Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

[ 2014-2013 | 2012-2011 | 2010-2009 |
| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]

 
Кардыналу Бэртонэ ўручылі альбом
аб яго візіце ў Беларусь

У Папскім латэранскім універсітэце адбылося ўрачыстае адкрыццё новага навучальнага года. На цырымоніі прысутнічаў Дзяржсакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртоне. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі кардынал сустрэўся з прадстаўнікамі ўраду Мальтыйскага Ордэна. Падчас сустрэчы кіраўнік Рады ордэна брат Джэрард Геркалані Фава Сіманэцці падарыў кардыналу Бэртонэ кнігу-альбом пад назвай «Падрыхтуйце дарогу Пану» аб яго візіце ў Беларусь.[Падрабязна]
 

 

 
 
Пад апекай Марыі

Актыўны ўдзел у будслаўскім фэсце 2010 года прынялі супрацоўнікі выдавецтва «Pro Christo», прапануючы прысутным сваю прадукцыю. Менавіта прэзентацыяй новых выданняў выдавецтва «Pro Christo» адзначыло свой 10-гадовы юбілей. Асаблівая ўвага была нададзена выхаду ў свет Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла на беларускай мове.[Падрабязна]
 

 

 
 
«Кнігі Беларусі — 2010»

10 лютага 2010 г. у Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» ў Мінску (вул. Янкі Купалы, 27) адбылося адкрыццё XVII Мінскай Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша «Кнігі Беларусі — 2010». Сёлета ў выстаўцы прымаюць удзел 26 краін, а яе ганаровым госцем з’яўляецца Францыя. У чарговы раз ў кірмашы удзельнічае каталіцкае выдавецтва «Pro Christo».[Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя часопіса «Ave Maria»
ў г. Глыбокае:
насустрач 15-годдзю

У лістападзе 2009 г. каталіцкі часопіс «Ave Maria» адзначае сваё 15-годдзе. У сувязі з гэтым рэдакцыяй часопіса запланавана своеасаблівае восеньскае турнэ па парафіях Беларусі з мэтаю прыцягнуць да знаёмства з каталіцкім друкам як мага большае кола чытачоў, арганізаваць шматлікія прэзентацыі часопіса «Ave Maria» і іншых выданняў, якія адлюстроўваюць шматбаковую дзейнасць рэдакцыі.

Першым пунктам гэтай юбілейнай праграмы стала прэзентацыя часопіса ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці, якая адбылася 3 кастрычніка 2009 года.[Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя кнігі Вацлава Бурылы «Павінен быць хтосьці»

13 ліпеня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылася прэзентацыя паэтычнай кнігі ксяндза Вацлава Бурылы «Павінен быць хтосьці» (выдавецтва «Pro Christo», 2009). Талент тонкага лірыка ў асобе кс. Вацлава праявіўся яшчэ падчас святой Імшы а 13-й гадзіне, якую ён цэлебраваў і якая папярэднічала прэзентацыі яго кнігі. Прысутныя вернікі былі натхнёныя глыбокім казаннем гэтага святара, дзе пераказ рэальных жыццёвых гісторый падмацоўваўся вершаваным роздумам кс. Вацлава. [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя ў Пінскай дыяцэзіі «Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору» выдадзеных на беларускай мове

24 сакавіка 2009 г. у Пінскай дыяцэзіі ў межах дня духоўных сустрэч для святароў і кансэкраваных асобаў адбылася прэзентацыя першага выдання на беларускай мове «Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору». Прэзентацыя праходзіла ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. [Падрабязна]
 

 

 
 
Мітрапаліт Кандрусевіч перадаў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI "Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору" на беларускай мове

16 сакавіка 2009 г. у Рыме (Італія) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтыя дні прымае ўдзел у Пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі па справах Духавенства, уручыў папу Бэнэдыкту XVI "Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору" на беларускай мове. [Падрабязна]
 

 

 
 
Мітрапаліт Кандрусевіч падараваў Інстытуту тэалогіі пераклад на беларускую мову саборных дакументаў

23 лютага 2009 г. у Інстытуце тэалогіі імя святых Мятода і Кірыла Беларускага дзяржаўнага універсітэта Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч урачыста ўручыў Уладыку Серафіму, Епіскапу Бабруйскаму і Быхаўскаму, першы пераклад на беларускую мову Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору. [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя «Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору» ў Гродзенскай дыяцэзіі

21 лютага 2009 г. у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбылася прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову «Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору», здзейсненага Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ па ініцыятыве і падтрымцы Мітрапаліта Мінска-Магіёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. [Падрабязна]
 

 

 
 
XVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2009»

З 11 па 15 лютага 2009 года ў нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» прайшла XVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2009». У выставе традыцыйна прыняло ўдзел выдавецтва «Prо Christo» — сёлета яно было адзіным з хрысціянскіх выдавецтваў, якое прадставіла свае кнігі на форуме. Стэнд «Prо Christo» наведалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Антоні Дзям’янка. [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя новых кніг выдавецтва «Prо Christo» ў межах выставы-кірмаша «Кнігі Беларусі — 2009»

14 лютага 2009 года ў канферэнцзале нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» ў межах XVI Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша адбылася прэзентацыя новых кніг выдавецтва «Prо Christo» — першага перакладу на беларускую мову «Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору» і кнігі «Сустрэча з рэлігіямі» ксяндза прэлата доктара Яна Гурскага, прафесара Сілезскага універсітэта (Польшча). [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя кнігі ксяндза прафесара Яна Гурскага «Сустрэча з рэлігіямі» ў мінскай архікатэдры

14 лютага 2009 года ў 17.30 у мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася падрыхтаваная выдавецтвам «Pro Christo» прэзентацыя кнігі «Сустрэча з рэлігіямі» ксяндза прэлата Яна Гурскага, доктара тэалогіі, прафесара Сілезскага універсітэта ў Катавіцах (Польшча). [Падрабязна]
 

 

 
 

[ 2014-2013 | 2012-2011 | 2010-2009 |
| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар