Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У БЕЛАРУСІ:
ПРАЗ СТАГОДДЗІ.
АДУКАЦЫЯ І КУЛЬТУРА


НАПЕРАД

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

У Будславе падчас фэсту быў прэзентаваны катэхізіс для моладзі Youcat па-беларуску

Падчас фэсту ў Будславе 6 ліпеня 2019 г. перад урачыстай святой Імшой і Эўхарыстычнай працэсія й адбыылася прэзентацыя каталіцкай прэсы і новых выданняў выдавецтва Pro Christo. Прэзентацыю правялі галоўны рэдактар часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера» Крыстына Лялько якая прадставіла новыя нумары часопісаў, а дырэктар выдавецтва Аліна Новікава прэзентавала новыя кнігі выдавецтва, сярод якіх асаблівую увагу удзяліла беларускамоўнаму выданню катэхізіса для моладзі — Youcat.

Для чаго патрэбны асобны катэхізіс менавіта для моладзі?

Як сказаў у прадмове да выдання папа Бэнэдыкт XVI, «адрозніваюцца не толькі кантыненты і культуры народаў, якія іх насяляюць, але таксама ўнутры асобных грамадстваў існуюць розныя <…> „кантыненты“: рабочы думае інакш, чым земляроб, фізік — інакш, чым філолаг, прадпрымальнік — інакш, чым журналіст, малады чалавек — інакш, чым пажылы».

Кожная з катэгорый людзей у залежнасці ад узросту і жыццёвага досведу мае патрэбу ў сваім «перакладзе», каб пададзеная ў кнізе інфармацыя закранула сэрца, стала адказам на патрэбы і пытанні, якімі мы задаемся.

У форме пытанняў і адказаў у Youcat тлумачацца праўды хрысціянскай веры, сутнасць сакрамэнтаў, асновы этыкі паводле Божых запаведзяў. Каментары тэолагаў, напісаныя простай, даступнай моваю, падмацоўваюць цытаты Доктараў Касцёла, святых, вучоных на тую ці іншую тэму.

Дзякуючы гэтаму Youcat, хоць ён і створаны найперш для моладзі, будзе цікавы не толькі маладым. Зручны фармат выдання дазваляе зрабіць яго настольнай кнігай і заўсёды трымаць пад рукою. Форма «пытанне-адказ» будзе карыснаю для катэхетаў падчас падрыхтоўкі заняткаў па рэлігіі і для прапаведнікаў, а зручны прадметны паказальнік робіць кнігу яшчэ і даведнікам, дзе ў любы момант можна знайсці адказ на патрэбнае пытанне.

Няхай гэтая кніга стане для кожнага чытача захапляльным падарожжам «да пазнання праўды» (1 Цім 2, 4). Прыемнага чытання!

Фота Мікалая Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар