Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.

Кс. Францішак Груднёк
ПРА ЭЎХАРЫСТЫЮ
Маёвыя разважанні

Май — гэта месяц, асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. На працягу гэтага месяца вернікі збіраюцца ў касцёлах на традыцыйныя маёвыя набажэнствы. Паколькі Касцёл працягвае перажываць Год Эўхарыстыі, абвешчаны святой памяці Папам Янам Паўлам ІІ, сёлета падчас маёвых набажэнстваў рэкамендавана праводзіць разважанні эўхарыстычнай тэматыкі.

Пададзеныя ў кніжцы разважанні, складзеныя вядомым польскім рэлігійным публіцыстам ксяндзом Францішкам Груднёкам, былі ўзятыя з кнігі «Пан ідзе з неба. Роздумы над хрысціянскім жыццём» (Бытам, 1997). Яны могуць быць выкарыстаныя ў касцёлах і капліцах падчас паралітургічных набажэнстваў пад кіраўніцтвам святара, падчас супольнай малітвы ў групах вернікаў, а таксама для прыватнага чытання і разважання.

Для ўнутранага карыстання.
На беларускай і польскай мовах.
Фармат 80х100 1/32.
144 с.

 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар