Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.


МАЦІ БОЖАЯ РУЖАНЦОВАЯ,
МАЛІСЯ ЗА НАС!
Ружанцовыя разважанні

У гэтай кнізе прапануюцца разважанні над таямніцамі Святога Ружанца, складзеныя на аснове пісьмовых сведчанняў святых — св. Фаўстыны Кавальскай, св. айца Піо з П’етрэльчыны, св. маці Тэрэзы з Калькуты, св. Яна Паўла ІІ, а таксама на аснове дакументаў папы Францішка і сведчанняў кардынала Казіміра Свёнтка. У «Дадатку» змешчаныя разважанні св. Максімільяна Марыі Кольбэ пра сутнасць даручэння сябе Беззаганнай, а таксама парады а. Рамана Шульца OP адносна Пампейскай навэнны. Выданне будзе карыснае ўсім, хто практыкуе ружанцовую малітву.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (125x193 mm).
144 с.
ISBN 978-985-7316-15-1.
Дата выдання: верасень 2024 г.
 

 

ПРАСІЦЕ І АТРЫМАЕЦЕ
Літаніі. Навэнны. Вяночкі

Кніга ўяўляе сабою збор навэннаў, літаній і вяночкаў да Пана Бога, Найсвяцейшай Панны Марыі і святых. У практыцы малітвы Касцёла літаніі, навэнны і вяночкі адыгрываюць вельмі важную ролю, часта выкарыстоўваюцца падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, у падрыхтоўцы да ўрачыстасцяў і святаў, яны таксама звязаныя з магчымасцю атрымання адпустаў. У народнай пабожнасці гэтыя набажэнствы з’яўляюцца шанаванаю формаю прыватнай малітвы.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70x100 1/32 (115x168 mm).
656 с.
ISBN 978-985-7316-09-0.
Дата выдання: чэрвень 2024 г.
 

 

ПАСТЫР ПАВОДЛЕ БОЖАГА СЭРЦА
Успаміны пра ксяндза прэлата Люцыяна Хмялёўца

У гэтым выданні сабраныя ўспаміны пра ксяндза прэлата Люцыяна Хмялёўца, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сябра і памочніка кардынала Казіміра Свёнтка. Падчас пераследу Касцёла ён дапамагаў нашым продкам захаваць веру і потым дапамог знайсці шлях да Бога новым пакаленням вернікаў, аднаўляў парафіі і святыні. Сваімі ўспамінамі дзеляцца яго выхаванцы — духоўныя і свецкія асобы.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (148x210 mm).
40 с., 20 с. фотаздымкаў.
ISBN 978-985-7316-10-6.
Дата выдання: май 2024 г.
 

 
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
ЯК СТАЦЬ СВЕДКАМ ХРЫСТА
З любоўю да моладзі

У кнізе «Як стаць сведкам Хрыста. З любоўю да моладзі» пададзены разважанні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, пра важныя аспекты хрысціянскай веры. Пастыр шчыра звяртаецца да маладых людзей, імкнучыся па-бацькоўску дапамагчы ім знайсці правільныя арыенціры ў сённяшнім складаным свеце.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (145x210 mm).
192 с.
ISBN 978-985-7316-07-6.
Дата выдання: красавік 2024 г.
 

 

C’EST LA CONFIANCE
АПОСТАЛЬСКАЯ АДГАРТАЦЫЯ СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА аб даверы да міласэрнай любові Бога з нагоды 150-­годдзя з дня нараджэння св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча

Апостальская адгартацыя C’est la confiance Святога Айца Францішка аб даверы да міласэрнай любові Бога выдадзена з нагоды 150-­годдзя з дня нараджэння св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча. «Тэрэзка – адна з самых вядомых і любімых святых на свеце. Яе, як і св. Францішка Асізскага, – піша Пантыфік, – любяць таксама нехрысціяне і няверуючыя. Нам варта паглыбіць сутнасць яе паслання».

Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (128x200 mm).
40 с.
ISBN 978-985-7316-05-2.
Дата выдання: лістапад 2023 г.
 

 

ДЗЕЛЯ ТРЫУМФУ БЕЗЗАГАННАГА СЭРЦА МАРЫІ
Набажэнства ў першыя суботы месяца

У кнізе змешчаны тэксты для набажэнства ў першыя суботы месяца, калі мы асаблівым чынам перапрашаем Бога і Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі, блюзнерствы і абыякавасць людзей, якія абражаюць нашага Збаўцу і Яго Найсвяцейшую Маці. Аб гэтым перапрашэнні нас прасіла Маці Божая падчас сваіх аб’яўленняў у Фаціме ў 1917 годзе. Таму ў кнізе таксама распавядаецца пра ўмовы перапрашэння (споведзь і святая Камунія ў першую суботу месяца, Ружанец перапрашэння і 15­хвіліннае разважанне над таямніцаю Ружанца) і прапануюцца ўсе неабходныя тэксты малітваў і медытацый, якія дапамогуць выканаць гэтыя ўмовы.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 84x108 1/32 (135x200 mm).
88 с.
ISBN 978-985-7316-03-8.
Дата выдання: жнівень 2023 г.
 

 

СЭРЦА ЕЗУСА — КРЫНІЦА ЖЫЦЦЯ І СВЯТАСЦІ…
Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў першыя пятніцы месяца

У кнізе змешчаны тэксты для адарацыі Найсвяцейшага Сак­рамэнту ў першыя пятніцы месяца. Аб гэтай адарацыі прасіў сам Езус Хрыстус у сваіх аб’яўленнях, абяцаючы нам шматлікія ласкі за ўшанаванне Яго Найсвяцейшага Сэрца. Істотным элементам гэтага набажэнства з’яўляецца абавязак годнага ўміласціўлення, г. зн. кампенсацыі і перапрашэння Найсвяцейшага Сэрца Езуса за нашыя грахі, а таксама інтранізацыя — акт веры, калі мы выбіраем Езуса Валадаром у нашым жыцці. Таму, акрамя тэкстаў для адарацыі, у кнізе ў якасці дадатку прапанаваныя малітвы перапрашэння за парушэнне Божых запаведзяў, малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса (вяночак, літанія, акт асабістага прысвячэння, штодзённае ахвяраванне і г.д.) і парадак інтранізацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сям’і.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 84x108 1/32 (135x200 mm).
64 с.
ISBN 978-985-7316-02-1.
Дата выдання: жнівень 2023 г.
 

 

КАЛЯ ПАДНОЖЖА ТВАЙГО АЛТАРА…
Адарацыя ў першы чацвер месяца

У кнізе змешчаны тэксты для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў першы чацвер месяца. Чацвер – асаблівы дзень, прысвечаны Эўхарыстыі і сакрамэнту пасвячэння, якія ўстанавіў Езус Хрыстус. З дапамогаю прапанаваных у гэтым выданні тэкстаў праслаўлення, падзякі і просьбаў мы молімся за ўвесь Хрыстовы Касцёл, за святароў, законнікаў і законніц, аб новых святарскіх, законных і місійных пакліканнях. Праз гэтае набажэнства мы вучымся таксама шанаваць цуд Эўхарыстыі і дзякаваць за яго, бо праз Эўхарыстыю, якая з’яўляецца цэнтрам сакрамэнтальнага жыцця, мы можам жыць у еднасці з Хрыстом.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 84x108 1/32 (135x200 mm).
48 с.
ISBN 978-985-7316-01-4.
Дата выдання: жнівень 2023 г.
 

 
Анна Чайкоўска WDC
АДПУСТЫ — СКАРБ КАСЦЁЛА

Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка

У гэтай кнізе падаецца вучэнне Каталіцкага Касцёла пра адпусты і распавядаецца пра тое, як вернікі могуць скарыстацца гэтай невычэрпнай скарбніцай Касцёла, якія ўмовы неабходна выканаць, каб атрымаць адпуст за сябе або ахвяраваць яго за памерлага чалавека.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (140x200 mm).
192 с.
ISBN 978-985-7206-95-7.
Дата выдання: ліпень 2023 г.
 

 

УМАЦУЙ, ПАНЕ
Малітоўнік за хворых

У кнізе змешчаны малітвы, навэнны, літаніі за хворых аб аздараўленні, суцяшэнні, вытрываласці і адвазе ў цярпенні. Людзі, якія змагаюцца з хваробаю, а таксама тыя, хто апякуецца імі, знойдуць тут не толькі штодзённыя асноўныя малітвы, але і малітвы да Духа Святога, да Божай Міласэрнасці, праз заступніцтва Маці Божай і шматлікіх святых, якія вучаць нас цярплівасці і дапамагаюць выпрасіць дар аздараўлення душы і цела.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (105x150 mm).
64 с.
ISBN 978-985-7206­-97-­1.
Дата выдання: чэрвень 20232 г.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
ПАТАЕМНАСЦЬ І СВАБОДА:
Сустрэча з Езусам

Медытатыўныя разважанні айца-езуіта Юзафа Аўгустына, прадстаўленыя ў кнізе, прапануецца выкарыстоўваць у якасці ўводзінаў да штодзённай індывідуальнай малітвы. На іх падставе можна пабудаваць індывідуальныя рэкалекцыі.

Тэксты айца Юзафа — бесперапынны струмень гарачай малітвы, калі чалавек становіцца перад Богам сам-насам, пазбаўлены сваіх масак, выгляду сваёй велічы або славы. Кніга дапамагае чытачу ў дыялогу са словам Божым, у пошуках унутранай свабоды, а таксама ў імкненні да наладжвання адносінаў патаемнай блізкасці з Езусам. Блізкая, асабістая, патаемная сувязь з Езусам — гэта той фундамент, на які абапіраецца наша малітва.

Пераклад з польскай Дар'і Ахламёнак.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 60х84 1/16 (140х200 mm).
240 с.
ISBN 978-985-7206-94-0.
Дата выдання: красавік 2023 г.
 

 

КАТЭХІЗІС
Падрыхтоўка да сакрамэнту канфірмацыі

5-е выданне, дапоўненае і дапрацаванае

Складальнік М. Пашук.

Дадзены «Катэхізіс» з’яўляецца дапаможнікам для тых, хто рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі. Змяшчае агульную катэхезу пра сакрамэнт канфірмацыі, катэхізіс у пытаннях і адказах, падрыхтаваны на падставе Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, малітвы да Духа Святога і парадак сакрамэнту канфірмацыі.
Першае выданне «Катэхізіс: Падрыхтоўка да сакрамэнту канфірмацыі» было ў 1999 г.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 84х108 1/32 (130x200 mm).
84 с.
ISBN 978-985-7206-92-6.
Дата выдання: люты 2023 г.
 

 

ПРА АДПУСТЫ

Хрысціянін, які ўчыніў грэх, пасля споведзі атрымлівае яго адпушчэнне і дараванне вечнай кары за гэтыя грахі. Аднак споведзь не вызваляе нас ад часовай кары за грахі. За наступствы грахоў мы павінны будзем уміласцівіць Пана Бога, і кампенсаваць за іх на зямлі або ў чыстцы. Касцёл па праву даручанай яму ўлады праз адпусты ўдзяляе выбаўленне ад часовай кары за грахі. Дзякуючы адпустам вернікі могуць атрымаць гэтае выбаўленне ад часовай кары за грахі для сябе, а таксама для душаў, якія знаходзяцца ў чыстцы. Каталіцкі Касцёл называе адпуст як «дараванне перад Богам часовай кары за грахі, віна за якія ўжо прабачана. Вернік атрымлівае яго пры пэўных умовах для сябе самога або для памерлых праз паслугу Касцёла» (ККК. Кампендый, п. 312).

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (96x136 mm).
24 с.
ISBN 978-­985-­7206-­89-­6.
Дата выдання: кастрычнік 2022 г.
 

 
Айцец Яцак Салій ОР
У ПОШУКАХ ПРАЎДЗІВАГА ШЛЯХУ

Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка

На працягу многіх гадоў у дамініканскім штомесячным часопісе «W drodze» а. Яцак Салій ОР адказваў на самыя розныя пытанні чытачоў адносна каталіцкай веры, адносна за2кідаў у адрас Касцёла і праўдзівага хрысціянскага жыцця. Апублікаваныя адказы затым былі змешчаныя ў некалькіх кнігах — некаторыя раздзелы з іх публікуюцца ў дадзеным выданні ў перакладзе на беларускую мову.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (125x193 mm).
142 с.
ISBN 978-985-7206-87-2.
Дата выдання: верасень 2022 г.
 

 

ДАЗВОЛЬЦЕ ХРЫСТУ ЗАХАПІЦЬ ВАС!
Думкі святога Яна Паўла ІІ

Складальнік а. Раман Шульц ОР

У кнігу ўвайшлі выказванні св. Яна Паўла ІІ, выбраныя з яго гамілій, прамоваў, пасланняў, энцыклікаў і мастацкіх твораў, прысвечаных тэмам любові, сужэнства і сям’і, дашлюбнай чыстасці і дару жыцця, роздуму пра сэнс чалавечага жыцця і цярпення.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (125x193 mm).
80 с.
ISBN 978-985-7206-86-5.
Дата выдання: верасень 2022 г.
 

 
Марцэліна Мігач ISSM
ПОЛЬСКІЯ СВЕДКІ НУМАРУ 29392 У ДАХАЎ
Polscy świadkowie numeru 29392 w Dachau

Кніга «Польскія сведкі нумару 29392 у Дахаў» прысвечана нямецкаму святару а. Юзафу Кэнтэніху, заснавальніку Шанштацкага руху. Дух гэтага ахвярнага святара гартаваўся не толькі падчас душпастырскага служэння, але і падчас цяжкіх выпрабаванняў лёсу ў канцлагеры Дахаў, дзе сведкамі яго веры былі польскія святары і вязні, якія выжылі і пакінулі свае ўспаміны ў шматлікіх дакументах.

Навукова-папулярнае выданне.
На польскай мове.
Фармат 60х90 1/16 (145x205 mm).
208 с., ілюстрацыі.
ISBN 978-985-7206-83-4.
Дата выдання: чэрвень 2022 г.
 

 
Анна Чайкоўска WDC
ЧЫСЦЕЦ У ЗЯМНЫМ ЖЫЦЦІ

Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка.

У кнізе распавядаецца пра духоўныя сродкі ачышчэння чалавечай душы ад граху і яго наступстваў. Касцёл вучыць, што пасля смерці чалавечая душа, якая мае патрэбу ў ачышчэнні, праходзіць працэс перамены ў чыстцы, аднак яшчэ ў зямным жыцці чалавек можа сфармаваць сваё сэрца паводле прыкладу і падабенства Божага Сэрца, каб у хвіліну смерці ўдзельнічаць у поўнай радасці дзяцей Божых. Аўтар паказвае, як душа можа дасягнуць гэтага праз святыя сакрамэнты, адпусты, адарацыю, слуханне Божага слова, прабачэнне, яднанне сваіх цярпенняў з мукаю Хрыста і праз шматлікія іншыя духоўныя практыкі. У другой частцы кнігі змешчаны жывыя сведчанні тых, хто меў містычны досвед сустрэчы з душамі ў чыстцы і пакінуў нам свае аўтабіяграфіі, дзённікі, успаміны.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 75х90 1/32 (135x210 mm).
248 с.
ISBN 978-985-7206-79-7.
Дата выдання: май 2022 г.
 

 
Святы Альфонс Лігуоры
НАВЕДВАННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ

Кніга св. Альфонса Лігуоры «Наведванне Найсвяцейшага Са­крамэнту» — гэта асаблівы скарб для тых, хто жадае прабываць перад Езусам Эўхарыстычным і выкарыстоўваць парады святога доктара Касцёла дзеля паглыблення адносінаў з Хрыстом. Кніга складаецца з разважанняў, у кожным з якіх адкрываецца глыбокая праўда пра прысутнасць Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (125х193 mm).
128 с.
ISBN 978-985-7206-65-0.
Дата выдання: верасень 2021 г.
 

 
Артур Ляшнеўскі SDB
АХОПЛЕНЫЯ НАДЗЕЯЙ
Душпастырска-выхаваўчае служэнне салезіянаў у Беларусі ў 1921–1991 гадах

У кнізе разглядаюцца гістарычныя і тэалагічныя праблемы душпастырскай і выхаваўчай дзейнасці Таварыства святога Францішка Сальскага ў Беларусі ў 1921–1991 гадах. Аўтар распавядае пра місіянерскае служэнне салезіянаў на працягу 70-гадовага перыяду, душпастырскую дзейнасць манахаў, якія прынеслі новы стыль у перажыванне веры і выхаванне моладзі, а таксама далучыліся да адукацыйнай, культурнай, прамысловай і гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (165х240 mm).
248 с., з ілюстр.
ISBN 978-985-7206-59-9.
Дата выдання: чэрвень 2021 г.
 

 
Альберт БІЗІНГЕР
ЯК БОГ ПРЫХОДЗІЦЬ У СЯМ'Ю
Дванаццаць заклікаў

2-е выданне

«Як Бог прыходзіць у сям'ю: дванаццаць заклікаў» — гэта кніга-назіранне, кніга, у якой яе аўтар Альберт Бізінгер, муж і шматдзетны бацька, дзеліцца ўласным досведам сустрэчы з Богам у штодзённасці сямейнага жыцця. Як паказаць дзецям сапраўдны шлях да адносінаў з Творцам? Як адказваць на складаныя і глыбокія пытанні дзяцей пра Бога? Як праз, здавалася б, простыя і малыя жэсты любові і ўвагі ўбачыць Божую прысутнасць ва ўласнай сям'і? На гэтыя і іншыя пытанні аўтар дае адказы, абапіраючыся на свой шматгадовы досвед сем'яніна і тэолага.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 84х108 1/32 (125х190 mm).
136 с.
ISBN 978-985-7206-58-2.
 

 
Айцец Аляксандр Жарнасек MIC
ПАМІЛАВАНЫЯ

У кнізе «Памілаваныя» аўтар дзеліцца сваім хрысціянскім і святарскім досведам, на прыкла­дзе многіх гісторый паказвае, наколькі мы залежныя ад Бога, наколькі вялікая любоў Бога да чалавека і наколькі мы бездапаможныя без Яго ласкі. У нейкім сэнсе, гэтая кніга, хутчэй, сведчанне пра дзеянне Бога, чым навучанне. І гэта невыпадкова, бо менавіта сведчанне часта нараджае і памнажае ў нас веру.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 75х90 1/32 (135х210 mm).
280 с.
ISBN 978-985-7206-57-5.
Дата выдання: май 2021 г.
 

 
Кшыштаф Вонс SDS
ПАВЕРЫЦЬ ЕЗУСУ
Рэкалекцыі са святым Маркам з увядзеннем у дынаміку lectio divina

Кніга «Паверыць Езусу» — гэта цыкл рэкалекцыйных разважанняў шляхам lectio divina, пабудаваных на Евангеллі поводле Марка. Глыбокі аналіз евангельскага тэксту, як піша аўтар Кшыштаф Вонс SDS, вядзе нас шляхам фармацыі вучня Хрыста, які прайшлі і Апосталы, прабываючы побач з Сынам Божым. Евангельскія разважанні могуць быць выкарыстаны ў якасці духоўнага чытання, а таксама для правядзення рэкалекцый шляхам lectio divina.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (145х205 mm).
360 с.
ISBN 978-985-7206-56-8.
Дата выдання: май 2021 г.
 

 
Марэк Вуйтовіч SJ
ПРАГНЫЯ НЕБА
Бацькі святой Тэрэзы з Лізьё

Гэтая кніга — цікавы аповед пра жыццё святых Людвіка і Зэлі Мартэнаў — бацькоў дзевяцярых дзяцей, сярод якіх была св. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса, доктар Касцёла. Прыклад іх жыцця паказвае, якім важным пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае сужэнства, — не толькі з-за перадачы веры дзецям, але найперш з-за супольнага сужэнскага шляху да святасці.
Пераклад з польскай Юліі Шэдзько.

На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (125х193 mm).
192 с.
ISBN 978-985-7206-47-6.
Дата выдання: студзень 2021 г.
 

 
Папа Францішак
PATRIS CORDE
Апостальскі ліст
З нагоды 150-й гадавіны абвяшчэння святога Юзафа Апекуном паўсюднага Касцёла

Апостальскі ліст «Patris corde» Святога Айца Францішка выдадзены з нагоды 150-й гадавіны абвяшчэння святога Юзафа Апекуном паўсюднага Касцёла. «Пасля Марыі, Маці Божай, ніводзін святы – сцвярджае Пантыфік – не займае ў папскім навучанні столькі месца, колькі Юзаф, Яе Абраннік».

На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (128х200 mm).
40 с.
ISBN 978-985-7206--49-0.
Дата выдання: студзень 2021 г.
 

 
Святой Айцец Францішак
FRATELLI TUTTI
Энцыкліка Святога айца Францішка аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве

«Fratelli tutti» – трэцяя энцыкліка Святога Айца Францішка, у якой прадстаўлена вучэнне аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве. Дакумент складаецца з васьмі раздзелаў. Ён быў падпісаны Папам у Асізі напярэдадні ўспаміну святога Францішка. Сказаныя святым словы, што мы ўсе браты і сёстры, сталі назвай гэтай энцыклікі.

На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (128х200 mm).
176 с.
ISBN 978-985-7206-48-3.
Дата выдання: лістапад 2020 г.
 

 
Айцец Яцэк Варанецкі OP
ПАЎНАТА МАЛІТВЫ
Тэалагічная манаграфія
У дзвюх частках
Частка 2
Майстэрства малітвы

Пераклад з польскай а. Міхала Ермашкевіча OP, Юліі Шэдзько.

Перад вамі кніга, мэта якой — узбагаціць ваша малітоўнае жыццё. Яе аўтар а. Яцэк Варанецкі OP — руплівы манах, тэолаг, педагог, слуга Божы — аналізуе розныя аспекты малітвы і заахвочвае да таго, каб малітва для кожнага з нас стала сапраўдным праяўленнем любові да Бога і бліжняга.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (125х193 mm).
112 с.
ISBN 978-985-7206-46-9.
Дата выдання: верасень 2020 г.
 

 

ХТО Ж ЯК БОГ!
Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў
2-е выданне, дапоўненае

Малітоўнік уяўляе сабой збор малітваў і разнастайных набажэнстваў да святога арханёла Міхала — нябеснага заступніка ў змаганні са злом. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі. У кнізе таксама апавядаецца гісторыя культу святога арханёла Міхала і падаецца інфармацыя пра апостальскія рухі пад яго апекаю; змешчаныя асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс, малітвы да арханёлаў Габрыэля, Рафала і да Анёлаў Ахоўнікаў.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
220 с.
ISBN 978-985-7206-45-2.
Дата выдання: верасень 2020 г.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
ДАЙ МНЕ ПІЦЬ
Рэкалекцыйныя разважанні, заснаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Другі тыдзень

Аўдыёзапіс духоўных разважанняў па кнізе зроблены ў студыі парафіі Маці Божай Фацімскай г. Баранавічы. Гукарэжысёр В. Банкевіч. Тэкст чытае Ф. Жыляк.

У трэцім з шасці тамоў разважанняў айца Юзафа Аўгустына, якія абапіраюцца на «Духоўныя практыкаванні» св. Ігнацыя Лаёлы, прапануюцца матэрыялы для чарговага этапу ігнацыянскіх рэкалекцый (т.зв. Другога тыдня), калі той, хто здзяйсняе рэкалекцыі, стараецца выправіць або змяніць сваё жыццё. У першай частцы кнігі даюцца ўводзіны ў метад евангельскага сузірання (раздз. I-II); затым ідуць уводзіны ў кантэмпляцыйную малітву пра таямніцы жыцця Езуса Хрыста (раздз. III-XX) і рэкалекцыйныя разважанні, у якіх закранаюцца важныя тэмы, якія адносяцца да ўнутранага жыцця на дадзеным этапе практыкаванняў: разважанні пра крызісы ў жыцці чалавека, пра духоўнае распазнанне і пошук волі Божай, пра пакліканні да жыцця ў шлюбе, да цэлібату, да жыцця, прысвечанага Богу (раздз. XXI-XXVIII).

На рускай мове.
Фармат 60х90 1/24 (140х140 mm).
28 с.
ISBN 978-985-7206-43-8.
Дата выдання: ліпень 2020 г.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
АДАМ, ДЗЕ ТЫ?
Рэкалекцыйныя разважанні, угрунтаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Першы тыдзень

Аўдыёзапіс духоўных разважанняў па кнізе зроблены ў студыі парафіі Маці Божай Фацімскай г. Баранавічы. Гукарэжысёр В. Банкевіч. Тэкст чытае Ф. Жыляк.

У другім з шасці тамоў разважанняў айца Юзафа Аўгустына, заснаваных на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы, прапануюцца матэрыялы для чарговага этапа ігнацыянскіх рэкалекцый (т. зв. першага тыдня), калі чалавек, які праходзіць рэкалекцыі, стараецца больш глыбока пазнаць сябе. У першай частцы кнігі прапануюцца ўводзіны ў медытатыўныя разважанні над тэкстамі Бібліі (раздз. І– XVII), а ў другой — рэкалекцыйныя разважанні, у якіх закранаюцца важныя тэмы, што адносяцца да ўнутранага жыцця на дадзеным этапе практыкаванняў: разважанні пра чалавечыя пачуцці, пра страхі, разглядаюцца пытанні сексуальнага выхавання, выхавання сумлення, а таксама духоўнага распазнавання дзеяння добрага і злога духаў (раздз. XXII–XXX).

На рускай мове.
Фармат 60х90 1/24 (140х140 mm).
28 с.
ISBN 978-985-7206-42-1.
Дата выдання: ліпень 2020 г.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
АЗДАРАЎЛЕННЕ АД ПАЧУЦЦЯ КРЫЎДЫ
Рэкалекцыйныя разважанні, угрунтаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Заснаванне і пачатак

Пер. з пол. Дар’і Ахламёнак, Юліі Шэдзько.

Аўдыёзапіс духоўных разважанняў па кнізе зроблены ў студыі парафіі Маці Божай Фацімскай г. Баранавічы. Гукарэжысёр В. Банкевіч. Тэкст чытае Ф. Жыляк.

Гэта першая з шасці кніг разважанняў айца Юзафа Аўгустына, угрунтаваных на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. У першай частцы кнігі даюцца ўводзіны ў метад ігнацыянскай медытацыі і ў штодзённы рахунак сумлення (раздз. І–ІV); затым ідуць уводзіны ў медытатыўную малітву (раздз. V–ХХІ) і рэкалекцыйныя разважанні, у якіх закранаюцца важныя тэмы, што адносяцца да ўнутранага жыцця на дадзеным этапе практыкаванняў: разглядаюцца пытанні перажывання крыўдаў, мастацтва супрацьстаяць пакутам, звязаным з крыўдай, і дынаміка аздараўлення ад пачуцця крыўды (раздз. ХХІІ–ХХХ).

На рускай мове.
Фармат 60х90 1/24 (140х140 mm).
24 с.
ISBN 978-985-7206-41-4.
Дата выдання: ліпень 2020 г.
 

 

СВЯТОЕ ЕВАНГЕЛЛЕ

Дадзенае выданне, адрасаванае моладзі, змяшчае частку Новага Запавету – тэкст чатырох Евангелляў з кароткімі ўступамі да іх. Евангелле з’яўляецца сэрцам усёй Бібліі. З яго мы чэрпаем духоўную моц, пазнаючы Езуса Хрыста, і тое, што Ён сам адкрыў нам пра свайго Айца, які пажадаў уратаваць чалавека ад згубы праз смерць свайго Сына, якога паслаў у гэты свет.

На беларускай мове.
Фармат 70х108 1/48 (90х165 mm).
192 с.
ISBN 978­-985­-7206­-39-­1.
Дата выдання: чэрвень 2020 г.
 

 

ШЧАСЛІВЫЯ ЧЫСТЫЯ СЭРЦАМ
Малітоўнік для дзяцей

2-­е выданне, папраўленае

Складальнік Г. Шаўчэнка

У малітоўнік увайшлі кароткі катэхізіс, асноўныя малітвы, малітвы на працягу дня, некаторыя набажэнствы, звязаныя са святымі сакрамэнтамі, разважанні Святога Ружанца і Крыжовага шляху, літаніі і іншыя малітоўныя тэксты, якія дапамогуць дзецям наблізіцца да Бога, навучыцца давяраць Яму сваё жыццё і жыццё блізкіх, кіравацца ў сваіх учынках Божымі запаведзямі і вучэннем Касцёла.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
260 с.
ISBN 978-985-7206-36­-0.
 

 
Папская рада па справах душпастырства работнікаў сферы аховы здароўя
НОВАЯ ХАРТЫЯ РАБОТНІКАЎ СФЕРЫ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ

Пераклад з італьянскай

Дадзены дакумент Папскай Рады па справах душпастырства работнікаў аховы здароўя ўяўляе сабой квінтэсенцыю сучаснага вучэння Касцёла па пытаннях біяэтыкі і маралі адносна чалавечага жыцця. Прынцыпы і разважанні, прапісаныя ў «Новай Хартыі работнікаў сферы аховы здароўя», будуць асабліва актуальныя для медработнікаў, якія нясуць непасрэдную адказнасць за чалавечае жыццё, для хрысціянаў, пакліканых да духоўнай апекі над тымі, хто пакутуе, а таксама для кожнага, хто хоча ў любых жыццёвых абставінах рабіць выбар на карысць жыцця.

Духоўна-асветніцкае выданне.
Фармат 60х90 1/16 (148х200 mm).
160 с.
ISBN 978-985-7206-34-6 (на беларускай мове).
ISBN 978-985-7206-30-8 (на рускай мове).
 

 
с. М. Марцэліна Мігач ISSM
ШТОДЗЁННАСЦЬ У ПРОМНЯХ НАДЗЕІ — МАЛІТВА ЎНУТРАНАЙ ПЕРАМЕНЫ
Навэнна да Маці Божай Тройчы Цудоўнай

Пераклад з польскай Кацярыны Дурко

Аўтар навэнны с. М. Марцэліна Мігач належыць да Шанштацкага Інстытута Сясцёр Марыі. У разважаннях на паасобныя дні навэнны аўтар абапіраецца на думкі заснавальніка Міжнароднага Шанштацкага Руху слугі Божага а. Ёзафа Кэнтэніха. Малітвы і разважанні навэнны дапамогуць вернікам паглыбіць сваю веру і ў лучнасці з Найсвяцейшай Тройцай перажыць асабліва цяжкія моманты свайго жыцця.

Духоўна-асветніцкае выданне.
Фармат 60х90 1/32 (105х148 mm).
48 с.
ISBN 978-985-7206-31-5 (на беларускай мове).
ISBN 978-985-7206-32-2 (на польскай мове).
 

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
GAUDETE IN DOMINO
Пастырскія пасланні, гаміліі, даклады, выступленні, звароты, інтэрв’ю
2016–2018

У кнізе «Gaudete in Domino» («Радуйцеся ў Пану») змешчаны гаміліі, даклады, прамовы, звароты, інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2016–2018 гадах, а таксама найбольш актуальным праблемам сучаснага свету і яго выклікам.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (165х236 mm).
668 с.
ISBN 978-985-7206-27-8.
 

 
Яцэк Варанецкі ОР
ПАЎНАТА МАЛІТВЫ
Тэалагічная манаграфія
У дзвюх частках
Частка 1
Раздзелы І–ІХ

Пераклад з польскай а. Міхала Ермашкевіча OP, Юліі Шэдзько.

Гэтая кніга пра малітву і пра тое, як трэба маліцца. Яе аўтар а. Яцэк Варанецкі OP — руплівы манах, тэолаг, педагог, слуга Божы — аналізуе розныя аспекты малітвы і заахвочвае да таго, каб малітва для кожнага з нас стала сапраўдным праяўленнем любові да Бога і бліжняга.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (125х193 mm).
120 с.
ISBN 978-985-7206-23-0.
 

 

РУЖАНЕЦ З БЛАГАСЛАЎЛЁНЫМ ФРА АНДЖЭЛІКО

Укладальнік а. Раман Шульц OP

У гэтым выданні чытачам прапануюцца разважанні а. Марка Урбаноўскага OP да таямніцаў святога Ружанца. У сваіх разважаннях аўтар звяртае ўвагу на яскравае адлюстраванне евангельскіх падзеяў у выявах мастака-манаха Фра Анджэліко.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (125х193 mm).
76 с.
ISBN 978-985-7206-22-3.
 

 
Альберт БІЗІНГЕР
ЯК БОГ ПРЫХОДЗІЦЬ У СЯМ'Ю
Дванаццаць заклікаў

«Як Бог прыходзіць у сям'ю: дванаццаць заклікаў» — гэта кніга-назіранне, кніга, у якой яе аўтар Альберт Бізінгер, муж і шматдзетны бацька, дзеліцца ўласным досведам сустрэчы з Богам у штодзённасці сямейнага жыцця. Як паказаць дзецям сапраўдны шлях да адносінаў з Творцам? Як адказваць на складаныя і глыбокія пытанні дзяцей пра Бога? Як праз, здавалася б, простыя і малыя жэсты любові і ўвагі ўбачыць Божую прысутнасць ва ўласнай сям'і? На гэтыя і іншыя пытанні аўтар дае адказы, абапіраючыся на свой шматгадовы досвед сем'яніна і тэолага.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 84х108 1/32 (125х190 mm).
136 с.
ISBN 978-985-7206-20-9.
 

 
Лукаш Кубяк
СВЯТАЯ ІМША
100 пытанняў і адказаў

2-е выданне

Кніга змяшчае 100 пытанняў і адказаў, якія датычаць святой Імшы. На падставе Святога Пісання, асноўных дакументаў Касцёла, шматлікіх крыніц па гісторыі літургічных абрадаў, а таксама каментарыяў айцоў Касцёла і святых аўтар растлумачвае тэалагічны сэнс і значэнне літургічных абрадаў і сімвалаў, літургічнага начыння і іншых сакральных прадметаў і малітваў.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (135х210 mm).
256 с.
ISBN 978-985-7206-25-4.
 

 
Фрэнк Даф
ШЛЯХАМ ДЭ МАНФОРА

Пераклад з англ. Юліі Шэдзько.

Кніга Ф. Дафа, заснавальніка каталіцкага руху «Легіён Марыі», прысвечаная разважанням пра фундаментальную працу св. Людовіка дэ Манфора «Трактат аб сапраўдным шанаванні Найсвяцейшай Панны Марыі». У сваёй кнізе Ф. Даф як бы канструюе «тэлескоп», з дапамогай якога, дзякуючы духоўнаму досведу дэ Манфора, чытач можа ўбачыць сапраўднае месца Багародзіцы ў гісторыі збаўлення і Яе неацэнную ролю ў духоўным жыцці кожнага чалавека. Яго парады і разважанні будуць карысныя кожнаму, хто імкнецца глыбей пазнаваць Марыю як сваю Нябесную Маці, а таксама тым, хто толькі адкрывае шлях да Бога праз Марыю.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (120х160 mm).
72 с.
ISBN 978-985-7206-21-6.
 

 

НОВЫ ЗАПАВЕТ
для дзяцей і моладзі

Адметнасць гэтага выдання Новага Запавету па-беларуску ў тым, што яно адрасавана юным чытачам. Побач з поўным біблійным тэкстам знахо­дзяцца каляровыя ўстаўкі, кароткія каментарыі і дыдактычны матэрыял, а таксама біблійны слоўнік і каляровыя карты. Гэта дапаможа дзецям і моладзі лепш зразумець Божае слова і палюбіць яго, каб яно стала іх сапраўдным сябрам у жыцці.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (145х230 mm).
404 с. + 16 c. ілюстрацый + 12 с. карты.
ISBN 978-985-7206-18-6.
 

 

YOUCAT
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла для моладзі

У «Катэхізісе Каталіцкага Касцёла для моладзі», які напісаны блізкаю маладым людзям моваю, выкладаецца каталіцкае веравучэнне. Матэрыял падаецца ў форме пытанне — адказ, а далейшы каментарый павінен дапамагчы маладому чалавеку лепш зразумець разглядаемыя пытанні і іх значэнне для ўласнага жыцця. Акрамя таго, у кнізе шмат ілюстрацый, прыведзены кароткія азначэнні, цытаты са Святога Пісання, выказванні святых і настаўнікаў веры. У канцы кнігі змешчаны прадметны пака­заль­нік, з дапамогаю якога можна лёгка знайсці канкрэтныя тэмы.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (125x205 mm).
304 с.
ISBN 978-985-7206-04-9.
 

 

ПАКАЛЕННЕ «М»
Выбраныя малітвы для моладзі

Выбраныя малітвы, сабраныя ў гэтай кніжачцы, датычаць вельмі важных сфераў жыцця сучаснага маладога чалавека: духоўнага жыцця, пачуццяў, цела і сексуальнасці, працы і служэння, а таксама выклікаў гэтага свету. Божая любоў і свабода жадае валадарыць у кожным маладым сэрцы і хоча, каб мы, набліжаючыся да Сэрца самога Бога, станавіліся пакаленнем «М» — пакаленнем малітвы, плён якой будзе прамянець не толькі праз нашыя словы, але і праз учынкі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70х108 1/48 (80x170 mm).
76 с.
ISBN 978-985-7206-15-5.
 

 

КРОЎ ХРЫСТА, ВЫБАЎ НАС...
Малітвы да Крыві Хрыста

У малітоўнік уключаны малітвы на ўшанаванне Крыві Хрыста, інфармацыя пра заснавальніцу Супольнасці Сясцёр Адаратарак Крыві Хрыста св. Марыю Дэ Маціяс, а таксама інфармацыя пра саму супольнасць.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
56 с.
ISBN 978-985-7206-13-1.
 

 

CHRISTUS VIVIT
Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка

Дадзеная паслясінадальная адгартацыя з’яўляецца вы­нікам працы Сіноду Біскупаў, які быў прысвечаны моладзі і праходзіў з яе ўдзелам. Папа Францішак на падставе выказаных меркаванняў, прапаноў і разважанняў звяртаецца да моладзі і заклікае яе не марнаваць каштоўнага часу маладосці на пустыя і нікчэмныя справы, але паглядзець на яе з перспектывы веры і вечных каштоўнасцяў.

Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (130x200 mm).
144 с.
ISBN 978-985-7206-12-4.
 

 
Святы Тамаш Аквінскі
РАЗВАЖАННІ ПРА ДЗЕСЯЦЬ БОЖЫХ ЗАПАВЕДЗЯЎ

У гэтым выданні чытачам прапануюцца каментарыі да Дэкалогу — асноўных правілаў чалавечага жыцця, напісаныя святым Тамашом Аквінскім OP — вялікім італьянскім філосафам і тэолагам ХІІІ ст. Гэтыя тэксты адносяцца да сусветнай багаслоўскай класікі і ўжо шмат стагоддзяў не страчваюць сваёй актуальнасці.
Пераклад з лацінскай мовы а. Міхала Ермашкевіча OP.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (125x193 mm).
108 с.
ISBN 978-985-7206-08-7.
 

 
Сястра Анна Чайкоўска
Сястра Ірэна Златкоўска
«СТАНЬ КАЛЯ МЯНЕ, ПАНЕ...»
Хрысціянскае перажыванне жалобы

У кнізе разглядаюцца духоўныя аспекты перажывання хрысціянінам смерці блізкіх. Паколькі ў святле веры цярпенне мае збаўчае значэнне, а адыход з зямнога жыцця не азначае канец чалавечага існавання, аўтаркі засяроджва­юць увагу на тым, каб дапамагчы чытачу правільна перажыць этапы жалобы, а свой смутак і боль з-за страты блізкага чалавека ператварыць ва ўчынкі любові да яго і такім чынам падтрымаць яго душу ў дасягненні вечнага шчасця.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (113x170 mm).
78 с.
ISBN 978-985-7206-03-2.
 

 
Анджэй Вронка
ПРА ЧЫСЦЕЦ
Як дапамагчы душам у чыстцы

Данная публикация предоставляет теоретическую базу для понимания учения о чистилище, принятом в Католической Церкви. Среди источников, на которые ссылается автор книги Анджей Вронка, — Священное Писание, документы Церкви, частные откровения таких святых, как отец Пио и сестра Фаустина. Публикация также является практическим руководством, которое поможет христианам пережить смерть истинно во Христе. Говорить ли больному о его скорой смерти? Какие действия необходимо предпринять, чтобы умирающий принял таинство Елеопомазания? Кроме ответов на эти вопросы, читатель найдёт в этой книге краткий молитвенник с молитвами об умирающих и усопших.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (113x170 mm).
98 с.
ISBN 978-985-7206-02-5.
 

 
Святы Тамаш Аквінскі
КАМЕНТАРЫІ ДА МАЛІТВАЎ «ВЕРУ Ў БОГА», «ОЙЧА НАШ», «ВІТАЙ, МАРЫЯ»

У гэтым выданні чытачам прапануюцца каментарыі да Апос­тальскага сімвала веры, малітвы Панскай і Анёльскага прывітання, напісаныя святым Тамашом Аквінскім — вялікім італьянскім філосафам і тэолагам ХІІІ ст. У іх падрабязна тлумачыцца сэнс і змест асноўных хрысціянскіх малітваў. Гэтыя тэксты адносяцца да сусветнай багаслоўскай класікі і ўжо шмат стагоддзяў не страчваюць сваёй актуальнасці.

Пераклад з лацінскай мовы а. Міхала Ермашкевіча OP.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (125х193 mm).
168 с.
ISBN 978-985-7206-01-8.
 

 

ХТО Ж ЯК БОГ!
Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў

Малітоўнік уяўляе сабой збор малітваў і разнастайных набажэнстваў да святога арханёла Міхала — нябеснага заступніка ў змаганні са злом. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі. У кнізе таксама апавядаецца гісторыя культу святога арханёла Міхала і падаецца інфармацыя пра апостальскія рухі пад яго апекаю; змешчаныя асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс, малітвы да арханёлаў Габрыэля, Рафала і да Анёлаў Ахоўнікаў.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
220 с.
ISBN 978-985-7074-97-6.
 

 

GAUDETE ET EXSULTATE
Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка пра пакліканне да святасці ў сучасным свеце

Трэцяя апостальская адгартацыя папы Францішка прысвечана разважанням на тэму святасці ў сучасным свеце, якой пагражаюць не толькі такія ерасі як неапелагіянства і неагнастыцызм, але перадусім д’ябал, які з’яўляецца прычынай зла ў свеце. Зразумець, у чым заключаецца святасць, дапамогуць, на думку Святога Айца, абвешчаныя Езусам благаслаўленні, якім у адгартацыі адведзена асноўнае месца.

Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (130x200 mm).
96 с.
ISBN 978-985-7074-93-8.
 

 
Фрэнк Дафф
ЦІ МОЖАМ МЫ БЫЦЬ СВЯТЫМІ?

Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.

«У сэрца кожнага разважлівага католіка Бог уклаў жаданне стаць святым. Аднак нямногія робяць сур’ёзныя спробы ажыццявіць гэтае імкненне. У значнай ступені прычына гэтага — няўпэўненасць у поспеху з-за няправільнага разумення таго, хто з’яўляецца святым на самай справе». Такімі словамі пачынаецца гэтая кніга Ф. Дафа, заснавальніка каталіцкага руху «Легіён Марыі». І на пытанне, ці можам мы быць святымі, Ф. Даф выразна адказвае: «Так». Усе без выключэння пакліканыя быць святымі, і сродкі дасягнення святасці даступныя для кожнага католіка ў яго штодзённым жыцці.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 70x100 1/32 (120х160 mm).
76 с.
ISBN 978-985-7074-86-0.

 

 
Марыя Рэната Кавальская CR
ПОЛЫМЯ ЛЮБОВІ
Благаслаўлёная Цэліна Бажэнцкая

Пераклад з польскай мовы Ірыны Жарнасек.

Сястра змёртвыхпаўстанка Марыя Рэната Кавальская CR у сваёй кнізе «Полымя любові» распавядае пра асобу заснавальніцы сваёй супольнасці благаслаўлёную Цэліну Бажэнцкую, якая паходзіць з Беларусі. Мінула ўжо 10 гадоў з таго дня, калі маці Цэліна была абвешчана благаслаўлёнай. За гэты час шмат людзей атрымала выключныя ласкі праз заступніцтва благаслаўлёнай Цэліны. Старонкі гэтай невялікай кнігі з’яўляюцца спробай паказаць яе асобу, а найперш запрашэннем да малітвы праз яе заступніцтва.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (117х165 mm).
64 с.
ISBN 978-985-7074-87-7.

 

 
Ксёндз Ян Твардоўскі
ПЕРАКАЖЫЦЕ ГЭТА ДАЛЕЙ
Выбраныя вершы

Пераклад з польскай мовы Крыстыны Лялько.

У кнізе «Перакажыце гэта далей» змешчаны выбраныя вершы вядомага польскага святара-паэта Яна Твардоўскага. Тонкі гумар, незвычайная простасць, гранічная шчырасць і любоў, з якімі аўтар гаворыць пра Бога і створаны Ім свет, робяць яго вершы блізкімі і запамінальнымі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай і польскай мовах.
Фармат 84x108 1/32 (130х180 mm).
132 с.
ISBN 978-985-7074-90-7.

 

 
Анджэй Вронка
МАГІЯ І ГАДАННІ
Пра адносіны хрысціянства да акультных практыкаў

Пераклад з польскай мовы Марыны Харэвіч.

У гэтым выданні закранутыя праблемы акультызму і таго, наколькі моцна ён уплецены ў штодзённасць не толькі няверуючага чалавека, але і практыкуючага, здавалася б, хрысціяніна. Аднак асноўная мэта аўтара — не проста ўказаць на сапраўды жахлівыя наступствы захаплення акультнымі практыкамі, але, у першую чаргу, адкрыць перад чалавекам невычэрпную крыніцу ласкі — Найсвяцейшую Тройцу, адзінага сапраўднага Бога, у якім «схаваны ўсе скарбы мудрасці і пазнання» (Клс 2, 3).

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70x100 1/32 (113х170 mm).
148 с.
ISBN 978-985-7074-84-6.

 

 
Кс. Станіслаў Паўліна fDP
ЁН АДКРЫЎ ТАЯМНІЦУ СВАЙГО ЖЫЦЦЯ
Цярпенне ў жыцці і пісьмовай спадчыне слугі Божага Зыгмунта Лазінскага (1870–1932)

Аўтар гэтага выдання ксёндз Станіслаў Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, грунтуючыся на дакументальных крыніцах, апавядае пра цярпенне ў жыцці і пісьмовай спадчыне слугі Божага Зыгмунта Лазінскага — ахвярнага святара, які вызначаўся асабліваю аскезаю і мужнасцю.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На польскай мове.
Фармат 60x90 1/16 (145х203 mm).
116 с.
ISBN 978-985-7074-89-1.

 

 
Айцец Юзаф Аўгустын SJ
КАЗАННЕ НА ГАРЫ
Рэкалекцыйныя разважанні, угрунтаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Сінтэз

Пераклад з польскай мовы Міколы Гракава.

У шостай кнізе разважанняў айца Юзафа Аўгустына, угрунтаванай на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы, прапануюцца матэрыялы для завяршальнага этапа ігнацыянскіх рэкалекцый (т. зв. сінтэз). У іх чалавек, які перажывае рэкалекцыі, адкрывае для сябе веліч Асобы Езуса ў Яго Казанні на гары, якое можна назваць квінтэсенцыяй Хрыстовага вучэння.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На польскай мове.
Фармат 60x90 1/16 (135х210 mm).
328 с.
ISBN 978-985-7074-88-4.

 

 
Кс. Станіслаў Паўліна fDP
ЁН АДКРЫЎ ТАЯМНІЦУ СВАЙГО ЖЫЦЦЯ
Цярпенне ў жыцці і пісьмовай спадчыне слугі Божага Зыгмунта Лазінскага (1870–1932)

Пераклад з польскай мовы Дар’і Ахламёнак.

Аўтар гэтага выдання ксёндз Станіслаў Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, грунтуючыся на дакументальных крыніцах, апавядае пра цярпенне ў жыцці і пісьмовай спадчыне слугі Божага Зыгмунта Лазінскага — ахвярнага святара, які вызначаўся асабліваю аскезаю і мужнасцю.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (145х203 mm).
116 с.
ISBN 978-985-7074-85-3.

 

 

НОВЫ ЗАПАВЕТ

Пераклад з арыгінальнай мовы Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Новы Запавет з’яўляецца часткай хрысціянскай Бібліі, у якой пададзена вучэнне Езуса Хрыста, Божага Сына і нашага Збаўцы, а таксама пераказ Яго вучэння і асэнсаванне вялікай Пасхальнай таямніцы: мукі, смерці і ўваскрасення Езуса боганатхнёнымі аўтарамі. Ён уключае ў сябе 27 кніг, сярод якіх галоўнае месца займаюць чатыры Евангеллі. Перад кожнай з кніг, а таксама перад групай тэкстаў: Евангеллямі, пасланнямі св. Паўла і каталіцкімі пасланнямі змешчаныя ўводзіны, дзе прадстаўлены акалічнасці паўстання кніг, прыкладны час іх напісання, а таксама іх галоўная тэалагічная думка. У дадатку кнігі знаходзяцца карты, якія знаёмяць з геаграфіяй тагачаснага свету, біблійны слоўнік, а таксама храналагічная табліца падзей, звязаных з гісторыяй збаўлення.
Для перакладу Новага Запавету з арыгінальнай мовы на беларускую паслужылі 27­-е і 28-­е крытычныя выданні Нэстле­-Аланда (Nestle-­Aland).

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 165х236 mm.
688 с.
ISBN 978­-985-­7074­-80­-8.
 

 
Ксёндз Марэк Дзявецкі
КАРАЛЕВА СЕМ’ЯЎ, МАЛІСЯ ЗА НАС...
Ружанцовая малітва для сем’яў

Пераклад з польскай Юліі Шэдзько.

Ружанцовая малітва — гэта разважанне разам з Марыяй над вялікімі справамі Бога, які разумее і любіць чалавека. Супольная малітва Ружанца — гэта школа Божай мудрасці і любові, якая з’яўляецца падмуркам трывалай і шчаслівай сям’і.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
118 с.
ISBN 978-985-7074-81-5.
 

 

АДНАВІ Ў НАС, ПАНЕ, ДУХ ВЕРЫ
Думкі Маці Калумбы Бялэцкай на кожны дзень

Пераклад з польскай с. Міраславы Капцюк ОР.

У кнігу ўвайшлі думкі на кожны дзень слугі Божай Маці Калумбы Бялэцкай (1838–1887) — заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр святога Дамініка. Прысвечаныя праслаўленню Божай любові, гэтыя разважанні вучаць нас даверліва яднацца з Езусам у Эўхарыстыі, ахвяраваць Яму сябе ў штодзённых справах, абавязках і адносінах з бліжнімі, а таксама няспынна працаваць над сваім духоўным удасканаленнем.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
88 с.
ISBN 978-985-7074-79-2.
 

 
Францішак Зіг SJ
ЕВАНГЕЛЛЕ ЕЗУСА ХРЫСТА АД МАРКА
Том 1.
Мк 1, 1 – 9, 13.
Езус абвяшчае Божае Валадарства. Месія і Сын Божы.

Пераклад з польскай Ірыны Бурак, Людмілы Бурлевіч

У каментарыі польскага экзэгета а. Францішка Зіга SJ да Евангелля ад Марка разглядаецца шырокі біблійны, гістарычны, літаратурны і багаслоўскі кантэкст гэтага Евангелля. Мэта каментарыя — спрыяць больш паглыбленаму роздуму над зместам розных тэкстаў Святога Пісання, над прыведзенымі ў іх словамі і апісаннямі справаў Божага Аб’яўлення, здзейсненых праз Езуса з Назарэта. Каментарый прызначаны для шырокага кола чытачоў, у тым ліку для тых, хто не мае спецыяльнай адукацыі ў галіне біблійнага багаслоўя, для катэхетаў, неакатэхуменальных і іншых касцёльных групаў і для тых вернікаў, якія хочуць лепш разумець Евангелле.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (167х240 mm).
360 с.
ISBN 978-985-7074-62-4.
 

 
Францішак Зіг SJ
ЕВАНГЕЛЛЕ ЕЗУСА ХРЫСТА АД МАРКА
Том 2.
Мк 9, 14 – 16, 20.
Інтэнсіўная фармацыя вучняў перад адыходам Настаўніка.
Езус аддае сваё жыццё за людзей і ўваходзіць у хвалу Айца.

У каментарыі польскага экзэгета а. Францішка Зіга SJ да Евангелля ад Марка разглядаецца шырокі біблійны, гістарычны, літаратурны і багаслоўскі кантэкст гэтага Евангелля. Мэта каментарыя — спрыяць больш паглыбленаму роздуму над зместам розных тэкстаў Святога Пісання, над прыведзенымі ў іх словамі і апісаннямі справаў Божага Аб’яўлення, здзейсненых праз Езуса з Назарэта. Каментарый прызначаны для шырокага кола чытачоў, у тым ліку для тых, хто не мае спецыяльнай адукацыі ў галіне біблійнага багаслоўя, для катэхетаў, неакатэхуменальных і іншых касцёльных групаў і для тых вернікаў, якія хочуць лепш разумець Евангелле.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (167х240 mm).
392 с.
ISBN 978-985-7074-63-1.
 

 
Уршуля Ледухоўская USJK
СКАРБ ЛЮБОВІ
Біблійныя медытацыі

Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка.

Кніга складаецца з духоўных разважанняў св. Уршулі Ледухоўскай USJK (1865–1939) — заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Езуса Канаючага. Структура і тэматыка гэтых разважанняў адпавядаюць зместу Святога Ружанца: яны заснаваныя на тэкстах Евангелля, якія і сталі прадметам медытацыі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (135х210 mm).
436 с.
ISBN 978-985-7074-67-9.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
МЫ БАЧЫЛІ ПАНА
Рэкалекцыйныя разважанні, заснаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Чацвёрты тыдзень

Пераклад з польскай Міколы Гракава.

У пятай з шасці кніг разважанняў айца Юзафа Аўгустына, угрунтаваных на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы, прапануюцца матэрыялы для чарговага этапа ігнацыянскіх рэкалекцый (т. зв. чацвёртага Тыдня), калі вернік, які ўдзельнічае ў рэкалекцыях, адкрывае для сябе, што канчатковая мэта нашага жыцця — не цярпенне з Езусам, а ўдзел у Яго ўсёпераможнай любові. У першай частцы кнігі даюцца ўводзіны ў сузіральную малітву аб хвалебных таямніцах жыцця Езуса Хрыста (раздз. І– XVIII), а ў другой — рэкалекцыйныя разважанні, у якіх закранаюцца важныя тэмы, якія адносяцца да духоўнага жыцця на дадзеным этапе практыкаванняў: пра неабходнасць і значэнне розных метадаў малітвы, а таксама пра перажыванне намі ўласных цярпенняў (раздз. XIX–XXVI).

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (135x210 mm).
304 с.
ISBN 978-985-7074-70-9.
 

 
Ксёндз Станіслаў Паўліна fDP
ШАНАВАЛЬНІК НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА І ЭЎХАРЫСТЫІ

Аўтар гэтага выдання ксёндз Станіслаў Паўліна fDP, доктар тэалогіі, былы канцлер Пінскай дыяцэзіі, пробашч і кусташ пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, апавядае пра культ Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Эўхарыстыі, які распаўсюджваў падчас свайго ахвярнага служэння Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі.
«Працаваць для Пана Езуса, для душаў, за якія Ён прыняў смерць, для Касцёла, які быў вялікаю любоўю Яго Сэрца», — гэтае імкненне біскуп Лазінскі рупліва рэалізоўваў усё жыццё, сведчачы пра сваё сапраўднае і глыбокае паяднанне з Найсвяцейшым Сэрцам Езуса і Эўхарыстыяй. Кніга знаёміць таксама з пабожнасцю вялікага шанавальніка Эўхарыстыі, з гісторыяй развіцця культу Найсвяцейшага Сэрца Езуса падчас святарскага і біскупскага служэння Слугі Божага.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай і польскай мовах.
Фармат 60x90 1/16 (148x210 mm).
40 c.
ISBN 978-985-7074-59-4.

 

 
Фрэнк Дафф
КАШТОЎНЫЯ КРУПІНКІ МУДРАСЦІ
Частка І

Пераклад з англ. Юліі Шэдзько

Кніга Ф. Дафа, заснавальніка каталіцкага руху «Легіён Марыі», прысвечана разважанням пра аспекты веры. Аўтар перакананы, што «людзі, паддаючыся сучасным стэрэатыпам, кажуць, што навука абвергнула рэлігію, і гэта — прагрэс. Кожны дзень навука робіць вялізны крок наперад, і нас прымушаюць думаць, што рэлігія стаіць на месцы і таму асуджана на знікненне. Відавочная шкода такіх меркаванняў. Людзі адмаўляюцца ад рэлігіі як таго, пра што не варта разважаць, у той час як сапраўдная моц рэлігіі і цікавасць, якую яна здольная выклікаць, такія вялікія, што варта толькі як след пазнаёміць з ёю чалавека, і яна зойме трывалае месца ў яго сэрцы».

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (120x160 mm).
80 с.
ISBN 978-985-7074-57-0.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
У РАНАХ ЯГО МЫ АТРЫМАЛІ ЗДАРОЎЕ
Рэкалекцыйныя разважанні, заснаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Трэці тыдзень

Пер. з пол. Ірыны Бурак.

У чацвёртай з шасці кніг разважанняў айца Юзафа Аўгустына, якія грунтуюцца на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы, прапануюцца матэрыялы для чарговага этапа ігнацыянскіх рэкалекцый (т.зв. трэцяга тыдня), калі ўдзельнік рэкалекцый стараецца больш глыбока ўсвядоміць усю сур’ёзнасць і драматызм свайго становішча — становішча чалавека, які заграз у першародным граху, у грахах свету і ў асабістых грахах, і ў той жа час спрабуе спазнаць таямніцу спрадвечнай і бясконцай любові Бога да кожнага чалавека.

Духоўна асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (135х210 mm).
320 с.
ISBN 978-985-7074-58-7.
 

 

AMORIS LAETITIA
Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка

Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка прысвечана пытанням сям’і. Яна змяшчае плён працы апошніх двух Сінодаў пра сям’ю, дадаючы іншыя разважанні ў гэтай сферы, якія будуць вызначаць напрамкі пастырскай дзейнасці, а таксама натхняць, стымуляваць і падтрымліваць сем’і ў іх ахвярнасці і пераадоленні цяжкасцяў.

Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 84x108 1/32 (130x200 mm).
232 с.
ISBN 978-985-7074-52-5.
 

 
Казімір Любавіцкі ОМІ
РЭКАЛЕКЦЫІ СА СВЯТЫМ ЯЎГЕНАМ ДЭ МАЗЭНО

Пер. з пол. Ю. Шэдзько

Духоўныя практыкаванні, разлічаныя на 15 дзён, складзены на аснове жыццяпісу святога Яўгена дэ Мазэно (1782–1861), заснаваль­ніка манаскай Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, аднаго з найбольш значных дзеячаў у гісторыі Францыі ХІХ стагоддзя. Кніга ўключае таксама выбраныя малітвы, напісаныя святым Яўгенам.

На беларускай мове.
Фармат 84х109 1/32 (125х193 mm).
184 с.
ISBN 978-985-7074-41-9.
 

 
а. Эмільян Тардыф MSC, Хасэ Эракліё Прада Флорэс
Езус жыве

У кнізе «Езус жыве» айцец Эмільян Тардыф расказвае чытачу пра свой шматгадовы досвед рэкалекцыяніста і евангелізатара.
«Езус жыве» — гэта аповед пра перавагу Божых справаў над людскім меркаваннем. Вы не знойдзеце тут глыбокай філасофіі і багаслоўскіх дыспутаў, але гэтыя старонкі здольныя распаліць сэрца радасцю, магчымай толькі ад прысутнасці Святога Духа.

Пераклад з іспанскай мовы Юліі Шэдзько.
На беларускай мове.
Фармат 75х90 1/32 (135х210).
184 с.
ISBN 978-985-7074-44-0.
 

 
Ян Твардоўскі
ВАЗЬМІ СВОЙ КРЫЖ
Разважанні Крыжовага шляху

Пер. з пол. Г. Шаўчэнка.

У кнігу ўвайшлі разважанні над стацыямі Крыжовага шляху вядомага польскага святара, паэта і пісьменніка Яна Твардоўскага (1915–2006). Крыніцаю гэтых тэкстаў з’яўляюцца разважанні для набажэнстваў на ўшанаванне мукі Пана, якія аўтар прамаўляў перад сваімі вернікамі на працягу шматлікіх гадоў душпастырскага служэння. Вернікі могуць карыстацца гэтаю кнігаю падчас малітоўнай медытацыі, святарам жа яна стане добрым дапаможнікам у падрыхтоўцы казанняў і разважанняў для велікапосных набажэнстваў.

На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (140х208 mm).
132 с.
ISBN 978-985-7074-34-1.
 

 
Ежы Гжыбоўскі
ДЫЯЛОГ ЯК ШЛЯХ ДУХОЎНАСЦІ Ў СУЖЭНСТВЕ, І НЕ ТОЛЬКІ

Пер. з пол. Л. Бурлевіч і А. Шыцікавай.

У кнізе Ежы Гжыбоўскага ўтрымліваюцца парады і рэкамендацыі для сужэнцаў, а таксама для ўсіх, хто хоча навучыцца правільна весці дыялог з самім сабой, з іншымі людзьмі, з Богам. Свае разважанні пра важнасць дыялога аўтар дапаўняе прыкладамі з уласнага сужэнскага жыцця і выказваннямі ўдзельнікаў руху «Сужэнскія сустрэчы», які быў створаны аўтарам і яго жонкаю Ірэнай у 1978 г. у Польшчы, а затым пашырыўся ў іншых краінах.

На рускай мове.
Фармат 70x100 1/16.(135х210 mm).
304 с.
ISBN 978-985-7074-22-8.
 

 

ЛЮБОЎ — НАШАЕ ПАКЛІКАННЕ
Сям’я, якая жыве ў паўнаце

Пераклад з англійскай мовы Юліі Шэдзько.

Гэтае выданне прысвечана тэме сямейнага жыцця і ўяўляе сабою падрыхтоўчы катэхізіс да VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі. У ім раскрываецца каталіцкае веравучэнне пра сужэнства і яго ролю ў жыцці чалавека, асвятляецца тэма чалавечага паклікання да любові і значэнне чалавечай сексуальнасці, у якой выяўляецца нашая годнасць Божых дзяцей. У кнізе таксама разглядаюцца шматлікія праблемы і выклікі сучаснага свету, што пагражаюць здароваму сямейнаму жыццю, а таксама паказваецца, як хрысціянская сям’я, ажыццяўляючы сваё пакліканне ў свеце, можа супрацьстаяць гэтым праблемам і стаць крыніцаю міласэрнасці, бяспекі і падтрымкі для тых, каму неабходна дапамога.

На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (105х175 mm).
184 с.
ISBN 978-985-7074-32-7.
 

 
Яраслаў Чапля
ЦІ ГАТОВЫ Я ПАМЕРЦІ ЗАЎТРА?
Разважанні грэшніка пра веру, грэх і пакаянне

Пер. з бел. А. Якімовіч; мал. Любові Шпакоўскай

У кнізе «Ці гатовы я памерці заўтра?» папулярна расказваецца пра сакрамэнт пакаяння і паяднання, над якім аўтар запрашае паразважаць на прыкладах са Святога Пісання. Выданне адрасуецца ўсім, хто неабыякавы да духоўнага развіцця сваёй асобы.

На рускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (105х175 mm).
176 с.
ISBN 978-985-7074-35-8.
 

 

НЕ БОЙЦЕСЯ ЛЮБОВІ!
Думкі святога Яна Паўла ІІ пра сям’ю

Пер. з пол. мовы.

У кнігу ўвайшлі найбольш цікавыя выказванні Святога Айца Яна Паўла ІІ, выбраныя з яго гамілій, прамоваў, пасланняў, энцыклікаў, філасофскіх і багаслоўскіх працаў і мастацкіх твораў, якія прысвечаны тэмам любові, сужэнства і сям’і, дашлюбнай чыстасці і дару жыцця, роздуму пра сэнс чалавечага жыцця і цярпення. У гэтых выказваннях абараняюцца найважнейшыя каштоўнасці, на аснове якіх неабходна будаваць адносіны з бліжнімі, сямейнае жыццё, грамадскі лад і без якіх чалавек ніколі не зможа быць шчаслівым.

На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (105х175 mm).
100 с.
ISBN 978-985-7074-30-3.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
ДАЙ МНЕ ПІЦЬ
Рэкалекцыйныя разважанні, заснаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Другі тыдзень

Пер. з пол. Людмілы Бурлевіч, Ірыны Бурак.

У трэцім з шасці тамоў разважанняў айца Юзафа Аўгустына, заснаваных на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы, прапануюцца матэрыялы для чарговага этапа ігнацыянскіх рэкалекцый (т. зв. другога тыдня), калі вернік, які ўдзельнічае ў рэкалекцыях, стараецца выправіць або змяніць сваё жыццё. У першай частцы кнігі падаюцца ўводзіны ў метад евангельскага сузірання (раздз. І–ІІ); затым — уводзіны ў сузіральную малітву аб тайнах жыцця Езуса Хрыста (раздз. ІІІ–ХХ) і рэкалекцыйныя разважанні, у якіх закранаюцца важныя тэмы, што адносяцца да ўнутранага жыцця на дадзеным этапе практыкаванняў: разважанні пра крызісы ў жыцці чалавека, пра духоўнае распазнанне і пошук Божай волі, пра пакліканне да сужэнскага жыцця, да цэлібату, да кансэкраванага жыцця (раздз. XXI–XXVIII).

На рускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (135х210 mm).
334 с.
ISBN 978-985-7074-31-0.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
АДАМ, ДЗЕ ТЫ?
Рэкалекцыйныя разважанні, угрунтаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Першы тыдзень

Пер. з пол. Людмілы Бурлевіч, Ірыны Бурак

У другім з шасці тамоў разважанняў айца Юзафа Аўгустына, заснаваных на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы, прапануюцца матэрыялы для чарговага этапа ігнацыянскіх рэкалекцый (т. зв. першага тыдня), калі чалавек, які праходзіць рэкалекцыі, стараецца больш глыбока пазнаць сябе. У першай частцы кнігі прапануюцца ўводзіны ў медытатыўныя разважанні над тэкстамі Бібліі (раздз. І– XVII), а ў другой — рэкалекцыйныя разважанні, у якіх закранаюцца важныя тэмы, што адносяцца да ўнутранага жыцця на дадзеным этапе практыкаванняў: разважанні пра чалавечыя пачуцці, пра страхі, разглядаюцца пытанні сексуальнага выхавання, выхавання сумлення, а таксама духоўнага распазнавання дзеяння добрага і злога духаў (раздз. XXII–XXX).

На рускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (135х210 mm).
384 с.
ISBN 978-985-7074-25-9.
 

 
Св. сястра Фаўстына Кавальская ZMBM
ДЗЁННІК
Божая Міласэрнасць у маёй душы

Пер. з пол. Крыстыны Лялько

Святая сястра Фаўстына Кавальская пісала свой «Дзённік» на працягу апошніх чатырох гадоў жыцця (1934–1938) па наказе духоўнага кіраўніка благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі і па выразным загадзе Пана Езуса, з якім яна кантактавала містычным чынам. Праз с. Фаўстыну мы атрымалі пасланне аб невычэрпнай міласэрнасці Бога да ўсяго чалавецтва і Яго неспасцігальнай любові да нас. Менавіта ў «Дзённіку» с. Фаўстына запісала прадыктаваны Панам Езусам «Вяночак да Божай Міласэрнасці», «Навэнну перад святам Божай Міласэрнасці», а таксама літанію да Божай Міласэрнасці. Гэтая кніга — не толькі багатая крыніца для спазнання вялікай міласэрнасці Бога, але і гісторыя глыбокіх містычных адносінаў душы з Панам Богам.

На беларускай мове.
Фармат 70х90 1/32 (110х160 mm).
1022 с.
ISBN 978-98-7074-19-8.
 

 
Рэнэ Ларантэн
ЖЫЦЦЁ КАТРЫН ЛЯБУРЭ

2-е выданне

Гэтая кніга — жыццяпіс святой Катрын Лябурэ (1806–1876 гг.), складзены на аснове дакументаў той эпохі. Катрын Лябурэ, якая належала да Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля, служыла Богу, дапамагаючы хворым і бедным. Менавіта ёй у 1830 г. аб’явілася Маці Божая і даручыла місію адчаканіць медальён з выяваю Беззаганнай Панны Марыі, вядомы цяпер ва ўсім свеце як цудатворны. Катрын пражыла жыццё, адзначанае, перш за ўсё, прастатою. Акрамя любові, пастаянна прысутнай і дзейснай, не было ў ёй нічога. Адданая Богу, яна была адданаю і людзям.

На рускай мове.
Формат 84х108 1/32 (130х200 mm).
264 с.
ISBN 978-985-6825-98-2.
 

 

НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ ШКАПЛЕРНАЙ

У кніжцы змешчана асноўная інфармацыя пра Ордэн Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль і кармэліцкі шкаплер, навэнна да Маці Божай Шкаплернай, іншыя малітвы і літаніі да Маці Божай, а таксама абрад благаслаўлення шкаплера.

На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32 (100х140 mm).
80 с.
ISBN 978-985-6825-99-9.
 

 
С. Нунэ Цітаян MSF
ЖЫЦЦЁ І СМЕРЦЬ
Серыя «Мая вера»

Серыя кніг «Мая вера» створаная для таго, каб дапамагчы маладым (і не толькі) хрысціянам жыць хрысціянскай верай у сучасным свеце. Аўтар кнігі «Жыццё і смерць» — манашка з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, якая служыць у Беларусі, — прапануе чытачам паразважаць над асноўнымі пытаннямі, якія хвалююць кожнага чалавека, асабліва хрысціяніна: пра каштоўнасць чалавечага жыцця і адказнасць чалавека за ўласнае жыццё; пра супрацьстаянне дабра і зла ў свеце і пра той выбар, які мы робім штодзённа; пра старасць, непазбежнасць смерці і пра веру ў вечнае жыццё.

На рускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (107х177 mm).
88 с.
ISBN 978-985-6825-97-5.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
АЗДАРАЎЛЕННЕ АД ПАЧУЦЦЯ КРЫЎДЫ
Рэкалекцыйныя разважанні, угрунтаваныя на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. Заснаванне і пачатак

Пер. з пол. Юліі Шэдзько.

Гэта першая з шасці кніг разважанняў айца Юзафа Аўгустына, угрунтаваных на «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы. У першай частцы кнігі даюцца ўводзіны ў метад ігнацыянскай медытацыі і ў штодзённы рахунак сумлення (раздз. І–ІV); затым ідуць уводзіны ў медытатыўную малітву (раздз. V–ХХІ) і рэкалекцыйныя разважанні, у якіх закранаюцца важныя тэмы, што адносяцца да ўнутранага жыцця на дадзеным этапе практыкаванняў: разглядаюцца пытанні перажывання крыўдаў, мастацтва супрацьстаяць пакутам, звязаным з крыўдай, і дынаміка аздараўлення ад пачуцця крыўды (раздз. ХХІІ–ХХХ).

На рускай мове.
Фармат 60х90 1/16 (135х210 mm).
360 с.
ISBN 978-985-7074-17-4.
 

 
Францішак Зіг SJ
УВАСКРОСЛЫ ПАН І ВЕРУЮЧЫЯ Ў ІМЯ ЯГО

Пер. з пол. Ірыны Буряк.

Прапануемы чытачу каментар польскага экзегета Францішка Зіга SJ да першых трох главаў Апакаліпсіса св. Яна — адной з самых таямнічых кніг Бібліі — не мае характару тэарэтычнага тлумачэння, а, згодна з намерам аўтара гэтай біблійнай кнігі, паказвае з аднаго боку Пана, Хрыста ўваскрослага — Яго тытулы, атрыбуты і ўладу над мясцовымі Касцёламі, а з другога боку — паводзіны людзей, якія вераць у імя Яго.

На рускай мове.
Фармат 70х100 1/16 (167х240 mm).
160 с.
ISBN 978-985-7074-13-6.
 

 
Сэрве-Тэадор Пінкерс OP
КАТАЛІЦКАЯ МАРАЛЬ

Пераклад з французкай мовы

Прадмет кнігі — маральная тэалогія, якой навучае Каталіцкі Касцёл на працягу стагоддзяў. А паколькі каталіцкая маральная тэалогія цесна звязаная з маральнымі дактрынамі іншых хрысціянскіх канфесій з прычыны агульных першапачатковых крыніцаў і доўгай сумеснай гісторыі, то кніга можа быць карыснаю для ўсіх хрысціянаў, а таксама для таго, хто цікавіцца пытаннямі этыкі. Аўтар знаёміць чытача з асноўнымі плынямі, якія існавалі ў маральнай тэалогіі на працягу дваццаці стагоддзяў хрысціянства, разглядае адрозненне паміж мараллю шчасця і мараллю абавязку, а таксама іншыя вострыя для сучаснага чалавека пытанні і паказвае, што хрысціянская мараль грунтуецца на натуральным законе, які закладзены Богам у кожнага чалавека.

На рускай мове.
Фармат 84х108 1/32 (125x195 mm).
176 с.
ISBN 978-985-6825-...... .

 

 

EVANGELII GAUDIUM
Апостальская адгартацыя Evangelii gaudium Святога Айца Францішка

Пераклад на беларускую мову Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка прысвечана абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце і запрашае хрысціянаў да новага этапу евангелізацыі.

На беларускай мове.
Фармат 84x108 1/32 (130х200 mm).
186 с.
ISBN 978-985-7074-14-3.
 

 
Хосэмарыя Эскрыва
ХРЫСТУС ПРАХОДЗІЦЬ ПОБАЧ
Гаміліі

Пер. з ісп. Юліі Шэдзько.

У кнізе змешчана 18 гамілій, прамоўленых св. Хосэмарыяй Эскрыва ў 1951–1971 гг. падчас розных урачыстасцяў, якія цэлебруюцца ў Касцёле на працягу літургічнага года. Пуцяводнай ніткай гэтых разважанняў заснавальніка Opus Dei з’яўляецца тэма Божага сыноўства хрысціянаў, з якога вынікае паўсюднае пакліканне да святасці, асвячэнне штодзённага жыцця, сузіранне Божых таямніцаў сярод свету, еднасць жыцця.

На беларускай мове.
Фармат 60х90 1/32 (133х210 mm).
360 с.
ISBN 978-985-7074-12-9.
 

 
Яраслаў Чапля
ЦІ ГАТОВЫ Я ПАМЕРЦІ ЗАЎТРА?
Роздум грэшніка пра веру, грэх і пакаянне

У кнізе «Ці гатовы я памерці заўтра?» папулярна расказваецца сутнасць сакрамэнту пакаяння і паяднання, над якім аўтар запрашае паразважаць на прыкладах са Святога Пісання. Выданне адрасавана ўсім, хто клапоціцца пра духоўнае развіццё сваёй асобы.

На беларускай мове.
Фармат 84х90 1/32 (107х200 mm).
128 с.
2-е выданне.
ISBN 978-985-7074-11-2.
 

 
Юзаф Аўгустын SJ
ЧВЭРЦЬ ГАДЗІНЫ ШЧЫРАСЦІ
Уводзіны ў малітву штодзённага рахунку сумлення

Кніга змяшчае два ўступныя разважанні пра тое, што значыць сур'ёзна ставіцца да свайго жадання маліцца і ў чым заключаецца сэнс агульнага рахунку сумлення, а таксама пяць разважанняў, якія грунтуюцца на паасобных пунктах рахунку сумлення, прапанаваных св. Ігнацыем Лаёлам у "Духоўных практыкаваннях". Напрыканцы кожнага разважання чытачам прапаноўваюцца канкрэтныя практыкаванні, якія можна выкарыстоўваць у якасці ўводзінаў у асабістую малітву.

На рускай мове.
Фармат 84х108 1/32 (125x193 mm).
124 с.
ISBN 978-985-7074-07-5.

 

 
с. Нунэ Цітаян MSF
КРЫЖ І ПАСХА

Серыя "Мая вера"

Серыя кніг "Мая вера" мае на мэце дапамагчы маладым (і не толькі) людзям жыць хрысціянскаю вераю ў сучасным свеце. Яе аўтар, манашка Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і, якая нясе сваё служэнне ў Беларусі, прапануе чытачам паразважаць над асноўнымі пытаннямі, што турбуюць кожнага чалавека, - над пытаннямі пра сэнс чалавечага цярпення і сэнс крыжовай мукі Езуса, пра спакусу і грэх, пра нашую міласэрнасць да бліжняга і Божую міласэрнасць да нас, пра хлеб паўсядзённы і Хлеб, які дае жыццё вечнае.

На рускай мове.
Фармат 75х90 1/32 (105x180 mm).
72 с.
ISBN 978-985-6825-86-9.

 

 
Лукаш Кубяк
СВЯТАЯ ІМША
сто пытанняў і адказаў

Кніга змяшчае 100 пытанняў і адказаў, якія датычаць святой Імшы. На падставе Святога Пісання, асноўных дакументаў Касцёла, шматлікіх крыніц па гісторыі літургічных абрадаў, а таксама каментарыяў айцоў Касцёла і святых аўтар растлумачвае тэалагічны сэнс і значэнне літургічных абрадаў і сімвалаў, літургічнага начыння і іншых сакральных прадметаў і малітваў.

NIHIL OBSTAT
Цэнзар кс. д-р Ян Крэміс
Мінск, 16 мая 2011 г..

IMPRIMATUR
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Мінск, № 153/к/11 ад 16 мая 2011 г.

На беларускай мове.
Фармат 135x210 mm.
256 с.
ISBN 978-985-6825-59-3
 

 

ЖЫЦЦЁ З БОГАМ

Пад рэд. біскупа Казіміра Велікасельца

У кнізе падаецца кароткая інфармацыя пра хрысціянскае веравучэнне: пра тое, што такое хрысціянская вера і як яна адказвае на асноўныя пытанні пра Бога, пра Божыя стварэнні, пра чалавека, пра Хрыста і Яго Касцёл, пра сэнс цярпення, пра святыя сакрамэнты і г.д. Асобную частку складае кароткі катэхізіс з асноўнымі малітвамі і формуламі хрысціянскага веравучэння. У дадатку змешчана храналогія найважнейшых падзеяў у перспектыве развіцця хрысціянскай веры, а таксама прыведзены розныя аргументы на карысць існавання Бога.

На рускай мове.
Фармат 75х90 1/32 (105x180 mm).
120 с.
ISBN 978-985-6825-69-2.

 

 

РАХУНАК СУМЛЕННЯ
перад споведдзю

Складальнік кс. магістр
Дзмітрый Пухальскі
2-е выданне

На падставе Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла даецца тлумачэнне ўмоваў споведзі, а таксама таго, што такое грэх і якія грахі трэба адрозніваць, як рыхтавацца да рахунку сумлення перад споведдзю.

На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32.
20 с.
ISBN 978-985-6825-56-4
 

 
Складальнік кс. магістр
Дзмітрый Пухальскі
РАХУНАК СУМЛЕННЯ
Перад споведдзю

На падставе Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла даецца тлумачэнне, якія ўмовы добрай споведзі, што такое грэх і якія грахі трэба адрозніваць, як рыхтавацца да рахунку сумлення перад споведдзю, а таксама прыведзена схема рахунку сумлення.

На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32.
20 с.
ISBN 978-985-6825-54-8
 

 
Яраслаў Чапля
ЦІ ГАТОВЫ Я ПАМЕРЦІ ЗАЎТРА?
Роздум грэшніка пра веру, грэх і пакаянне

Тэмы і сюжэты малюнкаў — аўтара.
Малюнкі Любові Шпакоўскай.

У кнізе «Ці гатовы я памерці заўтра?» папулярна расказваецца сутнасць споведзі — сакрамэнту пакаяння і паяднання, над якім аўтар запрашае паразважаць на прыкладах са Святога Пісання.
Выданне адрасавана ўсім, хто клапоціцца пра духоўнае развіццё сваёй асобы.

Духоўна-асветніцкае выданне.

На беларускай мове.
128 с.
ISBN 978-985-6825-39-5
 

 

КАТЭХІЗІС КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА
Кампендый

Дадзены Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла прадстаўляе ў форме пытанняў і адказаў усе істотныя і фундаментальныя элементы веры Каталіцкага Касцёла. Кампендый з’яўляецца асноўным тэкстам касцёльнай катэхезы.

Духоўна-асветніцкае выданне.

На беларускай мове.
256 с.
ISBN 978-985-6825-34-0
 

 
Ян Гурскі
СУСТРЭЧА З РЭЛІГІЯМІ

У кнізе ксяндза прафесара Яна Гурскага, аўтара шматлікіх кніг і публікацый, прадстаўлена апісанне найбуйнейшых рэлігій свету, у тым ліку новых рэлігійных рухаў. Праследжваецца гісторыя іх узнікнення і развіцця, робіцца агляд важнейшых рэлігійных практыкаў і святых кніг, асаблівая ўвага надаецца характарыстыцы міжрэлігійнага дыялогу. Пры гэтым аўтар абапіраецца на тэксты ІІ Ватыканскага Сабору, змяшчаючы ў якасці дадатку ўрыўкі тых дакументаў, якія датычацца рэлігій свету.

Кніга адрасавана вернікам, рэлігіязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца сусветнымі рэлігіямі.

Духоўна-асветніцкае выданне.

На беларускай мове.
152 с.
ISBN 978-985-6825-20-3.

Дыпламант XLIX Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі».
За гэту кнігу выдавецтва атрымала
Дыплом II ступені
у намінацыі “Лепшае духоўна-асветніцкае выданне”.


 

 
Славамір Бэля
СТАЮ ПРЫ ТВАІХ ДЗВЯРАХ І СТУКАЮСЯ

Кніга “Стаю пры тваіх дзвярах і стукаюся” - гэта настойлівае запрашэнне да таго, каб мы пачулі голас Езуса ў нашых сэрцах. С. Бэля чэрпае натхненне ў працах святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, разглядаючы шлях «духоўнай дзіцячасці», зыходным пунктам якога з’яўляецца вызваленне сэрца для Божай любові. Аўтар пераконвае нас у тым, што на пэўных этапах унутранага жыцця Бог вядзе нашыя душы па шляху, які прыводзіць да сапраўднай свабоды, калі мы адкідаем ілюзорны вобраз свайго эгаістычнага «я», каб з’явілася магчымасць адкрыцца адзінай Праўдзе, вартай нашага захаплення.

На рускай мове.

Фармат 60х90 1/16.
174 с.
ISBN 985-6628-78-4.
 

 
Славамір Беля
НА РУКАХ У МАРЫІ

Кніга Славаміра Белі «На руках у Марыі» — вынік глыбокіх разважанняў аўтара над таямніцамі хрысціянства. Аўтар уводзіць чытача ў самае сэрца хрысціянскай духоўнасці. Робіць ён гэта ўпэўнена, дакладна, апіраючыся на дактрыну Касцёла, і ў той жа час вельмі проста.

У кнізе паказаны розныя этапы духоўнага жыцця, і таму яна будзе карыснай і зразумелай як для тых, хто знаходзіцца на пачатку шляху, так і для тых, хто дасягнуў у сваім духоўным развіцці пэўных глыбіняў.

На беларускай мове.

 

 
Укладальнік кс. Міхал Сапель
ПАДРЫХТОЎКА ДА СПОВЕДЗІ
У пытаннях і адказах
з малітвамі і прыкладам рахунку сумлення

Кніга складзена на падставе артыкулаў Катэхізіса Каталіцкага Касцёла і іншых дакументаў, прысвечаных сакрамэнту пакаяння і паяднання. У ёй можна знайсці адказы на пытанні, што ўзнікаюць пры падрыхтоўцы да споведзі як у «навічкоў», так і ў даўно практыкуючых вернікаў, а таксама разгорнуты і падрабязны прыклад рахунку сумлення, малітвы і вытрымкі з Катэхізісу. Кніга напісана ў даступнай форме і прызначана для шырокага кола чытачоў.

На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/32.
80 с.

 

 
Баляслава Марыя Лямэнт
«КАБ ЛЮБІЦЬ ЦЯБЕ ЎСЁ МАЦНЕЙ...»
Выбр. думкі

Склад. Іаанна Мячыслава Бабіньска MSF

Чытачам прапаноўваецца паглядзець на жыццё благаслаўлёнай Баляславы Марыі Лямэнт, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, яе ўласнымі вачыма, праз напісанае ёю. «Залатыя думкі» благаслаўлёнай Баляславы былі выбраныя, перш за ўсё, з яе лістоў, з фрагментаў рукапісу Канстытуцыі і Дырэкторыя, а таксама з тэкстаў для разважанняў, прызначаных для штодзённага выкарыстання сёстрамі.

На рускай мове.
Фармат 75x90 1/32
136 с.
ISBN 985-6628-68-7

 

 
Яцэк Салій ОР
ГАДАННЕ, АСТРАЛОГІЯ, РЭІНКАРНАЦЫЯ...

Што стане з хрысціянскаю вераю і Касцёлам у нашым грамадстве? Ці лічацца грахом заняткі астралогіяй, гаданнем, выкліканнем духаў? Ці трэба верыць прадказанням? Як ставіцца да сеансаў аздараўлення? На гэтыя і іншыя пытанні, якія датычаць з’яваў, захапленняў і праблем, што становяцца ўсё больш распаўсюджанымі ў наш час у выніку адыходу ад хрысціянскай веры, адказвае каталіцкі святар, прафесар Варшаўскага каталіцкага універсітэта Яцэк Салій.

На рускай мове.
Фармат 75х90 1/32.
120 c.
ISBN 985-6628-61-Х

 

 

У ЧАКАННІ ЭЎХАРЫСТЫІ

У кнізе прапанаваны шлях да паяднання з Богам — прызнанне ў духу веры сваёй духоўнай убогасці і нікчэмнасці і няспынная малітва чакання сустрэчы з Хрыстом у Эўхарыстыі.

На рускай мове.
Фармат 60х84 1/32.
144 с.
ISBN 985-6628-65-2.

 

 
Ян Палыга SAC
МОЛАДЗЬ ЗАДАЕ ПЫТАННІ

Гэта кніга пра моладзь і для моладзі. Як знайсці сэнс жыцця? Адкуль вядома, што Бог існуе? Ці ёсць сэнс у цярпенні? Ці можна апраўдаць хлусню? Чаму сэксуальныя адносіны перад сужэнствам лічацца грахом? Чаму Касцёл выступае супраць абортаў? На гэтыя і іншыя пытанні, якія хвалююць моладзь, адказвае каталіцкі святар, паэт і празаік, прафесар Варшаўскага універсітета Ян Палыга.

На рускай мове.
Фармат 75х90 1/32 (105x180 mm).
160 с.
ISBN 985-6628-48-2.

 

 
Славамір Беля
ДАСТАТКОВА ТОЛЬКІ БОГА

Карыстаючыся ўсім багаццем вялікай духоўнай спадчыны св. Яна ад Крыжа, св. Тэрэзы Авільскай, св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, аўтар прапануе спецыфічную духоўную дарогу, якая можа дапамагчы чалавеку на яго шляху да святасці. Заклікаючы ісці гэтым шляхам, Славамір Беля аналізуе тыя перашкоды, якія ўзнікаюць перад намі ў паўсядзённым жыцці і якія звязаны з нашымі асабістымі добрымі якасцямі альбо недахопамі, з нашымі адносінамі да членаў сям’і, а таксама паказвае спакусы, што прыходзяць часам праз разнастайныя духоўныя практыкаванні і якія так цяжка распазнаць.

Славамір Беля – аўтар некалькіх кніг на тэму хрысціянскай духоўнасці, перакладзеных на многія мовы.

На рускай мове.
 

 
Э. Станек
З КЛОПАТАМ ПРА СУМЛЕННЕ
Развагі над Дэкалогам

Кніга ўяўляе сабою цыкл рэлігійна-маральных разважанняў над тым багаццем мудрасці і любові, якое знаходзіцца ў Божых запаведзях, і над шляхамі вырашэння многіх праблем сучаснага чалавека, выбар якіх заўсёды належыць чалавеку, яго сумленню.

З дазволу духоўных уладаў

На беларускай мове
Фармат 80х100 1/32 (120x190 mm)
184 с.

 

 

Поўны тэкст кнігі

Джозеф Сімлер
КАТЭХІЗІС МЫСЛЕННАЙ МАЛІТВЫ

Невялічкая кніга, якая ясна і вычарпальна тлумачыць, што такое малітва ў думках альбо медытацыя. Многіх людзей здзіўляе слова медытацыя. Аднак кожны, хто будзе чытаць гэты катэхізіс, зможа пераканацца што малітва ў думках не з'яўляецца чымсьці эзатэрычным, даступным толькі містыкам. Хутчэй, гэта сродак для ўзрастання ў дабрачыннасці, дапамога ў прыняцці добрых пастановаў і выкананні штодзённых абавязкаў у згодзе з Божай воляй.

На рускай мове
80 с.
 

 

Поўны тэкст кнігі

Анджэй Зубэрбір
ЦІ ВЕДАЮ, У ШТО ВЕРУ

Кніга імкнецца растлумачыць альбо ўказаць значэнне слоў і выразаў, якія ўжываюцца для выяўлення хрысціянскай веры і якія мы чуем на лекцыях па рэлігіі, у казаннях, альбо чытаем у Святым Пісанні. Гэты своеасаблівы катэхізіс будзе добрым падручнікам для пачынаючых спасцігаць сэнс таго, што прапануе чалавеку Касцёл.

З дазволу духоўных уладаў

На беларускай мове
Фармат 84x108 1/32 (130x200 mm)
236 с.
 

 

Поўны тэкст кнігі

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар