| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]
Выстава «Будслаў-2004»
16 лістапада 2004 года ў музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адчынілася выстава, прысвечаная мастацкаму пленэру «Будслаў-2004». Падрыхтавалі і арганізавалі экспазіцыю актывісты ініцыятыўнай групы «Pleneria». |
|
Фотавыстава
З нагоды 65-годдзя святарства і 90-гадовага юбілею іерарха Касцёла на Беларусі выдавецтва «Pro Christo» падрыхтавала фотавыставу. Прэзентацыя гэтай фотавыставы, узбагачанай новымі фотаздымкамі з жыцця кардынала Казіміра Свёнтка і яго вераснёўскай сустрэчы са Святым Айцом, адбылася 14-16 кастрычніка 2004 г. у Гданьску падчас «Міжнароднай сакральнай выставы Касцёлы-2004». |
|
Міжнародная сакральная выстава
Міжнародная сакральная выстава «Касцёлы-2004» адчыніла свае залы наведвальнікам 14 кастрычніка 2004 года ў Гданьску (Польшча). Беларусь была прадстаўлена на выставе выдавецтвам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo», якое арганізавала не толькі прэзентацыю ўласных выданняў, але і прапанавала наведвальнікам тры фотавыставы: «Сведка веры», «Скарбы, якія можна ўратаваць» і «Вясна Касцёла на Беларусі». |
|
РЫМСКІ ІМШАЛ
Падчас аўдыенцыі 27 верасня 2004 года Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі кардынал Казімір Свёнтэк падараваў Святому Айцу Яну Паўлу ІІ Рымскі Імшал на беларускай мове – першы ва ўсім свеце пераклад на нацыянальную мову новага Імшала (трэцяга ўзорнага выдання), зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. |
|
Новы Імшал
Паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, з гэтага года ва ўсіх парафіях тэксты святой Імшы на беларускай мове былі прыведзеныя ў адпаведнасць з новым зацверджаным перакладам трэцяга выдання Рымскага Імшала — «Рымскім Імшалам для дыяцэзій на Беларусі».
|
|
Імшал на беларускай мове
21 жніўня 2004 г. дырэктар пераплётнай майстэрні «Librarium» Дамініка Свянткоўская і дырэктар выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» прадставілі Яго Эміненцыі кардыналу Казіміру Свёнтку экзэмпляр новага выдання «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі». |
|
Мастацкая акцыя «Шэметаўскія эцюды»
30 і 31 ліпеня 2004 г. у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў двары Шэметава Будслаўскага дэканата (Мядзельскі р-н) адзначалі 100-гадовы юбілей з дня пабудовы новага каменнага касцёла. Да гэтага парафіяльнага свята ініцыятыўная група беларускіх мастакоў «Pleneria» і выдавецтва «Pro Christo», на рахунку якіх правядзенне пленэра і вернісажа «Будслаў–2004», прымеркавалі мастацкую акцыю «Шэметаўскія эцюды». |
|
Вернісаж у Будславе
1-2 ліпеня 2004 г. у Будславе падчас фэсту адбыўся мастацкі вернісаж. Ён стаў вынікам пленэру «Будслаў 2004», які прайшоў напярэдадні свята. Ініцыятарам гэтай мастацкай акцыі сталі кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе айцец Славамір Вятлугін OFM, выдавецтва «Про Хрысто» і ініцыятыўная група «Pleneria». |
|
Мастацкі пленэр «Будслаў – 2004»
На працягу мая – чэрвеня 2004 г. у Будславе адбыўся адкрыты мастацкі пленэр «Будслаў – 2004», арганізаваны санктуарыем Маці Божай у Будславе, выдавецтвам «Pro Christo» і ініцыятыўнай групай беларускіх мастакоў «Pleneria». |
|
Х Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў
Сапраўдным святам каталіцкай кнігі стаў Х Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў, які адбыўся ў Варшаве 16-18 красавіка 2004 г. У ім прынялі ўдзел 86 польскіх і замежных выдавецтваў. Упершыню ў варшаўскім фэсце ўдзельнічала выдавецтва Pro Christo з Мінска (Беларусь), а таксама каталіцкія выдавецтвы Edizioni San Paolo з Мілана (Італія) і Veritas з Лондана (Англія). Ганаровым госцем Кірмашу было Ватыканскае выдавецтва Libreria Editrice Vaticana, якое прадстаўляла таксама Ватыканскую бібліятэку, Ватыканскія музеі і Ватыканскія архівы. |
|
Фотавыставы: «Скарбы, якія можна выратаваць», «Вясна Касцёла на Беларусі»
Цікавым і нечаканым мерапрыемствам на «Х Кірмашы каталіцкіх выдаўцоў» у Варшаве, які адбыўся 16-18 красавіка 2004 г., сталі дзве фотавыставы, прывезеныя з Беларусі выдавецтвам |
|
XLIV Рэспубліканскі конкурс «МАСТАЦТВА КНІГІ»
19 лютага 2004 года ў актавай зале Дома прэсы адбылося ўручэнне ўзнагарод і дыпломаў за лепшыя выданні Беларусі ў 2003 годзе па выніках конкурсу “Мастацтва кнігі”, які штогод праводзіць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Каталіцкае выдавецтва “Pro Christo”, якое прымала ўдзел у гэтым конкурсе ўпершыню, атрымала адразу некалькі ўзнагародаў. |
|
ХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «КНІГІ БЕЛАРУСІ - 2004»
17 лютага 2004 г. адчыніла свае дзверы ХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі - 2004». Упершыню ў выставе прынялі удзел каталіцкія кнігавыдаўцы з Беларусі і Расіі. |
|
Прэзентацыя кнігі «Ксёндз Адам Станкевіч
29 студзеня 2004 г. у Мінску, у Цэнтры імя Ф. Скарыны адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Конана “Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі”. Арганізатары прэзентацыі - Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, рэдакцыя часопіса “Наша вера” і выдавецтва “Pro Christo”. |
|
Прэзентацыя серыі «Бібліятэка часопіса НАША ВЕРА»
18 чэрвеня 2003 г. у Мінску, у памяшканні Саюза кампазітараў адбылася прэзентацыя 4 кніг серыі “Бібліятэка часопіса НАША ВЕРА” з удзелам аўтараў, супрацоўнікаў выдавецтва “Pro Christo” і шматлікіх чытачоў.
|
|
| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]