Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
ОЙЧА НАШ Малітоўнік 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае Малітоўнік на беларускай мове ўяўляе сабой зборнік малітваў, набажэнстваў і спеваў, а таксама ўключае кароткі катэхізіс і Парадак Святой Імшы. Дзеля большай хвалы Божай і для духоўнай карысці вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі выдавецтвам «Про Хрысто» ў супрацоўніцтве з Мінска-Магілёўскай мітрапалітальнай камісіяй па перакладу літургічных і рэлігійных тэкстаў падрыхтавана другое выданне малітоўніка «Ойча наш», выпраўленае і дапоўненае. Так, у гэтым новым выданні змешчаныя тэксты Святой Імшы на лаціне і па-беларуску, выпраўленыя згодна з выданнямі «Missale Romanum. Editio typica tertia» (Roma, 2000) і «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск, 2004) адпаведна, з дазволу Канференцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Тэкст «Парадку хросту дзяцей пры небяспецы смерці ці пры кананні, які выкарыстоўваецца, калі адсутнічаюць святар і дыякан» пададзены паводле «Парадку хросту дзяцей, дастасаванага для дыяцэзій на Беларусі», зацверджанага Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (Prot. 2434/03/L). Раздзел «Святы Ружанец» прыведзены ў адпаведнасць з новым складам набажэнства, абвешчаным у Апостальскім лісце Яна Паўла ІІ «Rosarium Virginis Mariae» (Рым, 2002). Усе малітвы, а таксама тэрміны і назвы, якія ўжываюцца ў малітоўніку, былі прыведзеныя ў адпаведнасць з зацверджанымі ўзорнымі тэкстамі. У малітоўнік былі дададзеныя малітвы на кожны дзень тыдня і малітва да св. айца Піо з П’етрэльчыны, а таксама прэфацыя ІІ эўхарыстычнай малітвы, літургічная форма Літаніі да ўсіх Святых і малітва пры выстаўленні Найсвяцейшага Сакрамэнту.
NIHIL OBSTAT |
|