МАРЫЯ, ЯКАЯ ПОБАЧ
Анёл не прыйшоў да яе з добрай весткай.
Яна пра ўсё дазналася сама.
І стала страшна ёй, самотнай,
ды не спытала: «Як яно
ўсё будзе?»,
Хоць перадумала нямала,
і не сказала: «Так, хай
будзе ўсё па-Твойму».
Маўчала толькі. Нават не сказала «не».
Чакала толькі й спадзявалася ў душы,
што звыкнецца з такою думкай.
Камусьці з нас, напэўна,
выпадала
пайсці й сказаць: «Вітана будзь,
Марыя!»
Але хіба кагосьці з нас цікавяць
такія старадаўнія падзеі?
Ды радуюцца ўсе анёлы ў небе,
бо слова «не» ты не сказала.
Маці Бога і наша
Маці
да Сына нахіляецца і кажа:
«Глядзі, вось брат Твой!»
Але хто з нас адважыцца
прынесці вестку той Марыі, якая побач?
Хто запытае: «Як табе жывецца?»,
Не кажучы ўжо пра звеставанне...
На жаль, не здольныя мы сёння
выконваць працу за анёлаў.