У Будславе з нагоды юбілею Мінска-Магілёўскай мітраполіі ганаровымі граматамі ўзнагароджаны каля 30 чалавек
1-2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці». Яны былі прысвечаны 25-годдзю заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. На ўрачыстасцях прысутнічаў спецыяльны пасланнік Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.
Святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі – прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі – з нагоды урачыстасцяў 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі атрымалі з рук папскага пасланніка кардынала Крыстафа Шонбарна OP ганаровыя граматы за ўклад у станаўленне і развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Уручэнне грамат адбылося ў Будславе на завяршэнне цэнтральнай святой Імшы ў 11.00.
Сярод узнагароджанных былі і прадстаўнікі выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Про Хрысто» — Людміла Гпрулёва (галоўны бугалтар) і Алег Глекаў (тэхнічны і мастацкі рэдактар).






