Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.


КРЫЖОВЫ ШЛЯХ: РАЗВАЖАННІ

У кнізе змешчаны разважанні Крыжовага шляху. Гэтыя разважанні могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху ў часе Вялікага посту, а таксама паглыбленню духоўнага жыцця вернікаў.

Набажэнства Крыжовага шляху — адно з найбольш старажытных і распаўсюджаных у Касцёле пасійных набажэнстваў. Слова «пасія» ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «мука». Хрысціянін павінен заўсёды памятаць, якім коштам было здабыта нашае збаўленне. Прычым не проста памятаць, а імкнуцца глыбей спасцігнуць вялікую таямніцу Мукі Пана. Гэта магчыма толькі ў засяроджанай малітве.

Кніга, у якой сабраныя разважанні Крыжовага шляху, паклікана дапамагчы ўсім, хто хоча, каб яго малітва была не проста «адгаворваннем пацераў», а шчырай размовай з Нябесным Айцом. Яна дапаможа ўзбагаціць духоўнае жыццё і паглыбіць кантакт з Богам.

На беларускай мове.
Фармат 75х901/32.
36 с.
ISBN 985-6628-62-8.

 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар