Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

У Мінску прайшло духоўна-асветніцкае свята ў гонар Скарыны

6 жніўня 2017 г. пры мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшло Духоўна-асветніцкае свята ў гонар Скарыны. Нагодай стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. У свяце прымалі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій Беларусі. Былі арганізаваны выстаўкі, прэзентацыі кніг хрысціянскіх выдавецтваў, выступленні духавенства, вучоных, пісьменнікаў.

Каля галоўнага увахода ў касцёл святога Сымона і святой Алены супрацоўнікі выдавецтва «Про Хрысто» паставілі намёты кнігарні «Духоўная кніга» і часопіса «Ave Maria». Падчас усяго свята у гэтых намётах усе жадаючыя маглі набыць як увесь асарцімент кніг што выходілі ў выдавецтве, так і часопісы «Наша вера» і «Ave Maria», якія выдаюцца ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

«Гэты год у Беларусі з’яўляецца Годам навукі. Так супала, што ў ім мы святкуем Юбілей 500-годдзя Бібліі Скарыны і беларускага кнігадрукавання», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас адкрыцця свята. «Божы Провід зрабіў так, што Францішак Скарына выдаў Біблію на беларускай мове менавіта 6 жніўня 1517 г., у свята Перамянення Пана. Біблія — гэта вечна жывое і дзейснае Божае слова, як вучыць аўтар Паслання да габрэяў. Натхнёнае Богам слова дадзена нам з мэтай змены нашага жыцця, а значыць дзеля нашага перамянення», — дадаў іерарх.

«У наш час няма ніякай праблемы набыць Біблію, — падкрэсліў арцыпастыр. — Аднак прысутнасць Бібліі яшчэ не азначае, што мы яе чытаем і вывучаем. У многіх яна “запылілася”. Прыйшоў час “адпыласосіць” Біблію. Не пыласосам, а гарачым імкненнем яе пазнання. Неабходна паглядзець на яе як на бестселер стагоддзяў, кожны сказ якога з’яўляецца крыніцай Божай мудрасці».

Арцыбіскуп Кандрусевіч пажадаў удзельнікам духоўна-асветніцкага свята, каб скарынаўскі юбілей стаў «новым імпульсам для вывучэння Бібліі, каб на яе падмурку наша краіна будавала сваю шчаслівую будучыню».

Фота Мікалая Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар