Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
- ЯН ПАВЕЛ ІІ
- АПОСТАЛЬСКАЯ СТАЛІЦА
- СЯМ'Я
- ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ
- ЛІТУРГІЯ
- СВЯТАРАМ
- ДЛЯ МОЛАДЗІ
- МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
- ГІСТОРЫЯ, СВЯТЫЯ, СВЯТЫНІ
- МАСТАЦТВА
- МАЛІТОЎНІКІ
- КАТЭХЕЗА
- ПАГЛЫБЛЕННЕ ВЕРЫ
- ДАКУМЕНТЫ
- Серыя «Абразы Маці Божай»
- КАСЦЁЛЬНЫЯ РУХІ
- Бібліятэка часопіса
«Наша вера» - Матэрыялы сімпозіумаў
і канференцый - Серыя «СВЯТЫЯ»
МАЎГЛІ Кніжка ваўчаняці «Маўглі» — гэта кніга для тых хлопчыкаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у скаўтынгу. Дзякуючы гэтай кнізе яны стануць сапраўднымі ваўчанятамі, даведаюцца пра правілы жыцця ў зграі, а таксама разам з Акелам будуць адзначаць у ёй новыя навыкі і дасягненні. На старонках выдання дзеці знойдуць шмат карыснай інфармацыі з гісторыі, геаграфіі, батанікі і іншых сфераў, якая не толькі дапаможа ім стаць добрымі ваўчанятамі, але і разаўе іх агульную эрудыцыю.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
ЛЮБІ СВАЙГО БЛІЖНЯГА Дапаможнік па развіцці парафіяльных структураў дабрачыннага таварыства «Карытас» Дапаможнік па развіцці парафіяльных структураў дабрачыннага таварыства «Карытас» «Любі свайго бліжняга» з’явіўся ў выніку шматгадовага супрацоўніцтва арганізацый «Карытаса» Паўднёвай Еўропы. Дапаможнік стаў адказам на патрэбы людзей, якія працуюць у гэтай сферы (парафіяльных і дыяцэзіяльных структурах дабрачыннага таварыства «Карытас») і імкнуцца арганізаваць або рэарганізаваць парафіяльны «Карытас». Гэты дапаможнік распрацаваны так, каб дапамагчы ў парафіях аніматарам, якія займаюцца заснаваннем парафіяльных структураў «Карытас» і (або) арганізуюць розныя трэнінгі і сустрэчы ў структурах, што ўжо існуюць.
Пераклад з англ. Юліі Шэдзько. |
|
Фрэнк Дафф КАШТОЎНЫЯ КРУПІНКІ МУДРАСЦІ Частка І Пераклад з англ. Юліі Шэдзько Кніга Ф. Дафа, заснавальніка каталіцкага руху «Легіён Марыі», прысвечана разважанням пра аспекты веры. Аўтар перакананы, што «людзі, паддаючыся сучасным стэрэатыпам, кажуць, што навука абвергнула рэлігію, і гэта — прагрэс. Кожны дзень навука робіць вялізны крок наперад, і нас прымушаюць думаць, што рэлігія стаіць на месцы і таму асуджана на знікненне. Відавочная шкода такіх меркаванняў. Людзі адмаўляюцца ад рэлігіі як таго, пра што не варта разважаць, у той час як сапраўдная моц рэлігіі і цікавасць, якую яна здольная выклікаць, такія вялікія, што варта толькі як след пазнаёміць з ёю чалавека, і яна зойме трывалае месца ў яго сэрцы».
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
Ежы Гжыбоўскі ДЫЯЛОГ ЯК ШЛЯХ ДУХОЎНАСЦІ Ў СУЖЭНСТВЕ, І НЕ ТОЛЬКІ Пер. з пол. Л. Бурлевіч і А. Шыцікавай. У кнізе Ежы Гжыбоўскага ўтрымліваюцца парады і рэкамендацыі для сужэнцаў, а таксама для ўсіх, хто хоча навучыцца правільна весці дыялог з самім сабой, з іншымі людзьмі, з Богам. Свае разважанні пра важнасць дыялога аўтар дапаўняе прыкладамі з уласнага сужэнскага жыцця і выказваннямі ўдзельнікаў руху «Сужэнскія сустрэчы», які быў створаны аўтарам і яго жонкаю Ірэнай у 1978 г. у Польшчы, а затым пашырыўся ў іншых краінах.
На рускай мове. |
|
Бід Макгрэгар ФРЭНК ДАФ І ЛЕГІЁН МАРЫІ Пераклад з англійскай мовы Э. Палінеўскай Аўтар кнігі айцец Бід Макгрэгар, віцэпастулятар беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Фрэнка Даффа (1889–1980), заснавальніка Легіёна Марыі, акцэнтуе ўвагу на аспекце асабістага кантакту і матывах, на якіх грунтавалася ўсё, што распачынаў і рабіў Фрэнк Дафф, гаворыць пра яго духоўнасць і пра тое, што для яго значыла жыць у еднасці з Марыяй. На рускай мове.
18 с. |
|
Патрык О’Конар ФРЭНК ДАФ — МІССІЯНЕР Пераклад з ангельскай мовы Э. Палінеўскай У кнізе распавядаецца пра развіццё місіянерскай дзейнасці Легіёна Марыі пад кіраўніцтвам яго заснавальніка Слугі Божага Фрэнка Даффа (1889–1980), прыводзяцца сведчанні святароў, якія працавалі ў той час на місіях, а таксама іерархаў Каталіцкага Касцёла пра плённасць служэння легіянераў у Афрыцы, Кітаі, Карэі і інш. краінах. На рускай мове.
24 с. |
|
Мэры Пэфлі ЖАНЧЫНА ВЕРЫ Жыццё Эдэль Куінн Пераклад з англійскай мовы Н. Кандрусевіч У кнізе распавядаецца пра жыццё Эдэль Куінн (1907–1944), якая яшчэ ў юным узросце вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і рэалізавала сваё пакліканне, актыўна працуючы ў Легіёне Марыі ў Ірландыі, Англіі, а апошнія восем гадоў свайго такога кароткага, але яркага жыцця, у Афрыцы. На рускай мове.
130 с. |
|
РУХІ Маёвыя разважанні Камісія па справах Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вырашыла прысвяціць сёлетнія разважанні падчас маёвых набажэнстваў рэлігійным рухам і евангелізацыйным супольнасцям, якія дзейнічаюць у Касцёле, у тым ліку і ў нашай краіне. Каб пазнаёміць вернікаў з іх дзейнасцю, выдавецтвам «Pro Christo» была падрыхтавана кніжка «Рухі і супольнасці. Маёвыя разважанні». Хочацца спадзявацца, што гэтыя разважанні пра рэлігійныя і евангелізацыйныя рухі і супольнасці, а таксама пра малітоўныя групы, паспрыяюць паглыбленню ведаў і духоўнасці вернікаў, а таксама заахвоцяць іх да актыўнага ўдзелу ў евангелізацыйнай місіі Касцёла і ў жыцці сваіх парафій.
Для ўнутранага карыстання. |
|
УСТУПНАЯ ФАРМАЦЫЯ ЭЎХАРЫСТЫЧНАГА РУХУ МОЛАДЗІ Эўхарыстычны рух моладзі (ЭРМ) – гэта касцёльны рух. Ён аб’ядноўвае ў каталіцкіх парафіях дзяцей і моладзь, якія разам спасцігаюць Евангелле і жадаюць з Езусам Хрыстом будаваць новы свет. Праграма ЭРМ уяўляе сабой больш глыбокую падрыхтоўку дзіцяці да поўнага ўдзелу ў святой Імшы. У брашуры прапаноўваюцца сцэнарыі правядзення сустрэчаў у межах уступнай фармацыі – падрыхтоўка кандыдатаў у ЭРМ (8 сустрэчаў) і падрыхтоўка членаў ЭРМ (17 сустрэчаў). Для унутранага карыстання.
На рускай мове. |
|
У ЧАКАННІ ЭЎХАРЫСТЫІ У кнізе прапанаваны шлях да паяднання з Богам — прызнанне ў духу веры сваёй духоўнай убогасці і нікчэмнасці і няспынная малітва чакання сустрэчы з Хрыстом у Эўхарыстыі.
На рускай мове. |
|
ЛЕГІЁН МАРЫІ Афіцыйная інструкцыя Асноўныя палажэнні Інструкцыі распрацаваны заснавальнікам Легіёна Марыі Фрэнкам Дафам і адлюстроўваюць яго разуменне ролі Найблагаславеннейшай Панны Марыі ў Божым замысле збаўлення, а таксама ролі веруючых свецкіх у пасланніцтве Касцёла. У кнізе падрабязна апісаны асноўныя мэты і дух Легіёна, абавязкі легіянераў, структура Легіёна і сістэма кіравання, асноўныя палажэнні апостальскай дзейнасці Легіёна і інш. На рускай мове |
|
ЗАКОНЫ НОВАГА ЖЫЦЦЯ Нататнік удзельніка Аазіса Новага Жыцця 1-й ступені Нататнік удзельніка Аазіса Новага Жыцця 1-й ступені з'яўляецца працоўным сшыткам на рэкалекцыях аазіса. Складзены паводле дзён і падрабязных пунктаў праграмы на кожны дзень рэкалекцый аазіса. Гэты нататнік стане мастом, што спалучае дзве рэчаіснасці: перажыванне аазіса і асабістае сведчанне аб перажытым аазісе пасля вяртання ў сваё штодзённае асяроддзе. Са згоды духоўнай улады На беларускай мове |
|