Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

У Мінску паайшла прэзентацыя энцыклікі Папы Францішка «Lumen fidei» ў перакладзе на беларускую мову

Энцыкліка Святога Айца Францішка «Lumen fidei» («Святло веры») у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана 7 верасня 2013 г. падчас распачацця новага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы св. Яна Хрысціцеля.

Пераклад энцыклікі на беларускую мову быў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Энцыкліка выдадзена ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. З энцыклікай на беларускай мове можна азнаёміцца на сайце Catholic.by.

«Lumen fidei» — першая энцыкліка Папы Францішка. Яна ўбачыла свет у Апостальскай Сталіцы 5 ліпеня. Як тлумачыць сам Святы Айцец, працу над гэтым дакументам з нагоды Года веры пачаў Бэнэдыкт XVI. «Я прыняў гэтую цудоўную працу і прывёў да завяршэння», — сказаў Папа Францішак.

Фота А. Шчыглінскай.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар