Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
Складальнік Ганна Шаўчэнка АПЯКУНКА БЕЛАРУСІ Маці Божая Будслаўская — Апякунка Беларусі. У кнізе змешчаны працы Аляксандра Ярашэвіча, Ігара Сурмачэўскага, Алега Глекава, прысвечаныя гісторыі культу абраза Маці Божай Будслаўскай, гістарычным і іконаграфічным даследаванням пра абраз, аналізуецца яго аздабленне, распавядаецца пра яго копіі і спісы, мастацкія і дэкаратыўна-прыкладныя працы з вобразам будслаўскай Багародзіцы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ЦУДАДЗЕЙНЫЯ АБРАЗЫ МАЦІ БОЖАЙ У чэрвені 2021 г., па ініцыятыве пробашча мінскага касцёла святых Сымона і Алены кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка, адбылася малітоўна-пакутніцкая аўтапілігрымка з копіямі цудадзейных абразоў уздоўж межаў нашай краіны. У выданні змешчаны асноўныя звесткі пра цудадзейныя абразы, копіі якіх вандруюць па парафіях Беларусі. Тут таксама змешчаны малітвы да Маці Божай, пададзена інфармацыя пра адпусты і набажэнствы, якія адбываюцца ў святынях.
Духоўна-асветніцкае выданне.
1-е выданне
2-е выданне |
|
КАТАЛІЦКІЯ СВЯТЫНІ ГРОДНА ŚWIĄTYNIE KATOLICKIE W GRODNIE CATHOLIC CHURCHES OF GRODNO Гэтае выданне з’яўляецца своеасаблівым даведнікам, прысвечаным каталіцкім святыням старажытнага горада над Нёманам. У альбоме прадстаўлены не толькі старажытныя святыні, але і новаўзведзеныя. Усе яны з’яўляюцца «сведчаннем веры і вернасці адвечным хрысціянскім каштоўнасцям» каталіцкіх вернікаў і людзей добрай волі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Айцец Аркадзь Куляха OCD АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ У ГУДАГАІ 2-е выданне, дапоўненае У кнізе падаецца гісторыя культу слаўнага ласкамі абраза Маці Божай у Гудагаі (Маці Божай Шкаплернай), які з даўніх часоў карыстаецца асаблівай пашанай вернікаў.
На беларускай мове. |
|
Аркадзь Шпунт Ц І Р Э Нататкі рэстаўратара Гэта кніга вядомага рэстаўратара і выдатнага майста сваёй справы, які вяртае жыццё старым абразам і амаль страчаным фрэскам, здзіўляе, прымушае разважать, прыцягвае магнэтызмам слова, думкі і вобраза. Прафесія рэстаўратара адпаведна адчуваецца ў пісьменніцкай манеры Аркадзя Шпунта, у яго стыле — лаканічным і ў той жа час дакладным, як рух скальпеля, глыбокім да той максімальнай глыбіні, на якой найбольш выразна успрымаецца вобраз і прачытваецца думка.
На рускай мове. |
|
AD MAJOREM DEI GLORIAM Аднаўленне і рэстаўрацыя галоўнага алтара ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя Альбом "Ad majorem Dei gloriam" ("Дзеля большай хвалы Божай" - дэвіз ордэна езуітаў) распавядае пра галоўны алтар гродзенскага катэдральнага касцёла св. Францішка Ксавэрыя - знакаміты ўзор архітэктуры позняга барока, залічаны да помнікаў еўрапейскага ўзроўню. Пасля пажару ў святыні, які здарыўся ў ліпені 2006 г. і цалкам знішчыў левае крыло алтара, алтар поўнасцю рэканструяваны: нанава ўзведзеныя і распісаныя пад мармур драўляныя, багата аздобленыя арнаментамі калоны, выразаныя скульптурныя фігуры святых, а таксама нанесена пазалота, што адпавядае іканаграфічнай праграме алтара, распрацаванай на пачатку XVIII ст. езуітамі, якія пабудавалі святыню.
На беларускай і польскай мовах. |
|
IN NOMINE DOMINI Мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 300-годдзю кансэкрацыі святыні прысвячаецца У альбоме адлюстравана гісторыя мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаванага на пачатку XVIII ст. езуітамі і кансэкраванага ў 1710 годзе. У 50-я гг. мінулага стагоддзя будынак святыні быў цалкам перабудаваны і на працягу 40 гадоў выкарыстоўваўся як Дом фізкультуры. Толькі на пачатку 90-х гг. касцёл вярнулі вернікам. Сёння мінская катэдра, адбудаваная і ўзноўленая ў сваім велічным архітэктурным абліччы, — яскравы знак адраджэння Каталіцкага Касцёла на Беларусі.
На беларускай і англійскай мовах.
Дыпламант LI Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі-2012».
На VIII Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі»,
дзяржаў-удзельнікаў
Садружнасці Незалежных Дзяржаў. |
|
Айцец Аркадзь Куляха OCD АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ У кнізе падаецца гісторыя культу славутага ласкамі абраза Маці Божай у Гудагаі (Маці Божай Шкаплернай), які з даўніх часоў карыстаецца асаблівай пашанай вернікаў. Кніга выдадзена да урачыстасці каранацыі абраза Маці Божай у Гудагаі. Навукова-папулярнае выданне
На беларускай мове.
Глядзі таксама: |
|
Анджэй Цеханавецкi МIХАЛ КАЗIМIР АГIНСКI Мiхал Казiмiр Агiнскi (1730–1800) — гетман Вялiкага Княства Лiтоўскага, вядомы мецэнат, кампазiтар, мастак, паэт. Свае маёнткi Слонiм i Целяханы ён ператварыў у «сядзiбы музаў», вядомыя ва ўсёй Еўропе, але забытыя ў Беларусi. Гэты прагал запаўняе кнiга Анджэя Цеханавецкага, нашчадка беларускiх княжацкiх родаў Мсцiслаўскiх i Заслаўскiх i таксама мецэната, якi цяпер жыве ў Лондане. Кнiга грунтуецца на багатым архiўным матэрыяле, упершыню была выдадзена на нямецкай мове (Кёльн, 1961). Пераклад з нямецкай мовы У. Сакалоўскага. Навукова-папулярнае выданне.
На беларускай мове. |
|
Віктар Карамазаў АНТОН У аповесці-эсэ Віктара Карамазава апавядаецца пра мастака Антона Бархаткова – адметнага светлым талентам пейзажыста, які нястомна шукаў ва ўласнай творчасці разгадку найвялікшага Божага тварэння – Чалавека і Свету, па-мастацку шчодра і сонечна сцвярджаючы іх хараство і гармонію. Кніга прызначана ўсім, хто не абыякавы да мастацтва. На беларускай мове.
Фармат 70х90 1/16. |
|
Аляксандр Ярашэвіч АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ Маці Божая Будслаўская – апякунка Беларусі, свята якой адзначаецца беларускімі каталікамі 2 ліпеня. У кнізе «Абраз Маці Божай Будслаўскай» мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч даследуе гісторыю культу абраза Маці Божай Будслаўскай на Беларусі.
На беларускай мове.
Глядзі таксама: |
|
АДКРЫТЫ МАСТАЦКІ ПЛЕНЭР Каталог На працягу мая - чэрвеня ў Будславе праходзіў адкрыты мастацкі пленэр, арганізаваны Нацыянальным санктуарыем Маці Божай у Будславе, выдавецтвам «Про Хрысто» і ініцыятыўнай групай беларускіх мастакоў «PLENERIA». Задача, якую ставілі перад сабой арганізатары і удзельнікі пленэру, — праз мастацтва дапамагчы кожнаму чалавеку нешта спасцігнуць, даведацца пра тое, што ёсць у Беларусі такое месца як Будслаў, даць магчымасць убачыць прыгажосць будслаўскіх мясцінаў, паспрабаваць па-новаму адчуць подых часу і гісторыі. У акцыі прынялі удзел дзесяць беларускіх мастакоў. З іх працамі, зробленымі падчас пленэра, знаёміць гэты каталог. На беларускай і англійскай мовах.
Дыпламант XLV Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі». |
|
Аляксандр Ярашэвіч «МАЦІ БОЖАЯ СНЕЖНАЯ» Бібліятэка часопіса «Наша вера» Абразы Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ - адзін з самых вядомых і старажытных у хрысціянскім свеце. У 17-18 стагоддзях яго копіі разышліся па многіх краінах Еўропы. У кнізе ўпершыню падаюцца гістарычныя і іконаграфічныя звесткі пра абразы «Снежнай» у Беларусі, многія з якіх шануюцца як цудатворныя. На беларускай мове Глядзі таксама:
|
|