ПЕРАД КАЛЯДАМІ
Мудрацы ў бездарожжы крок за крокам
дарогу шукаюць.
Мяркуюць, гадаюць...
Яны яшчэ мэты свайго
падарожжа
не ведаюць і не
маюць.
Нішто не дае
мудрацам упэўненасці.
Толькі надзея
вандруе з імі
ў зорнай сукенцы.
Хто ўсхваляваў
пастухоў,
бедакоў, хто даў ім надзею?
Крочачы ўздоўж
агароджы,
напружваюць сэрцы,
вочы і вушы,
яны бачаць адчыненыя
нябёсы.
Яны пакідаюць свой
звыклы свет.
Песня анёлаў, словы
радасці
вядуць іх да Дзіцяткі.