| 2010-2009 | 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]
|
Супрацоўнікі выдавецтва «Pro Christo» сустрэліся з вернікамі мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай
17 лістапада 2019 г. ў парафіі Маці Божай Будслаўскай, што на Каменнай Горцы ў Мінску, адбылася сустрэча калектыву выдавецтва «Pro Christo» з вернікамі. Мерапрыемства прайшло ў межах сустрэч супрацоўнікаў рэдакцыі са сваімі чытачамі, што сталі ўжо традыцыйнымі. |
![]() |
|
Прадстаўнікі Касцёла ўдзельнічалі ў навуковых чытаннях «Мова — рэлігія — культура» ў Мінску
25 кастрычніка 2019 г. ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся навуковыя чытанні «Мова — рэлігія — культура». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Грамадскае аб’яднанне «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. |
![]() |
|
На пасяджэнні Біблейскага таварыства адбылася прэзентацыя «Новага Запавету для дзяцей і моладзі» 2 кастрычніка 2019 г. адбылося пасяджэнне Міжканфесійнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва «Біблейскае таварыства ў Рэспублікі Беларусь» (БТРБ). Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла прадставілі і падаравалі ў бібліятэку Біблейскага таварыства нядаўна выдадзены «Новы Запавет для дзяцей і моладзі». |
![]() |
|
У Мінску прэзентавалі «Новы Запавет для дзяцей і моладзі» па-беларуску
21 верасня 2019 г. ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбылася прэзентацыя «Новага Запавету для дзяцей і моладзі» па-беларуску — унікальнага выдання, падрыхтаванага Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ. |
![]() |
|
Спецыяльную акцыю ў Дзень бібліятэк правялі ў парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску
15 верасня 2019 г., у Дзень бібліятэк Беларусі, у сталічнай парафіі Маці Божай Будслаўскай прайшла выстава-продаж рэлігійнай літаратуры выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Pro Christo. |
![]() |
|
У Будславе падчас фэсту быў прэзентаваны катэхізіс для моладзі Youcat па-беларуску
Падчас фэсту ў Будславе 6 ліпеня 2019 г. перад урачыстай святой Імшой і Эўхарыстычнай працэсія й адбыылася прэзентацыя каталіцкай прэсы і новых выданняў выдавецтва Pro Christo. Прэзентацыю правялі галоўны рэдактар часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера» Крыстына Лялько і дырэктар выдавецтва Аліна Новікава. |
![]() |
|
Свята каталіцкай кнігі З 4 па 7 красавіка 2019 г. выдавецтва «Про Хрысто» у чарговы раз удзельнічала ў кніжным кірмашы каталіцкіх выдаўцоў, які традыцыйна праходзіў у Каралеўскім замку ў Варшаве. Гэта быў ужо XXV, юбілейны кірмаш, на які сабралася больш за сто польскіх выдавецтваў, а таксама некаторыя выдаўцы найбольш значных каталіцкіх часопісаў, якія друкуюць таксама кнігі сваіх пастаянных аўтараў. |
![]() |
|
Біскуп Юрый Касабуцкі ўзяў удзел у круглым стале, прысвечаным ролі кнігі ў развіцці грамадства 8 лютага 2019 г. ў Мінску прайшоў круглы стол на тэму «Роля кнігі ў фармаванні культуралагічнага і духоўна-маральнага развіцця грамадства», у якім узяў удзел біскуп Юрый Касабуцкі.
Крулы стол, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь у межах 26-й мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, праводзіўся ў Белай зале праваслаўнага храма-помніка ў гонар Усіх Святых.
|
![]() |
|
Прадстаўнікі Касцёла на Беларусі сталі лаўрэатамі прэміі «За духоўнае адраджэнне» за пераклад і выданне Новага Запавету на беларускай мове 9 студзеня 2019 г. ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылося ўручэнне прэмій «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2018 г. Сярод лаўрэатаў — прадстаўнікі Касцёла на Беларусі. Па выніках мінулага года былі прысуджаны чатыры прэміі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.
|
![]() |
|
У Навагрудку арцыбіскуп Кандрусевіч прэзентаваў Новы Запавет на беларускай мове і цэлебраваў св. Імшу
30 лістапада 2018 г. ў Навагрудскай раённай бібліятэцы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, правёў прэзентацыю Новага Запавету на беларускай мове, пасля чаго цэлебраваў св. Імшу ў навагрудскім касцёле св. арханёла Міхала. |
![]() |
|
«Любі свайго бліжняга». У цэнтры Caritas прэзентавалі дапаможнік па развіцці парафіяльных дабрачынных структур
25 верасня 2018 г. ў цэнтры Caritas у пасёлку Ляскоўка, што пад Мінскам, супрацоўнікі Caritas Беларусь правялі прэзентацыю дапаможніка па развіцці парафіяльных дабрачынных структур «Любі свайго бліжняга». |
![]() |
|
Каля 200 унікальных кніг Бібліі прадстаўлена на выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
20 верасня 2018 г. ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) распачала дзейнасць міжнародная выстава «Беларусь і Біблія», прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе. У Беларусь упершыню прыбылі каштоўныя рарытэты сусветнага значэння: каля 200 унікальных рукапісаў і старадрукаў, якія адлюстроўваюць гісторыю стварэння, распаўсюджвання і захавання Бібліі. |
![]() |
|
Кніжны Будслаў. Чым можна папоўніць сваю бібліятэку на сёлетнім фэсце?
Будслаўскі фэст — гэта вялікае рэлігійнае свята, якое мае таксама неад’емную культурную складаную. 2 ліпеня 2018 г., непасрэдна перад галоўнай св. Імшой урачыстасці, у 10.20 адбылася прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове. А на традыцыйным кірмашы, падчас фэсту, можна было набыць цікавыя кніжныя навінкі, календары і літаратуру, прысвечаную Будславу. |
![]() |
|
Новы Запавет у перакладзе на беларускую мову прэзентавалі ў Магілёве Прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове прайшла ў Магілёве 30 мая 2018 г. Арганізатарамі выступілі Рыма-Каталіцкі Касцёл у асобе біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, і Магілёўская абласная бібліятэка імя У. Леніна ў асобе дырэктара Ілоны Сарокінай. |
![]() |
|
Сястра Нунэ Цітаян прэзентавала для катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі падручнік і сшытак для дзяцей першага году падрыхтоўкі да І Камуніі
28 мая 2018 г. ў Глыбокім адбылася сустрэча катэхетаў, падчас якой быў прадстаўлены новыя, каляровыя, падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакрамэнту пакаяння і Эўхарыстыі. Прэзентацыю дыдактычных матэрыялаў правяла іх аўтар с. Нунэ Цітаян MSF. |
![]() |
|
Рыма-каталіцкае выданне «Новага Запавету» на беларускай мове прэзентавалі ў Лідзе
20 красавіка 2018 г. ў Лідзе адбылася прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новага Запавету», якое выйшла ў 2017 г. у Мінску. Прэзентацыя прайшла ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. |
![]() |
|
Шматлюдна і шматкніжна
XXIV выстава-кірмаш каталіцкіх выдаўцоў, якая праходзіла 12–15 красавіка 2018 г. ў Каралеўскім замку ў Варшаве, сабрала пад Аркамі Кубіцкага ажно 160 польскіх і замежных выдавецтваў. Некаторым з іх нават не хапіла месца ў замкавым памяшканні, і таму іх стэнды размясціліся побач, у адмыслова абсталяваных намётах. Калі казаць коратка, было тут па-сапраўднаму шматлюдна і шматкніжна. |
![]() |
|
«Беларуская мова ў сферы sacrum»: ці будзе нарэшце пачуты голас Касцёла?
21 лютага 2018 г., у дзень роднай мовы, які штогод праводзіцца па ініцыятыве ЮНЕСКА, у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя на тэму «Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць», у якой узялі ўдзел прадстаўнікі Касцёла. |
![]() |
|
Беларускія іерархі падарылі Пантыфіку экземпляр перакладу Новага Запавету на беларускую мову 1 лютага 2018 года ў Ватыкане прайшла сустрэча папы Францішка з каталіцкімі біскупамі Беларусі, якія знаходзяцца ў Апостальскай сталіцы з візітам Ad limina. Беларускія іерархі падарылі Пантыфіку экземпляр перакладу Новага Запавету на беларускую мову і фота біскупаў з Пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы на фоне мінскай катэдры. |
![]() |
|
Новы Запавет у беларускім перакладзе прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Афіцыйны пераклад Новага Запавету на беларускую мову прэзентавалі 19 снежня 2017 г. ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Гэта першае поўнае рыма-каталіцкае выданне Новага Запавету па-беларуску.
У межах прэзентацыі адбылася цырымонія ўзнагароджвання ганаровымі граматамі членаў Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і прадстаўнікоў выдавецтва «Про Хрысто», якія прымалі ўдзел у выданні кнігі.
|
![]() |
|
У мінскім Чырвоным касцёле прэзентавалі рыма-каталіцкае выданне «Новага Запавету» на беларускай мове
Прэзентацыя першага поўнага рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» на беларускай мове прайшла ў межах біблійнага сімпозіума «Слова Божае 1517–2017», які 25 лістапада 2017 г. праходзіў у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску. |
![]() |
|
У Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Скарыны
6 жніўня 2017 г. пры мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшло Духоўна-асветніцкае свята ў гонар Скарыны. Нагодай стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. У свяце прымалі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій Беларусі. Былі арганізаваны выстаўкі, прэзентацыі кніг хрысціянскіх выдавецтваў, выступленні духавенства, вучоных, пісьменнікаў. |
![]() |
|
Прэзентацыя новай кнігі пра біскупа Лазінскага
Стэнд выдавецтва “Про Хрысто” на выставе–кірмашы ў Варшаве 31 сакавіка 2017 г. наведаў аўтар кнігі пра Слугу Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага ксёндз доктар Станіслаў Паўліна fDP, які амаль 20 гадоў працаваў канцлерам Пінскай дыяцэзіі і апекаваўся катэдральнай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. |
![]() |
|
“Сённяшняя кніга стварае будучыню…”
30 сакавіка 2017 г. у Варшаве ў Арках Кубіцкага пры Каралеўскім замку адбылося адкрыццё XXIII выставы-кірмашу каталіцкіх выдаўцоў, у якой прымае ўдзел таксама выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі “Про Хрысто”. |
![]() |
| 2010-2009 | 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]




























