Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.

Складальнік Ганна Шаўчэнка
АПЯКУНКА БЕЛАРУСІ

Маці Божая Будслаўская — Апякунка Беларусі. У кнізе змешчаны працы Аляксандра Ярашэвіча, Ігара Сурмачэўскага, Алега Глекава, прысвечаныя гісторыі культу абраза Маці Божай Будслаўскай, гістарычным і іконаграфічным даследаванням пра абраз, аналізуецца яго аздабленне, распавядаецца пра яго копіі і спісы, мастацкія і дэкаратыўна-прыкладныя працы з вобразам будслаўскай Багародзіцы.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60х84 1/16 (142x200 mm).
248 с., іл.
ISBN 978-985-7206-96-4.
Дата выдання: чэрвень 2023 г.
 

 

ЦУДАДЗЕЙНЫЯ АБРАЗЫ МАЦІ БОЖАЙ

У чэрвені 2021 г., па ініцыятыве пробашча мінскага касцёла святых Сымона і Алены кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка, адбылася малітоўна-пакутніцкая аўтапілігрымка з копіямі цудадзейных абразоў уздоўж межаў нашай краіны. У выданні змешчаны асноўныя звесткі пра цуда­дзейныя абразы, копіі якіх вандруюць па парафіях Беларусі. Тут таксама змешчаны малітвы да Маці Божай, пададзена інфармацыя пра адпусты і набажэнствы, якія адбываюцца ў святынях.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70x100 1/16 (176x250 mm).
32 с.

1-е выданне
ISBN 978-985-7206-70-4.
Дата выдання: лістапад 2021 г.

2-е выданне
ISBN 978-985-7206-74-2.
Дата выдання: люты 2022 г.
 

 

КАТАЛІЦКІЯ СВЯТЫНІ ГРОДНА
ŚWIĄTYNIE KATOLICKIE W GRODNIE
CATHOLIC CHURCHES OF GRODNO

Гэтае выданне з’яўляецца своеасаблівым даведнікам, прысвечаным каталіцкім святыням старажытнага горада над Нёманам. У альбоме прадстаўлены не толькі старажытныя святыні, але і новаўзведзеныя. Усе яны з’яўляюцца «сведчаннем веры і вернасці адвечным хрысціянскім каштоўнасцям» каталіцкіх вернікаў і людзей добрай волі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай, польскай і англійскай мовах.
Фармат 84х108 1/20 (193х200 mm).
80 с. з ілюстрацыямі.
ISBN 978-985-7206-19-3.
 

 
Айцец Аркадзь Куляха OCD
АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ У ГУДАГАІ
2­-е выданне, дапоўненае

У кнізе падаецца гісторыя культу слаўнага ласкамі абраза Маці Божай у Гудагаі (Маці Божай Шкаплернай), які з даўніх часоў карыстаецца асаблівай пашанай вернікаў.

На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32 (117х165 mm).
72 с.
ISBN 978-985-7074-­18­-1.
 

 
Аркадзь Шпунт
Ц І Р Э
Нататкі рэстаўратара

Гэта кніга вядомага рэстаўратара і выдатнага майста сваёй справы, які вяртае жыццё старым абразам і амаль страчаным фрэскам, здзіўляе, прымушае разважать, прыцягвае магнэтызмам слова, думкі і вобраза. Прафесія рэстаўратара адпаведна адчуваецца ў пісьменніцкай манеры Аркадзя Шпунта, у яго стыле — лаканічным і ў той жа час дакладным, як рух скальпеля, глыбокім да той максімальнай глыбіні, на якой найбольш выразна успрымаецца вобраз і прачытваецца думка.

На рускай мове.
Фармат 84х108 1/32 (125x195 mm).
312 с.
ISBN 978-985-6825-78-4.

 

 

AD MAJOREM DEI GLORIAM
Аднаўленне і рэстаўрацыя галоўнага алтара ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя

Альбом "Ad majorem Dei gloriam" ("Дзеля большай хвалы Божай" - дэвіз ордэна езуітаў) распавядае пра галоўны алтар гродзенскага катэдральнага касцёла св. Францішка Ксавэрыя - знакаміты ўзор архітэктуры позняга барока, залічаны да помнікаў еўрапейскага ўзроўню. Пасля пажару ў святыні, які здарыўся ў ліпені 2006 г. і цалкам знішчыў левае крыло алтара, алтар поўнасцю рэканструяваны: нанава ўзведзеныя і распісаныя пад мармур драўляныя, багата аздобленыя арнаментамі калоны, выразаныя скульптурныя фігуры святых, а таксама нанесена пазалота, што адпавядае іканаграфічнай праграме алтара, распрацаванай на пачатку XVIII ст. езуітамі, якія пабудавалі святыню.

На беларускай і польскай мовах.
Фармат 165x240 mm.
82 с.
ISBN 978-985-6825-60-9.
 

 

IN NOMINE DOMINI
Мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

300-годдзю кансэкрацыі святыні прысвячаецца

У альбоме адлюстравана гісторыя мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаванага на пачатку XVIII ст. езуітамі і кансэкраванага ў 1710 годзе. У 50-я гг. мінулага стагоддзя будынак святыні быў цалкам перабудаваны і на працягу 40 гадоў выкарыстоўваўся як Дом фізкультуры. Толькі на пачатку 90-х гг. касцёл вярнулі вернікам. Сёння мінская катэдра, адбудаваная і ўзноўленая ў сваім велічным архітэктурным абліччы, — яскравы знак адраджэння Каталіцкага Касцёла на Беларусі.

На беларускай і англійскай мовах.
256 с.
ISBN 978-985-6825-41-8

Дыпламант LI Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі-2012».
За гэту кнігу выдавецтва атрымала
Дыплом II ступені
у намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”.

На VIII Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі», дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Дыплом Н А М І Н А Н Т А
у намінацыі “Надрукавана ў садружнасці”.


 

 
Айцец Аркадзь Куляха OCD
АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ У ГУДАГАІ

У кнізе падаецца гісторыя культу славутага ласкамі абраза Маці Божай у Гудагаі (Маці Божай Шкаплернай), які з даўніх часоў карыстаецца асаблівай пашанай вернікаў.

Кніга выдадзена да урачыстасці каранацыі абраза Маці Божай у Гудагаі.

Навукова-папулярнае выданне

На беларускай мове.
Фармат 70х100 1/32
32 с., 32 с. каляр. укл.: іл.
ISBN 978-985-6628-95-8

Глядзі таксама:
«Наша вера» №2(40)/2007
САНКТУАРЫЙ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПЛЕРНАЙ У ГУДАГАІ

 

 
Анджэй Цеханавецкi
МIХАЛ КАЗIМIР АГIНСКI I ЯГО «СЯДЗIБА МУЗАЎ» У СЛОНIМЕ

Мiхал Казiмiр Агiнскi (1730–1800) — гетман Вялiкага Княства Лiтоўскага, вядомы мецэнат, кампазiтар, мастак, паэт. Свае маёнткi Слонiм i Целяханы ён ператварыў у «сядзiбы музаў», вядомыя ва ўсёй Еўропе, але забытыя ў Беларусi. Гэты прагал запаўняе кнiга Анджэя Цеханавецкага, нашчадка беларускiх княжацкiх родаў Мсцiслаўскiх i Заслаўскiх i таксама мецэната, якi цяпер жыве ў Лондане. Кнiга грунтуецца на багатым архiўным матэрыяле, упершыню была выдадзена на нямецкай мове (Кёльн, 1961).

Пераклад з нямецкай мовы У. Сакалоўскага.

Навукова-папулярнае выданне.

На беларускай мове.
Фармат 84х108 1/32.
272 с., 16 с. іл.
ISBN 985-6628-69-5.

 

 
Віктар Карамазаў
АНТОН

У аповесці-эсэ Віктара Карамазава апавядаецца пра мастака Антона Бархаткова – адметнага светлым талентам пейзажыста, які нястомна шукаў ва ўласнай творчасці разгадку найвялікшага Божага тварэння – Чалавека і Свету, па-мастацку шчодра і сонечна сцвярджаючы іх хараство і гармонію.

Кніга прызначана ўсім, хто не абыякавы да мастацтва.

На беларускай мове.

Фармат 70х90 1/16.
68 с. + 38 л. іл.
ISBN 985-6628-77-6

 

 
Аляксандр Ярашэвіч
АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ

Маці Божая Будслаўская – апякунка Беларусі, свята якой адзначаецца беларускімі каталікамі 2 ліпеня. У кнізе «Абраз Маці Божай Будслаўскай» мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч даследуе гісторыю культу абраза Маці Божай Будслаўскай на Беларусі.

На беларускай мове.

Глядзі таксама:
«Наша вера» №2(16)/2001
ЦУДАДЗЕЙНЫ І СТАРАЖЫТНЫ

 

 

АДКРЫТЫ МАСТАЦКІ ПЛЕНЭР «БУДСЛАЎ – 2004»
Каталог

На працягу мая - чэрвеня ў Будславе праходзіў адкрыты мастацкі пленэр, арганізаваны Нацыянальным санктуарыем Маці Божай у Будславе, выдавецтвам «Про Хрысто» і ініцыятыўнай групай беларускіх мастакоў «PLENERIA».

Задача, якую ставілі перад сабой арганізатары і удзельнікі пленэру, — праз мастацтва дапамагчы кожнаму чалавеку нешта спасцігнуць, даведацца пра тое, што ёсць у Беларусі такое месца як Будслаў, даць магчымасць убачыць прыгажосць будслаўскіх мясцінаў, паспрабаваць па-новаму адчуць подых часу і гісторыі.

У акцыі прынялі удзел дзесяць беларускіх мастакоў. З іх працамі, зробленымі падчас пленэра, знаёміць гэты каталог.

На беларускай і англійскай мовах.

Дыпламант XLV Рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі».
За гэту кнігу выдавецтва атрымала
Дыплом II ступені.

 

 
Аляксандр Ярашэвіч
«МАЦІ БОЖАЯ СНЕЖНАЯ» Ў БЕЛАРУСІ
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

Абразы Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ - адзін з самых вядомых і старажытных у хрысціянскім свеце. У 17-18 стагоддзях яго копіі разышліся па многіх краінах Еўропы. У кнізе ўпершыню падаюцца гістарычныя і іконаграфічныя звесткі пра абразы «Снежнай» у Беларусі, многія з якіх шануюцца як цудатворныя.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
16 с., 82 с. іл.

Глядзі таксама:


 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар