Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

У мінскай архікатэдры прайшло закрыццё Святых Дзвярэй

13 лістапада 2016 г. ў Беларусі, як і ва ўсіх краінах свету, на завяршэнне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў катэдрах і юбілейных святынях праходзіць закрыццё Святых Дзвярэй. Важкія дзверы мінскай архікатэдры на працягу года былі адной з такіх Брам Міласэрнасці, і 13 лістапада яны былі сімвалічна зачынены.

Падчас урачыстага набажэнства з нагоды заканчэння Юбілейнага Года, а таксама святкавання 25-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай Мітраполіі некаторыя вернікі былі адзначаны ганаровымі граматамі за ўклад у гэтае адраджэнне.

Сярод уганараваных былі тыя, хто, молячыся ў спёку і мароз ля сакральных будынкаў, «адваёўваў» былыя касцёлы, хто на працягу гэтых 25 гадоў дзейсна супрацоўнічаў с Касцёлам, а таксама тыя, хто вяртаў людзям Божае слова праз друк і духоўную кнігу (выдавецтва «Про Хрысто»), хто працаваў над літургічнымі тэкстамі на беларускай мове, якія сёння гучаць ва ўсіх касцёлах Беларусі (Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ).

Паводле Сatholic.by

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар