Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У БЕЛАРУСІ:
ПРАЗ СТАГОДДЗІ.
АДУКАЦЫЯ І КУЛЬТУРА


НАПЕРАД

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

На пасяджэнні Біблейскага таварыства адбылася прэзентацыя «Новага Запавету для дзяцей і моладзі»

2 кастрычніка 2019 г. адбылося пасяджэнне Міжканфесійнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва «Біблейскае таварыства ў Рэспублікі Беларусь» (БТРБ).

Па даручэнню арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, у склад Праўлення таварыства ад Каталіцкага Касцёла увайшлі кс. канонік Ян Крэміс, кс. канонік Францішак Рудзь i доктар бiблiйнай тэалогii Марына Пашук.

Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла прадставілі і падаравалі ў бібліятэку Біблейскага таварыства нядаўна выдадзены «Новы Запавет для дзяцей і моладзі». Унікальнае выданне, падрыхтаванае Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў касцёлы пры ККББ, убачыла свет у выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo».

Усе ўдзельнікі пасяджэння адзначылі вялікую працу, зробленую навукова-творчым калектывам, і высокі ўзровень выдавецкага выканання. Цікавая падача матэрыялу, даступнасць да ўспрымання, багацце ілюстрацый і карт зрабіла «Новы Запавет для дзяцей і моладзі» інтэрактыўнай кнігай. Яна выдадзена не толькі на ўзроўні апошніх дасягненняў у паліграфіі, але і як адаптаванае навукова-энцыклапедычнае выданне, скіраванае на пашырэнне кругагляду чытача ў сферы гісторыі рэлігіі.

Выданне зойме сваё пачэснае месца не толькі ў бібліятэцы таварыства, якое вядзе дзейнасць у сферы экуменізму. Яно стане важнаю прыладаю ў дыялогу паміж Касцёлам і сучасным маладым пакаленнем з выкарыстаннем новых метадаў катэхізацыі і евангелізацыі.

Паводле Кс. Францішак Рудзь (Catholic.by).

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар