Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
![]() |
![]() |
![]() |
ПРА ПАКЛІКАННЕ Ружанцовыя разважанні Чарговы раз, дзякуючы намаганням Камісіі па справах Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, выходзяць у свет ружанцовыя разважанні. Гэтыя разважанні на месяц святога Ружанца, прызначаныя для духоўнай карысці вернікаў, прысвечаны тэме паклікання і распавядаюць пра харызматы розных супольнасцяў у Касцёле. Галоўная мэта разважанняў — паказаць багацце і разнастайнасць формаў духоўнага жыцця і дапамагчы вернікам, асабліва моладзі, асэнсаваць сваё хрысціянскае пакліканне і выбраць шлях яго рэалізацыі. Прапанаваныя тэксты могуць быць выкарыстаныя як аснова для разважанняў падчас ружанцовых набажэнстваў з удзелам вернікаў, а таксама для прыватнага чытання.
На беларускай і польскай мовах. |
![]() |