Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.
|
Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас! Агульнабеларуская навэнна Агульнабеларуская навэнна «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» праводзіцца з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў Нацыянальным санктуарыі Марыі ў Будславе (а таксама ў парафіях) з 4 кастрычніка 2025 года да 6 чэрвеня 2026 года.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ
«Пяцікніжжа» — гэта назва першых пяці кніг Старога Запавету (Быцця, Зыходу, Левіта, Лічбаў, Другазаконня), уведзеная ў першыя стагоддзі хрысціянства. У юдаізме гэтая частка Габрэйскай Бібліі мае назву «Тора», што ў тэалагічным аспекце перадае паўнату адносінаў паміж Богам і людзьмі, указвае на запавет і ахоплівае ўсю рэлігію Ізраэля.
Каб паказаць еднасць двух Запаветаў хрысціянскай Бібліі, на палях гэтага выдання змешчаны спасылкі на Новы Запавет, што адлюстроўвае хрысталагічны характар Старога Запавету, натхнёныя тэксты якога ўжо прадказвалі прыйсце Збаўцы — Езуса Хрыста, Божага Сына, у якім споўнілася паўната Божага Аб’яўлення.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
ЛЮБІЎ БОГА, ПРЫРОДУ І БЕЛАРУСКІ НАРОД Ксёндз прэлат Юзаф Булька 1925–2010 У гэтай брашуры распавядаецца пра святарскае служэнне ксяндза Юзафа Булькі (1925–2010), пробашча парафіі св. Ганны ў в. Мосар Віцебскай дыяцэзіі. Ксёндз Юзаф быў вядомы сваёй актыўнай дзейнасцю па аднаўленні каталіцкіх святыняў і барацьбе з алкагалізмам. Дзякуючы яго намаганням каля касцёла ў в. Мосар быў створаны прыгожы культурна-дэндралагічны комплекс, адчыненыя гісторыка-этнаграфічны і парафіяльны музеі. Выданне прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння кс. Юзафа Булькі.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
Ксёндз Станіслаў Жук «ТРЫВАЙЦЕ МОЦНА Ў ВЕРЫ...» У гэтым выданні змешчаны вытрымкі з лістоў кс. Станіслава Жука (1902–1983), яго родных, а таксама ўспаміны пра святара. Кс. Станіслаў Жук працаваў у 1932–1939 гг. у Віленскай архідыяцэзіі (у Беластоку, Гродне, Кузьніцы Беластоцкай, Ракаве), а потым пробашчам у Будславе (1939–1946 гг.). Пасля заканчэння вайны быў дэканам Вілейскай акругі і пробашчам у Касцяневічах (1946–1983 гг.), дзе адбудаваў спалены касцёл і працаваў да канца свайго жыцця. Таксама быў душпастырам у Даўгінаве і Будславе. Сваімі ўспамінамі дзеляцца яго былыя парафіяне, якім кс. Станіслаў Жук сваім прыкладам непахіснай веры дапамагаў ісці да Бога і нёс надзею тым, хто ў роспачы.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
«ШЧЫРА АДДАНЫ IN CHRISTO...» Успаміны пра ксяндза Ежы Росяка У гэтым выданні змешчаны ўспаміны пра кс. Ежы Росяка (1914–1986), святара Пінскай дыяцэзіі, вязня ГУЛАГу, які распачаў сваё святарскае служэнне ў Брэсце, а пасля вызвалення з лагера ў 1950–1980-я гады служыў у Паланечцы, Сталовічах, Баранавічах, Ішкалдзі і іншых мясцовасцях Піншчыны. Сваімі ўспамінамі пра святара дзеляцца духоўныя і свецкія асобы, для якіх кс. Ежы Росяк стаў прыкладам глыбокай духоўнасці і вернасці Езусу Хрысту.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
«ЗАКЛІКАЙ ІМЯ МАРЫІ УСПАМОГІ ХРЫСЦІЯНАЎ…» Ружанцовыя разважанні Выданне кнігі прымеркавана да ІХ Ружанцовага кангрэса «Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці». У яе ўвайшлі прыгожыя і глыбокія разважанні над ружанцовымі таямніцамі ў духу салезіянскіх святых і благаслаўлёных: святога Яна Боска, святога Дамініка Савіа, благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста, а таксама разважанні з малітваю аб канкрэтных цнотах паводле Людвіка Марыі Грыньёна дэ Манфора і «Літургічнай агенды». Кніга дапоўнена таксама кароткімі біяграфічнымі нарысамі самых знакамітых постацяў Салезіянскай сям’і. У «Дадатак» увайшлі «Духоўныя настаўленні» святога Яна Боска і звесткі пра культ Марыі Успамогі Хрысціянаў.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|
|
ЖЫВЁМ У БОЖЫМ СВЕЦЕ Дапаможнік па катэхезе Для дзяцей дашкольнага ўзросту Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка Дапаможнік па катэхезе прысвечаны падрыхтоўцы дзяцей дашкольнага ўзросту да перажывання сустрэчы з Богам у штодзённым жыцці. Ён створаны такім чынам, каб дзякуючы яму дзеці вучыліся ўспрымаць свет і жыццё ў ім як Божы дар, пазнавалі вартасць малітвы, набліжаліся да Пана Езуса, Маці Божай і святых, а таксама знаёміліся з традыцыямі Касцёла. У дапаможніку змешчаны цікавыя заданні і галаваломкі, якія спрыяюць замацаванню рэлігійных тэмаў і развіваюць творчыя здольнасці дзіцяці.
Духоўна-асветніцкае выданне. |
|




