Copyright © 2003 PRO CHRISTO
Тэксты і выбраныя фрагменты прызначаны толькі для асабістага карыстання,
без якіх-небудзь зменаў,
з абавязковым указаннем аўтарскіх правоў і спасылкі на крыніцу.

Publishing House PRO CHRISTO
Rating All.BY
 

Парады да інсцэніроўкі

Калядныя гісторыі і апавяданні, сабраныя ў гэтай кнізе, былі выпрабаваныя ў многіх школах. Драматычныя творы таксама не патрабуюць сцэны і вялікіх выдаткаў, іх можна паставіць у касцёлах і школьных класах. Што датычыць некаторых гісторый, то многімі школьнікамі яны з лёгкасцю ператвараюцца ў сцэнкі і п’есы. Так, адзін школьны клас паспяхова стварыў спектакль паволе апавядання «Жабрак хвілінаў».

Легендарная гісторыя «Маленькі пастух і вялікі разбойнік» прыдатная для пастаноўкі імправізаванага спектакля, у тым ліку лялечнага. Гісторыя з двума братамі, апісаная ў апавяданні «Падарункі», можа паслужыць асноваю для кароткай сцэнкі ў час Адвэнту або ў якасці ўводнай інсцэніроўкі для дыскусіі ў групе ці класе.

Дзеці старэйшага ўзросту з радасцю выконваюць мабіле паводле прачытанага твора. Мабіле нагадвае пра вобразы або найважнейшыя сімвалы гісторыі (напрыклад, можна зрабіць цацачны парасон правадыра над дзіцячаю калыскаю!), такая дзейнасць дапамагае дзецям паглыбіць разуменне таго, што было пачута.

Моладзі часта прыносіць задавальненне стварэнне радыёспекткля на аснове прачытанай гісторыі. «Жабрак хвілінаў» таксама можа быць паспяхова ператвораны ў радыёспектакль з адпаведнымі акустычнымі акцэнтамі — напрыклад, як сумесная пастаноўка класа, падрыхтаваная да апошняга ўрока перад Калядамі.

 

Publishing House PRO CHRISTO
Copyright © 2003 PRO CHRISTO
Тэксты і выбраныя фрагменты прызначаны толькі для асабістага карыстання,
без якіх-небудзь зменаў,
з абавязковым указаннем аўтарскіх правоў і спасылкі на крыніцу.