Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

У Нарачы з удзелам Генерала ордэна кармэлітаў босых адбылася прэзентацыя адгартацыі Папы Францішка, прысвечанай святой Тэрэзе ад Дзіцятка Езуса

25 лістапада 2023 г. ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы, дзе нясуць служэнне кармэліты босыя, адбылася афіцыйная прэзентацыя ў Беларусі Апостальскай адгартацыі Папы Францішка пад назвай C’est la сonfianсe — «Гэта давер» — з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча.

У гэты дзень у нарачанскай парафіі святкавалі адпустовую ўрачыстасць, у якой узяў удзел Генеральны настаяцель Ордэна кармэлітаў босых айцец Мігель Маркес Калле OCD у межах свайго візіту ў Беларусь. Пасля ўрачыстай святой Імшы айцец Генерал правёў афіцыйную прэзентацыю згаданай Апостальскай адгартацыі Папы Францішка, абнародаванай 15 кастрычніка і ўжо перакладзенай на беларускую мову.

Айцец Мігель коратка распавёў пра духоўную спадчыну святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, а таксама падзяліўся досведам свайго асабістага духоўнага сяброўства з гэтай Святой, якая з’яўляецца не толькі кармэліткай босай, але таксама Доктарам Касцёла і Апякункай каталіцкай місіі.

Набыць адгартацыю C’est la сonfianсe у перакладзе на беларускую мову можна ў парафіяльных супольнасцях, дзе нясуць служэнне кармэліты босыя. Пераклад дакумента здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

На наступны дзень Генеральны настаяцель Мігель Калле наведаў супольнасць кармэлітаў босых у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, дзе нясуць служэнне таксама сёстры кармэліткі ад Дзіцятка Езуса.

Айцец Юрый Кулай OCD (Catholic.by)

Фота Айца Юрыя Кулая OCD.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар