Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.


ОЙЧА НАШ
Малітоўнік
2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае

Малітоўнік на беларускай мове ўяўляе сабой зборнік малітваў, набажэнстваў і спеваў, а таксама ўключае кароткі катэхізіс і Парадак Святой Імшы.

Дзеля большай хвалы Божай і для духоўнай карысці вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі выдавецтвам «Про Хрысто» ў супрацоўніцтве з Мінска-Магілёўскай мітрапалітальнай камісіяй па перакладу літургічных і рэлігійных тэкстаў падрыхтавана другое выданне малітоўніка «Ойча наш», выпраўленае і дапоўненае.

Так, у гэтым новым выданні змешчаныя тэксты Святой Імшы на лаціне і па-беларуску, выпраўленыя згодна з выданнямі «Missale Romanum. Editio typica tertia» (Roma, 2000) і «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск, 2004) адпаведна, з дазволу Канференцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Тэкст «Парадку хросту дзяцей пры небяспецы смерці ці пры кананні, які выкарыстоўваецца, калі адсутнічаюць святар і дыякан» пададзены паводле «Парадку хросту дзяцей, дастасаванага для дыяцэзій на Беларусі», зацверджанага Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (Prot. 2434/03/L).

Раздзел «Святы Ружанец» прыведзены ў адпаведнасць з новым складам набажэнства, абвешчаным у Апостальскім лісце Яна Паўла ІІ «Rosarium Virginis Mariae» (Рым, 2002).

Усе малітвы, а таксама тэрміны і назвы, якія ўжываюцца ў малітоўніку, былі прыведзеныя ў адпаведнасць з зацверджанымі ўзорнымі тэкстамі.

У малітоўнік былі дададзеныя малітвы на кожны дзень тыдня і малітва да св. айца Піо з П’етрэльчыны, а таксама прэфацыя ІІ эўхарыстычнай малітвы, літургічная форма Літаніі да ўсіх Святых і малітва пры выстаўленні Найсвяцейшага Сакрамэнту.

NIHIL OBSTAT
Цэнзар кс. д-р Ян Саламон
Пінск, 3 верасня 2004 г.

IMPRIMATUR
Кардынал Казiмiр Свёнтэк,
Арцыбіскуп Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi
Мiнск, № 140/04 ад 8 верасня 2004 г.,
у свята Нараджэння НПМ.

Пад агульнай рэдакцыяй кс. М. Сапеля

На беларускай мове
Фармат 60х84 1/32 (110x140 mm)
608 с.
ISBN 985-6628-46-6
 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар