Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
СЭРЦА ЕЗУСА — КРЫНІЦА ЖЫЦЦЯ І СВЯТАСЦІ… Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў першыя пятніцы месяца У кнізе змешчаны тэксты для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў першыя пятніцы месяца. Аб гэтай адарацыі прасіў сам Езус Хрыстус у сваіх аб’яўленнях, абяцаючы нам шматлікія ласкі за ўшанаванне Яго Найсвяцейшага Сэрца. Істотным элементам гэтага набажэнства з’яўляецца абавязак годнага ўміласціўлення, г. зн. кампенсацыі і перапрашэння Найсвяцейшага Сэрца Езуса за нашыя грахі, а таксама інтранізацыя — акт веры, калі мы выбіраем Езуса Валадаром у нашым жыцці. Таму, акрамя тэкстаў для адарацыі, у кнізе ў якасці дадатку прапанаваныя малітвы перапрашэння за парушэнне Божых запаведзяў, малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса (вяночак, літанія, акт асабістага прысвячэння, штодзённае ахвяраванне і г.д.) і парадак інтранізацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сям’і.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|