Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



БІБЛІЯТЭКА

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.


КРЫЖОВЫ ШЛЯХ: РАЗВАЖАННІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

У кнізе змешчаны разважанні Крыжовага шляху для дзяцей. Гэтыя разважанні могуць служыць дапамогаю пры адпраўленні набажэнстваў Крыжовага шляху з удзелам дзяцей у часе Вялікага посту.

Дарагія дзеці!
Прыйшоўшы ў касцёл, паглядзіце ўважліва на чатырнаццаць незвычайных выяваў, размешчаных на сценах святыні. На кожнай з іх вы ўбачыце Езуса. Спачатку Ён маўкліва выслухоўвае несправядлівы прысуд, потым прымае крыж, нясе яго, падае пад ім і, нарэшце, на ім памірае... Усё гэта — крыжовы шлях, па якім прайшоў калісьці Езус, каб збавіць ўсіх нас, людзей, ад грахоў і смерці. Мы таксама пройдзем за Ім па гэтым шляху, сустрэнем на ім розных людзей, пачуем іх размовы. Так, пераходзячы ад стацыі да стацыі, мы як бы нанава перажывем збавенную муку Пана Езуса, і гэтыя звыклыя выявы на сценах касцёла, на якія мы часам увогуле не звярталі ўвагі, ажывуць. А мы з вамі, дзякуючы разважанням, узятым з гэтай кніжкі, навучымся маліцца яшчэ гарачэй, яшчэ больш удумліва і шчыра.

На беларускай мове.
Фармат 75х901/32.
88 с.
ISBN 985-6628 -64-4.

 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар