Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


«КАРАЛЕВА КАРМЭЛЮ, МАЛІСЯ ЗА НАС…»


КАТАЛІЦКІЯ СВЯТЫНІ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



НОВЫЯ ВЫДАННІ

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.


«КАРАЛЕВА КАРМЭЛЮ, МАЛІСЯ ЗА НАС…»
Ружанцовыя разважанні

Выданне кнігі прымеркавана да Х Ружанцовага кангрэса. У яе ўвайшлі прыгожыя і глыбокія разважанні над ружанцовымі таямніцамі ў духу кармэліцкіх святых: святой Тэрэзы ад Езуса, святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, святога Яна ад Крыжа і святога Рафала Каліноўскага.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (125x193 mm).
96 с.
ISBN 978-985-7316-45-8.
Дата выдання: верасень 2026 г.

 

 

КАТАЛІЦКІЯ СВЯТЫНІ
Мінска-­Магілёўская архідыяцэзія. Стаўбцоўскі дэканат

Гэтае выданне працягвае серыю кніг пра каталіцкія святыні Беларусі. Сабраная інфармацыя будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй мясцовага Касцёла і хацеў бы даведацца пра святыні, якія існуюць на нашых землях, а таксама існавалі даўней, захаваліся ў руінным стане або былі знішчаныя.
У гэтым выданні пададзена інфармацыя пра святыні Стаўбцоўскага дэканата, у які ўваходзяць Стаўбцоўскі, Дзяржынскі і Уздзенскі раёны.

Навукова­-папулярнае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70x100 1/16 (170x230 mm).
264 с.
ISBN 978-985-7316-43-4.
Дата выдання: верасень 2026 г.
 

 
Біскуп Антоні Дзям’янка
ПАСТЫР ПАЛЕССЯ
Успаміны пра гады служэння (1954–1991) ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка

Гэтае выданне прысвечана ўспамінам пра ксяндза Казіміра Свёнтка ў перыяд яго служэння з 1954 г. да 1991 г. Вярнуўшыся з ГУЛАГу, кс. Казімір ажыццяўляў душпастырства на Палессі амаль у 25-ці парафіях да моманту менавання яго арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. Нягледзячы на крыжовыя выпрабаванні лёсу, кс. Казімір Свёнтэк, будучы іерарх і кардынал, заўсёды быў верным Хрысту, вызначаўся мужнасцю і нязломнасцю веры, эўхарыстычнай і Марыйнай пабожнасцю.
Выданне будзе цікавае не толькі каталіцкім вернікам, але і ўсім, хто хоча пазнаёміцца з гісторыяй Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і яго выбітнымі постацямі, а таксама тым, хто шукае шлях да Бога і прыкладу непахіснай веры і даверу нашаму Збаўцу Езусу Хрысту.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (148x210 mm).
64 с., іл.
ISBN 978-985-7316-44-1.
Дата выдання: жнівень 2026 г.

 

 
Марцэліна Мігач ISSM
«МАРЫЯ, РАБІ З ІМ, ШТО ПАЖАДАЕШ…»
Жыццё і служэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ад нараджэння да першых гадоў біскупства (1946–1991)

Кніга прысвечана жыццю і служэнню арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. У ёй асвятляецца перыяд з яго ранняга дзяцінства да пачатку біскупскай паслугі. Аўтар, карпатліва даследуючы на аснове архіваў генеалагічнае дрэва роду бацькоў іерарха і грунтуючыся на ўспамінах яго родных і шматлікіх сведкаў, набліжае да нас гісторыю хрысціянскага жыцця, паклікання і святарскага служэння Тадэвуша Кандрусевіча — першага біскупа для католікаў Беларусі, менаванага Янам Паўлам ІІ пасля доўгіх гадоў атэізму і пераследу.

Навукова-папулярнае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 70x100 1/16 (165x235 mm).
224 с., 36 л. іл.
ISBN 978-985-7316-41-0.
Дата выдання: чэрвень 2026 г.

 

 

БОЖА, МЫ ЦЯБЕ ЎСЛАЎЛЯЕМ
Каталіцкі спеўнік

Касцёльны спеўнік “Божа, мы Цябе ўслаўляем” — плён працы Секцыі касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Выданне складзена згодна з агульнапрынятым парадкам: спевы літургічнага года, гімны, спевы праслаўлення і падзякі, даверу і просьбаў, спевы ў розных нагодах, акламацыі і сталыя часткі святой Імшы, эўхарыстычныя спевы, спевы да святых, набажэнствы, рэфрэны рэспансарыйных псальмаў на нядзелі і святы.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (134x200 mm).
504 с.
ISBN 978-985-7316-40-3.
Дата выдання: чэрвень 2026 г.

 

 
Юзаф Аўгустын SJ
ЕЗУС ЧАКАЕ НАС
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

У гэтай кнізе айцец езуіт Юзаф Аўгустын, вядомы рэкалек­цыяніст і духоўны кіраўнік, прапануе разважанні пра адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Яго чулыя настаўленні і падказкі дапамогуць вернікам развіць навыкі кантэмпляцыйнай малітвы перад Езусам Эўхарыстычным. Такая малітва асвятляе нашае жыццё, вучыць адкрываць праўду пра нас саміх, пра нашыя адносіны з Богам і бліжнімі, дапамагае знайсці сэнс свайго жыцця.
Напрыканцы кожнага раздзела прапануюцца практыкаванні для асабістай малітвы і для абмену духоўным вопытам у групах.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 84x108 1/32 (125x195 mm).
144 с.
ISBN 978-985-7316-42-7.
Дата выдання: чэрвень 2026 г.

 

 

КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У БЕЛАРУСІ:
ПРАЗ СТАГОДДЗІ.
АДУКАЦЫЯ І КУЛЬТУРА
ІІ Калядная канферэнцыя
Мінск, 8 студзеня 2026 г.
Зборнік матэрыялаў

У выданні змешчаны матэрыялы II Каляднай канферэнцыі «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі. Адукацыя і культура», якая адбылася ў Мінску 8 студзеня 2026 года. Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь і Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (143x205 mm).
120 с., іл.
ISBN 978-985-7316-39-7.
Дата выдання: сакавік 2026 г.

 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар