Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У БЕЛАРУСІ:
ПРАЗ СТАГОДДЗІ.
АДУКАЦЫЯ І КУЛЬТУРА


НАПЕРАД

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Супрацоўнікі выдавецтва «Pro Christo» сустрэліся з вернікамі мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай

17 лістапада 2019 г. ў парафіі Маці Божай Будслаўскай, што на Каменнай Горцы ў Мінску, адбылася сустрэча калектыву выдавецтва «Pro Christo» з вернікамі. Мерапрыемства прайшло ў межах сустрэч супрацоўнікаў рэдакцыі са сваімі чытачамі, што сталі ўжо традыцыйнымі.

Выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» — часты госць у парафіі. Выставы-кірмашы, гутаркі, сустрэчы з калектывам рэдакцыі пакідаюць след у душы кожнага верніка. Рэлігійная літаратура выдавецтва палюбілася нашым чытачам. Цікавая падача матэрыялу і прыгожае афармленне кніг з’яўляюцца візітнай карткай выдавецтва. Гэтыя выданні даўно і заслужана занялі сваё месца ў хатняй і парафіяльнай бібліятэках, сталі годным падарункам для гасцей.

Нягледзячы на тое, што апошняя сустрэча з калектывам выдавецтва «Pro Christo» адбылася паўтара месяца таму, вернікі зноў з радасцю сустрэліся са сваімі добрымі знаёмымі. Гэтым разам калектыў рэдакцыі падзяліўся планамі, задумамі і літаратурнымі праектамі на бліжэйшую будучыню.

Асаблівую цікавасць у вернікаў выклікала кніга, прысвечаная кардыналу Казіміру Свёнтку, якая рыхтуецца да выдання. Чалавек-легенда, першы і адзіны ў сучаснай гісторыі Беларусі кардынал стаў жывым сімвалам мясцовага Касцёла. Наведваючы парафіі сваёй дыяцэзіі, ён крануў сэрца кожнага верніка. Яго малітва, аптымізм і ўсмешка сталі сімваламі непахіснай веры і прыкладам для кожнага католіка ў яго асабістай сувязі з Богам.

Кніга будзе ўключаць успаміны свецкіх людзей і духавенства, якія добра ведалі кардынала або проста былі з ім знаёмыя. Яна стане дакументальным сведчаннем папулярнасці яго асобы сярод людзей розных поглядаў і веравызнанняў, актыўнай дзейнасці арцыпастыра ў галіне ўзаемаадносінаў веры, рэлігіі і палітыкі на пачатку трэцяга тысячагоддзя.

Напоўненыя мудрасцю разважанні кардынала Свёнтка не губляюць сваёй актуальнасці і пасля яго смерці. Яны ахопліваюць галоўныя тэмы сучаснасці, пачынаючы ад асабістых перажыванняў да жыцця Касцёла і грамадства ў нашай краіне.

Асноўная ідэя кнігі заключаецца ў паказе шматграннасці асобы сведкі веры кардынала Казіміра Свёнтка, які нават з дома Нябеснага Айца не перастае нагадваць нам, што Бог дае кожнаму верніку сваю любоў і прабачэнне.

Кс. Францішак Рудзь (Catholic.by).


Пробашч парафіі Маці Божай Будслаўскай кс. канонік Францішак Рудзь і дырэктар выдавецтва «Pro Christo» Аліна Новікава

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар