпусты ўдзяляе выбаўленне ад часовай кары за грахі. Дзякуючы адпустам вернікі могуць атрымаць гэтае выбаўленне ад часовай кары за грахі для сябе, а таксама для душаў, якія знаходзяцца ў чыстцы. Каталіцкі Касцёл называе адпуст як «дараванне перад Богам часовай кары за грахі, віна за якія ўжо прабачана. Вернік атрымлівае яго пры пэўных умовах для сябе самога або для памерлых праз паслугу Касцёла» (ККК. Кампендый, п. 312).
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Айцец Яцак Салій ОР У ПОШУКАХ ПРАЎДЗІВАГА ШЛЯХУ Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка На працягу многіх гадоў у дамініканскім штомесячным часопісе «W drodze» а. Яцак Салій ОР адказваў на самыя розныя пытанні чытачоў адносна каталіцкай веры, адносна за2кідаў у адрас Касцёла і праўдзівага хрысціянскага жыцця. Апублікаваныя адказы затым былі змешчаныя ў некалькіх кнігах — некаторыя раздзелы з іх публікуюцца ў дадзеным выданні ў перакладзе на беларускую мову.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ДАЗВОЛЬЦЕ ХРЫСТУ ЗАХАПІЦЬ ВАС! Думкі святога Яна Паўла ІІ Складальнік а. Раман Шульц ОР У кнігу ўвайшлі выказванні св. Яна Паўла ІІ, выбраныя з яго гамілій, прамоваў, пасланняў, энцыклікаў і мастацкіх твораў, прысвечаных тэмам любові, сужэнства і сям’і, дашлюбнай чыстасці і дару жыцця, роздуму пра сэнс чалавечага жыцця і цярпення.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
МАЛІТВЫ ДА СВЯТОЙ ЯДВІГІ, КАРАЛЕВЫ Навэнна, Ружанец, Крыжовы шлях Складальнік а. Раман Шульц ОР
У гэтым выданні прапануюцца набажэнствы да святой каралевы Ядвігі (1374–1399), якую называюць апосталкаю нашых земляў, таму што яна непасрэдна спрычынілася да евангелізацыі Вялікага Княства Літоўскага напрыканцы XIV стагоддзя, засноўвала касцёлы і кляштары, была мецэнаткаю многіх добрых справаў, будавала шпіталі, апекавалася студэнтамі і клерыкамі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ПАРАДАК ПАСВЯЧЭННЯ КАСЦЁЛА І АЛТАРА Дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі Падрыхтаваны Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, Секцыяй касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ Абрад пасвячэння касцёла і алтара заслужана лічыцца адным з найбольш урачыстых літургічных дзеянняў. Бо месца, у якім хрысціянская супольнасць збіраецца слухаць Божае слова, узносіць да Бога малітвы аб заступніцтве, праслаўляць Яго і цэлебраваць святыя таямніцы, у якім захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамэнт, увасабляе асаблівы вобраз Касцёла — Божай святыні, збудаванай з жывых камянёў. У той жа час алтар, да якога прыступае святы народ, каб удзельнічаць у ахвяры Пана і падмацоўвацца падчас нябеснай гасціны, сімвалізуе Хрыста, які з’яўляецца святаром, ахвярай і алтаром, на якім Ён ахвяруе самога сябе.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ДАР МАРЫІ Гісторыя і сутнасць аб’яўленняў Навэнна да Маці Божай, якая аб’явіла Цудоўны медалік Медалік Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — гэта знак асаблівай апекі Багародзіцы над кожным, хто яго носіць, на шляху да збаўлення. У кніжачцы пададзена гісторыя і сутнасць аб'яўленняў Маці Божай Кацярыне Лябурэ. Таксама змешчаны тэкст няспыннай навэнны да Маці Божай Цудоўнага Медаліка.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Марцэліна Мігач ISSM ПОЛЬСКІЯ СВЕДКІ НУМАРУ 29392 У ДАХАЎ Polscy świadkowie numeru 29392 w Dachau Кніга «Польскія сведкі нумару 29392 у Дахаў» прысвечана нямецкаму святару а. Юзафу Кэнтэніху, заснавальніку Шанштацкага руху. Дух гэтага ахвярнага святара гартаваўся не толькі падчас душпастырскага служэння, але і падчас цяжкіх выпрабаванняў лёсу ў канцлагеры Дахаў, дзе сведкамі яго веры былі польскія святары і вязні, якія выжылі і пакінулі свае ўспаміны ў шматлікіх дакументах.
Навукова-папулярнае выданне. |
|
ОЙЧА НАШ Малітоўнік 5-е выданне, выпраўленае і дапоўненае Малітоўнік на беларускай мове ўяўляе сабой зборнік малітваў, набажэнстваў і спеваў, а таксама ўключае кароткі катэхізіс і парадак святой Імшы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Анна Чайкоўска WDC ЧЫСЦЕЦ У ЗЯМНЫМ ЖЫЦЦІ Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка. У кнізе распавядаецца пра духоўныя сродкі ачышчэння чалавечай душы ад граху і яго наступстваў. Касцёл вучыць, што пасля смерці чалавечая душа, якая мае патрэбу ў ачышчэнні, праходзіць працэс перамены ў чыстцы, аднак яшчэ ў зямным жыцці чалавек можа сфармаваць сваё сэрца паводле прыкладу і падабенства Божага Сэрца, каб у хвіліну смерці ўдзельнічаць у поўнай радасці дзяцей Божых. Аўтар паказвае, як душа можа дасягнуць гэтага праз святыя сакрамэнты, адпусты, адарацыю, слуханне Божага слова, прабачэнне, яднанне сваіх цярпенняў з мукаю Хрыста і праз шматлікія іншыя духоўныя практыкі. У другой частцы кнігі змешчаны жывыя сведчанні тых, хто меў містычны досвед сустрэчы з душамі ў чыстцы і пакінуў нам свае аўтабіяграфіі, дзённікі, успаміны.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
«БОГ ЗАЎСЁДЫ БЫЎ СА МНОЮ...» Успаміны пра ксяндза Вацлава Пянткоўскага У гэтым выданні — успаміны пра легендарнага святара ксяндза інфулата Вацлава Пянткоўскага, былога генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні лёсу, гады зняволення ў ГУЛАГу, кс. Вацлаў застаўся верны Хрысту і Касцёлу. Сваімі ўспамінамі дзеляцца яго выхаванцы — былыя клерыкі падпольнай семінарыі, якую арганізаваў кс. Пянткоўскі, сённяшнія біскупы і святары.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Святы Альфонс Лігуоры НАВЕДВАННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ Кніга св. Альфонса Лігуоры «Наведванне Найсвяцейшага Сакрамэнту» — гэта асаблівы скарб для тых, хто жадае прабываць перад Езусам Эўхарыстычным і выкарыстоўваць парады святога доктара Касцёла дзеля паглыблення адносінаў з Хрыстом. Кніга складаецца з разважанняў, у кожным з якіх адкрываецца глыбокая праўда пра прысутнасць Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
с. Нунэ Цітаян MSF ПРЫЙДЗІЦЕ ДА МЯНЕ ЎСЕ Дапаможнік па катэхезе. Другі год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі Дапаможнік па катэхезе для другога года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі знаёміць дзяцей з галоўнымі праўдамі хрысціянскай веры. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню дзесяці Божых запаведзяў, сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі, святам і ўрачыстасцям літургічнага года.Пасля вывучэння кожнай з тэмаў у дапаможніку змешчаны практычныя заданні, а таксама абавязковыя хатнія заданні. Дапаможнік па катэхезе «Прыйдзіце да Мяне ўсе» створаны з улікам катэхетычнай праграмы, ён багата ілюстраваны фотаздымкамі, творамі сусветнага мастацтва і малюнкамі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
«МЯНЕ ЗАЎСЁДЫ РАТАВАЛА ВЕРА...» Успаміны пра кардынала Казіміра Свёнтка Гэта кніга ўспамінаў пра незвычайную асобу першага ў гісторыі Каталіцкага Касцёла сучаснай Беларусі кардынала Казіміра Свёнтка. Кніга-сведчанне тых, хто добра ведаў кардынала, хто з ім працаваў, хто меў шчасце з ім кантактаваць і быць сведкам яго жывой непахіснай веры, яго адданасці Хрысту і Касцёлу.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Артур Ляшнеўскі SDB АХОПЛЕНЫЯ НАДЗЕЯЙ Душпастырска-выхаваўчае служэнне салезіянаў у Беларусі ў 1921–1991 гадах У кнізе разглядаюцца гістарычныя і тэалагічныя праблемы душпастырскай і выхаваўчай дзейнасці Таварыства святога Францішка Сальскага ў Беларусі ў 1921–1991 гадах. Аўтар распавядае пра місіянерскае служэнне салезіянаў на працягу 70-гадовага перыяду, душпастырскую дзейнасць манахаў, якія прынеслі новы стыль у перажыванне веры і выхаванне моладзі, а таксама далучыліся да адукацыйнай, культурнай, прамысловай і гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
САЛЕЗІЯНСКАЕ ДУШПАСТЫРСТВА МОЛАДЗІ Праграмная аснова Для плённай душпастырскай працы заўсёды патрэбная сістэматычнасць, асабліва ў працы з моладдзю. «Праграмная аснова» — гэта салезіянскі дапаможнік у душпастырскім служэнні, у якім вопыт св. Яна Боско адаптаваны для сучасных умоваў узаемадзеяння з моладдзю як унутры, так і па-за хрысціянскай супольнасцю. Непарыўная сувязь выхавання і евангелізацыі, уласцівая салезіянскай харызме, разглядаецца ў кнізе пад рознымі аспектамі, што дапамагае ўбачыць, якія канкрэтныя практычныя крокі трэба зрабіць, каб наблізіць моладзь да Хрыста.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
МАЛІТВЫ БРАТОЎ СВЯТОГА ЯНА БОЖАГА Складальнік брат Эмануэль Юран OH «Малітвы братоў святога Яна Божага» — гэта зборнік асноўных малітваў, набажэнстваў і спеваў на беларускай мове, прынятых у ордэне Братоў Міласэрнасці св. Яна Божага. У кніжачцы таксама знаходзіцца каляндар літургічных успамінаў святых, благаслаўлёных і слугаў Божых баніфратраў, а таксама кароткія біяграфічныя звесткі пра некаторых з іх.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Кшыштаф Вонс SDS ПАВЕРЫЦЬ ЕЗУСУ Рэкалекцыі са святым Маркам з увядзеннем у дынаміку lectio divina Кніга «Паверыць Езусу» — гэта цыкл рэкалекцыйных разважанняў шляхам lectio divina, пабудаваных на Евангеллі поводле Марка. Глыбокі аналіз евангельскага тэксту, як піша аўтар Кшыштаф Вонс SDS, вядзе нас шляхам фармацыі вучня Хрыста, які прайшлі і Апосталы, прабываючы побач з Сынам Божым. Евангельскія разважанні могуць быць выкарыстаны ў якасці духоўнага чытання, а таксама для правядзення рэкалекцый шляхам lectio divina.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 3-е выданне, папраўленае Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Папа Францішак PATRIS CORDE Апостальскі ліст З нагоды 150-й гадавіны абвяшчэння святога Юзафа Апекуном паўсюднага Касцёла Апостальскі ліст «Patris corde» Святога Айца Францішка выдадзены з нагоды 150-й гадавіны абвяшчэння святога Юзафа Апекуном паўсюднага Касцёла. «Пасля Марыі, Маці Божай, ніводзін святы – сцвярджае Пантыфік – не займае ў папскім навучанні столькі месца, колькі Юзаф, Яе Абраннік».
На беларускай мове. |
|
Святой Айцец Францішак FRATELLI TUTTI Энцыкліка Святога айца Францішка аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве «Fratelli tutti» – трэцяя энцыкліка Святога Айца Францішка, у якой прадстаўлена вучэнне аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве. Дакумент складаецца з васьмі раздзелаў. Ён быў падпісаны Папам у Асізі напярэдадні ўспаміну святога Францішка. Сказаныя святым словы, што мы ўсе браты і сёстры, сталі назвай гэтай энцыклікі.
На беларускай мове. |
|
Айцец Яцэк Варанецкі OP ПАЎНАТА МАЛІТВЫ Тэалагічная манаграфія У дзвюх частках Частка 2 Майстэрства малітвы Пераклад з польскай а. Міхала Ермашкевіча OP, Юліі Шэдзько. Перад вамі кніга, мэта якой — узбагаціць ваша малітоўнае жыццё. Яе аўтар а. Яцэк Варанецкі OP — руплівы манах, тэолаг, педагог, слуга Божы — аналізуе розныя аспекты малітвы і заахвочвае да таго, каб малітва для кожнага з нас стала сапраўдным праяўленнем любові да Бога і бліжняга.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ХТО Ж ЯК БОГ! Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў 2-е выданне, дапоўненае Малітоўнік уяўляе сабой збор малітваў і разнастайных набажэнстваў да святога арханёла Міхала — нябеснага заступніка ў змаганні са злом. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі. У кнізе таксама апавядаецца гісторыя культу святога арханёла Міхала і падаецца інфармацыя пра апостальскія рухі пад яго апекаю; змешчаныя асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс, малітвы да арханёлаў Габрыэля, Рафала і да Анёлаў Ахоўнікаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF БОГ ЛЮБІЦЬ МЯНЕ Дапаможнік па катэхезе Першы год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі 2-е выд., дапрацаванае Дапаможнік па катэхезе для першага года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі знаёміць дзяцей з галоўнымі праўдамі хрысціянскай веры, асноўнымі падзеямі з жыцця Езуса Хрыста, а таксама з некаторымі набажэнствамі і традыцыямі каталіцкага Касцёла. Таксама тут падаюцца практыкаванні для самастойнага выканання вучнямі з мэтаю лепшага засваення вывучаемага матэрыялу.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF ЕЗУС ХРЫСТУС — ВАЛАДАР І ЗБАЎЦА Дапаможнік па катэхезе (6 клас катэхетычнага навучання) 2-е выданне, дапрацаванае Дапаможнік па катэхезе для 6 класа прысвечаны збаўчай дзейнасці Езуса Хрыста, а таксама падзеям, якія непасрэдна папярэднічалі Яго прыйсцю ў гэты свет, і якія адбываліся пасля Яго смерці і ўваскрасення. Таксама падаюцца практыкаванні для самастойнага выканання вучнямі з мэтаю лепшага засваення вывучаемага матэрыялу, а таксама крыжаванкі па кожнай тэме.
На беларускай мове. |
|
СВЯТОЕ ЕВАНГЕЛЛЕ Дадзенае выданне, адрасаванае моладзі, змяшчае частку Новага Запавету – тэкст чатырох Евангелляў з кароткімі ўступамі да іх. Евангелле з’яўляецца сэрцам усёй Бібліі. З яго мы чэрпаем духоўную моц, пазнаючы Езуса Хрыста, і тое, што Ён сам адкрыў нам пра свайго Айца, які пажадаў уратаваць чалавека ад згубы праз смерць свайго Сына, якога паслаў у гэты свет.
На беларускай мове. |
|
ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ Малітоўнік для дзяцей 2-е выданне, папраўленае Складальнік Г. Шаўчэнка У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Папская рада па справах душпастырства работнікаў сферы аховы здароўя НОВАЯ ХАРТЫЯ РАБОТНІКАЎ СФЕРЫ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ Пераклад з італьянскай Дадзены дакумент Папскай Рады па справах душпастырства работнікаў аховы здароўя ўяўляе сабой квінтэсенцыю сучаснага вучэння Касцёла па пытаннях біяэтыкі і маралі адносна чалавечага жыцця. Прынцыпы і разважанні, прапісаныя ў «Новай Хартыі работнікаў сферы аховы здароўя», будуць асабліва актуальныя для медработнікаў, якія нясуць непасрэдную адказнасць за чалавечае жыццё, для хрысціянаў, пакліканых да духоўнай апекі над тымі, хто пакутуе, а таксама для кожнага, хто хоча ў любых жыццёвых абставінах рабіць выбар на карысць жыцця.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч GAUDETE IN DOMINO Пастырскія пасланні, гаміліі, даклады, выступленні, звароты, інтэрв’ю 2016–2018 У кнізе «Gaudete in Domino» («Радуйцеся ў Пану») змешчаны гаміліі, даклады, прамовы, звароты, інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2016–2018 гадах, а таксама найбольш актуальным праблемам сучаснага свету і яго выклікам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае Падрыхтавана Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Дадзеная кніга змяшчае заклікі да Малітвы вернікаў, якая чытаецца падчас святой Імшы ў розныя перыяды літургічнага года, а таксама ў розныя ўрачыстасці, святы і ўспаміны і з’яўляецца літургічнай кнігай Рыма-каталіцкага Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Яцэк Варанецкі ОР ПАЎНАТА МАЛІТВЫ Тэалагічная манаграфія У дзвюх частках Частка 1 Раздзелы І–ІХ Пераклад з польскай а. Міхала Ермашкевіча OP, Юліі Шэдзько. Гэтая кніга пра малітву і пра тое, як трэба маліцца. Яе аўтар а. Яцэк Варанецкі OP — руплівы манах, тэолаг, педагог, слуга Божы — аналізуе розныя аспекты малітвы і заахвочвае да таго, каб малітва для кожнага з нас стала сапраўдным праяўленнем любові да Бога і бліжняга.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
РУЖАНЕЦ З БЛАГАСЛАЎЛЁНЫМ ФРА АНДЖЭЛІКО Укладальнік а. Раман Шульц OP У гэтым выданні чытачам прапануюцца разважанні а. Марка Урбаноўскага OP да таямніцаў святога Ружанца. У сваіх разважаннях аўтар звяртае ўвагу на яскравае адлюстраванне евангельскіх падзеяў у выявах мастака-манаха Фра Анджэліко.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Лукаш Кубяк СВЯТАЯ ІМША 100 пытанняў і адказаў 2-е выданне Кніга змяшчае 100 пытанняў і адказаў, якія датычаць святой Імшы. На падставе Святога Пісання, асноўных дакументаў Касцёла, шматлікіх крыніц па гісторыі літургічных абрадаў, а таксама каментарыяў айцоў Касцёла і святых аўтар растлумачвае тэалагічны сэнс і значэнне літургічных абрадаў і сімвалаў, літургічнага начыння і іншых сакральных прадметаў і малітваў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Фрэнк Даф ШЛЯХАМ ДЭ МАНФОРА Пераклад з англ. Юліі Шэдзько. Кніга Ф. Дафа, заснавальніка каталіцкага руху «Легіён Марыі», прысвечаная разважанням пра фундаментальную працу св. Людовіка дэ Манфора «Трактат аб сапраўдным шанаванні Найсвяцейшай Панны Марыі». У сваёй кнізе Ф. Даф як бы канструюе «тэлескоп», з дапамогай якога, дзякуючы духоўнаму досведу дэ Манфора, чытач можа ўбачыць сапраўднае месца Багародзіцы ў гісторыі збаўлення і Яе неацэнную ролю ў духоўным жыцці кожнага чалавека. Яго парады і разважанні будуць карысныя кожнаму, хто імкнецца глыбей пазнаваць Марыю як сваю Нябесную Маці, а таксама тым, хто толькі адкрывае шлях да Бога праз Марыю.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
НОВЫ ЗАПАВЕТ для дзяцей і моладзі Адметнасць гэтага выдання Новага Запавету па-беларуску ў тым, што яно адрасавана юным чытачам. Побач з поўным біблійным тэкстам знаходзяцца каляровыя ўстаўкі, кароткія каментарыі і дыдактычны матэрыял, а таксама біблійны слоўнік і каляровыя карты. Гэта дапаможа дзецям і моладзі лепш зразумець Божае слова і палюбіць яго, каб яно стала іх сапраўдным сябрам у жыцці.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
УЗМОЦНЕНЫЯ ДУХАМ СВЯТЫМ Дапаможнік па катэхезе (9 клас катэхетычнага навучання) 3-е выданне, папраўленае Дапаможнік па катэхезе прысвечаны духоўнаму жыццю ўзмоцненага Духам Святым хрысціяніна. У ім закранаюцца пытанні веры, малітвы і сакрамэнтальнага жыцця. Прадстаўлены ў ім матэрыял навучае, як пад кіраўніцтвам Духа Святога павінен жыць хрысціянін.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
САКРАМЭНТЫ — КРЫНІЦА НОВАГА ЖЫЦЦЯ Дапаможнік па катэхезе (8 клас катэхетычнага навучання) 3-е выданне, папраўленае Дапаможнік па катэхезе для 8 класа прысвечаны тэме «Сакрамэнты — крыніца новага жыцця». Кожны сакрамэнт — гэта асабістае спатканне чалавека з Хрыстом. Менавіта таму сакрамэнты з’яўляюцца крыніцай новага духоўнага жыцця, якое ёсць у Езусе Хрысце. Гэтая кніга дапаможа юнакам і дзяўчатам пазнаць таямнічую моц сакрамэнтаў і зразумець неабходнасць удзелу у іх, каб весці годнае хрысціянскае жыццё, быць здольнымі адказваць на выклікі нашага часу і асягнуць вечнае шчасце.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
YOUCAT Катэхізіс Каталіцкага Касцёла для моладзі У «Катэхізісе Каталіцкага Касцёла для моладзі», які напісаны блізкаю маладым людзям моваю, выкладаецца каталіцкае веравучэнне. Матэрыял падаецца ў форме пытанне — адказ, а далейшы каментарый павінен дапамагчы маладому чалавеку лепш зразумець разглядаемыя пытанні і іх значэнне для ўласнага жыцця. Акрамя таго, у кнізе шмат ілюстрацый, прыведзены кароткія азначэнні, цытаты са Святога Пісання, выказванні святых і настаўнікаў веры. У канцы кнігі змешчаны прадметны паказальнік, з дапамогаю якога можна лёгка знайсці канкрэтныя тэмы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
КРОЎ ХРЫСТА, ВЫБАЎ НАС... Малітвы да Крыві Хрыста У малітоўнік уключаны малітвы на ўшанаванне Крыві Хрыста, інфармацыя пра заснавальніцу Супольнасці Сясцёр Адаратарак Крыві Хрыста св. Марыю Дэ Маціяс, а таксама інфармацыя пра саму супольнасць.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
CHRISTUS VIVIT Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка Дадзеная паслясінадальная адгартацыя з’яўляецца вынікам працы Сіноду Біскупаў, які быў прысвечаны моладзі і праходзіў з яе ўдзелам. Папа Францішак на падставе выказаных меркаванняў, прапаноў і разважанняў звяртаецца да моладзі і заклікае яе не марнаваць каштоўнага часу маладосці на пустыя і нікчэмныя справы, але паглядзець на яе з перспектывы веры і вечных каштоўнасцяў. Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Святы Тамаш Аквінскі РАЗВАЖАННІ ПРА ДЗЕСЯЦЬ БОЖЫХ ЗАПАВЕДЗЯЎ
У гэтым выданні чытачам прапануюцца каментарыі да Дэкалогу — асноўных правілаў чалавечага жыцця, напісаныя святым Тамашом Аквінскім OP — вялікім італьянскім філосафам і тэолагам ХІІІ ст. Гэтыя тэксты адносяцца да сусветнай багаслоўскай класікі і ўжо шмат стагоддзяў не страчваюць сваёй актуальнасці.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ГЭТЫЯ ТРЫ... Выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў Пераклад з польскай мовы Крыстыны Лялько. Кнігу «Гэтыя тры…» вядомага польскага святара і паэта Яна Твардоўскага (1915–2006) склалі вершы, разважанні і афарызмы на тэму веры, надзеі і любові, якія, па словах Аляксандры Іваноўскай, былі «асноваю ўсёй творчасці аўтара: і паэтычнай, і прапаведніцкай». Тэксты ў кнізе пададзены на дзвюх мовах.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Сястра Анна Чайкоўска Сястра Ірэна Златкоўска «СТАНЬ КАЛЯ МЯНЕ, ПАНЕ...» Хрысціянскае перажыванне жалобы У кнізе разглядаюцца духоўныя аспекты перажывання хрысціянінам смерці блізкіх. Паколькі ў святле веры цярпенне мае збаўчае значэнне, а адыход з зямнога жыцця не азначае канец чалавечага існавання, аўтаркі засяроджваюць увагу на тым, каб дапамагчы чытачу правільна перажыць этапы жалобы, а свой смутак і боль з-за страты блізкага чалавека ператварыць ва ўчынкі любові да яго і такім чынам падтрымаць яго душу ў дасягненні вечнага шчасця.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Кс. Андрэй Стэцкевіч ВЫХОЎВАЦЬ З ЛЮБОЎЮ Кніга ксяндза прэлата Андрэя Стэцкевіча прысвечана тэме перадачы бацькоўскіх установак праз пакаленні. У ёй даследуюцца фактары, якія ўплываюць на фарміраванне бацькоўскіх установак, разглядаюцца асноўныя метады выхавання, спецыфіка выхаваўчага ўздзеяння ў сям’і, аналізуецца працэс перадачы бацькоўскіх установак і роля розных выхаваўчых асяродкаў у гэтым працэсе. Выданне будзе карыснае бацькам, выхаваўцам, настаўнікам, катэхетам і ўсім, хто цікавіцца тэмаю выхавання дзяцей.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Анджэй Вронка ПРА ЧЫСЦЕЦ Як дапамагчы душам у чыстцы Данная публикация предоставляет теоретическую базу для понимания учения о чистилище, принятом в Католической Церкви. Среди источников, на которые ссылается автор книги Анджей Вронка, — Священное Писание, документы Церкви, частные откровения таких святых, как отец Пио и сестра Фаустина. Публикация также является практическим руководством, которое поможет христианам пережить смерть истинно во Христе. Говорить ли больному о его скорой смерти? Какие действия необходимо предпринять, чтобы умирающий принял таинство Елеопомазания? Кроме ответов на эти вопросы, читатель найдёт в этой книге краткий молитвенник с молитвами об умирающих и усопших.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Святы Тамаш Аквінскі КАМЕНТАРЫІ ДА МАЛІТВАЎ «ВЕРУ Ў БОГА», «ОЙЧА НАШ», «ВІТАЙ, МАРЫЯ» У гэтым выданні чытачам прапануюцца каментарыі да Апостальскага сімвала веры, малітвы Панскай і Анёльскага прывітання, напісаныя святым Тамашом Аквінскім — вялікім італьянскім філосафам і тэолагам ХІІІ ст. У іх падрабязна тлумачыцца сэнс і змест асноўных хрысціянскіх малітваў. Гэтыя тэксты адносяцца да сусветнай багаслоўскай класікі і ўжо шмат стагоддзяў не страчваюць сваёй актуальнасці. Пераклад з лацінскай мовы а. Міхала Ермашкевіча OP.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ХТО Ж ЯК БОГ! Дадатак да малітоўніка Гэтае выданне ўяўляе сабою дадатак да зборніка малітваў «Хто ж як Бог! Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў». Ён уключае ў сябе ноты і словы «Гадзінак да святога арханёла Міхала», «Вяночка праслаўлення Бога разам са святым арханёлам Міхалам і хорамі анёлаў» і песень пра святога арханёла Міхала.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ХТО Ж ЯК БОГ! Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў Малітоўнік уяўляе сабой збор малітваў і разнастайных набажэнстваў да святога арханёла Міхала — нябеснага заступніка ў змаганні са злом. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі. У кнізе таксама апавядаецца гісторыя культу святога арханёла Міхала і падаецца інфармацыя пра апостальскія рухі пад яго апекаю; змешчаныя асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс, малітвы да арханёлаў Габрыэля, Рафала і да Анёлаў Ахоўнікаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ЛЮБІ СВАЙГО БЛІЖНЯГА Дапаможнік па развіцці парафіяльных структураў дабрачыннага таварыства «Карытас» Дапаможнік па развіцці парафіяльных структураў дабрачыннага таварыства «Карытас» «Любі свайго бліжняга» з’явіўся ў выніку шматгадовага супрацоўніцтва арганізацый «Карытаса» Паўднёвай Еўропы. Дапаможнік стаў адказам на патрэбы людзей, якія працуюць у гэтай сферы (парафіяльных і дыяцэзіяльных структурах дабрачыннага таварыства «Карытас») і імкнуцца арганізаваць або рэарганізаваць парафіяльны «Карытас». Гэты дапаможнік распрацаваны так, каб дапамагчы ў парафіях аніматарам, якія займаюцца заснаваннем парафіяльных структураў «Карытас» і (або) арганізуюць розныя трэнінгі і сустрэчы ў структурах, што ўжо існуюць.
Пераклад з англ. Юліі Шэдзько. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF БОГ ЛЮБІЦЬ МЯНЕ Дапаможнік па катэхезе Першы год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі Дапаможнік па катэхезе для першага года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі знаёміць дзяцей з галоўнымі праўдамі хрысціянскай веры, асноўнымі падзеямі з жыцця Езуса Хрыста, а таксама з некаторымі набажэнствамі і традыцыямі каталіцкага Касцёла.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Сястра Нунэ Цітаян MSF БОГ ЛЮБІЦЬ МЯНЕ Сшытак для заняткаў па катэхезе Першы год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі У сшытку для заняткаў па катэхезе для першага года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі падаюцца практыкаванні для самастойнага выканання вучнямі з мэтаю лепшага засваення вывучаемага матэрыялу.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
GAUDETE ET EXSULTATE Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка пра пакліканне да святасці ў сучасным свеце Трэцяя апостальская адгартацыя папы Францішка прысвечана разважанням на тэму святасці ў сучасным свеце, якой пагражаюць не толькі такія ерасі як неапелагіянства і неагнастыцызм, але перадусім д’ябал, які з’яўляецца прычынай зла ў свеце. Зразумець, у чым заключаецца святасць, дапамогуць, на думку Святога Айца, абвешчаныя Езусам благаслаўленні, якім у адгартацыі адведзена асноўнае месца.
Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. |
|
Марыя Рэната Кавальская CR ПОЛЫМЯ ЛЮБОВІ Благаслаўлёная Цэліна Бажэнцкая Пераклад з польскай мовы Ірыны Жарнасек. Сястра змёртвыхпаўстанка Марыя Рэната Кавальская CR у сваёй кнізе «Полымя любові» распавядае пра асобу заснавальніцы сваёй супольнасці благаслаўлёную Цэліну Бажэнцкую, якая паходзіць з Беларусі. Мінула ўжо 10 гадоў з таго дня, калі маці Цэліна была абвешчана благаслаўлёнай. За гэты час шмат людзей атрымала выключныя ласкі праз заступніцтва благаслаўлёнай Цэліны. Старонкі гэтай невялікай кнігі з’яўляюцца спробай паказаць яе асобу, а найперш запрашэннем да малітвы праз яе заступніцтва.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Ян Твардоўскі ПЕРАКАЖЫЦЕ ГЭТА ДАЛЕЙ Выбраныя вершы Пераклад з польскай мовы Крыстыны Лялько. У кнізе «Перакажыце гэта далей» змешчаны выбраныя вершы вядомага польскага святара-паэта Яна Твардоўскага. Тонкі гумар, незвычайная простасць, гранічная шчырасць і любоў, з якімі аўтар гаворыць пра Бога і створаны Ім свет, робяць яго вершы блізкімі і запамінальнымі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Габрыэля Пузыня СТРУМЕНЬ ЛЮБОВІ Вершы Пераклад з польскай мовы Ірыны Багдановіч. У зборніку «Струмень любові» змешчаны выбраныя вершы выдатнай пісьменніцы сярэдзіны ХІХ ст. Габрыэлі Пузыні (1815–1869), паэзія якой упершыню больш як праз паўтара стагоддзя вяртаецца да чытача. Вершы пададзены ў арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Анджэй Вронка МАГІЯ І ГАДАННІ Пра адносіны хрысціянства да акультных практыкаў Пераклад з польскай мовы Марыны Харэвіч. У гэтым выданні закранутыя праблемы акультызму і таго, наколькі моцна ён уплецены ў штодзённасць не толькі няверуючага чалавека, але і практыкуючага, здавалася б, хрысціяніна. Аднак асноўная мэта аўтара — не проста ўказаць на сапраўды жахлівыя наступствы захаплення акультнымі практыкамі, але, у першую чаргу, адкрыць перад чалавекам невычэрпную крыніцу ласкі — Найсвяцейшую Тройцу, адзінага сапраўднага Бога, у якім «схаваны ўсе скарбы мудрасці і пазнання» (Клс 2, 3).
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Кс. Станіслаў Паўліна fDP ЁН АДКРЫЎ ТАЯМНІЦУ СВАЙГО ЖЫЦЦЯ Цярпенне ў жыцці і пісьмовай спадчыне слугі Божага Зыгмунта Лазінскага (1870–1932) Аўтар гэтага выдання ксёндз Станіслаў Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, грунтуючыся на дакументальных крыніцах, апавядае пра цярпенне ў жыцці і пісьмовай спадчыне слугі Божага Зыгмунта Лазінскага — ахвярнага святара, які вызначаўся асабліваю аскезаю і мужнасцю.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Айцец Юзаф Аўгустын SJ КАЗАННЕ НА ГАРЫ Рэкалекцыйныя разважанні, угрунтаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Сінтэз Пераклад з польскай мовы Міколы Гракава. У шостай кнізе разважанняў айца Юзафа Аўгустына, угрунтаванай на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы, прапануюцца матэрыялы для завяршальнага этапа ігнацыянскіх рэкалекцый (т. зв. сінтэз). У іх чалавек, які перажывае рэкалекцыі, адкрывае для сябе веліч Асобы Езуса ў Яго Казанні на гары, якое можна назваць квінтэсенцыяй Хрыстовага вучэння.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Кс. Станіслаў Паўліна fDP ЁН АДКРЫЎ ТАЯМНІЦУ СВАЙГО ЖЫЦЦЯ Цярпенне ў жыцці і пісьмовай спадчыне слугі Божага Зыгмунта Лазінскага (1870–1932) Пераклад з польскай мовы Дар’і Ахламёнак. Аўтар гэтага выдання ксёндз Станіслаў Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, грунтуючыся на дакументальных крыніцах, апавядае пра цярпенне ў жыцці і пісьмовай спадчыне слугі Божага Зыгмунта Лазінскага — ахвярнага святара, які вызначаўся асабліваю аскезаю і мужнасцю.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч LAUDATE DOMINUM Гаміліі, даклады, выступленні, прамовы, лісты, звароты, інтэрв’ю. 2007–2015 У трох тамах Том 3 Кніга прысвечана жыццю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2007–2015 гадах. У яе ўвайшлі гаміліі, даклады, выступленні, прамовы, звароты, інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, прысвечаныя найбольш актуальным праблемам сучаснага свету і небяспечным выклікам, якія стаяць перад хрысціянствам. Арцыпастыр паказвае галоўныя задачы Касцёла перад абліччам гэтых выклікаў, спосабы выхаду з духоўнага крызісу і найважнейшыя арыенціры на шляху да святасці і Божага Валадарства.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
НОВЫ ЗАПАВЕТ Пераклад з арыгінальнай мовы Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Новы Запавет з’яўляецца часткай хрысціянскай Бібліі, у якой пададзена вучэнне Езуса Хрыста, Божага Сына і нашага Збаўцы, а таксама пераказ Яго вучэння і асэнсаванне вялікай Пасхальнай таямніцы: мукі, смерці і ўваскрасення Езуса боганатхнёнымі аўтарамі. Ён уключае ў сябе 27 кніг, сярод якіх галоўнае месца займаюць чатыры Евангеллі. Перад кожнай з кніг, а таксама перад групай тэкстаў: Евангеллямі, пасланнямі св. Паўла і каталіцкімі пасланнямі змешчаныя ўводзіны, дзе прадстаўлены акалічнасці паўстання кніг, прыкладны час іх напісання, а таксама іх галоўная тэалагічная думка. У дадатку кнігі знаходзяцца карты, якія знаёмяць з геаграфіяй тагачаснага свету, біблійны слоўнік, а таксама храналагічная табліца падзей, звязаных з гісторыяй збаўлення.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Марэк Дзявецкі КАРАЛЕВА СЕМ’ЯЎ, МАЛІСЯ ЗА НАС... Ружанцовая малітва для сем’яў Пераклад з польскай Юліі Шэдзько. Ружанцовая малітва — гэта разважанне разам з Марыяй над вялікімі справамі Бога, які разумее і любіць чалавека. Супольная малітва Ружанца — гэта школа Божай мудрасці і любові, якая з’яўляецца падмуркам трывалай і шчаслівай сям’і.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
УРАЧЫСТАСЦЬ УСТАНАЎЛЕННЯ МІНСКАГА КАТЭДРАЛЬНАГА КАПІТУЛА СВ. МІХАЛА АРХАНЁЛА І МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ Катэдральны капітул канонікаў — гэта калегія святароў, абавязкам якіх з’яўляецца здзяйсненне найбольш урачыстых літургічных дзеянняў у катэдральным касцёле. Таксама катэдральны капітул выконвае абавязкі, даручаныя яму касцёльным правам або дыяцэзіяльным біскупам.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ксёндз Станіслаў Паўліна fDP ШАНАВАЛЬНІК НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА І ЭЎХАРЫСТЫІ
Аўтар гэтага выдання ксёндз Станіслаў Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, апавядае пра культ Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Эўхарыстыі, які распаўсюджваў падчас свайго ахвярнага служэння Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ДЗЕЦЯМ ПРА СПОВЕДЗЬ 2-е выданне, выпраўленае Кніга адрасавана дзецям. Яе мэта — дапамагчы маленькім вернікам добра падрыхтавацца да споведзі. У кнізе падрабязна разглядаюцца галоўныя ўмовы споведзі, прапануецца прыклад рахунку сумлення, а таксама даюцца некаторыя малітвы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Марына Пашук БЕЛАРУСКІЯ ПЕРАКЛАДЫ СВЯТОГА ПІСАННЯ 1926–2013 ГАДОЎ ГІСТОРЫКА-ПАРАЎНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ Навуковая праца «Беларускія пераклады Святога Пісання 1926–2013 гадоў. Гісторыка-параўнальнае даследаванне» разглядае праблематыку фарміравання беларускай традыцыі біблійных перакладаў на фоне ўсходнеславянскіх моваў, аналізуе гісторыю ўзнікнення гэтых перакладаў, а таксама падае біяграфіі перакладчыкаў і гісторыю дзейнасці перакладчыцкіх груп Рыма-Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы. У працы параўнаны таксама выбраныя фрагменты біблійных перакладаў на беларускую мову ў суаднясенні з арыгінальнымі тэкстамі Бібліі і старажытнымі біблійнымі перакладамі.
Навуковае выданне. |
|
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч LAUDATE DOMINUM Пастырскія пасланні, гаміліі, даклады, выступленні 2007–2015 У трох тамах Том 2 Кніга прысвечана жыццю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2007–2015 гадах. У яе ўвайшлі артыкулы, гаміліі, даклады і выступленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, прысвечаныя найбольш актуальным праблемам сучаснага свету і небяспечным выклікам, якія стаяць перад хрысціянствам. Арцыпастыр паказвае галоўныя задачы Касцёла перад абліччам гэтых выклікаў, спосабы выхаду з духоўнага крызісу і найважнейшыя арыенціры на шляху да святасці і Божага Валадарства.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
MISERICORDIA ET MISERA Апостальскі ліст Святога Айца Францішка на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці Апостальскі ліст на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці Misericordia et misera Святога Айца Францішка запрашае нас паглядзець у будучыню і зразумець, як ісці далей з вераю, радасцю і энтузіязмам, каб зведаць багацце Божай міласэрнасці. Нашыя хрысціянскія супольнасці надалей могуць быць жывымі і дынамічнымі ў справе новай евангелізацыі настолькі, наколькі «пастырская аднова», да якой мы пакліканы, будзе штодзённа адбывацца пад уплывам аднаўляльнай моцы міласэрнасці. Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ПЕРЭГРЫНАЦЫЯ ФІГУРЫ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ У БЕЛАРУСІ Выданне прысвечана перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па дыяцэзіях Беларусі ў межах падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. У кнігу ўвайшлі тэксты набажэнстваў, малітваў і спеваў, прызначаных для выкарыстання падчас перэгрынацыі, а таксама Ружанец перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі — малітва, да якой асаблівым чынам заклікала Маці Божая падчас фацімскіх аб’яўленняў.
На беларускай мове. |
|
AMORIS LAETITIA Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка прысвечана пытанням сям’і. Яна змяшчае плён працы апошніх двух Сінодаў пра сям’ю, дадаючы іншыя разважанні ў гэтай сферы, якія будуць вызначаць напрамкі пастырскай дзейнасці, а таксама натхняць, стымуляваць і падтрымліваць сем’і ў іх ахвярнасці і пераадоленні цяжкасцяў.
Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. |
|
НЯХАЙ ТВАЁ БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА ЗМЕНІЦЬ СВЕТ Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі Набажэнства першых суботаў месяца
Гэтае выданне прысвечана падрыхтоўцы да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай, у ім змешчаны тэксты Агульнабеларускай навэнны, якая распачынаецца 6 жніўня 2016 г. і будзе адбывацца на працягу 9 месяцаў — у кожную першую суботу месяца, а яе завяршэнне запланавана на 1 красавіка 2017 г.
На беларускай мове. |
|
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч LAUDATE DOMINUM Пастырскія пасланні, гаміліі, даклады, выступленні 2007–2015 У трох тамах Том 1 Кніга прысвечана жыццю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2007–2015 гадах. У яе ўвайшлі пастырскія пасланні, гаміліі, прысвечаныя ўрачыстасцям і святам літургічнага года ў Касцёле, а таксама даклады і выступленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, які вядзе сваіх вернікаў па шляху адраджэння ў Святым Духу, па шляху дыялогу, любові і радасці.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Казімір Любавіцкі ОМІ РЭКАЛЕКЦЫІ СА СВЯТЫМ ЯЎГЕНАМ ДЭ МАЗЭНО Пер. з пол. Ю. Шэдзько Духоўныя практыкаванні, разлічаныя на 15 дзён, складзены на аснове жыццяпісу святога Яўгена дэ Мазэно (1782–1861), заснавальніка манаскай Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, аднаго з найбольш значных дзеячаў у гісторыі Францыі ХІХ стагоддзя. Кніга ўключае таксама выбраныя малітвы, напісаныя святым Яўгенам.
На беларускай мове. |
|
а. Эмільян Тардыф MSC, Хасэ Эракліё Прада Флорэс Езус жыве
У кнізе «Езус жыве» айцец Эмільян Тардыф расказвае чытачу пра свой шматгадовы досвед рэкалекцыяніста і евангелізатара.
Пераклад з іспанскай мовы Юліі Шэдзько. |
|
Ян Твардоўскі ВАЗЬМІ СВОЙ КРЫЖ Разважанні Крыжовага шляху Пер. з пол. Г. Шаўчэнка. У кнігу ўвайшлі разважанні над стацыямі Крыжовага шляху вядомага польскага святара, паэта і пісьменніка Яна Твардоўскага (1915–2006). Крыніцаю гэтых тэкстаў з’яўляюцца разважанні для набажэнстваў на ўшанаванне мукі Пана, якія аўтар прамаўляў перад сваімі вернікамі на працягу шматлікіх гадоў душпастырскага служэння. Вернікі могуць карыстацца гэтаю кнігаю падчас малітоўнай медытацыі, святарам жа яна стане добрым дапаможнікам у падрыхтоўцы казанняў і разважанняў для велікапосных набажэнстваў.
На беларускай мове. |
|
Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця РАДУЙЦЕСЯ! Пасланне да кансэкраваных асобаў Паводле вучэння папы Францішка Пер. з італ. Пасланне Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця грунтуецца на вучэнні папы Францішка і прысвечана Году кансэкраванага жыцця.
На беларускай мове. |
|
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч MAGNIFICAT Пастырскія пасланні, казанні Кніга прысвечана Каталіцкаму Касцёлу ў Расіі. У кнігу ўвайшлі Пастырскія пасланні, казанні, даклады (чэрвень 2006–кастрыснік 2007) мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вядзе сваіх вернікаў па шляху адраджэння ў Святым Духу, па шляху дыялогу, любові і радасці.
На рускай мове. |
|
Францішак Зіг SJ УВАСКРОСЛЫ ПАН І ВЕРУЮЧЫЯ Ў ІМЯ ЯГО Пер. з пол. Ірыны Буряк. Прапануемы чытачу каментар польскага экзегета Францішка Зіга SJ да першых трох главаў Апакаліпсіса св. Яна — адной з самых таямнічых кніг Бібліі — не мае характару тэарэтычнага тлумачэння, а, згодна з намерам аўтара гэтай біблійнай кнігі, паказвае з аднаго боку Пана, Хрыста ўваскрослага — Яго тытулы, атрыбуты і ўладу над мясцовымі Касцёламі, а з другога боку — паводзіны людзей, якія вераць у імя Яго.
На рускай мове. |
|
Сэрве-Тэадор Пінкерс OP КАТАЛІЦКАЯ МАРАЛЬ Пераклад з французкай мовы Прадмет кнігі — маральная тэалогія, якой навучае Каталіцкі Касцёл на працягу стагоддзяў. А паколькі каталіцкая маральная тэалогія цесна звязаная з маральнымі дактрынамі іншых хрысціянскіх канфесій з прычыны агульных першапачатковых крыніцаў і доўгай сумеснай гісторыі, то кніга можа быць карыснаю для ўсіх хрысціянаў, а таксама для таго, хто цікавіцца пытаннямі этыкі. Аўтар знаёміць чытача з асноўнымі плынямі, якія існавалі ў маральнай тэалогіі на працягу дваццаці стагоддзяў хрысціянства, разглядае адрозненне паміж мараллю шчасця і мараллю абавязку, а таксама іншыя вострыя для сучаснага чалавека пытанні і паказвае, што хрысціянская мараль грунтуецца на натуральным законе, які закладзены Богам у кожнага чалавека.
На рускай мове. |
|
EVANGELII GAUDIUM Апостальская адгартацыя Evangelii gaudium Святога Айца Францішка Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка прысвечана абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце і запрашае хрысціянаў да новага этапу евангелізацыі.
На беларускай мове. |
|
Хосэмарыя Эскрыва ХРЫСТУС ПРАХОДЗІЦЬ ПОБАЧ Гаміліі Пер. з ісп. Юліі Шэдзько. У кнізе змешчана 18 гамілій, прамоўленых св. Хосэмарыяй Эскрыва ў 1951–1971 гг. падчас розных урачыстасцяў, якія цэлебруюцца ў Касцёле на працягу літургічнага года. Пуцяводнай ніткай гэтых разважанняў заснавальніка Opus Dei з’яўляецца тэма Божага сыноўства хрысціянаў, з якога вынікае паўсюднае пакліканне да святасці, асвячэнне штодзённага жыцця, сузіранне Божых таямніцаў сярод свету, еднасць жыцця.
На беларускай мове. |
|
МАЁВЫЯ РАЗВАЖАННІ Год веры і 75-я гадавіна кананізацыі св. Андрэя Баболі Кніга "Маёвых разважанняў" падрыхтаваная з мэтаю дапамагчы святарам у правядзенні традыцыйных для каталіцкіх парафій маёвых набажэнстваў. У сувязі са святкаваннем Года веры ў паўсюдным Касцёле і 75-й гадавіны кананізацыі святога Андрэя Баболі, апекуна Палесся і Пінскай дыяцэзіі, тэмаю дадзеных разважанняў сталі паасобныя пастулаты Апостальскага сімвала веры ("Credo") і апостальскі шлях мучаніка беларускай зямлі.
На беларускай і польскай мовах. |
|
СВЯТОЕ ЕВАНГЕЛЛЕ Падставай для перакладу гэтага выдання чатырох Евангелляў на беларускай мове з’яўляецца крытычнае выданне Новага Запавету: Novum Testamentum Graece et Latine (NestleAland), ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 2002. Гэтае крытычнае выданне падае не толькі тэксты паводле найстарэйшых і найлепшых рукапісаў (кодэксаў), але і іншыя важныя дапаможныя матэрыялы для ўстанаўлення арыгінальнай формы натхнёнага тэксту.
На беларускай мове. |
|
ПАРАДАК ПАХАВАННЯ дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі «Парадак пахавання», перакладзены з «Rituale Romanum. Ordo еxsequiarum. Editio typica» на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, быў ухвалены і дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на XXXIV Пленарным пасяджэнні 21 верасня 2007 года, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў 14 мая 2008 года (рrot. 1221/07/L).
На беларускай мове. |
|
КАМПЕНДЫЙ САЦЫЯЛЬНАГА ВУЧЭННЯ КАСЦЁЛА Дадзены Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла быў падрыхтаваны Папскай Радай «Justitia et Pax». У ім упершыню былі сістэматызаваныя і ўніфікаваныя галоўныя ідэі сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла, пачынаючы ад энцыклікі папы Льва XIII «Rerum novarum», абнародаванай у 1895 г., да сучаснага навучання Касцёла. Кампендый, як сінтэз сацыяльнай дактрыны Каталіцкага Касцёла, складаецца з уводзінаў, трох частак і заканчэння. У ім прадстаўлены галоўныя прынцыпы сацыяльнага вучэння, а менавіта: годнасць чалавечай асобы, агульнае дабро, прынцып субсідыярнасці і салідарнасці. Галоўная мэта Кампендыя — дапамагчы ў маральным і пастырскім пазнаванні складаных з’яваў сучаснасці і прадставіць вернікам сацыяльную дактрыну ў галіне грамадскай маральнасці.
На беларускай мове. |
|
ЛІТУРГІЧНАЯ АГЕНДА «Літургічная агенда» складаецца з трох раздзелаў: сакрамэнты, сакрамэнталіі і набажэнствы. Яна змяшчае абрады сакрамэнтаў і фармуляры агульных Імшаў з біблійнымі чытаннямі на ўсе літургічныя перыяды, найбольш распаўсюджаныя ў паўсюдным Касцёле і на Беларусі набажэнствы і благаслаўленні, літаніі і малітвы. «Літургічная агенда» падрыхтавана Літургічнай камісіяй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў супрацоўніцтве з Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ
NIHIL OBSTAT
IMPRIMATUR
На беларускай мове. |
|
КАТЭХІЗІС КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Кампендый Дадзены Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла прадстаўляе ў форме пытанняў і адказаў усе істотныя і фундаментальныя элементы веры Каталіцкага Касцёла. Кампендый з’яўляецца асноўным тэкстам касцёльнай катэхезы. Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове. |
|
ПАРАДАК ЦЭЛЕБРАЦЫІ СУЖЭНСТВА дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі «Парадак цэлебрацыі сужэнства», перакладзены з «Rituale Romanum. Ordo celebrandi matrimonium. Editio typica altera» на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, быў ухвалены і дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на XXVIII Пленарным пасяджэнні 4 красавіка 2006 года, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў 19 студзеня 2007 года (рrot. 842/06/L).
На беларускай мове. |
|
ПАРАДАК КАНФІРМАЦЫІ дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі «Парадак канфірмацыі», перакладзены з «Pontificale Romanum. Ordo Сonfirmationis. Editio typica» на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, быў дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі і ўхвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на XXV Пленарным пасяджэнні 30 чэрвеня 2005 года, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў 21 студзеня 2006 года (рrot. 1350/05/L).
На беларускай мове. |
|
ПАРАДАК НАМАШЧЭННЯ ХВОРЫХ І ПАСТЫРСКАЙ АПЕКІ НАД ІМІ дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі «Парадак намашчэння хворых i пастырскай апекі над iмi», перакладзены з «Rituale Romanum. Ordo unctionis infirmorum eorumque pastoralis curae. Editio typica» на беларускую мову Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў i афіцыйных дакументаў Касцёла Kaмicii Божага Культу i Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, быў ухвалены i дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на XXXII Пленарным пасяджэнні 12 кpacaвiкa 2007 года, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу i Дысцыпліны Сакрамэнтаў 24 красавіка 2008 года (prot. 676/07/L).
На беларускай мове. |
|
ДАКУМЕНТЫ ДРУГОГА ВАТЫКАНСКАГА САБОРУ У кнізе прадстаўлены перакладзеныя на беларускую мову дакументы Другога Ватыканскага Сабору (1962-1965). Яны складаюцца з канстытуцый, дэкрэтаў і дэкларацый. Дакументы прысвечаны розным галінам жыцця і дзейнасці каталіцкага Касцёла, яго місіі ў свеце, ролі ў грамадстве, адносінам да іншых рэлігій і веравызнанняў. Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове. |
|
СКІРУЙМА ПОЗІРК Ружанцовыя разважанні Чарговая серыя ружанцовых разважанняў, падрыхтаваная па ініцыятыве Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў год Слугі Божага Яна Паўла ІІ, адкрывае перад намі невычэрпныя скарбы рэлігійнай думкі Вялікага Папы. Разважанні, складзеныя з тэкстаў катэхез Яна Паўла ІІ, прысвечаных Найсвяцейшай Панне Марыі, пакліканы дапамагчы ў малітоўнай медытацыі ўдзельнікам ружанцовых набажэнстваў, што традыцыйна адбываюцца ў касцёлах у кастрычніку.
Адказны за выпуск а. Артур Папроцкі CSMA.
З дазволу духоўных уладаў Для ўнутранага карыстання.
На беларускай і польскай мовах. |
|
РУХІ Маёвыя разважанні Камісія па справах Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вырашыла прысвяціць сёлетнія разважанні падчас маёвых набажэнстваў рэлігійным рухам і евангелізацыйным супольнасцям, якія дзейнічаюць у Касцёле, у тым ліку і ў нашай краіне. Каб пазнаёміць вернікаў з іх дзейнасцю, выдавецтвам «Pro Christo» была падрыхтавана кніжка «Рухі і супольнасці. Маёвыя разважанні». Хочацца спадзявацца, што гэтыя разважанні пра рэлігійныя і евангелізацыйныя рухі і супольнасці, а таксама пра малітоўныя групы, паспрыяюць паглыбленню ведаў і духоўнасці вернікаў, а таксама заахвоцяць іх да актыўнага ўдзелу ў евангелізацыйнай місіі Касцёла і ў жыцці сваіх парафій.
Для ўнутранага карыстання. |
|
ДУШПАСТЫРСТВА СЕМ’ЯЎ Рэкамендацыі «Душпастырства сем’яў» разумеецца як сістэма касцёльнай дзейнасці, якая скіравана на ажыццяўленне збаўчага плану адносна сужэнства і сям’і. Яго стрыжнем з’яўляецца праўда пра сужэнства і сям’ю, якую Настаўніцтва Касцёла беспамылкова перадае, інтэрпрэтуе і суадносіць са «знакамі часу». Да заданняў душпастырства сем’яў адносіцца і ўсебаковы клопат пра забеспячэнне ўмоваў, якія спрыяюць рэалізацыі гэтай праўды, і канкрэтная дапамога сям’і ў выкананні яе паклікання (пар. «Familiaris consortio», п. 1). Гэтыя рэкамендацыя з’яўляюцца працягам працы Касцёла ў Беларусі для сужэнства і сям’і, якая вядзецца на працягу многіх гадоў. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ) у 1999 г. надала арганізацыйныя формы душпастырству сем’яў, прызначыўшы біскупа, адказнага за гэтую справу. У кожнай дыяцэзіі вызначаны святар, які, пры падтрымцы адпаведна падрыхтаваных свецкіх асобаў, павінен рэалізаваць асноўныя заданні ў сферы душпастырства сем’яў. 11 чэрвеня 2002 г. на XIII Пленарным пасяджэнні ККББ была створана Рада па справах сям’і, а 15 снежня 2003 г. на XIX пасяджэнні быў зацверджаны яе Статут. Гэты дакумент з’яўляецца плёнам вопыту многіх людзей і асяродка, якія займаюцца душпастырствам сем’яў як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён абапірпецца, між іншым, на наступныя дакументы:
Рэкамендацыі адносна душпастырства сем’яў былі зацверджаны на XXV Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 30 чэрвеня 2005 г.
На беларускай і польскай мовах. |
|
ПРА ПАКЛІКАННЕ Ружанцовыя разважанні Чарговы раз, дзякуючы намаганням Камісіі па справах Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, выходзяць у свет ружанцовыя разважанні. Гэтыя разважанні на месяц святога Ружанца, прызначаныя для духоўнай карысці вернікаў, прысвечаны тэме паклікання і распавядаюць пра харызматы розных супольнасцяў у Касцёле. Галоўная мэта разважанняў — паказаць багацце і разнастайнасць формаў духоўнага жыцця і дапамагчы вернікам, асабліва моладзі, асэнсаваць сваё хрысціянскае пакліканне і выбраць шлях яго рэалізацыі. Прапанаваныя тэксты могуць быць выкарыстаныя як аснова для разважанняў падчас ружанцовых набажэнстваў з удзелам вернікаў, а таксама для прыватнага чытання.
На беларускай і польскай мовах. |
|
Кс. Францішак Груднёк ПРА ЭЎХАРЫСТЫЮ Маёвыя разважанні Май — гэта месяц, асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. На працягу гэтага месяца вернікі збіраюцца ў касцёлах на традыцыйныя маёвыя набажэнствы. Паколькі Касцёл працягвае перажываць Год Эўхарыстыі, абвешчаны святой памяці Папам Янам Паўлам ІІ, сёлета падчас маёвых набажэнстваў рэкамендавана праводзіць разважанні эўхарыстычнай тэматыкі. Пададзеныя ў кніжцы разважанні, складзеныя вядомым польскім рэлігійным публіцыстам ксяндзом Францішкам Груднёкам, былі ўзятыя з кнігі «Пан ідзе з неба. Роздумы над хрысціянскім жыццём» (Бытам, 1997). Яны могуць быць выкарыстаныя ў касцёлах і капліцах падчас паралітургічных набажэнстваў пад кіраўніцтвам святара, падчас супольнай малітвы ў групах вернікаў, а таксама для прыватнага чытання і разважання.
Для ўнутранага карыстання. |
|
ПАРАДАК ХРОСТУ ДЗЯЦЕЙ дастасаваны
Пераклад на беларускую мову з Rituale Romanum Парадак хросту дзяцей з’яўляецца часткай Рымскага Рытуала, у якім сабраныя тэксты і прадпісанні для цэлебрацыі літургіі сакрамэнтаў. Мінска-Магілёўская мітрапалітальная камісія па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры падрыхтавала пераклад з лацінскай мовы парадку хросту дзяцей, які затым быў дастасаваны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да мясцовых умоваў і традыцый. 13 мая 2004 года гэты тэкст быў зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (Prot. 2434/03/L). «Парадак хросту дзяцей, дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі» прызначаны для цэлебрацыі абрадаў сакрамэнту хросту на беларускай мове і з моманту выхаду з друку з’яўляецца абавязковым ва ўсіх касцёлах у Беларусі. У выданні з дазволу касцёльных уладаў змешчаны тэксты са Святога Пісання, якія ўжываюцца ў абрадзе сакрамэнту хросту (студыйная версія).
На беларускай мове. |
|
СПЯВАНЫЯ ЧАСТКІ СВЯТОЙ ІМШЫ Выданне друкуецца паводле «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск, 2005). У ім сабраныя часткі святой Імшы з нотамі, якія спяваюцца святаром, або дыяканам ці лектарам, а народ адказвае, а таксама тыя, якія выконваюцца святаром разам з народам. Паколькі спеву неабходна надаваць вялікую ўагу ў цэлебрацыі Імшы, выданне разлічана на шырокае выкарыстанне ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і прызначана перш за ўсё для святароў, касцёльных арганістаў і кіраўнікоў хароў.
На беларускай мове. |
|
АГУЛЬНЫЯ ЎВОДЗІНЫ з трэцяга ўзорнага выдання У Агульных уводзінах да Рымскага Імшала падаюцца агульныя нормы і прадпісанні адносна цэлебрацыі Найсвяцейшай Эўхарыстыі, якія датычаць падрыхтоўкі да яе чалавечых душаў, месцаў, абрадаў і тэкстаў. Гэтыя нормы і прадпісанні ўступаюць у сілу адначасова з выхадам з друку Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі.
На беларускай мове. |
|
РЫМСКІ ІМШАЛ для дыяцэзій Рымскі Імшал з'яўляецца асноўнай літургічнай кнігай для цэлебрацыі Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Тэкст Рымскага Імшала, перакладзены на беларускую мову Мінска-Магілёўскай мітрапалітальнай камісіяй па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры, быў ухвалены, а таксама дастасаваны для дыяцэзій на Беларусі Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 3 сакавіка 2003 г. Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі быў прыняты і зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пастановай Prot. 1107/03/L ад 6 жніўня 2003 года. Гэтае выданне з'яўляцца ўзорным, а таксама адзіным і абавязковым для цэлебрацыі Святой Імшы на беларускай мове як на Беларусі, так і за яе межамі.
На беларускай мове.
Дыпламант XLV Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі». Глядзі таксама:
|
|
МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ Прапануюцца тэксты малітвы вернікаў, якія павінны выкарыстоўвацца тады, калі малітва не фармулюецца самімі ўдзельнікамі Святой Імшы альбо святаром, які цэлебруе Імшу. Тэксты малітваў згрупаваны па раздзелах: Перыяд Адвэнту; Перыяд Нараджэння Пана; Перыяд Вялікага посту; Велікодны перыяд; Звычайны перыяд; Урачыстасці і ўспаміны святых і благаслаўлёных; Ватыўныя і агульныя Імшы. На беларускай мове |
|
МАЁВЫЯ РАЗВАЖАННІ «Маёвыя разважанні» падрыхтаваны па ініцыятыве Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з мэтаю дапамогі святарам у правядзенні маёвых набажэнстваў, якія на тэрыторыі Беларусі сталі добрай каталіцкай традыцыяй. Маёвыя разважанні прысвечаны тэматыцы сям'і і грунтуюцца на адгартацыі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Familiaris consortio». Са згоды духоўнай улады На беларускай і польскай мовах |
|
РУЖАНЦОВЫЯ РАЗВАЖАННІ «Ружанцовыя разважанні» падрыхтаваны па ініцыятыве Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, каб дапамагчы святарам у душпастырскай дзейнасці падчас Ружанцовых набажэнстваў, што адбываюцца ў каталіцкіх парафіях у кастрычніку. У кнізе падаюцца біяграфіі святых і благаславёных, лёс якіх быў звязаны з нашым краем, а таксама кароткія рэлігійна-маральныя разважанні З дазволу духоўных уладаў На беларускай і польскай мовах |
|
Кc. Станіслаў Бялецкі ДАЗВОЛЬЦЕ ДЗЕЦЯМ ПРЫХОДЗІЦЬ ДА МЯНЕ Гаміліі да дзяцей Кніга ўяўляе сабой зборнік гамілій да дзяцей на кожную нядзелю і ўсе святы літургічнага года. Прызначана для святароў і катэхетаў. З дазволу духоўных уладаў На беларускай мове |
|