Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Самая вялікая радасць — выданне «Святога Евангелля» на беларускай мове

Пра ўдзел у ХХ Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, кніжныя навінкі і планы на сёлетні год распавядае Аліна Новікава, дырэктар выдавецтва «Pro Christo».

«Кожны наш удзел у кніжным кірмашы — гэта прэзентацыя дзейнасці Касцёла ў Беларусі, а таксама евангелізацыя. Вось і сёлета мы з задавальненнем хочам прадставіць на выстаўцы нашы кніжныя навінкі, якія заахвоцілі б чытачоў засяродзіцца і паразважаць над сваім духоўным станам».

— Распавядзіце, калі ласка, якія з выдадзеных сёлета кніг можна пабачыць на выстаўцы?

— Самая вялікая радасць для нас — гэта выданне «Святога Евангелля» на беларускай мове. Я лічу, гэта вялікі гонар і ласка Божая, што мы спрычыніліся да выдання гэтай Кнігі кніг. Трэба аддаць належнае ахвярнай працы Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, якія рыхтавалі пераклад.

Вельмі рады, што выйшла кніга «Святая Імша: сто пытанняў і адказаў». Кніга будзе карыснай не толькі катэхетам, але і кожнай сям’і. Тым больш, што шмат людзей прыходзіць да веры ў сталым узросце.

Яшчэ адна кніга, праца над якой ішла некалькі апошніх гадоў, гэта «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны». Кніга Уладзіміра Васькова, пабудаваная на архіўных даследаваннях, распавядае пра гісторыю Гомельскага дэканату. Сярод важных кніг — таксама дапаможнік па катэхезе для 5 класа «Гісторыя збаўлення» с. Нунэ Цітаян MSF.

Таксама мы перавыдалі такія кнігі, як «Моладзь задае пытанні» кс. Яна Палыгі SAC і «Гаданне. Астралогія. Рэінкарнацыя» а. Яцэка Салія OP. Кнігі карысталіся вялікай папулярнасцю ў моладзі, таму іх першапачатковы наклад быў хутка вычарпаны. Яшчэ адно перавыданне — «Жыць у гармоніі з чалавечай натурай» Яцэка Пулікоўскага, такі «алфавіт» годнасці сужэнскага жыцця.

Добрыя адносіны ў нас склаліся з а. Юзафам Аўгустынам SJ, вядомым рэкалекцыяністам, які праводзіць духоўныя практыкаванні паводле навучання Ігнацыя Лаёлы і які з’яўляецца аўтарам шматлікіх выданняў. Кнігі «Даведнік па лабірынтах маладосці», «Як любіць дзяцей (12 прынцыпаў бацькоўскай любові)» і «Даведнік па айцоўству» — якраз з гэтага шэрагу.

Гэта асноўныя выданні, якія былі выдадзены ў нашым выдавецтве нядаўна.

Таксама варта назваць кнігу рэстаўратара Аркадзя Шпунта «Цірэ. Запіскі рэстаўратара». У ёй аўтар распавядае пра сваю прафесію, перажыванні і ўражанні ад рэстаўрацыі абразоў, вельмі цікавыя яго ўспаміны пра рэстаўрацыю фрэсак у мінскай архікатэдры, успаміны пра нашага кардынала…

Яшчэ адна годная кніга, выдадзеныя вершы ў якой пададзены і ў арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову, — «Разам з табою» — паэзія кс. Яна Твардоўскага. Над перакладам працавалі Крыстына Лялько і Данута Бічэль. Асобная кніга паэткі і перакладчыцы Дануты Бічэль «Іду сцяжынаю да Бога», зборнічак рэлігійных вершаў, адно з апошніх выданняў нашага выдавецтва...

— Выданнем якіх кніг «Pro Christo» ўступіла ў сёлетні год?

— Год распачаўся выданнем малітоўніка «Трывайце ў малітве» (кароткі малітоўнік па ініцыятыве кс. Міхала Сапеля), а таксама кнігі-брашуры «Аддаць жыццё сваё за братоў» , прысвечанай 70-й гадавіне мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага.

— Якімі кнігамі выдавецтва збіраецца парадаваць чытачоў у бягучым годзе?

— На першае паўгоддзе ў нас запланавана каля 20-ці пазіцый. У другім паўгоддзі запланавана выданне дзённіка св. Фаустыны Кавальскай і Youcat (Катэхіхіс Каталіцкага Касцёла для моладзі). Шэраг ініцыятыў скіравана на падрыхтоўку да ўрачыстасці 400-годдзя прабывання абраза Маці Божай у Будславе. З гэтай нагоды, напрыклад, плануецца выданне манаграфіі гісторыка Святланы Адамовіч, якая заканчвае працу над кнігай «Будслаў вачыма гісторыкаў», заснаванай на гістарычных і архіўных матэрыялах. Яшчэ адна дата — 75 гадоў кананізацыі св. Андрэя Баболі. Да яе плануем выдаць новы малітоўнік.

Планаў і працы шмат. Напрыклад, ужо падрыхтаваны пераклад кнігі св. Хасэмарыі Эскрывы «Хрыстус праходзіць побач», выхад кнігі запланаваны на май. Запланавана да выдання і кніга-каментарый Францішка Зіга SJ да „Евангелия Иисуса Христа от св. Марка. Часть І (Мк 1, 1-4, 34): Иисус возвещает Царствие Божье“».

Але гэта, вядома, толькі невялікая частка з таго, што рыхтуецца да выдання. Дасць Бог, кнігі пабачаць свет.

Ілья Лапато

Фота М. Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар