Дыплом нацыянальнага конкурса «Мастацтва кнігі-2014»
5 лютага 2014 г. у малым зале Палаца Рэспублікі (Мінск, Кастрычніцкая плошча, 1-1) адбылася урачыстая цырымонія узнагароды пераможцаў LIII Нацыянальнага конкурса «Мастацтва кнігі». Сярод іншых у намінацыі «Залатыя скрыжалі» дыпломам І ступені была адзначана кніга Марыны Новікавай «Пасха. Традыцыйныя і сучасныя стравы да святочнага стала».
Кніга падрыхтавана супрацоўнікамі выдавецтва «Pro Chrisrto» і выдадзена выдавецтвам «Канфіда».
Аўтар кнігі знаёміць з каталіцкай традыцыяй, звязанай са святкаваннем Пасхі ў сямейным коле ў розных краінах. Дзякуючы падрабязным інструкцыям і парадам прыгатаванне святочных страваў па прапанаваных у кнізе рэцэптах (іх больш за сто) не выкліча асаблівых цяжкасцяў і прынясе радасць вам і вашым блізкім. Кампазіцыі для сервіроўкі святочных страваў і фота зробленыя аўтарам.
Гэта ужо другая кніга Марыны Новікавай. Першая — «Божае нараджэнне. Тадыцыйныя і сучасныя стравы да святочнага стала», была выдадзеная ў 2009 годзе. І ў 2010 годзе яна таксама была адзначана дыпломам Нацыянальнага конкурса «Мастацтва кнігі».
Узнагароду ад імя выдавецтваў атрымаў мастацкі і тэхнічны рэдактар гэтага выдання і выдавецтва «Pro Chrisrto» Алег Глекаў.















