Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Кніга сястры Люцыі — сведкі фацімскіх аб’яўленняў — будзе выдадзена на беларускай мове

Кнігу «Пасланне з Фацімы» сястры Люцыі, якая была адной з трох сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, выдадуць па-беларуску. Перакладам і падрыхтоўкай кнігі да друку будзе займацца выдавецтва «Pro Christo».

Пра гэта паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які знаходзіўся з візітам у Фаціме, дзе 4 кастрычніка 2016 г. ён асвяціў дзве фігуры Маці Божай для перэгрынацыі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Напрыканцы візіту каталіцкі іерарх наведаў кляштар сясцёр кармэлітанак у Каімбры, дзе ў свой час жыла с. Люцыя.

«Мэтай паездкі была просьба атрымаць дазвол на пераклад і выданне невялікай кніжыцы с. Люцыі “Пасланне з Фацімы”, — адзначыў іерарх. — У тым жа пакоі, дзе ў 1991 годзе я бачыўся з с. Люцыяй, я сустрэўся з кіраўніцтвам кляштара і атрымаў дазвол на пераклад і публікацыю гэтай кнігі».

Варта адзначыць, што менавіта ў кляштары ў Каімбры арцыбіскуп Кандрусевіч тры разы сустракаўся з манахіняй пры яе жыцці.

На завяршэнне малітоўнага падарожжа ў Фаціму беларускія пілігрымы прынялі ўдзел у ружанцовым набажэнстве ў капліцы фацімскіх аб’яўленняў, дзе, як і напярэдадні, малітва «Вітай, Марыя» гучала на беларускай мове.

Паводле Сatholic.by

фота кс. Аляксея Раманчука і кс. Антонія Клімантовіча

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар