Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Выстава хрысціянскай кнігі

У рамках Года кнігі 8 і 9 верасня 2012 года пры брамах Чырвонага касцёла ў Мінску прайшла кніжная выстава-кірмаш, што стала сімвалічнаю падрыхтоўкаю да Года веры, які хутка распачнецца ў Каталіцкім Касцёле. Арганізатары выставы — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, выдавецтва «Pro Christo» і парафія святых Сымона і Алены запрасілі прыняць у ёй удзел выдавецтвы і часопісы хрысціянскіх канфесій. І яны ахвотна адгукнуліся: Беларускае біблійнае таварыства, выдавецкі цэнтр «Жизнь», выдавецтвы ордэну францішканаў, кангрэгацыі салезіянаў, выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і іншыя прадставілі свае новыя выданні, а таксама падзяліліся з чытачамі планамі на будучы год.

Каб заахвоціць людзей да чытання духоўнай літаратуры, яны прапанавалі вернікам свае кнігі і часопісы, якіх не знайсці на паліцах звычайных кніжных крамаў. Тэматыка прадстаўленых выданняў атрымалася вельмі шырокай, здольнай задаволіць нават самыя вытанчаныя густы чытачоў: ад глыбокай тэалагічнай літаратуры да папулярных кніг па хрысціянскай псіхалогіі, ад дзіцячых часопісаў і размалёвак да «Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору». Адна з ініцыятараў і арганізатараў выставы, дырэктар выдавецтва «Pro Christo» спадарыня Аліна Новікава кажа пра мэту правядзення гэтай акцыі: «Кніга ў нашую лічбавую эпоху не губляе сваёй актуальнасці і працягвае з’яўляцца крыніцаю ведаў і евангелізацыі. Да таго ж, адрозненне кнігі або часопіса ад інтэрнэт-старонкі, тэле-і радыёперадачаў у тым, што яны — нібы жывыя істоты. Кнігу і часопіс можна ўзяць у рукі, пагартаць, адчуць яе вагу, пах тыпаграфскай фарбы і паперы. Пры гэтым задумваешся, колькі людзей працавалі дзеля таго, каб гэтае выданне ўбачыла свет. Нашая мэта — наблізіць хрысціянскую літаратуру да чытача, зацікавіць яго кнігай, даць магчымасць спаталіць духоўны голад праз кнігу, дапамагчы людзям пераадолець жыццёвыя цяжкасці».

Тых, хто не змог наведаць выставу, кнігарня Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Духоўная кніга» запрашае пазнаёміцца з новай літаратурай. Адрас кнігарні: г. Мінск, вуліца М. Багдановіча, 25. Тэлефон: (017) 293 17 53.

Фота М. Новікава і А. Невяровіч

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар