Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Пад апекай Марыі — 20 гадоў разам з Вамі

23 лістапада 2014 г. ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Марыі Панны адбылася св. Імша падзякі за 20 гадоў працы часопіса “Ave Maria”.

Імшу цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У засені векавога юбілею кардынала Казіміра Свёнтка 20-годдзе часопіса «Ave Maria» выглядае сціплаю датаю. Але сімвалічна, што гэтая дата прыпала акурат на сёлетнюю юбілейную восень і што ёсць нагода падзякаваць Богу за два дзесяцігоддзі працы нашага невялічкага калектыву, які на самым пачатку падтрымаў Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк. Сімвалічна й тое, што ў юбілейны для нас год адбылася кананізацыя Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, які ў 1994 г. благаславіў выданне часопіса «Ave Maria». Мы заўсёды адчувалі і адчуваем сілу і ласку гэтага благаслаўлення.

З нагоды 20-годдзя нашага часопіса на адрас рэдакцыі прыйшлі віншаванні ад Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскупа Аляксандра Кашкевіча, ад ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі біскупа Алега Буткевіча, ад многіх нашых калегаў і чытачоў.

За ўсе віншаванні, малітвы і добрыя пажаданні ўсім шчыра дзякуем.

Фота М. Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар