Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.


СВЯТЫ АНДРЭЙ БАБОЛЯ
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Андрэя Боболі, святара і мучаніка, палымянага прапаведніка і самаадданага місіянера, які евангелізаваў на Палессі і скончыў жыццё ў страшэнных муках, забіты казакамі ў Янаве Палескім (цяпер Іванава Брэсцкай вобл.).

У кнізе прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Андрэя Баболі, а таксама пададзена інфармацыя пра апекуноў прафесій, заступнікаў пры хваробах і інш.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (100x140 mm)
48 с
ISBN 978-985-6825-07-4
 

 

Святы Пётр
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Пятра, Апостала, свята якога каталіцкі Касцёл урачыста адзначае 29 чэрвеня. Св. Пётр з’яўляецца апекуном шматлікіх гарадоў, а таксама кавалёў, муляраў, будаўнікоў мастоў, маракоў, рыбакоў, майстраў гадзіннікаў, лічыцца заступнікам за хворых на эпілепсію і інш.

У кнізе таксама пададзены звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў і літанія да святых Пятра і Паўла.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-25-3
 

 

Святы Юда Тадэвуш
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Юды Тадэвуша, Апостала, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 28 кастрычніка. Св. Юда Тадэвуш лічыцца заступнікам у безнадзейных справах.

У кнізе прапануюцца таксама тэксты малітваў, навэнна і літанія да св. Юды Тадэвуша. У дадатку прыведзены асноўныя малітвы і кароткі катэхізіс.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-23-7
 

 

Святы Антоній Падуанскі
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Антонія Падуанскага, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 13 чэрвеня. Св. Антоній з’яўляецца апекуном убогіх і іх заступнікам, апякуецца нарачонымі і сужэнствамі, да яго звяртаюцца ў малітве, калі згубілася нейкая рэч.

У кнізе пададзены таксама звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў, навэнна і літанія да св. Антонія.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-26-1

 

 

Святы Бэнэдыкт
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Бэнэдыкта з Нурсіі, абата, апекуна Еўропы, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 11 ліпеня. Св. Бэнэдыкт з’яўляецца апекуном Францыі, шматлікіх законаў, а таксама архітэктараў, інжынераў, настаўнікаў, спелеолагаў, выдаўцоў, лічыцца заступнікам за хворых на рожу, а таксама за канаючых.

У кнізе таксама пададзены звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў, навэнна і літанія да св. Бэнэдыкта.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-24-5

 

 

Святы Ян Хрысціцель
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Яна Хрысціцеля, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 24 чэрвеня. Св. Ян Хрысціцель з’яўляецца апекуном шматлікіх краін і гарадоў, Мальтыйскага ордэна, ордэна кармелітаў; вінаробаў, архітэктараў, земляробаў і інш., а таксама дзяўчат, незамужніх маці, тых, хто прыгавораны да смерці, эпілептыкаў.

У кнізе пададзены таксама звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Яна Хрысціцеля.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-32-6
 

 

Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (з Лізьё), панны і доктара Касцёла, свята якой каталіцкі Касцёл адзначае 1 кастрычніка. Св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус з’яўляецца апякункай Францыі і Расіі, а таксама законаў кармелітак, тэрэзак, тэрэзіянак, каталіцкіх місій і місіянераў.

У кнізе таксама пададзены звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-27-Х
 

 

Святая Тэрэза ад Езуса
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), панны і доктара Касцёла, свята якой каталіцкі Касцёл адзначае 15 кастрычніка. Св. Тэрэза ад Езуса з’яўляецца апякункай Іспаніі, горада Авіла, законаў кармелітаў босых і кармелітаў «абутых», а таксама заступніцай за душы ў чысцы.

У кнізе таксама пададзены звесткі пра іншых святых, якія носяць гэтае імя, прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Тэрэзы ад Езуса.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-28-8
 

 

Святы Крыштаф
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Крыштафа, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 25 ліпеня. Св. Крыштафа залічваюць да 14 заступнікаў у цяжкіх жыццёвых абставінах. Ён з’яўляецца заступнікам ад неспадзяванай смерці; апекуном вадзіцеляў, маракоў, вандроўнікаў, пілігрымаў і інш.; да яго звяртаюцца пры эпідэміях, пры пагрозе стыхійных бедстваў.

У кнізе пададзена таксама інфармацыя пра апекуноў прафесій, заступнікаў пры хваробах і інш., прапануюцца тэксты малітваў і літанія да 14 святых заступнікаў.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-29-6
 

 

Святы Казімір
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Казіміра, свята якога каталіцкі Касцёл адзначае 4 сакавіка. Св. Казімір з’яўляецца галоўным апекуном Літвы, многіх дыяцэзій у Польшчы, а таксама Гродзенскай дыяцэзіі на Беларусі, лічыцца апекуном моладзі.

У кнізе пададзена таксама інфармацыя пра апекуноў прафесій, заступнікаў пры хваробах і інш., прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Казіміра.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-30-Х
 

 

Святы Рох
Серыя «Святыя»

Кніга знаёміць чытачоў з жыццём і дзейнасцю св. Роха. Св. Рох з’яўляецца апекуном падарожнікаў, аптэкараў, урачоў, агароднікаў, шпіталяў, вязняў і хатняй жывёлы; апякуецца таксама хворымі на чуму, халеру, шаленства, пры хваробах ног.

У кнізе пададзена таксама інфармацыя пра апекуноў прафесій, заступнікаў пры хваробах і інш., прапануюцца тэксты малітваў і літанія да св. Роха.

На беларускай мове
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm)
48 с
ISBN 985-6628-31-8
 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар