Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.


ДУШПАСТЫРСТВА СЕМ’ЯЎ
Рэкамендацыі

«Душпастырства сем’яў» разумеецца як сістэма касцёльнай дзейнасці, якая скіравана на ажыццяўленне збаўчага плану адносна сужэнства і сям’і. Яго стрыжнем з’яўляецца праўда пра сужэнства і сям’ю, якую Настаўніцтва Касцёла беспамылкова перадае, інтэрпрэтуе і суадносіць са «знакамі часу». Да заданняў душпастырства сем’яў адносіцца і ўсебаковы клопат пра забеспячэнне ўмоваў, якія спрыяюць рэалізацыі гэтай праўды, і канкрэтная дапамога сям’і ў выкананні яе паклікання (пар. «Familiaris consortio», п. 1).

Гэтыя рэкамендацыя з’яўляюцца працягам працы Касцёла ў Беларусі для сужэнства і сям’і, якая вядзецца на працягу многіх гадоў. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ) у 1999 г. надала арганізацыйныя формы душпастырству сем’яў, прызначыўшы біскупа, адказнага за гэтую справу. У кожнай дыяцэзіі вызначаны святар, які, пры падтрымцы адпаведна падрыхтаваных свецкіх асобаў, павінен рэалізаваць асноўныя заданні ў сферы душпастырства сем’яў. 11 чэрвеня 2002 г. на XIII Пленарным пасяджэнні ККББ была створана Рада па справах сям’і, а 15 снежня 2003 г. на XIX пасяджэнні быў зацверджаны яе Статут.

Гэты дакумент з’яўляецца плёнам вопыту многіх людзей і асяродка, якія займаюцца душпастырствам сем’яў як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён абапірпецца, між іншым, на наступныя дакументы:

  • Інструкцыя Папскай рады па справах сям’і «Падрыхтоўка да сакрамэнту сужэнства» ад 13 мая 1996 г.;
  • Статуты Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій. Інструкцыя аб падрыхтоўцы да сакрамэнту сужэнства ў Каталіцкім Касцёле і аб душпастырстве сем’яў (дад. 2 да Статутаў Сіноду);
  • Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі «Пра Ружанец» ад 26 студзеня 2003 г.;
  • Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі «Пра сям’ю» ад 5 лістапада 2003 г.;
  • Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі «Каштоўнасць чалавечага жыцця і сучасныя пагрозы для яго» ад 25 красавіка 2004 г.

Рэкамендацыі адносна душпастырства сем’яў былі зацверджаны на XXV Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 30 чэрвеня 2005 г.

На беларускай і польскай мовах.
Фармат 84х108 1/32.
120 с.

 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар