Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


СЦЕЖКА БОЖАЙ КАРОЎКІ


ПРАСІЦЕ І АТРЫМАЕЦЕ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

[ 2014-2013 | 2012-2011 | 2010-2009 |
| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]

 
Асобам, якія зрабілі вялікі ўклад
у развіццё Касцёла ў Беларусі,
уручаны папскія медалі

18 cнежня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылося ўручэнне папскіх медалёў «Bene merenti» — «Заслужаным» — асобам, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё Касцёла ў нашай краіне: Аліне Новікавай, Крыстыне Лялько і Івану Гумоўскаму. Высокія ўзнагароды Святога Айца ўручыў у прысутнасці Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. [Падрабязна]
 

 

 
 
«Якая паэтка айчынная...»

У засяроджана-спакойным часе Адвэнту (13 снежня 2012) ў сталічным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя новай кнігі вядомай беларускай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы Дануты Бічэль «Іду сцяжынаю да Бога», якая выйшла ў выдавецтве «Pro Christo».

На прэзентацыю свае кнігі з Гародні прыехала шаноўная аўтарка, у музеі сабраліся шматлікія сябры і прыхільнікі яе таленту. Сказаць добрыя словы пра юбілярку (3 снежня Данута Бічэль адзначыла сваё 75-годдзе) прыйшлі вядомыя паэты і пісьменнікі. [Падрабязна]
 

 

 
 
Выстава хрысціянскай кнігі

У рамках Года кнігі 8 і 9 верасня 2012 года пры брамах Чырвонага касцёла ў Мінску прайшла кніжная выстава-кірмаш, што стала сімвалічнаю падрыхтоўкаю да Года веры, які хутка распачнецца ў Каталіцкім Касцёле. Арганізатары выставы — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, выдавецтва «Pro Christo» і парафія святых Сымона і Алены запрасілі прыняць у ёй удзел выдавецтвы і часопісы хрысціянскіх канфесій. І яны ахвотна адгукнуліся: Беларускае біблійнае таварыства, выдавецкі цэнтр «Жизнь», выдавецтвы ордэну францішканаў, кангрэгацыі салезіянаў, выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і іншыя прадставілі свае новыя выданні, а таксама падзяліліся з чытачамі планамі на будучы год. [Падрабязна]
 

 

 
 
Паэт, які ведае зямлю і ведае неба

У выдавецтве «Pro Christo» выйшаў паэтычны зборнік перакладаў выбраных вершаў Яна Твардоўскага — святара і паэта. 26 жніўня 2012 года ў гродзенскай мастацкай галерэі «Крыга» aдбылася першая прэзентацыя кнігі. Сабраліся больш за паўсотні чалавек мясцовай інтэлігенцыі, каб адзначыць з’яўленне цудоўнай кнігі, сустрэцца з вядомымі беларускімі паэткамі, яе перакладчыцамі: спадарынямі Крыстынай Лялько і Данутай Бічэль, паслухаць добрую паэзію. Аляксандра Іваноўская, філолаг і рэдактар кніг ксяндза Яна Твардоўскага, распарадчыца спадчыны паэта, назвала беларускае выданне яго перакладаў лепшым замежным выданнем. [Падрабязна]
 

 

 
 
Выcтава каталіцкіх выдавецтваў у межах І Кангрэсу каталіцкіх СМІ Беларусі

Падчас І Кангрэсу каталіцкіх СМІ, які праходзіў у Гродне з 24 да 26 жніўня 2012 года, працавала выстава каталіцкіх выдавецтваў: выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і выдавецтва «Pro Christo». Удзельнікі кангрэсу мелі магчымасць пазнаёміцца з іх новымі выданнямі. Людзі з цікаўнасцю разглядалі і набывалі кнігі, часопісы і календары, прапанаваныя на выставе. [Падрабязна]
 

 

 
 
Выдавецтва «Pro Christo»
ў ХІХ Мінскай Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

З 8 па 12 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» адбылася ХІХ Мінская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, у якой прынялі ўдзел выдавецтвы больш чым 20 краін свету. Акрамя выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo», хрысціянскую літаратуру на выставе прадстаўлялі Выдавецтва Беларускага Экзархата і Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі. Ганаровым госцем сёлетняй выставы была Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла.[Падрабязна]
 

 

 
 
Выдавецтва «Pro Christo» адзначана дыпломамі на Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі-2012»

7 лютага у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўручэння ўзнагародаў LI (пяцьдзясят першага) Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2012". Падчас цырымоніі былі названыя пераможцы і дыпламанты па трынаццаці намінацыях. У лік дыпламантаў увайшло і выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі "Pro Christo". Адметна тое, што гэты конкус адбыўся на пачатку года, які ў Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам кнігі. [Падрабязна]
 

 

 
 
Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў супрацоўнікаў каталіцкіх часопісаў
на новы год працы

17 студзеня 2012 г. адбылося пашыранае пасяджэнне супрацоўнікаў і аўтараў часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера». На сустрэчу быў запрошаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.[Падрабязна]
 

 

 
 
У Інстытуце тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла

14 лістапада 2011 г. у Інстытуце тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха са студэнтамі і выкладчыкамі інстытута. Падчас гэтай сустрэчы Мітрапаліт Кандрусевіч перадаў у падарунак Інстытуту тэалогіі Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла.[Падрабязна]
 

 

 
 
«Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла» на беларускай мове быў прэзентаваны ў Чырвоным касцёле

У межах сімпозіума «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка», які адбыўся 19 кастрычніка 2011 г. у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены, прайшла прэзентацыя «Кампендыя сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла». Выданне прэзентаваў прысутным Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.[Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя альбома «Падрыхтуйце дарогу Пану» з удзелам арцыбіскупа Чэллі

13 мая 2011 г. ватыканскі іерарх прыняў удзел у прэзентацыі альбома «Падрыхтуйце дарогу Пану», прысвечанага візіту ў нашу краіну ў чэрвені 2008 г. Дзяржаўнага Сакратара Святога Пасаду кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Прэзентацыя прайшла ў выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.[Падрабязна]
 

 

 
 
«Кнігі Беларусі — 2011»

З 9 па 13 лютага 2011 года ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» ў Мінску (вул. Янкі Купалы, 27) адбылася XVIIІ Мінская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2011». У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 22 краін свету. Ганаровым госцем на выставе сёлета стала Германія. Чарговы раз у ёй удзельнічала і каталіцкае выдавецтва «Pro Christo». Сярод кніг лаўрэатаў 50-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2010» пачэснае месца заняў выдадзены ў «Pro Christo» альбом «Soli Deo».[Падрабязна]
 

 

 
 

[ 2014-2013 | 2012-2011 | 2010-2009 |
| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар