Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



РЫХТУЕЦЦА ДА ДРУКУ

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.

Мішэль Рэмэры
ТВІТАР З БОГАМ

Гэтая кніга стане вам падтрымкаю, каб узрастаць у веры і будаваць адносіны з Езусам. У ёй даюцца асноўныя веды пра веру ў Бога на аснове Бібліі і вучэння Каталіцкага Касцёла. Кнігу можна выкарыстоўваць для арганізацыі супольных дыскусій, паглыблення веры пасля курса евангелізацыі, курсу «Альфа» і іншых падобных. Яна дапаможа вам растлумачыць сваю веру іншым людзям. Святы Пётр заклікае вернікаў: «Будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто патрабуе ад вас слова пра вашу надзею» (1П 3, 15). Падрабязней глядзіце на старонцы wwwtweetingwithgod.com.
 

 
Ансельм Мойніхен OP
ЭДЭЛЬ КУІН

Пераклад з англійскай мовы
Н. Кандрусевіч

У кнізе апавядаецца пра жыццё Эдэль Куін (1907-1944), якая была накіраваная Легіёнам Марыі з Ірландыі ва Усходнюю Афрыку і заснавала на гэтай вялізнай тэрыторыі апостальскі рух свецкіх. Эдэль Куін пакінула пасля сябе славу сапраўднай святой, святасць якой была надзвычай прыцягальнай, жыццярадаснай і натуральнай.
 

 
Марыя Сэлестын Уолс
Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Пераклад з англійскай мовы
Н. Кандрусевіч

Пра жыццё Эдэль Куін (1907-1944) апавядае яе блізкая сяброўка, манахіня картузіянка Мырыя Уолс, з якой яны разам бралі ўдзел у апостальскім руху свецкіх Легіён Марыі. Кніга знаёміць чытача з тым, што паўплывала на духоўнае жыццё Эдэль Куін, якая пакінула пасля сябе славу сапраўднай святой.
 

 

АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ БЯЛЫНІЦКАЙ

У 1882 годзе даследчык А. К. Кіркор пісаў пра Бялынічы «... на левым беразе Друці, знаходзяцца Бялынічы, праслаўленыя цудатворным абразам Маці Божай. У гэтым Бялынічы былі тымжа для беларускіх каталікоў, чым Чэнстахова для палякаў, Вострая брама – для Літоўцаў...»

Падчас панавання савецкай улады святыня, ў якой захоўваўся абраз, была зачынена і пазней разбурана, а сам цудатворны абраз перайшоў у фонды Магілёўскага мастацкага музея, адкуль падчас фашысцкай акупацыі бясследна знік пры эвакуацыі музейных каштоўнасцяў.

Да нашага часу захаваліся нешматлікія спісы з цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, некаторыя з іх таксама лічацца цудатворнымі. Існуюц і сучасныя спісы з гэтай іконы, што сведчыць пра адраджэнне духоўнасці і культу абраза ў Беларусі.

На беларускай мове.

 

 

АБРАЗЫ МАЦІ БОЖАЙ ЧЭНСТАХОЎСКАЙ У БЕЛАРУСІ

Цудатворны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай ведаюць і шануюць не толькі ў Польшчы. Абразы Маці Божай Чэнстахоўскай ёсць таксама ў касцёлах і цэрквах Беларусі, і большасць з іх шануюцца як цудатворныя.

З гісторыяй культа і асаблівасцямі беларускай іканаграфічнай традыціі сусветна вядомага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай знаёміць гэтая кніга.

На беларускай мове.

 

 

ЖЫРОВІЦКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ

Мястэчка Жыровічы вядома ў Беларусі амаль ўсім, дзякуючы цудатворнаму абразу Маці Божай, які знаходзіцца ў царкве праваслаўнага манастыра.

Абраз з Жыровічаў мае цікавую гісторыю і славіцца шматлікімі цудамі. Жыровіцкі абраз Маці Божай шанаваўся і да сённяшняга дня шануецца вернікамі розных канфесій. Аб гэтым сведчаць шматлікія спісы абраза ў церквах і касцёлах Беларусі.

На беларускай мове.

 

 

АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ КАНГРЭГАЦКАЙ

У гродзенскім катэдральным (фарным) касцёле святога Францішка Ксаверыя асабліва шануецца абраз Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай). Пра цуды гэтага абраза, намаляванага на медзі і прывезенага ў XVII ст. з Рыма, сведчаць шматлікія воты, змешчаныя ў яго алтары. Каля алтара можна ўбачыць эпізоды з гісторыі абраза, намаляваныя на сталі.

Іканаграфічным прататыпам абраза Маці Божай Кангрэгацкай з’яўляецца абраз Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ — адзін з найбольш вядомых і старажытных у хрысціянскім свеце.

Свята Маці Божай Кангрэгацкай адзначаецца 5 жніўня.

На беларускай мове.

Глядзі таксама:
«Наша вера» №3(33)/2005
ГІСТАРЫЧНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ

«Наша вера» №3(33)/2005
ЦУДЫ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ КАНГРЭГАЦКАЙ

 

 

АБРАЗЫ МАЦІ БОЖАЙ ВАСТРАБРАМСКАЙ У БЕЛАРУСІ

Абраз Mater Misericordiae (Маці Міласэрднасці) з Вострай Брамы ў Вільні добра вядомы беларускім вернікам. Штогод адбываюцца пілігрымкі з Беларусі ў Вільню на свята Маці Божай Вастрабрамскай, якое адзаначаецца 16 лістапада.

Абраз Маці Божай Вастрабрамскай ёсць у многіх беларускіх касцёлах і цэрквах.

Кардынал Казімір Свёнтэк на сваём гербе таксама змясціў абраз Маці Божай з Вострай Брамы і абраў дэвізам свайго біскупскага служэння словы «Mater Misericordiae».

На беларускай мове.

 

 

КАТАЛІЦКІЯ СВЯТЫНІ
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка II

Гэтае выданне працягвае серыю кніг пра каталіцкія святыні Беларусі. Сабраная інфармацыя разлічана на усіх, хто цікавіцца гісторыяй Касцёла і хацеў бы даведацца таксама пра сучасны стан святыняў. Выданне знаёміць чытача з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі структурамі Каталіцкага Касцёла на Беларусі і іх зменамі ў розныя гістарычныя эпохі. Матэрыял разлічаны як на шырокага чытача, так і на спецыялістаў у галіне архітэктуры, гісторыі, мастацтвазнаўства.

У другой частцы пададзена інфармацыя пра Нясвіжскі і Рубяжэвіцкі дэканаты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

На беларускай мове.

 

 
Руслан Гародка
АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ ЮРАВІЦКАЙ

Аўтар кнігі «Абраз Маці Божай Юравіцкай» Руслан Гародка прыводзіць цікавыя звесткі з гісторыя абраза, апісвае шматлікія цуды Юравіцкай Багародзіцы, якую ўшаноўваюць як каталіцкія, так і праваслаўныя жыхары беларускага Палесся.

На беларускай мове.

Глядзі таксама:


 

 

Серыя «СВЯТЫЯ І БЛАГАСЛАЎЛЁНЫЯ»
Серыя кніг

Кнігі з гэтай серыі знаёмяць чытачоў не толькі з жыццём і дзейнасцю святых Апосталаў, евангелістаў і такіх папулярных святых, як св. Юда Тадэвуш, св. Бэнэдыкт, св. Ян ад Крыжа, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус, св. Антоні, св. Валянцін, св. Крыштаф, але і з постацямі святых і благаславёных Беларусі. Прыведзены таксама малітвы да святых і кароткі катэхізіс.

На беларускай мове.
З дазволу духоўных уладаў.
Цэнзар кс. д-р Ян Саламон.

У серыі выдадзены:
Святы Юда Тадэвуш, Святы Антоній Падуанскі, Святы Бэнэдыкт, Святы Ян Хрысціцель, Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус, Святая Тэрэза ад Езуса, Святы Крыштаф, Святы Казімір, Святы Пётр, Святы Рох.
Падрабязна >>

Рыхтуеца да друку:
Святы Ян ад Крыжа, Святы Валянцін, Святая Кацярына, Святы Ян Божы, Святы Дамінік, Святая Фаустына Кавальская, Святы Ігнацый Лаёла, Святы Станіслаў, Святы Станіслаў Костка, Святы Мікалай, Святая Цэцылія, Святы Бэрнард, Святая Марыя Магдалена, Святы Грыгоры, Святы Вінцэнт, Святая Люцыя, Святы Францішак Асізскі, Святы Максіміліян Кольбэ, Святая Агата, Святы Марцін, Святая Ядзвіга, Святы Тамаш Аквінскі і інш.
 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар