Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

[ 2025-2021 | 2020-2017 | 2016-2013 | 2012-2011 |
| 2010-2009 | 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]

 
У Бараўлянах пад Мінскам прайшла прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу на беларускую мову «Пяцікніжжа Майсея»

20 снежня 2025 г. ў Пастаральным цэнтры імя святога Дамініка Савіа ў Бараўлянах адбылася падзея сапраўды гістарычнага маштабу — прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову. Пяцікніжжа — гэта не проста кніга; гэта мост паміж эпохамі, культурамі і сакральнымі традыцыямі свету. [Падрабязна]
 

 

 
 
Напярэдадні гадавіны пасвячэння біскупа Касабуцкага павіншавалі «першапраходцы» ў галіне каталіцкіх СМІ Беларусі

24 студзеня 2025, ва ўспамін святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў, біскуп Юрый Касабуцкі, Старшыня Рады па сродках масавай камунікацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

У цэлебрацыі, якую ўзначаліў іерарх, бралі ўдзел прадстаўнікі каталіцкіх СМІ Беларусі: супрацоўнікі выдавецтва «Pro Christo», супрацоўнікі «Радыё Марыя» Беларусь, прадстаўнікі рэдакцыі парталу Catholicnews.by, рэдакцыя парталу Касцёла ў Беларусі Catholic.by, і іншыя. [Падрабязна]
 

 

 
 
Падчас святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі ў ружанскім касцёле адбылася прэзентацыя кнігі «Каталіцкія святыні. Пружанскі дэканат»

Важнай пляцоўкай святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі стаў старадаўні касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах. 28 верасня 2024 г., пасля святой Імшы і працэсіі з рэліквіямі святога Казіміра прысутныя сталі ўдзельнікамі прэзентацыі ўнікальнай кнігі пра багатую сакральную спадчыну мясцовага рэгіёна: «Каталіцкія святыні. Пружанскі дэканат». Гэтае выданне, падрыхтаванае дзякуючы руплівай даследчыцкай працы архітэктара Аляксея Яроменкі, стала сапраўднай падзеяй і імпульсам для працы над кнігамі пра архітэктурную спадчыну іншых дэканатаў Пінскай дыяцэзіі. [Падрабязна]
 

 

 
 
Кнігі для паглыблення духоўнасці на Год малітвы: рэкамендацыі дамініканіна з Магілёва

1 жніўня 2024 г., у дзень успаміну святога Альфонса Марыі Лігуоры, айцец Раман Шульц ОР, дамініканін з Магілёва, рэкамендуе кнігі, якія дапамогуць вернікам паглыбіць духоўнае жыццё.

Перадусім святар нагадвае, што 2024 год быў абвешчаны Папам Францішкам Годам малітвы дзеля падрыхтоўкі да Юбілею Святога 2025 года. [Падрабязна]
 

 

 
 
У Нарачы з удзелам Генерала ордэна кармэлітаў босых адбылася прэзентацыя адгартацыі Папы Францішка, прысвечанай святой Тэрэзе ад Дзіцятка Езуса

25 лістапада 2023 г. ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы, дзе нясуць служэнне кармэліты босыя, адбылася афіцыйная прэзентацыя ў Беларусі Апостальскай адгартацыі Папы Францішка пад назвай C’est la сonfianсe — «Гэта давер» — з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча. [Падрабязна]
 

 

 
 
У Мінску адзначылі 225-годдзе заснавання Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі

2 верасня 2023 г. ў Мінскім катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 225-годдзю з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. [Падрабязна]
 

 

 
 

[ 2025-2021 | 2020-2017 | 2016-2013 | 2012-2011 |
| 2010-2009 | 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар