О ЛАСКАВАЯ МАРЫЯ
О ласкавая Марыя,
што Ты шыеш гэтак
жвава?
«Аблямоўваю пялюшкі
для Нябеснага
Дзіцяткі».
Святы Юзаф, Апякуне,
што ўпраўляеш ты ля
хаты?
«Я асла свайго
сядлаю
і адшукваю папону».
Ну, а ты, ціхмяны
вослік,
што сапеш вясёла
гэтак?
«Ах, я цешуся, што
хутка
мы пакрочым у
Бэтлеем».